«Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны» Месца правядзення




Дата канвертавання23.01.2018
Памер39.14 Kb.
Інфармацыйнае паведамленне да

ІV Навукова-практычнай канферэнцыі

школьнікаў і студэнтаў

прысвечанай 100-годдзю ад пачатку Першай сусветнай вайны



«Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны»
Месца правядзення: г. Нясвіж, палацава-замкавы комплекс, Тэатральная зала.
Рэгістрацыя удзельнікаў: 3 снежня 2014 г. з 9.00 да 10.00 па адрасу г. Нясвіж, палацава-замкавы комплекс.
Пачатак работы канферэнцыі: 3 снежня 2014 г. ў 10.00 г. Нясвіж, палацава-замкавы комплекс, Тэатральная зала.
Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі

1. Беларусь на пачатку Першай сусветнай вайны.

2. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскіх войск у Баранавічах.

3. Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны.


Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Праезд і харчаванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Іншагароднім удзельнікам канферэнцыі будзе забяспечана рассяленне ў інтэрнаце (неабходнасць у рассяленні адлюстроўваюць у заяўцы).


Патрабаванні да матэрыялаў

Для ўдзелу ў канферэнцыі ўдзельніку неабходна прадставіць да 10.11.2014 г. наступныя матэрыялы:



  • заяўку на ўдзел у канферэнцыі;

  • тэкст навуковай работы да 12 ст. друкаванага тэксту (адзінарны міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman 14 pt, расшырэнне файла – .doc, палі па перыметру – 2,5 см., абзацны адступ 1 см.). Старонкі нумаруюцца.

У тэксце павінна быць назва артыкула з выраўніваннем па цэнтры прапіснымі літарамі, праз інтэрвал з выраўніваннем па цэнтры прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (не больш 2-х), вучань якога класа (студэнт якога курса). На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца назва вучэбнай установы, горада, краіны. На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка, вучоная ступень, вучонае званне.

Назва даклада выдзяляецца паўтлустым шрыфтам, ініцыялы і прозвішча аўтара, назва вучэбнай установы, горад і краіна – курсівам.

Праз інтэрвал размяшчаецца тэкст даклада. Матэрыялы павінны ўключаць уводзіны (актуальнасць, мэту), матэрыял і метады, вынікі і іх абмеркаванне, заключэнне. У канцы даклада павінен быць змешчаны спіс літаратуры. Спасылкі на крыніцы прыводзяцца па тэксту ў квадратных дужках.

Матэрыялы канферэнцыі плануецца размясціць на сайце музея-запаведніка да пачатку работы канферэнцыі. На сайце будуць змешчаны матэрыялы, якія прайшлі рэцэнзіраванне. Матэрыялы, якія не адпавядаюць вышэй пералічаным патрабаванням у афармленні і тэматыцы канферэнцыі, да разгляду не прымаюцца. Матэрыялы не рэдагуюцца і не вяртаюцца.

Заяўкі і тэзісы паведамленняў (друкаваны або электронны варыянт) прымаюцца з паметкай «ІV Навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў «Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны» па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, або дасылаюцца па E-mail: viachaslau80@tut.by

Тэлефоны для даведак: +375297063777 (ст. навуковы супрацоўнік Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч).

Таксама інфармацыю прымае вучоны сакратар Івахніна Любоў Уладзіміраўна. Тэлефон для даведак: +375336314911; +375257551124; E-mail: iwahninaluba@yandex.ru.
Форма заяўкі
ЗАЯЎКА

на ўдзел у ІV Навукова-практычнай

канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў

«Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны»




  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў).

  2. Назва вучэбнай установы.

  3. Школьнік (студэнт).

  4. Назва даклада.

  5. Нумар і назва навуковага напрамку.

  6. Навуковы кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне).

  7. Кантактны тэлефон, паштовы адрас, e-mail аўтара (аўтараў) (для рассылкі запрашэнняў на ўдзел у канферэнцыі).

  8. Неабходнасць у рассяленні (ёсць, няма).


Узор афармлення матэрыялаў
ПАЛІТЫЧНАЯ І ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА ЧОРНАГА


Іваноў І.І.,

Студэнт 2 курса БДУ імя Ф. Скарыны, г. Мінск

Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Пятроў П.П., канд. пед. навук, дацэнт


Тэкст…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
Літаратура:

1. Гужалоўскі, А.А. Нараджэнне беларускага музея / А.А. Гужалоўскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. – 124 с.



2. Розанов, А. Европейская безопасность: позиция Беларуси / А. Розанов // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1996. – №1. – С. 56–58.
Узор афармлення матэрыялаў у электронным выглядзе
Назва файла з тэзісамі даклада – прозвішча аўтара (аўтараў): Іваноў.doc

Назва файла з заяўкай – “заяўка” + прозвішча аўтара (аўтараў): Іваноў.doc


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка