П а д з я к і Дзякуй, доктар!



Дата канвертавання31.12.2016
Памер22.81 Kb.
#485

П а д з я к і

Дзякуй, доктар!

Выказваем шчырыя словы падзякі тэрапеўту Шчучынскай раённай бальніцы Сідаравай Ірыне Іванаўне за яе паважлівыя адносіны да людзей, за чуласць і спачуванне да хворых. За тое, што Ірына Іванаўна па першаму выкліку, у любы час гатова прыйсці і аказаць прафесіянальную медыцынскую дапамогу.

Шчасця і здароўя Вам на доўгія гады.

Інвалід першай групы Іванова Марыя Пятроўна.



Дзякуй, доктар!

Шчыра дзякую за выдатнае лячэнне і чулыя адносіны да пажылога чалавека загадчыку траўматалагічнага аддзялення Шчучынскай ЦРБ Зарубу Францу Феліксавічу і ў яго асобе ўсяму калектыву аддзялення.

Хай кожны дзень, пражыты Вамі, будзе радасны і мілы.

Вянцковіч Я.Ф.

Падзяка


Выказваю шчырую падзяку сацыяльнаму работніку Дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна Ірыне Пятроўне Івановай. Гэта добразычлівы і вельмі адказны чалавек. Упэўнена, што цеплынёй свайго сэрца яна сагравае не толькі мяне, але і ўсіх, каго яна абслугоўвае.

Хворых абслугоўваць складана, але для ўсіх яна знаходзіць патрэбныя словы, каб супакоіць, падбадзёрыць, падняць настрой. Любую просьбу стараецца выканаць. Для людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе – гэта шчасце, калі побач Ірына Пятроўна.

Дзякуй ёй вялікі да ўвагу і клопат.

Марыя Васільеўна Іванова.

Падзяка


Загадчыца Скоржыцкага сельскага клуба і моладзь бліжэйшых вёсак выказваюць шчырую падзяку старшыні СВК “Шчучынаграпрадукт” Куцу Б.М. за дапамогу ў набыцці музычнай апаратуры для Скоржыцкага сельскага клуба


Падзяка


Выказваем шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву ААТ “Васілішкі”, сябрам, суседзям, усім родным за падтрымку, за дапамогу ў арганізацыі пахавання дарагога нам чалавека – матулі – Івановай Ларысы Мікалаеўны.

Няхай у Вашых дамах ніколі не будзе бяды. Усім Вам добрага здароўя і радасць.



Сям’я Івановых.

Падзяка


У мой дом нечакана прыйшла бяда. Заўчасна пайшоў з жыцця сын. У цяжкія хвіліны побач аказаліся добрыя і чулыя людзі.

Хочацца ад шчырага сэрца падзякаваць за матэрыяльную дапамогу і маральную падтрымку калектыву СТАА “Клубніка-Плантс”, асабіста генеральнаму дырэктару Сямашка Т.В., галоўнаму бухгалтару Васюк М.В., бухгалтару Панасевіч А.Я. Бясконца ўдзячна я ўсім сваім кумам і іх сем’ям, родным, блізкім, суседзям, усім людзям, хто раздзяліў са мною больш страты.



Няхай Бог дае ім здароўе і ахоўвае ад бед.

З павагай Семяняка Алена Мар’янаўна.
Каталог: sites -> default -> files -> 000
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М. Танка
files -> Адкрыты дыялог Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Юрась нераток (Юрий горбачев) (Минск) биография
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
000 -> Шчучынская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал