Пачатак жатвы




Дата канвертавання10.03.2018
Памер11.11 Kb.
Пачатак жатвы

Першыя дні жніўня адзначыліся сапраўдным летнім спякотным надвор’ем. На хлебныя нівы выйшлі збожжаўборачныя камбайны. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, плошчы зерневых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна складаюць 28251 гектар, уборку якіх належыць правесці ў максімальна сціснутыя тэрміны. Задачы для аграрыяў раёна стаяць даволі складаныя. Спатрэбіцца прыкласці ўсе сілы, каб справіцца з пастаўленымі задачамі.



У адкрытым акцыянерным таварыстве «Сож-Агра» зерневы клін складае без малога дзве з паловай тысячы гектараў. Сярод тых, хто адным з першых вывеў на хлебны палетак КЗС-1218, вопытны механізатар Андрэй Хадасевіч. Самая магутная і сучасная тэхніка падуладна гэтаму гаспадарліваму хлебаробу. Больш за чвэрць стагоддзя аддана і плённа працуе Андрэй Міхайлавіч на роднай зямлі. Тут, у вёсцы Падлужжа, ён нарадзіўся і вырас, тут прайшоў сапраўдную школу хлебаробскай навукі, стаў майстрам сваёй справы. Пад час жніва працуе на камбайне, вясной на МТЗ-2522 быў заняты на падрыхтоўцы глебы, па заканчэнні жніва зноў накіруе на палетак свой трактар.

Камбайн працуе трэці сезон, добра адрэгуляваны, прайшоў абкатку на рапсавым полі, — гаворыць Андрэй Міхайлавіч. — Толькі б не падводзіла надвор’е. Памочнікам у А. Хадасевіча працуе Аляксандр Кранцэвіч. Юнак у гэтым годзе скончыў школу і стаў студэнтам агранамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Работа на камбайне — выдатная жыццёвая школа, магчымасць на справе пазнаць асаблівасці хлебаробскай працы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка