Пад рэдакцыяй




старонка1/8
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.82 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8

Пролетары ўсіх краёў, злучайцеся!

МАЛАДНЯК

Штомесячная літаратурна-мастацкая і грамадзка - політычная часопісь Цэнтральнага Бюро Ўсебеларускага аб'яднаньня поэтаў і пісьменьнікаў „Маладняк"

ПАД РЭДАКЦЫЯЙ

М. ЧАРОТА, М. ЗАРЭЦКАГА, Ал. ДУДАРА

Год выданьня пяты

Сшытак сёмы — восьмы ЛІПЕНЬ — ЖНІВЕНЬ

5і«і





ВЫДАНЬНЕ ЦБ „МАЛАДНЯКА" М Іі іі С К 1927


Тарас Гушча

У глыбі Палесься



(Адрывак з аповесьці)

XXVII


3 крутой завіліны сяла Высокага, дзе Піна падаецца ў бок зарэчных балот, вельмі добра відаць паўднёвая часьць Іінску. Вялізарны белы манастыр, збудаваны езуітамі ў шаснац- цатым веку, і манастырскі будынак, дзе даўней жылі манахі, а цяпер зьмяшчаецца духоўнае вучылішча, як волаты, узьніма- юцца над роўнядзьдзю балот, становячы самы крайні паўднёвы рог Пінску.

Зацятаю грознасьцю і панураю суровасьцю вее ад гэтых старасьвецкіх муроў, а самы манастыр мае выгляд непадкуп- нага вартаўніка на варце аджытых рэлігійных традыцый ста- расьветчыны. Як непарушная скала над морам, стаіць над ба- лотамі гэты маўклівы волат, аглядаючы неасяжныя разлогі Пінскага Палесься на далёкія дзесяткі вёрст. Халодная стро- гасьць яго стылю і гордая моц узьняцьця ў высь, робяць дужа вялікае ўражаньне і прыкоўваюць да сябе ўвагу, кідаючыся ўсім у вочы. У ясныя вясеньнія або летнія раніцы ці вечары, калі паветра, напоенае вільгацьцю, бывае асабліва чыстым і празрыстым, гэты волат-манастыр выступае яшчэ больш пу- ката і выразна ў сваіх магутных абрысах. Тады ён здаецца зусім блізкім, хоць да яго адгэтуль будзе вёрст пяць. Яго пор- талы, як крыльлі біблейнага ангела, паважна разгортваюцца на полі ружова-яснага неба, і тады нельга на яго не заглядзецца.

Кожны раз, калі Лабановіч ідзе з воласьці, яму кідаецца ў вочы гэты манастыр, і нейкае дзіўнае ўражаньне робіць ён на настаўніка, будзячы ў памяці падзеі гістарычнага прошлага, змаганьне двух веравызнаньняў, з якіх ніводнае не зрабіла людзей шчасьлівымі. Многа прайшло часу, многа людзкіх па- каленьняў сышло з арэны жыцьця, а гэтая грамадзіна стаіць і стаіць, і доуга яшчэ будзе г.тяяпь кяК й».»»»*. -— -—


4

ТАРАС ГУШЧА

вага змаганьня за новы парадак жыцьця, дзе на першым пля' не стаяць рэальныя інтарэсы зямлі.

Лабановіч ня спускае з памяці сваю апошнюю гутарку з Вольгаю Віктараўнаю. Яны ўмовіліся спаткацца вечарам у су- боту каля гэтага манастыра на прыстані. Тут непадалёку ёсьць патайное месца, дзе зрэдка адбываюцца нелягальныя сабраньні., Вось гэтае сабраньне і займае цяпер мысьлі настаўніка.

Сказаць праўду, яму трохі страшна. Страшна гэтага но- вага павароту ў жыцьці, бо ён нямінуча павінен пайсьці па да- розе, дзе так многа небясьпекі, дзе на кожным кроку цябе можа чакаць ліхая прыгода. У яго ўяўленьні рысуюцца арышты, астрогі, высылка. 3 таго часу, як пачаў ён вясьці сваю патай- ную работу, ён адчувае нейкі непакой і трывогу. Калі яму здаралася бачыць тут якога-небудзь паліцэйскага чына, то мі- маволі думалася, ці не по яго справе зьяўляецца гэты прад- стаўнік улады. Нэрвы яго ўвесь час былі трохі ўзьняты, і ён стаў падазрэнным і асьцярожным, асабліва калі да яго пачалі даходзіць сякія-такія чуткі аб яго паводзінах. Але патрошку ён прывык да мысьлі, што ён можа папасьціся, што яго за- арыштуюць, і перастаў гэтага баяцца. Наадварот, арышт зда- ваўся яму часамі прынадным, непазбаўленым сваяасаблівай прыемнасьці. Чаму-ж і не пацярпець за праўду? Чаму не спра баваць лёсу „крамольніка“? Чаму не зазнаць астрожнап жыцьця? Астрог таксама ёсьць школа, дзе жыцьцё пазнаецці больш востра і глыбока. Апроч усяго гэтага, тут ёсьць і пэў ная рызыка, ёсьць асалода змаганьня. Ты ведаеш, што, кал ўсё выкрыецца, цябе будуць лавіць, будуць судзіць, што за кож ным тваім крокам сочаць, але ты можаш не паддавацца, выкруч вацца, вясьці сапраўднае змаганьне за сваё права жыць на волі Займае думкі яго і гэтае спатканьне з людзьмі, да гэтаі часу яму невядомымі. Ен толькі чьггаў аб іх, чуў здалёк і пе раважна з вуснаў таго, хто іх ненавідзеў, лічыў самымі вялікіі праступнікамі на сьвеце. Ен адчувае глыбокую павагу да іх нават некаторы страх. Хто-ж такія яны, гэтыя людзі? Чыі яны жывуць? Аб чым думаюць? У яго выабражэньні гэты людзі—гэроі, на якіх можна пазіраць толькі з вялікаю пашанак У суботу падвячоркам, закончыўшы работу ў школе, пры хаваўшы ў патайное месца ўсё, што магло-б яго высьведчыц у выпадку якога-небудзь неспадзяванага здарэньня, замыка

У ГЛЫБІ ПАЛЕСЬСЯ 5



кватэру на ключ і ідзе выганам на дарогу. Асеньні мрок на- соўваецца борзда, звужваючы паземы і націскаючьт на гэтыя занямелыя далі. У сялянскіх дварох снуюць людзі, пыняць свае гаспадарскія справы, канчаючы клопат кароткага дня.

Лабановіч мінае выганы, выходзіць у поле. Тут прастор- ней і як-бы вальней трохі, прынамсі нікога ня відаць, бо яму не хацелася-б цяпер спаткаць каго-небудзь знаёмага, уступаць у гутаркі, выдумляць прычыны свайго позьняга вандроўніцтва ў Пінск, хоць гэтых прычын можна лёгка прыдумаць не адзін дзесятак. Але на дарозе ціха і бязьлюдна. Праходзіць і Альбрэхтова, дзе раскінуўся вялізарны маёнтак пана Скір- мунта і дзе маюцца яго фабрыкі—суконавальня, гісорня, бро- вар і ячшэ нешта. Каля маёнтку на полі, як копы сена, пара- скідаліся досыць высокія капцы, дзе закопана бульба на га- рэлку. Зараз-жа ад дарогі пачынаецца абэржа-клуня, крьггая чаротам. Клуня цягнецца ад дарогі да самае ГІіны—сажон дзьвесьце, напэўна, яе даўжыня. За Альбрэхтовым, ужо каля гораду, відаць Лошча, дзе ёсьць цэркаўка і папоўская пасада. Ужо цёмна, але высачэзныя вязы і ліпы яшчэ вырысоўваюцца сваімі шырокімі вярхамі на шэрым небе.

Мінуўшы арыштны дом, прычым Лабановіч падарыў яго вельмі ўважлівым поглядам, ён ступіў на тэрыторыю Пінску і пашоў па брукаванай Купецкай вуліцы. На вуліцы было до- сыць пуста і глуха. Калі-ні-калі затухкаюць па 'каменнаму мосьціку ногі, скрыпнуць весьнічкі, ды ізноў усё заспакоіцца, як-бы скоўваецца гэтым цёмным мрокам. Прайшоўшы некалькі вуліц і завулкаў, Лабановіч накіроўваецца на прыстань, абмі- наючы болей жывыя і людныя вуліцы. Па дарозе папалася яму некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звы- чайна стаялі ці тупалі гарадавыя ў шырокіх плашчох.

„Што рабіў-бы ты, брат, каб ведаў, куды я іду?“ думаў Лабановіч, мінаючы сонных, марудлівых, прывычных да свае варты, гарадавых... „Напэўна заварушыўся-б шпарчэй", і чуць прыметная ўсьмешка прабягае па яго губах.

Не даходзячы да цэнтру горада, Лабановіч ідзе глухім завулкам у бок прыстані. Прыглядаецца да тых фігур, што абганяюць яго. Мяркуе, ці ня шпік гэта, часам, бо яму здаецца, што гэтыя людзі-сабакі чуюць нюхам яго крамольныя замахі. На прыстані ізноў адчуваецца вальней і прастарней.


6

ТАРАС ГУШЧА

А прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, аку- ратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і асфальтам, аб- саджана двумя радамі каштанаў. Таксама ў два рады пастаў- лены тут лаўкі на роўнай адлежнасьці адна ад другой, каб было дзе пасядзець у добрую пагоду людзям, калі прытомяцца шпацыруючы. Прыстань моцна сьціскае левы бераг глыбокай і спакойнай Піны. Яе халодныя сталёвыя струмені ціха ўсхліп-1 ваюць, 6‘ючыся аб гладкі каменны бераг, і штось гутараць прыцішаным голасам з чаротамі, што на тым баку, зьлёгка пакалыхваюц^ параходы і параходзікі, дубы і чайкі, што гу- ста зьбіліся па ўсім працягу прыстані.

Паволььа пасуваецца Лабановіч у бок манастыра. Пануры і страшны цяпер гэты манастыр, атулены мрокам і імглою асеньняга вечару. Сярэдзіна яго сям-там выступае з цемрадзі белымі плямамі, дзе падае сьвятло ад вакон і ліхтароў, а пор- талы і вежы расплываюцца ў мроку.

Вольга Віктараўна трохі спазьнілася.

3 ёю бьіў незнаёмы высокі хлопец.



  • Пазнаёмцеся,—гаворыць яна.

Незнаёмы хлопец і Лабановіч моўчкі павіталіся.

  • Вы даўно тут?—пытае колегу Вольга Віктараўна.

Лабановічу паказалася, што яна стараецца гаварыць ціха.

Напэўна так патрабуецца асьцярогаю.



  • А ўжо з поўгадзіны тупаю.

Ен хоча прыдаць вясёласьць свайму голасу.

  • А вы не замаркоціліся без мяне?

  • Ой, як замаркоціўся! Хацеў ужо кідацца ў Піну, але пабаяўся, што будзе холадна.

Яна ціха шэпча:

■— Мялеце ўсякую чапуху. Чым больш чапухі, тым лепей. А пачалі вы добра.

Іх абганяе чыясь постаць.

Можа гэта быў так сабе чалавек, а можа за імі сачылі. Хвілінак праз дзьве зноў прашмыгнула цень, ужо з другога боку. Лабановічу паказалася, што гэта—той самы суб‘ект, які абагнаў іх нядаўна. Страшнавата і цікаваі



  • Пойдзем, гаспада, падзакусім у растаран!—громка га- ворыць незнаёмы Лабановічу хлопец. „Зьбівае з тропушпіка“і думае настаўнік.

У ГЛЫБІ ПАЛЕСЬСЯ



7

Накіроўваюцца на людную вуліцу, дзе сьветла і шумна праходзяць адзін квартал, і незнаёмы хлопец крута верне ў завулак. Ідуць доўга, мінаюць вуліцы і завулкі і выходзяць да манастыра з другога боку. Незнаёмы хлопец запыняецца, пра- пускае наперад Вольгу Віктараўну і кажа:

  • Заходзьце! »

Вольга Віктараўна і Лабановіч уваходзяць у. дворык, дзе лепіцца некалькі заняпалых старасьвецкіх хатак, заходзяць збоку і спыняюцца на ганачку. Вольга Віктараўна стукае.

  • Хто?—счакаўшы трохі, чуецца голас.

  • Ад Барыса,—адказвае Вольга Віктараўна.

Дзьверы адчыняюцца. Заходзяць у пакойчык, досыць прасторны, але абсталяваны бедна. Зьбітая, аблупленая ка- напка, голыя сьцены, калі ня лічыць гітары на аднэй з іх, некалькі крэсел, невялічкі столік, на каторым цьмяна гарэла просьценькая лямпа,—вось і ўся абстаноўка.

Тут сядзела трое асоб.

Лабановіч сьледам за Вольгаю Віктараўнаю па чарзе па- вітаўся з імі, прычым ніхто сваіх прозьвішч не называў. Толькі Вольга Віктараўна называла незнаёмых дзяцюкоў па імёнах: тав. Глеб, Саламон, т. Грыша. Усе яны былі яшчэ маладыя дзяцюкі, вызначыць профэсію якіх было трудна—напэўна ра- бочыя. Самы сталы з іх быў т. Глеб, і аблічча яго выкрывала ў ім найбольш інтэлігентнага чалавека на гэтым сабраньні. Ен быў у пэнснэ, меў невялічкую рыжаваценькую бародку, аку- ратна падстрыжаную, і трымаў сябе найболей незалежна і спа- койна. Па ўсяму відаць было, што ён—найбольш аўторытэтная тут асоба.

Лабановіч абегла акінуў поглядам пакойчык з яго ўбогаю абстаноўкаю і спыніў усю сваю ўвагу на гэтых маладых, зу- сім незнаёмых яму хлопцах.

Прадстаўленьне аб рэчаіснасьці і сама рэчаіснасьць—роз- ныя рэчы. Вобраз „крамольнікаў" рэволюцыянэраў зусім ня так рысаваўся Лабановічу, як ён убачыў іх тут, і перад ім былі звычайныя людзі, без романтыкі і дэмонізму, на від хірлявыя і слабыя, адзетыя яшчэ бядней, чым ён сам. Яму паказалася, што яго новыя знаёмыя чымся занепакоены. „Няўжо яны ба- яшіа?“ Кыш іі.— — е-~


8


ТАРАС ГУШЧА

прыемна і залішне ўрачыста. Грыша падыходзіць да Глеба, аб чымся гутараць. Саламон падсядае да Лабановіча.

  • Вам, таварыш, першы раз прыходзіцца быць на такіх сабраньнях?

  • Першы раз,адказвае настаўнік.

  • А вы ўжо многа займаецеся настаўніцтвам?

  • Трэці год.

  • Ну, а скажэце, як настроена сялянства?

  • Розныя бываюць у іх настроі. Даць такую агульную характарыстыку іх досыць трудна.

Праз колькі хвілін з другога ходу паказваецца высокі малады хлопец, той самы, што вёў іх сюды. I ён пашаптаўся з Глебам.

Лабановіч тымчасам крыху асвойтаўся з гэтаю нязвы- чайнаю для яго абстаноўкаю і з цікавасьцю прыглядаецца да гэтых новых для яго людзей, чакае, што будзе далей.



  • Таварышы!гаворыць Глеб. Голас яго звонкі, вочы вясёлыя. Па прывычцы папраўляе пэнснэ і кажа далей.

  • Нам, думаю, на нашым невялічкім сабраньні цікава бу- дзе пачуць невялікую інформацыю з месца ад аднаго нашага новага таварыша.

Гэтыя словы адрасаваліся да Лабановіча. Пры гэтым ён адчуў тое самае, што адчувае вучань, калі яго нечакана вы- кліча настаўнік здаваць лекцыю, ня зусім добра падрых- таваную.

Чатыры пары вачэй падымаюцца на Лабановіча. Ен пры- ходзіць у замяшаньне, але яго выручае Вольга Віктараўна. Яе жаночы такт выводзіць суседа з досыць няпрыемнага для яго стану.



  • Я думаю,—гаворыць яна,—майму колегу цікава было-б наўперад увайсьці ў курс справы. Ці ня лепей было-б, каб т. Глеб сам зрабіў інформацыю другога парадку.

  • Наш сёнешні час, на жаль, абмежаваны, і гэтага зра- біць якраз цяпер нельга. Нам трэба прыняць інструкцыі на момант дня, ну, на бліжэйшыя дні,—адказвае Глеб. А потым, як-бы экономячы час, гаворыць сам.

  • Нам вядома ваша работа, і я з прыемнасьцю вітаю вас, таварыш, як нашага аднадумца, хоць офіцыяльна вй

іт
мол ца яшмітрга




У далейшым Глеб крануў трохі тую рэволюцыйную дзей- насьць, якую трэба выпаўняць цяпер, пахваліў Лабановіча і зрабіў высокую ацэнку яго работы. Гэта паддало яму сьме- ласьці, і ён папрасіў слова, каб выказацЬ свой погляд на про- граму далейшай работы.

Яго прамова была спачатку крыху блутаная, словы нейк ня слухалі яго, і язык варочаўся ня так, як належыць. Але по- тым ён паправіўся і нават ажывіўся, калі выказваў свой погляд на пашырэньне пропаганды сярод сялян праз вясковых настаўнікаў.

— Як мне думаецца, да гэтага часу вельмі мала звара- чаецца ўвагі на нашага брата з боку рэволюцыйных організа- цый. А між тым вясковы настаўнік—адзіны чалавек сярод сялянства, што мог-бы вясьці работу. А дзеля гэтага трэба толькі разварушыць яго, згуртаваць у свае настаўніцкія орга- нізацыі параскіданых па трушчобах настаўнікаў. Тады толькі і можна падрыхтаваць у належнай ступені народ да рэволюцыі.

Яго погляд знаходзіць тут спачуваньне, што надта ўзьні- мае яго дух. I Вольга Віктараўна радуецца за яго, бо гэта-ж— яе кандыдат.

На разьвітаньне яму даюць лісткі і брошуркі, адрасы кватэр і запрашаюць надалей трымаць з імі сувязь.

Вольга Віктараўна застаецца начаваць у сваіх знаёмых, а Лабановіч, шчодра наладованы нелегальнаю літаратураю, пляцецца па апусьцелых вуліцах і завулках, баязьліва прыгля- даючыся і прыслухоўваючыся да гэтай зацятай цішыні, і калі мінае гарод, то адчувае вялікую палёгку і ўздыхае вальней.

XXVIII

Ясна відаць, што Іван Пракопавіч, казённы лясьнічы, ня ў гуморы. Не гадзіну, ня дзень, нават і ня тыдзень, а праз цэлыя месяцы хмурыцца яго крутая лабаціна, сярдзіта зьві- саюць доўгія вусы, а з быстрых вачэй іскры сыплюцца. Нават лаянка яго, звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер зьвініць сапраўднаю злосьцю, рассыпаецца круглымі, ядранымі словамі пад парасонамі высозных вязаў і ліп, што стаяць у яго парку.



Хоць ужо і холадна, але Лабановіч сумысьля адчыняе фортку V акне проціў парку казённага лясьнічага, каб пачуць


10

ТАРАС ГУШЧА

гэтую лаянку. Гэта нават і ня лаянка, а дыскусія Івана Прако- павіча на соцыяльна-політычныя тэмы. I тут ня важна, пярэчыць яму хто ці не,—важна толькі сама зачэпка для такой дыскусіі, бо ў лясьнічага накіпела на сэрцы за гэтыя часы, і яму трэба выліць сваё абурлівае нездаваленьне, накіраванае на ня- здольнасьць вялікіх і малых чыноўнікаў, на гэтае нікчэмства, што пачынае дамагацца нейкіх сваіх правоў, выпаўзае, як гад з нары, на віднае месца. Ен ня можа пагадзіцца з гэтым няшчасным фактам, што, на Русі перавяліся „багатыры“ або волаты, што няма каму ратаваць яе. Таксама ня важна, як хто слухае яго, згаджаецца з ім ці не,—яму проста трэба чалавек, сьведка яго абурэньня. А калі гэты сьведка, які-не- будзь паляшук з Выганаў ці з Высокага, ці хто іншы, нават і з інтэлігенцыі, часамі, не дачакаўшы канца, памаленьку сха- ваецца, ці проста зьбяжыць, то ён яшчэ сакоча некаторы час. А калі заўважыць, што яго слухачы—вязы і ліпы, тады ён азірнецца, быстра, як патрывожаны арол. Часамі на гэтым ён і канчае. Усё залежыць ад таго, у якой ступені выліта яго абурэньне. Калі-ж абурэньне яго надта вялікае, то ён ідзе шукаць жывога сьведку-слухача, каб скончыць сваю дыскусію-

Спружыніста зрываецца з месца, рашуча ідзе да плятня ў бок школы. Там ёсьць пералаз. Іван Пракопавіч за- дзірае полы чорнага яраслаўскага кажуха, дынамічна закідае перш адну, потым другую нагу, гоп!—і ён на тэрыторыі школьнага агароду.

На сярэдзіне агароду ён трохі затрымліваецца—куды накі- равацца? Ізноў-такі далейшыя паводзіны яго залежаць ад сту- пені яго абурэньня. Часамі ён мінае школу, ідзе далей, бо на- стаўнік заняты, хоць з ім пагаварыць яму найзручней. Папершае, настаўнік умее слухаць, уставіць слова, рэпліку падасьць,—ну, словам, дапамагае выказацца да дна. Падругое, на- стаўнік такі чалавек, з якім прыемна было пагаварыць аб вайне: абодва яны былі ў курсе ваенных спраў, абодва мелі на канец вайны аднакія погляды, хоць яны тут здорава падашу- каліся. Патрэцяе, настаўнік яшчэ і такі чалавек, з якога можа толк быць, калі яго належным парадкам накіраваць у патрэбны пункт. І лясьнічы шмат папацеў, даючы суседу „належны" кі- рунак: засылаў яму „Новое Время“, Розанава, Лютастанскага (вядомы юдафоб), а з прыгожага пісьменства — Мельнікава-

У ГЛЫБІ ПАЛЕСЬСЯ



11

Пячэрскага, якога лясьнічы ставіў на самае першае месца ся- род рускіх пісьменьнікаў, бо яго романы „В горах“ і „Лесах“ ня маюць роўных сабе: у іх, як нідзе і ў нікога, адбіты „ісьцінны“ рускі дух. Абурэньне-ж Івана Пракопавіча на гэты раз так вяліка, што ён ідзе ў школу. Наўперад заходзіць у кухню.

  • Здарова, Ганна!—як з пісталета выпальвае Іван Пра- копавіч словы прывітаньня.

  • Здаровенькі булы!—кланяецца Ганна.

  • Ну, як жывуць твае байструкі?

Ганна штось адказвае, лясьнічы яе ня слухае. Карыстаецца выпадкам, каб выліць хоць часьць свае злосьці.

  • Ну, гэта ня сукін сын? Гэта чалавек? Гэтабацька? Хоць-бы капейку прыслаў на сына, прахвост! Ну, ён вырась- це—і паказвае пальцам на малога Кірылу.—Што-ж з яго бу- дзе? Куды прыткнецца? Красьці пойдзе або возьме новую моду: зробіцца рэволюцыянэрам! Цяпер-жа вось такія смар- качы—палец лясьнічага накіроўваецца на Юсту—пачынаюць бунтавацца. Вучыцца ня хочуць, супроць дырэктаравыступаюць... Больш іх розгамі дзяры! Не шкадуй дубцоў. Не дасі лазы калі па іх лаза плача, сама ад іх плакаць будзеш.

Выпусьціўшы такім парадкам часьць пары свае злосьці, лясьнічы заходзіць у кватэру настаўніка. Покі ня прыдзе на пераменку настаўнік, Іван Пракопавіч, як тыгра па клетцы, хо- дзіць па пакойчыку, пазіраючы ўніз і залажыўшы рукі за сьпіну. Увесь час на яго твары адбываюццца розныя эмоцыі: то яхідны сьмех, то злосьць, то гіронія, тосарказм. Сяды-тады з яго губ зрываецца кароткае бурчаньне. Але як толькі згле- дзіць настаўніка, усе гэтыя эмоцыі раптам прападаюць, твар яго прыходзіць на кароткі момант у свой звычайны стан, на такі толькі час, каб павітацца з настаўнікам.

  • Ну, што?—пытае Іван Пракопавіч—школа ваша яшчэ не бастуе?

  • А чаго ёй баставаць?

  • Ну, як-жа? Пашлі забастоўкі і сярод дзяцей. У Пінску, унь, рэальнае вучылішча забаставала, давай ім свабоду! Пры- гатавішкі мітынгаваць пашлі. „Далоў“, кажуць, „дырэктара і на- стаўнікаў!" Ходзяць і папяоосы куоань... Н^. штп вы с«яжяпо?


12

ТАРАС ГУ1ІІЧА

Пасьля кароценькай паузы, набраўшы духу і раптам зьмя- ніўшы твар, Іван Пракопавіч панёсься, як спужаны конь, крышучы і калечучы ўсё па сваёй дарозе.

Лясьнічы таксама адвешвае губу, каб наглядна паказаць які выгляд мае перапалоханае начальства.

Лабановіч ня можа захаваць сур'ёзнасьці і закачваецца сьмехам.



  • Чаго вы сьмеяцеся?

  • Ну, вельмі-ж вы „карцінна“ расказваеце, Іван Прако- павіч!—не перастаючы сьмяяцца, адказвае Лабановіч.

  • Дык праўда-ж гэта! Галовы пагублялі. Стаяць збоку, адна калоша поўная, а другая, як завязаць... А гэты наш... поліцмэйстар!.. Жаба разьлезлая!.. Лібэрал!.. Вы ведаеце?— проклямацый яму ў кішэню бахурчыкі. паклалі!.. I гэта—па- вятовы начальнік поліцыі!? Сорам! Гнаць такіх у тры шыі, каб паве^ра не псавалі! Над бочкамі начальнікам паставіць!.. Тфу! Дубовыя голавы!..

Іван Пракопавіч ледзь з скуры ня вылазіць. I ўсё ў ім гаворыць: язык, губы, нос, бровы і лоб, вочы і вушы, рукі і ногі, як-бы ў нейкім вар'яцтве. Яго слухач ня вытрымлівае і пачынае зноў сьмяяцца. Сярдзіта глядзіць на яго лясьнічы. і

  • Да тут і сьмешнага нічога няма,—кідае настаўніку.

  • Ну, як-жа ня сьмешна, Іван Пракопавіч: такая шышка, поліцмэйстар, і раптам—начальнік над бочкамі!

  • Сволачы, скажу вам! Шкуры прадажныя!.. У той час, , калі дзяржаве патрэбны цьвёрдые людзі, іх тады няма, яны ссыхаюць, нікнуць, туляцца, прыкідаюцца, што нічога няма

і нічога яны ня бачаць. Хіба можна дапусьціць, каб нейкая няшчасная саплівасьць асьмелілася дамагацца нейкіх там свабод, гаварыць аб агранічэньні ўлады монарха?

  • Нічога ня зробіш, Іван Пракопавіч: стыхійна вылі- ваецца абурэньне заціснутага...

  • Ярунда,—грыміць Іван ГІракопавіч:—якая стыхійнасьць? Якое абурэньне? Хто заціснуты? У нас у Расіі большая сва- бода, чым у любой констытуцыйнай ці рэспубліканскай дзяржаве! Вы акалпачаны прадажным жыдоўскім друкам. Хіба вы гэтага ня ведаеце? Рускаму чалавеку ня можна цяпер слова сказаць,




яму заціскашць рот, высьмейваюць, рэтроградам назы- ваюць. Увесь друк у жыдоўскіх руках, ім трэба разбурыць праваслаўную царскую Русь, а рускіх людзей парабіць шабес гоямі...

Скіраваўшы гутарку ў гэты бок, Іван Пракопавіч разьлі- ваецца бясконцым патокам слоў. Пярэчыць яму—усё роўна, што ў сьцену гарохам страляць: ніякіх аргумэнтаў ён знаць ня знае, наадварот, гэта яму—падліваньне масла ў агонь. Лаба- новіч церпяліва выслухоўвае лясьнічага, хоць там дзеці ду- рэюць, як школы не разьвернуць.

Замкнуўшы круг сваіх аргумэнтаў і выліўшы злосьць на „жыдоў“, у чыіх руках „уся прэса“, Іван Пракопавіч ізноў навальваецца на поліцмэйстра. Ніяк забыць яго ня можа.


  • I гэтая аблезлая жаба, рапуга гаворыць мне ўчора: „А вы там, Іван Пракопавіч, агітацыю вядзеце сярод сялян!“ Гэта я вяду агітацыю?! Ну, ці чулі вы?.

  • Ну, гэта ён толькі жартаваў,—заступаецца за поліц- мэйстра настаўнік.

  • Да хоць-бы і жартаваў? Як ён асьмеліўся сказаць мне гэта публічна? Думаў даць у зубы, ды скандалу не хацеў рабіць. А варт было-б.

Лясьнічы троху супакойваецца. Відаць, яму цяпер стала лягчэй, бо ён выказаў усё, што наймацней карцела яму.

  • Ну, выбачайце,—нарэшце гаворыць ён:—у вас там гэтыя шмокі шыі ломяць, а я вас задзержваю.

Лясьнічы падае руку і выходзіць, а настаўнік яшчэ доўга пасьмейваецца, калі ўспомніць, што поліцмэйстар абвінавачваў лясьнічага ў пропагандзе сярод сялян.

„Калі што, то і ён закіне за мяне слова“, кажа сам сабе.

I не адзін Іван Пракопавіч выбіты цяпер з каляіны: ды- ханьне рэволюцыі, яе грозны размах адчуваецца ўсімі. Кож- ны-ж новы дзень прыносіць весткі, што рэволюцыя расьце і ў шыр і ў глыб. 1 важней за ўсё—бунт у войску, сялянскі рух.

Дзяк Бацяноўскі ходзіць ды прыслухоўваецца, але сам гаворыць мала. Ен толькі ківае галавою ды ўздыхае.



  • Охо-хо! да чаго дажыліся!

Часамі, сустрэўшы каго-небудзь з заняпалых гаспадароў, ён усьміхнецца горкаю ўсьмешкаю і пытае:

  • Можа вам ужо і поп з дзяком не патоэбны?

14


ТАРАС ГУШЧА

А. Мікалай—чалавек дыплёматычны. Ён асьцярожненька, і ў заўтрашні дзень зазірае, а калі сустрэне чалавека, чыё спачуваньне на баку рэволюцыі, паціхенька пашэпча яму.

— Хочуць адбіраць зямлю ад духоўных. Няхай бяруць. Няхай мне прызначаць пэнсію. На што мне зямля? Адзін только клопат і згрызоты з ёю, а карысьці няма. А мужыку зямля патрэбна. Дык нашто гэтая лішняя зачапка для не- прыязьні? Вось вы глядзеце—а Мікалай паказвае рукі:сам працую, мазалі панаціраў на гэтай зямлі... Няхай бяруць яе—• маюць рацыю.

Хітры чалавек а. Міколай: дагаджае богу і мамоне.

Найболыпы водгук на падзеі рэволюцыі можна пачуць у воласьці.

Захар Лемеш рэволюцыі ня спачувае. Ен абураны ёю. У галаве яго ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супроць на- чальства? I дзе гэта відана, каб людзі маглі жыць без началь- ствсі?.. Добра. Ну, вось, скажам, перасталі слухаць у воласьці старшыню. Падаткаў ня плацяць, нядоімак не нясуць і нава- бранцаў не даюць. Дык што-ж бы тады было?—„Рунда!“

Глянуць на справу больш глыбока старшыня ніяк ня можа. Ён толькі чуе, што дабра ад рэволюцыі яму ня будзе. Вось пісар, той, падла, разьбіраецца. I пагутарыць прыемна з ім, бо пісар у руку старшыні гаворыць.



  • Ну, як ты глядзіш, пісар: паскідаюць нас, брат, з та- бою,—пачынае старшыня.

Праўда, ён ня верыць, што іх паскідаюць, але яму хо- чацца, каб пісар выказаў на гэта свой погляд.

Пісар насоўвае густыя бровы, вочы яго грозныя-грозныя, наскрозь, здаецца, праб'юць усякага, хто асьмеліўся-б кра- нуць іх.



  • Хто скіне нас?—пытае пісар.

  • Ну, хто-ж? забастоўшчыкі, дэмократы.

  • А халодная нашто? А нашто казакі? Прыслалі-ж у Пінск сотню казакоў. Так, брат, усыплюць, што тыдзень сваім крэслам ня сядзеш. Няхай толькі заварушыцца хто!

Старшыня ад здавальненьня ўсьміхаецца.
  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка