Пад рэдакцыяй




старонка1/10
Дата канвертавання07.02.2019
Памер2.26 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




нролетсфы усіл кр«лсу? ^іучапцссп»

МАЛАДНЯК

Штомесячная літаратурна-мастацкая і грамадзка - політычная часопісь Цэнтральнага Бюро Ўсебеларускага аб'яднаньня поэтаў і пісьменьнікаў „Маладняк“



. ПАД РЭДАКЦЫЯЙ

М. ЧАРОТА; М. ЗАРЭЦКАГА, Ал. дудара



Год выданьня пяты

Сшытак дзесяты КАСТРЫЧНІК

ВЫДАНЬНЕ ЦБ „МАЛАДНЯКА" М





Заказ № 118. У ліку 1.000 экз. Галоўлітбел № 26506. 1-ая друкарня Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва.




А. Блок

Дванацдаць

Чорны вечар.



Белы сьнег.

Вецер, вецер!

На нагах не стаіць чалавек.

Вецер, вецер,—

На ўсім божым сьвеце Завівае вецер Белы сьняжок.

Пад сьняжком—лядок,—

Золь, імжака.

Кожны хадок КоўзаецЦа—небарака.

Ад дому да дому—

Над вуліцай канат.

На канаце плякат:

„Уся ўлада Устаноўчаму Сойму“. Бабулька заходзіцца—плача,

Ніяк ня ўцяміць, што значыць,

Навошта гэткі плякат бліскучы,

Такі кавалак—назола! - Колькі-б вышла для дзетак ануч,

А кожны—босы і голы.

Бабулька, як курыца,

Перакулілася праз сьнежны ком.

— Ох, матка боская, заступніца,

Ня жыцьцё ад бальшавікоў:..

Вецер трывожны,

Не адстае і мароз.

I буржуй на раздарожжы




Затуліў каўнерам нос.

А гэта хто? Доўгія космы,

Мармыча ў поўголаса:


  • Здраднікі!

  • Згубілі Расію!

То, мабыць, пісьменьнік—

Вітыя...


А вось і доўгаполы

Пад ветрам зморшчыў лоб.



  • Што сёньня невясёлы,

Таварыш поп?

Помніш, як бывала Пузам пёр ўпярод,

I крыжом зіяла Пуза на народ?

Вось пані ў каракулі Да другой падвярнулася:



  • Мы ўжо плакалі, плакалі... . Пасьлізнулася

I—гоп—расьцягнулася!

Ай, ай!


Цягні, паднімай. .

Вецер гуляе Рады і злы.

Падалы ўзьбівае,

Падарожных росіць,

Рве, мне і носіць Плякат угары:

„Уся ўлада Устаноўчаму Сойму“...

I словы даносіць:

... I у нас быў сход, вядома...

... Вось у гэтым доме...

Абгаварылі.

Пастанавілі:

На раз—дзесятку, на ночдваццаць пяць. ... I меней ні з кога ня браць...

Хадзем спаць...

Чорны вечар.

Пусьцее Івуліца.




Адзін валацуга Сутуліцца,

Ды сьвішча вецер.

Гэй, нябожа!

Самахоць


Пацалуемся...

Хлеба!


Нам чаго чакаць?

Нў, праходзь!

Чорнае, чорнае неба.

Полымя сумнай злосьці У грудзёх занялося...

Чорная злосьць, сьвятая злосьць..

Таварыш! глядзі

Востра!

2

Гуляе вецер, мігціцца сьнег.



Ідуць дванаццаць чалавек. Вінтовак чорныя рамні,

Наўкол—агні, агні, агні...

Ў зубах цыгарка, падраны брыль, Тузом буёновым сьпіыу-б пакрьшь Свабода, свабода,

Бяз крыжа сьвятая!

Тра-та-та!

Халодна, таварышы, халодна!



  • А Кацька з Янкам у карчме...

  • Ў панчосе керанкі ў яе!

  • I Янка грошай мае шмат...

  • Быў наш Янук, а стаў салдат!

  • Ну, Янка, сукін сын, буржуй, Маю пацалаваць спрабуй!

Свабода, свабода!

Бяз крыжа сьвятая!

Кацька Янку пацянае—

Чым, чым пацяшае?..

Наўкол—агні, агні, агні...

Аплеч ружэйныя рамні... Рэволюцыйны трымайце крок!






Ня дрэмле вораг, пільнуе змрок Таварыш, стрэльбу ямчэй нясі! Давай пальнём па сьвятай Русі

Па ізьбянай,

Па кандовай,

Ды па тоўстазадай!

Эх, эх бяз крыжа!

3

Як ўзяліся нашы хлопцы У чырвон-гвардыі служыць;—



У чырвон-гвардыі служыць— Буйну голаву злажыць!

Эх, ты, гора-горкае,

Ды салодкі кон!

Стрэльба аўстрыяцкая,

Драны гіалітон!

Мы на гора ўсім буржуям На ўвесь сьвет пажар раздуем, На ўвесь сьвет пажар ў крыві,- Госпадзі, благаславі!



9

4

Уецца сьнег, ліхач крычыць. Янка з Кацькаю ляціць— Електрычны ліхтарок На аглобельцы...



Ах, ах, паддай!..

У шынэлі ён салдацкай—

Не салдат, а нейкі фацэт!.. Завівае чорны вус,

Ды закручывае,

Ды выпручывае...

Вось дык Янка—гэта зух!

Вось дык Янка—сьмелы рух! Кацьку дуру абнімае, Загаварывае...

Кацька слухае яго,






Зубкі зьаяюць жамчугом...

Ах ты, Каця, мая Каця,

Т оўстамордзенькая...

5

У цябе на шыі, Каця,



Ад нажа майго рубец.

У цябе пад грудзьмі, Каця.

Знак пакінуў маладзец!

Эх, эх, паскачы!

Дні вясёлыя зьлічы!

Ў панскіх вопратках хадзіла,— Пакрасуйся, пахадзі!

3 афіцэрамі блудзіла,—

Дык пацешся, паблудзі!

Эх, эх, паблудзі!

Сэрца лёдам халадзіць!

Помніш, Каця, афіцэра—

Галавы ён не знасіў...

Ці ня ўспомніла, халера?

Ці забылася зусім?

Эх, эх, ўспамяні,

Спаць з сабою памані!

Гэтры шэрыя насіла,

Ела панскі шоколяд,

3 юнкяр'ём гуляць хадзіла—

3 салдацьцём пашла гуляць?

Эх, эх, саграшы!

Будзе лепей на душы!

6

I зноў насустрач угрунь імчыць, Ляціць ліхач, ляціць, крычыць... Стой, стой!.. Андруха, пераймай! Пятруха, ззаду забягай!.. Трах-тарарах-тах-тах-тах-тах**! Узьвіўся ў неба сьнежны гмах... Ліхач наўцекі з Януком... Узводзь курок! Яшчэ пальнём!






Трах-тарарах! Ты будзеш знаць 3 чужою дзеўкай як гуляць!.. Уцёк, зладзюга! Уцякай! Назаўтра помсты ты чакай!

А Кацька мёртвая ляжыць,

I з раны кроў на сьнег бяжыць. Што, Кацька, рада? Ні гу-гу... Ляжы ты, падла, на сьнягу! Рэволюцыйны трымайце крок! Ня дрэмле вораг, пільнуе змрок

7

I ізноў ідуць дванаццаць—

Толькі стрэльбы браскацяць. Твар у беднага забойцы Пабялеў, бы ў мерцьвяка.

Праз сувеі сьнегавыя Разагнаў трывожны шаг.

Хустку зьвіў вузлом на шмі— Не апомніцца ніяк...

Ты чаго такі маркотны,

Невясёлы стаў такі,—

Ці бяз Кацькі тэй самота Сэрца сьціснула ў ціскі?..


  • Эх, сябры мае, браточкі!..

Гэту дзеўку я кахаў...

Не адну хмяльную ночку 3 гэтай дзеўкай скаратаў...

3-за гарэзнасьці бядовай У палаючых вачах,

3-за радзімачкі пунсовай Каля правага пляча Загубіў я, бесталковы,

Загубіў я згарача... ах!


  • Ну, разьнюняўся, разьліўся.. Ці-ж ня баба ты, Пятро!

  • Хочаш, богу памаліся!

  • Хочаш вывярнуць нутро?

  • Гэй, Пятруха, схамяніся!




  • Над сабой трымай контроль!

  • Час настаў цяпер інакшы— Не для гора і тугі!

Трэба скончыць справу нашу Нам, таварыш дарагі!

( Пятрусь свой бег спыняе, Суцішае ён шагі...

Ен галоўку узьнімае,

Ен ізноў павесялеў...

Эх, эх!

Пагуляць цяпер ня грэх!



Сёньня ты, буржуй, ня сьпі— Дзьверы крукам зашчапі! Склепы, сховы адчыняй,

Ды галогу сустракай!

8

Ох, ты, гора горкае!

Доля нудная,

Сумная!


Я часіну тут Прявяду, правяду...

Я патыліцу Пачашу, пачашу...

Я гарбузікі Пагрызу, пагрызу...

Я і ножычкам Паласну, паласну!

Ты ляці, буржуй, зязюлькаю! Выпью крові я За любоў маю Чорнабровую...

Хай бог апякуецца над ёю... Нудна!

9

Ня чутна шуму гарадзкога,

Над неўскай вежай цішыня,

І болын няма гарадавога—






Гуляйце, хлопцы. бяз віна!

Стаіць буржуй на раздарожжы, Схаваў ў каўнер сьсінелы нос.

А поруч з ім сьпіну наёжыў Сабака, падтуліўшы хвост. Буржуй, як цюцька стаў галодны, I да зямлі нібы прырос.

Сьвет даўны цюцькаю бязродным Стаіць за ім, паджаўшы хвост.

10

Загуляла завіруха,



Ой, ой, завіруха!..

Усё пад белай пацярухай Захавалася кругом!

Сьнег ўзьвіваецца слупом, Рассыпаецца наўслонь.


  • Ох, мяцель якая, спасе!

  • Гэй, Пнтруха, ня хістайся!

Ад бяды цябе мо‘ спас Залаты іконастас?

Несьвядомы ты, ды дзе там— Сам падумай лепш пра гэта!

Хіба рук крывёй ня спляміў Цераз Кацькіна каханьне?


  • Шаг трымай рэволюцыйны,— Вораг шлях нам не зачыніць!

Ўпярод, ўпярод,

Рабочы народ!

11

I ідуць бяз імені сьвятога Ўсе дванаццаць ў даль.



Да ўсяго гатовы.

Ніпачым ім жаль...

Іх вінтоўкі гневам веюць На варожыя сьляды...

У завулкі, дзе завеі,

Дзе ўзьлягае сьнег, як дым,

Дзе ня вырвецца з сувеяў






Ні стары, ні малады.

У вочы б‘е Чырвоны сьцяг.

Гулка ймкне Разьмерны шаг.

Сьмерць снуе Варожы шлях.

1 пыліць завея ў вочы Дні і ночы напралёт...

Упярод, ўпярод,

Рабочы народ!

12


Ўдаль ідуць ўсяўладным шагам. Ноч. Завея. Мітульга.

I сабака недзе ззаду.

Нібы злодзей, закульгаў.


  • Адвяжыся, шалудзівы,

Я штыком паласкачу!

Сьвет стары—брахун паршывы, Адыйдзі—пакалачу!

... Скаліць зубы—воўк галодны Хвост паджаў—не адстае—

Той сабака—злы, бязродны...

—— Адгукніся, хто ідзе?

Хто махнуў чырвоным сьцягам?



  • Цемра гэткая кругом!

  • Хто там ходзіць беглым шагам?

  • Хто схаваўся за рагом?

  • Ўсё роўна пераможам,

Лепш здавайся мне жыўцом!

  • Чуеш, горай стацца можа!

Гэй, выходзь, страляць пачнём! Трах-тах-тах! I толькі рэха Адгукаецца—гу-гу...

Ды завея доўгім сьмехам Заліваецца ў сьнягу...

Трах-тах-тах!

Трах-тах-тах!






Так ідуць ўсяўладным шагам— Падтуліў сабака хвост...

На чале з крывавым сьцягам, Праз завеі сьнежны гул, Абаронены ад куль,

Над завейным крокам кволым, Пэрлам белым сьнежных столак, У вяночку з белых роз—

На чале—Ісус Хрыстос.



Пераклад А. Дудара.


С. Хуреік

Барвяныя бляскі

Сыплецца з дрэў пажоўклае лісьце. Шалясьціста, звонка.

Сіняй наміткай трымціць, кіпяціцца ў полі асеньняя смуга-

На пажоўклыя прасьцягі лягла задума цяжкая.

Сумна.

Над высокай ліпавай алеяй панскага дзядзінцу бес- перастанку крычаць-дзяруцца беспакойныя вароны. Падчас яны ўзрываюцца ўверх і там, як вір, чорнай зграяй віюцца ў паветры, налятаюць адна на другую, а то зьбіраюцца вялікай кучай ды хутка ляцяць цераз голае поле да алешніку, што на балоце.



Пану Заворскаму сумна. Было весела, а стала сумна.

Сум падкраўся няпрыкметна, разам з восеньню, разам з тым, як з нямецкага фронту пайшлі кудысьці на Расію рускія дывізіі, як пайшлі чуткі, што Керанскі праваліўся, а ўладу за- хапілі бальшавікі. Адбіраюць фабрыкі, заводы, маёнткі.

Заможныя людзі выяжджаюць заграніцу. Пан Заворскі ў нерашучасьці. Яму сказаў камандыр польскага легіёну, пан Левардоўскі, што тут, на Меншчыне, бальшавікоў ва ўсякім разе ніколі ня будзе. Аднак, жыць пану Заворскаму ўсё роўна стала нялёгка: вярнуліся з фронту салдаты—і вёскі занепакоіліся. 3 дня-на-дзень зьбіраюцца прысьці дзяліць яго маемасьць.

„Не паддамся,—думае пан Заворскі, прагульваючыся па дзядзінцы з газэткай у руках,—я іх правучу!.."

Думае, і тоўстыя чырвоныя губы складаюцца ў злую, гіранічную ўсьмешку.

„Абы пан Левардоўскі даведаўся, адразу-ж з цэлым легіёнам прыскочыць—паадрываю галовы!..“

Задыміў цыгарку і разваліста прысеў на лавачку, адкуль, як на далоні, відаць былі: зялёны лужок, аграмадны, чысты, як люстра, пруд, дальш—белыя мураваныя пакоі, а яшчэ дальш— вялічэзны стромкі касьцёл.


14

С. X У Р С І к

I ўсё гэта,—разам з сінім небам і зялёным садам,—зава- лілася, уніз вярхамі, у пруд.


  • Фю-фю-фю...—ціха насьвіствае пан Заворскі любімы романс, што жонка кожную раніцу іграе яму яго на роялі,— фю-фю-фю...

Дрэпнуў пальцамі па калене і самаздаволена адваліўся да сьпінкі лавачкі.

„Быць ня мэжа!?—захвалявалася думка,—-мужыкоў за- спакоім, а тады зноў зажывём!.. Такое багацьце, прыгожасьці!.. Хе-хе... Мужыкоў неабходна ўзяць у доорыя рукі, трэба па- казаць ім, каб яны не забываліся, хто яны!.. Хе-хе“...



  • Маць яго туды!.. Ламі, Зьмітрок!—пачуўся з двара разьюшаны нэрвовы голас,—давай сюды заложым колік!.. Ламі!.. Гэ-эп!..

Пачуўся моцны трэск і ўсьлед за ім магутны выбух сьмеху і крыку.

Пан Заворскі ўстаў, хутка зышаў на прагаліну ў садзе і моўчкі сьціснуў рукамі голаў.



  • Ах!—стрымана прастагнаў пан Заворскі,—пшэпадлам!.. Пана Левардоўскего нема!.. А-ах!..

Далей схапіўся рукою за бліжэйшы куст і замёр.

А на дварэ тымчасам пахвілінна мацнеў людзкі гоман, трэск, шум. Аж надрываліся, брахалі сабакі.

Усім натоўпам кіраваў Зьміцер. Ен толькі што вярнуўся з арміі і, абураны несправядлівасьцямі, рашыў змагацца з ба- гатымі. Дома да яго хутка далучылася амаль што ўся вёска.

Надумаліся перш-на-перш адабраць у пана коні, каровы, сьвіньні і зараз-жа падзяліць іх паміж собку.

Цяпер яны выломлівалі ў хлявох замкнёныя дзьверы, выганялі на двор усю жывёлу, якая толькі там была.


  • Што-ж я раблю?!—апамятаваўся раптам пан Заворскі і ўгрунь кінуўся да пакояў,—о, жона, дзеці!.. Хлопы, пся крэў! . Хлопы!..

  • Тра-рах!.. Трах!.. Трах!..—рагітам прарэзала людзкі гоман некалькі стрэлаў.

Затрашчаў ля палацаў прыгожанькі парканчык, і ўвесь натоўп рынуўся на дзядзінец.

  • Стой!.. Пся крэў!

  • Уцякай!..

БАЬ'ЬЛМЫ/і э д л V, к і



  • Стой!

  • Пачакай, хлопцы!.. Адаб'емся!—крычаў Зьміцер, ста- раючыся спыніць уцякаўшых таварышо/. •

Але ўсё было дарэмна. Кожны ўцякаў, што было моцьі і куды папала.

Усьлед за натоўпам на дзядзінец раптам узьбегла чалавек пятнаццаць узброеных легіянэраў.



  • Стой, постшэлямы!..

Легіянэры на момант спыніліся, прыпёрлі ложы стрэльбаў да плеч і ўсьлед за натоўпам па зямлі мятнуўся сьмярдзючы сіні дымок. Паветра ўстрасянуў глушачы залп.

Некалькі чалавек з уцякаўшых спыніліся і паднялі ўгару рукі, большасьць-жа ўцякаўшых былі ўжо далёка за панскім дзядзінцам.

Легіянэры падбеглі да тых, што здаліся, і, б‘ючы іх ло- жамі стрэльбаў, пагналі да палацаў, дзе ў нязвычайным замі- лаваньні абдымаліся і, як дзяўчаты, цалаваліся пан Заворскі з ротмістрам Левардоўскім.


  • Седэм чловек злапалісьмы, пане ротмішчу!—лісьлі- венька далажыў ротмістру маладзенькі, апрануты ў вайсковае адзеньне, шляхцюк, прылажыўшы да казырка два пальцы правай рукі.

  • Па двадзесьце пеньць!—важна распарадзіўся нізенысі і таўсты, з тонкімі ножкамі, вусаты ротмістр,—прэндко!..

  • Росказ, пане ротмішчу!

  • Па двадзесьце пеньць... Хе-хе-хе... Па двадзесьце пенць—хо-хо-хо,— здаволена зарагатаў пан Заворскі, узяўшыся рукамі за дрыжачае пуза, -гэ-гэ-гэ, ото добжэ... пся крэў!..

Потым узяў Левардоўскага пад руку і асьцярожненька павёў яго да пакояў, а легіянэры, б‘ючы і штурхаючы эдаў- шыхся сялян, павялі іх да стайні, каб выканаць над імі „рос- каз“ пана ротмістра Левардоўскага.

*

* *



Да пажоўклага дзядзінцу ціха, як на крыльлях мяккіх, падкралася чарнявая золкая ноч.

Ледзь чутно зьвініць на дрэвах .сухое лісьцё. Ціхія мэ- лёдыі ператвараюцца ў якоесь таемнае шапаценьне ды шалясь- ціста плывуць па верхавінах дрэў, па люстравай гладзі пру-


Л ^ Г V- 1 п



да—аж да самых пакояў пана Заворскага, дзе ў вялічэзных вокнах зіхаціць сьвятло.

Праз адчыненыя рортачкі ў сад вырываюцца гульлівыя, пявучыя акорды рояля, сьціпла хвалюецца кволы жаночы галасок.

ьціх рояль, і пакой запаўняецца шыплівымі і сыклівымі гукамі пахвал.

Кампаніі весела. Ротмістр Левардоўскі замілаваны го- жасьцямі сямейнага жыцьця Заворскіх,] а Заворскія захап- ляюцца тонам і розумам пана Левардоўскага.



  • Тэраз я естэм пшэконаны,—кажа расчулены пан Ле- вардоўскі да пані Заворскай,—жэ шчэнсьце на земі ест...

  • Ест, але не завшэ і не вшэндзе,—напята-разумна заўважае на гэта пан Заворскі,—шчэнсьце—дым...

  • Не, няпраўда!.. Тэраз я естэм пшэконаны: шчэнсьце ест!.. Ест, як естэм я, як ест вшыстко!..

  • Я згодзам сен з панам Левардоўскім,—кажа сьціп- ленькім галаском пані Заворская і ветла ўсьміхаецца рас- чуленаму госьцю.

Пан Левардоўскі апушчае ўніз голаў, хвілін колькі быццам : штосьці думае, потым устае з крэсла і ціха падыходзіць да ручкі пані Заворскай-

  • Мушэ прэндко ехаць... Тэраз такі час... Ежэлі вам цо,—прыедземы і постшэлямы вшысткіх хлопув!..

  • Гдзе маце ехаць?—пытае пані Заворская.

  • Поедземы до маёнтку пана Асіноўскего: там тэж кепскі справы...

  • Шчэнсьліве... Дзенькуемы.

  • Бардзо прошэ!..

Ротмістр Левардоўскі аддаў легіянэрам загад аб хуткім ад'езьдзе.

Цераз поўгадзіны па дарозе ад маёнтку пана Заворскага застукалі капыты уланскага ўзводу. Топат хутка патануў у вільготнай далі.

Ціша-

Хмурыцца ноч. Нізка па небе кудысьці сунуцца цяжкія хмары. Шарахнуўся вецер, і ліпавая алея загула, застагнала цяжкімі стогнамі, зашыпела здушанымі хрыпамі. Зацярушыўся Драбнюсенькі дожджык.


I) Л Г ц /1 11 1Л /1 1-» ./V Л. IV X



У пакоях пана Заворскага раптам стала нудна і жудасна.

Паны Заворскія каля гадзіны яшчэ, пасьля ад'езду пана


Левардоўскага, сядзелі і сяк-так праводзілі час.

Што далей, пану Заворскаму станавілася ўсё болын і


больш неспакойна і жудасна. Нарэшце, ён парашыў ісьці спаць.

Лёг. Галаву захінуў у коўдру і суцішыўся. Да вушэй


далятае лёгкае дыханьне жонкі, ціхі гоман ліпавай алеі.

Ледзь зьвёў вочы—чуе: хтосьці ходзіць па залі старэ-


чымі шагамі... ідзе да спальні... кашляе...—Так калісьці хадзіў
нябожчык бацька пана Заворскага. Заворскаму жудасна; хо-
чацца крычаць аб паратунку, але не хапае сілы; у жылах за-
стывае кроў...

  • Уцякай адгэтуль, сынок... — нагінаецца і, здаецца За-
    ворскаму, кажа яму бацька,—уставай ды ўцякай...

Пан Заворскі прахопліваецца. Хрысьціцца. Але яго ахоп-
лівае яшчэ большы жах. Дрыжыць усё цела, ляскаюць зубы,
як ад страшэннага холаду.

Да слыху далятае, як цемра, як вада, наступае, паўзе гуд


ліпавай алеі, якісьці гоман, плач, енкі, пракляцьці і маленьні...

Пану Заворскаму сьціскае грудзі, займае дыхаць... Яго


погляд міжвольна спыняецца на печцы, што супроць вакна. Па
печцы, як жывыя, варушацца якіясь барвяныя цені, ні то бляскі...

  • Што гэта??!

  • Др-р-р-р!..— раптам грымнулі і задрыжэлі парадныя
    дзьверы пакояў.

Пан Заворскі мэханічна прыўстаў і сеў на ложку.

Праз хвіліну зноў пачуўся такі-ж самы стук.

„Значыць, людзі,—узрадавана падумаў пан Заворскі,
бачачы, што віда праходзіць жах, супакойваюцца нэрвы,—з
жывымі людзьмі іншая справа...“

Нахутка апрануўся, узяў са сьцяны ключ і рэвольвэр


і пайшоў да парадных дзьвярэй.

Толькі паднёс да дзьвярэй ключ, як зноў хтосьці з ня-

чуванай сілай ударыў у дзьверы.

Пан Заворскі мэханічна падаўся назад і зьлюча-бешана

спытаў:


  • Кто такі?!

  • Жолнежы!—адказаў знадворку хрыпаты, зларадасны

голас.

  1. „Маладняк" № 10. — . * •'

$

«■




& ІЬ

О

ІР--


18

С. X У Р С I к

  • Пан Левардоўскі?!

  • Адчыняй, сукін сын!..

  • Хлопы, пся крэў!—крыкнуў разьюшана пан Заворскі і стрэліў у дзьверы,—постшэлям вшысткіх!..

  • Ламі, мальпы!..

  • Адчыні, гад, а то бомбу ўкінем!..

  • Пся крэў, постшэлям!..

Адчыняй!.. А то пакоі твае на шчэпкі разломім!..

Раптам грымнуў новы ўдар у дзьверы. Апошнія з трэс- кам разьляцеліся. Цяжкім кавалкам дрэва пана Заворскага штурхнула ў ногі, і ён, як саламяны мяшок, зваліўся назем.



  • Бяры яго!

У адзін момант некалькі чалавек падхапілі пана Заворскага і пацягнулі да пакою. Адтуль чуўся нягірытомны жаночы піск.

  • Кладзі яго!—загадча распарадзіўся Зьмітрок, які за- думаў адплаціць пану за ранішні пачастунак.

Бліснула хваравіта-кволае сьвятло ліхтара, і пакой за- поўніўся вяскоўцамі.

  • Што? Злавілі? Га?! О-го-го-го!..

  • Кладзі, мальцы!.. Ды ідзеце бабу яго супакойце!..

  • О, раны боске!.. Цо вы хцэце?!- затузаўся, завар'- яваўся пан Заворскі.

  • Лажыся!

  • 3 якей рац‘і?.. Нігды ў жыцьцю!.. Ай!..

Два здаровых хлопцы ўміг звалілі яго на падлогу ды прыціснулі да зямлі: адзін сеў на голаў, другі—на ногі.

  • Да позвольте, господа!—закрычаў здаўленым голасам пан Заворскі,—да какое вы нмеете право?! Где-же закон- ность?.. Граждане!..

  • Які-ж табе, гадзюка, закон?.. Мы-ж па твайму закону панскаму паступаем!..

Прысадзісты, каранасты Зьмітрок нагнуўся над панам Заворскім, падняў уверх халат і садраў уніз штаны.

ГІан Заворскі скрыгатнуў зубамі і з усяе сілы ірвануў- ся з зямлі. Сядзеўшыя на ім хлопцы захісталіся, як птушкі на каноплях.

Трымай, гада, мацней!—крыкнуў Зьмітрок і з усяе сілы пырнуў пана Заворскага,ў бок ботам. Пан Заворскі аўкнуў і ўпаў назем.




  • Пустнте, говорю!—хрыпеў ён, стогнучы на падлозе.

  • Пачынай, Зьмітрок!.. Хутчэй!..

Зьмітрок узяў з рук у гаварыўшага да яго таварыша пучок агрэставых розаг, памахаў крыху імі ў паветры, як-бы сгірабуючы іх спрыт і моц, плюнуў у руку і, што было ў яго сілы, цяў імі па аголеным целе пана Заворскага.

3-пад скуры буйнымі кроплямі пырснула кроў.



  • Ты нас бізунамі, а мы цябе тваім-жа агрэстам... Мы, брат, не вінаваты, што ён у цябе з калючкамі парос!..

  • Які пан, такі ў яго і агрэст.

  • Ай, родненькія, браточкі!.. Прабачце!..—заяўкаў, уючы- ся, як уюн, пан Заворскі.

  • Табе прабачыць?! Гах!.. Гах!.. На!.. Сукін сын!..,

  • Ай, родненькія!.. Ай, міленькія,—роў пан Заворскі.

Гах!—ускрыкваў толькі Зьміцер, як спушчаў на сьпі-

ну пана Заворскага розгі,—а во табе!.. Сёньня шкуру з нас зьдзіралі твае легіёны, а во табе!.. А во, што коні ў хлеў за- біраў!.. А во, што па судох нас цягаў!.. А во табе, што кроў нашу піў!.. Га! га! га!..



  • Бі яго, Зьміцер, бі!—разьюшана крычалі хлопцы.

Зьміцер з налітымі крывёю вачыма бесьперастанку біў

пана Заворскага.



  • А во табе, што бацьку майго без пары ў труну па- лажыў!..

Акрываўленае цела пана Заворскага дрыжэла, як асінавы ліст. На падлозе стаяла чорная лужына крыві. Са здаўленых гру- дзей пана Заворскага, як у калеючага кабана, вырываліся толькі цяжкія, хляпясьлівыя хрыпы.

  • А пані саўсім як ня жывая,—заўважыў адзін з хлопцаў, вышаўшы са спальні.

  • Хто яшчэ, хлопцы, хоча?.. біце?!—спытаўся, урэшце, ледзь зводзячы дыханьне, Зьміцер,—я ўжо не магу...

  • Ды што яго біць: усё роўна ён нічога ня чуе!

Зьміцер сьцёр з ілба пот, кінуў на пана Заворскага

акрываўлены пучок агрэсту і ў рукі ўзяў стрэльбу.



  • Ну, хутчэй... Марш!—крыкнуў ён, узяў яшчэ ў руку ліхтар і хуткімі крокамі пайшоў на двор.

За ім шмыгнулі з пакояў і астатнія хлопцы.



у- Л э Г ^ 1 х\

На дварэ расхадзілася навальніца. Вецер пляваўся мо- крымі лісьцямі і з нізкам кідаўся на барвянае полымя, што гуляла па панскіх будынках ды аграмаднымі языкамі лізала цемень асеньняга неба.

Чорныя клубы дыму з страшэнным гулам несьліся ў вышыню.

Хмары іскраў і бліскучых залатых вуглёў віліся ў паветры жудасным роем ды тухлі дзесьі^і далёка, пад барвянымі хмарамі.

Ваколіцы, бы крывёю, заліло агнёвымі барвяна-чырвонымі бляскамі.

Зьмітрок з сваімі сябрамі захінуўся за гіакоі і зьнік за садам.

Да агню пачалі зьбірацца людзі з суседніх вёсак.



  • Але глядзі ты,—кажа стары дзед свайму суседу,— які сьвет пайшоў: бывала дасьць пан розаг—і ^людзі маўчаць, а цяпер глядзі-—хоць-бы дабра гіашкадавалі... божа-божа!..

•— Разумна робяць! Калі зводзіць панскі род, дык зусім, з насеньнем—так, каб і рук пасьля ня было за што зачапіць!.. Гэта добра!..

  • Хадзем, мужчыны, а то яшчэ прыскочаць легіёны, дык пазаразаюць!..

Кучка сялян павярнулася ды хутка падалася ў поле.

  • Гэта добра. Хай гарыць. Мо‘ будзе жыць лягчэй!..

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка