Пад сцягам брыгады



Дата канвертавання25.02.2017
Памер32.83 Kb.
#4332
Пад сцягам брыгады

Партызанскі полк 122-і “За Радзіму” ў гады Вялікай Айчыннай вайны праводзіў баявыя дзенянні супраць гітлераўскіх акупантаў і іх памагатых на тэрыторыі нашага і Шклоўскага раёнаў. Ён стварыўся за лініяй фронту з выпускнікоў Асобага беларускага збору.

У верасні 1942 года атрад прыбыў на Бялыніччыну.

У сваіх успамінах “Пад сцягам брыгады” камандзір яго А. І. Ліпскі падрабязна апісаў найбольш важныя баявыя аперацыі, якія правялі народныя мсціўцы ў Прыдруцкім краі.

Ізобішчанскі бой

Аднойчы непадалёку ад вёскі Ізобішча на міне падарвалася фашысцкая аўтамашына. Выбух быў такі моцны, што машына літаральна разляцелася на кавалкі. Загінула шмат нямецкіх афіцэраў і салдат.

На месца дыверсіі тэрмінова выехаў атрад эсэсаўцаў. Азвярэлыя гітлераўцы ўварваліся ў вёску і пачалі здзеквацца над яе жыхарамі.

Праз некалькі дзён у вёсцы раскватаравалася вялікая група акупантаў, якая ахоўвала навакольныя дарогі.

Сувязныя паведамілі камандаванню 122-га палка аб расправе над ізобішчанцамі. Хутка быў распрацаваны план па разгроме групы фашыстаў, якія аселі ў гэтай вёсцы. Начальнік штаба М. Салтаказін з разведчыкамі ўдакладніў наяўнасць узбраення і колькасць жывой сілы ворага. А тут яшчэ партызаны даставілі адтуль “языка” – нямецкага афіцэра, які таксама даў адпаведныя звесткі.

У марозную студзеньскую ноч 1943 года каля сотні народных мсціўцаў выступілі на выкананне баявога задання.

На подступах да вёскі фашысты заўважылі іх і адкрылі агонь. Бой працягваўся больш за дзве гадзіны. У ходзе яго партызаны знішчылі больш за 60 фашыстаў, сем аўтамашын, склад ГЗМ, вартавое памяшканне...

Панеслі страты і народныя мсціўцы: пяцёра іх загінулі, пятнаццаць былі параненыя.



Збройных спраў майстры

Камандаванне палка праяўляла асаблівы клопат па забеспячэнні партызан зброяй і боезапасамі. Як правіла, іх дастаўлялі самалётамі з Вялікай зямлі. Але ў полк прыходзіла шмат людзей з навакольных вёсак, а ўзбройваць іх часта было нечым. Тады начальнік штаба прапанаваў стварыць уласную майстэрню. Пад кронамі густых елак, што раслі побач са штабам, зрабілі павець, устанавілі горан. Вяскоўцы з Прыхаб, Снытак, Лебядзянкі прыносілі зубілы, малаткі, рашпілі і іншыя неабходныя для працы з металам інструменты. Партызанскія групы пабывалі на месцах былых баёў, дзе адшуквалі ствалы, затворы, магазіны і іншыя дэталі агнястрэльнай зброі, падбіралі снарады, міны, якія не выбухнулі, для выплаўкі толу. Неўзабаве ў майстэрні апынуўся значны запас “сыравіны”. Знайшліся і патрэбныя спецыялісты. Аляксей Леўшукоў, напрыклад, слясарыў, Павел Мяркул майстраваў прыклады, Аляксей Мартынаў займаўся кавальскай справай. За год у лясной майстэрні было выраблена больш за дзве сотні вінтовак. Майстравалі партызанскія ўмельцы і аўтаматы. Першы з іх Аляксей Леўшукоў зрабіў менавіта для камандзіра палка Антона Ліпскага і з ім той праваяваў да самай сустрэчы з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі. Цяпер гэты аўтамат, да слова сказаць, захоўваецца разам з баявым сцягам палка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Раманава.

Аляксей Леўшукоў са сваімі памочнікамі ўдасканаліў і патронныя дыскі для зробленых імі аўтаматаў. У іх стала ўваходзіць па 120 патронаў замест 71. Адпаведна, павялічылася працягласць стральбы, а для народных мсціўцаў гэты фактар быў вельмі важны.

Апошнюю вінтоўку партызанскія майстры збройных спраў вырабілі 25 чэрвеня 1944 года, за чатыры дні да вызвалення Бялыніччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Напярэдадні вызвалення

Набліжалася вызваленне Прыдруцкага краю ад фашысцкіх акупантаў. 25 чэрвеня 1944 года Бялыніцкі падпольны райкам партыі і кіраўніцтва ВАГ правялі пашыранае пасяджэнне. На ім былі падведзены вынікі другой “рэйкавай” вайны, пастаўлена задача па канцэнтрацыі асноўных сіл у партызанскіх лагерах, якія пры адступленні гітлераўцаў павінны былі асядлаць усе пераправы праз Друць. Першы і другі батальёны 122-га палка накіраваліся ў пастаянны лагер, а трэці застаўся ў вёсках Заполле, Цяхцін, Каліноўка з мэтай паралізавання руху варожага войска на шашы Магілёў-Мінск.



...А чацвёртай гадзіне раніцы 27 чэрвеня ў зямлянку, дзе размяшчаўся штаб палка, ускочыў днявальны і паведаміў, што часці Чырвонай Арміі актыўна адцясняюць фашысцкіх захопнікаў з Магілёўшчыны. У поўдзень разведка данесла, што на дарогах раёна з’явіліся гітлераўцы, якія, па ўсім было бачна, адступалі. На дарогі Пільшычы – Аксенькавічы, Пільшычы – Палігон з саставу палка накіравалі ўдарныя групы. Патрапляючы на партызанскія засады, вораг нёс значныя страты. Фашысты паспрабавалі пры дапамозе танкаў і бронемашын ачысціць дарогі ад партызанаў. Але іхняя тэхніка падрывалася на мінах. Тады фашысты прымянілі іншую тактыку: паперадзе сваіх калон яны паставілі мірнае насельніцтва. Народныя мсціўцы пачалі абстрэльваць канвой і калоны фашыстаў, а людзі ў гэты час разбягаліся па лесе...

Віктар СУХАРАЎ,

няштатны карэспандэнт “Зары над Друццю”.
Каталог: data
data -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
data -> Змаганне полацкай І іншых зямель за незалежнаст
data -> Каб любіць Беларусь нашу мілую
data -> Г. Гродна 2016г. Абласная вучэбна-практычная канферэнцыя вучэбна-практычнай канферэнцыі
data -> Урок ведаў "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны." 1 верасня Нам дырэктара па вр
data -> Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> “ Пісьменнік Рыгор Няхай – ураджэнец вёскі Сяліба” Клімовіч Анастасія Сяргееўна, вучаніца VIII класа
data -> Тэма: Правапіс у, ў Мэты і задачы ўрока


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал