Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік” Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік” Мэта



Дата канвертавання24.11.2017
Памер78.08 Kb.
#14001
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік”

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік”

Мэта: сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў па тэме «Назоўнік»; удасканальваць уменне

адрозніваць разнастайныя лексіка-граматычныя групы назоўнікаў у тэкстах, выяўляць іх

сэнсава-граматычную ролю, даваць поўную марфалагічную характарыстыку, правільна

адбіраць назоўнікі пэўных тэматычных груп, выкарыстоўваючы іх сінанімічныя,

антанімічныя, стылістычныя і экспрэсіўныя магчымасці для раскрыцця тэмы і асноўнай

думкі ва ўласных выказваннях;

развіваць камунікатыўныя здольнасці, уменне ўдзельнічаць у лінгвістычных гульнях;

пашыраць слоўнікавы запас, развіваць звязнае маўленне, памяць і мысленне;

выхоўваць любоў і пашану до роднай мовы
Э п і г р а ф: «З легендаў і казак былых пакаленныў... Ты выткана, дзіўная родная мова»

(Максім Танк)
Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Уступнае слова настаўніка

- Родная мова! Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці, з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, прыказак, з твораў нацыянальных пісьменнікаў. З роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог. І часта-часта ўспамінаецца яна на чужыне.

- Сёння мы падвядзём вынікі работы па тэме «Назоўнік», яшчэ раз успомнім марфалагічныя асаблівасці гэтай часціцы мовы, вызначым ролю ў сказе. Няхай кожны з вас падумае, ці заўсёды правільна ён ужывае назоўнікі ў маўленні. Каб успомніць, якая часціна мовы называецца назоўнікам, звернемся да загадкі:

Спытай мяне:

хто ? што?  гэта? —

I дам я назвы ўсім прадметам,

Усім паняццям, розным з'явам,—

Гатоў служыць заўсёды я вам. (Назоўнік.)

ІІІ. Работа па тэме ўрока


  1. Чытанне верша «Слова наша роднае...» Г. Бураўкіна на памяць адным вучнем.

Задача- адзін вучань запісвае на дошцы назоўнікі, вызнае, уласныя яны ці агульныя, а таксама іх род, лік, склон.



Слова наша роднае, хапала

На стагоддзі доўгія цябе.

Багдановіч, Колас і Купала

Прыпадалі да цябе ў журбе.

Адкідалі кпіны і абразу,

З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць

І, хаця не ўсіх і не адразу, –

Навучылі ўсё ж цябе цаніць,

Вымытае ў гулкіх навальніцах,

Нам як запавет перадалі,

Каб пілі і не маглі напіцца

І ўзнялі наўздізў усёй зямлі.

     ....................................



Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забіццё,

Наша невычерпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.


  1. Чытанне верша «Родная мова» У. Дубоўкі на памяць вучнем.

Задача- выпісаць назоўнікавыя словазлучэнні і выканаць іх разбор.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, –

ты самацветаў яскравая нізка.

 

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,



Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

  1. Пераклад .

Клас дзеліцца на дзве каманды.

Задача- перакласці з рускай мовы на беларускую назоўнікі, вызначыць іх род у абедзвюх мовах.

Каманда 1.Узор* насыпь (ж.р.)-насып (м.р.)

Яблоко(яблык м.р.)  висок(скроня  ж.р.), лицо(твар  м.р.), крыса (пацук  м.р.), Зал (зала ж.р.).

Каманда 2. Узор*Бегство(ед.ч.)-уцёкі (мн.л.)


Черника-

Дверь-

Крупа-

Поведение-

Калитка-

Земляника-


4. Бліц-апытванне ў парах

1.     Назоўнік – часціна мовы, якая абазначае прадмет...?



2.     Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы назоўнікам?  Якія з іх пастаянныя, а якія зменныя?

3.     Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі назоўнікаў? Пакажыце гэта на прыкладах.

4.     Якія назоўнікі называюцца ўласнымі? Якія ўласныя  назоўнікі бяруцца ў двухкоссе?

5.     Якімі спосабамі могуць утварацца назоўнікі?


  1. Заданне па групах (дыферэнцыпаванае)

I група Пачытайце прыказкі, растлумачце іх сэнс. Спішыце, абазначце скланенне назоўнікаў. Падкрэсліце назоўнікі з супрацьлеглым значэннем. Назавіце маўленчую сітуацыю, у якой можна выкарыстаць гэтыя прыказкі.

1.    Горкая праўда лепш за сладкую хлусту.



2.    На чужым горы шчасця не пабудуеш.

3.    Які пачатак, такі і канец.

4.    Што вывучыў у маладосці, таго не забудзеш у старасці.

5.    Мір будуе, а вайна разбурае.

 II група Спішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары. Вызначце асноўную думку тэксту. Абазначце назоўнікі, выделіце іх склонавыя канчаткі. Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа. Якую сінтаксічную ролю выконваюць назоўнікі?



Р..днае слова – гэта першая кр..ніца, праз якую мы пазнаём ж..ццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму вам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы б..ларускай літаратуры. І перш за ўсё тр..ба ведаць свой народ, яго гісторыю, яго багатую вусную творчасць. (Якуб Колас)

 III  група Распазнайце адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Адушаўлёныя падкрэсліце адной рыскай, а неадушаўлёныя – дзвюма.



Зіма, студэнт, зубр, бяроза, мама, селянін, народ, слова, брат, мова, лёд, бацька, натоўп, качаня, вучань, настаўнік, подзвіг.

IV група  Да назоўнікаў з рускай мовы падбярыце беларускія адпаведнікі. Вызначце іх род у абедзвюх мовах (пры неабходнасці карыстайцеся руска- беларускім слоўнікам). Складзіце словазлучэнні.

  Полынь, боль, инженер, яблоко, тень, шинель, гусь, пыль, собака, запись, степь, медаль, тополь.



V група Запішыце назоўнікі мужчынскага і жаночага роду ў форме роднага склону адзіночнага ліку, вызначце іх канчаткі.

Чалавек, хмызняк, куст, рака, лес, звер, вецер, дарога, сцежка, хвоя, нос, холад, кот, венік.

  1. Фізкультхвілінка

  2. Хто хутчэй?”

Прачытайце, вызначце асноўную думку тэксту. Скажыце, словы якіх часцін мовы ёсць у гэтым тэксце. Выпішыце ў асобныя слупкі назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы. Якіх слоў больш і чаму? 

Хлеб

Хто ведае яму сапраўдную цану, хто добра разумее радасць, хараство, паэзію яго нараджэння. Якія настаўнікі вучылі і вучаць людзей любові да хлеба? Іх два. Адзін – злы , страшны, бязлітасны – гэта голад. Другі – добры, шчыры, спагадлівы, сумленны – праца.

  1. Займальная размінка “Непакорныя назоўнікі”

Ёсць назоўнікі, якія называюць “непакорнымі” за тое, што яны не хочуць скланяцца. Чаму так? Яны “іншаземцы” і не ведаюць нашых правілаў скланення. І няхай жывуць па- свойму, трэба паважаць чужыя звычаі. Але ведаць гэтых “чужаземцаў” нам трэба. Як называюцца гэтыя назоўнікі? Дайце азначэнне. (Адказ вучня.) Перад вамі дошка, дзе намаляваны тры таблічкі. Вам трэба будзе іх запоўніць “непакорнымі” назоўнікамі, якія заканчваюцца на   -о, -а, -э.

 

 

 

О

 

 

 

О

 

 

 

О

 

 

 

О

1)

 

 





 

 

 

А

 

 

 

А

 

 

 

А

 

 

 

А

   2)      

 


3)

 

 

 

Э

 

 

 

Э

 

 

 

Э

 

 

 

Э

  


Заўвага. Калі ў вучняў узнікнуць цяжкасці пры выкананні гэтага задання, можна дадаткова ў якасці падказкі прапанаваць лексічныя значэнні нескланяльных назоўнікаў.

Прыкладныя адказы вучняў

  1. Лато, пано, бюро, кіно.

  2. Сола, вета, нета, пола.

  3. Кафэ, купэ, пюрэ, Гётэ.



  1. Творчая работа

Задача- Падрыхтуйце вуснае выказванне пра мову (можна выкарыстаць словы эпіграфа).

  1. Тэатральны конкурс “ Пазнай героя”

Вучань мімікай паказвае героя,а вучні павінны адгадаць і запісаць назоўнікі агульнага роду.

соня , плакса, задзіра, ціхоня, праныра, задавака, ляўша.

Як называюць такія назоўнікі ? (РОЗНАСКЛАНЯЛЬНЫЯ)

ІV. Падвядзенне вынікаў урока

Лінгвістычная гульня “Сонейка”.

На дошчы намалявана сонейка – назоўнік. Вучні па чарзе малююць па адным праменьчыку і занатоўваюць на кожным па адной з марфалагічных асаблівасцей назоўніка (уласны ці агудьны, адушаўлёны ці неадушаўлёны, скланенне, род, лік, склон, сінтаксічная роля).



http://skepnia-soh.at.tut.by/metr.files/image002.jpg

V. Рэфлексія

Прааналізуйце сваю дзейнасць на ўроку. Ці засталіся вы задаволеныя ёю, ці было вам цікава, лёгка, пазнавальна? Як змянілася ваша ўяўленне аб прыгожосці роднай мовы?



Падзяка вучням за актыўную работу.

VІІ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.


Каталог: bel -> Метадычная%20скарбонка -> урокі%20па%20мове%206%20клас
Метадычная%20скарбонка -> 1. У чым асаблівасці кампазіцыйнай будовы твора “Сэрца на далоні”?
Метадычная%20скарбонка -> Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў» Тэма: грамадскі агляд ведаў па тэме
Метадычная%20скарбонка -> КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэта: замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»
Метадычная%20скарбонка -> Тэст Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
Метадычная%20скарбонка -> 1. Вызначце правільны адказ. Дзеепрыметнік — асобая форма дзеяслова, якая абазначае
Метадычная%20скарбонка -> Паўлюк Багрым Назавіце гады жыцця Паўлюка Багрыма
Метадычная%20скарбонка -> Тэст Лексіка. Фразеалогія Варыянт І адзначце правільны адказ
урокі%20па%20мове%206%20клас -> Ужыванне колькасных састаўных лічэбнікаў Тэма: Ужыванне колькасных састаўных лічэбнікаў
урокі%20па%20мове%206%20клас -> Лічэбнік як часціна мовы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал