Паданне запісана ад Трыпуцень Аляксандры Мікалаеўны, 82гадоў



Дата канвертавання03.11.2017
Памер24.58 Kb.
#11145
поле 1


У шчаўроўскага пана ( сёння вёскі Шчаўры і Хацюхова раздзяляюць чатыры кіламетры) быў памочнік, закаханы ў простую сялянскую дзяўчыну Кацю. Ні яна, ні яе бацькі не былі згодныя на гэты шлюб. Аднак не спыніла гэта вельмі настойлівага хлопца, ён вырашыў дабіцца свайго любымі сродкамі, нават сілай. Бацькі схавалі Кацю ў аднаго селяніна, які жыў дзесьці на тэрыторыі сучаснай вёскі Хацюхова.
Вёскі тут яшчэ не было, і ён жыў адзін. Вакол былі непраходныя балоты, і толькі адзін ён ведаў брод. Селянін згадзіўся прыняць дзяўчыну . Час ішоў, а памочнік не губляў надзеі, шукаў Кацю, хоць яго намаганні былі марнымі. Здарылася так, што нехта са шчаўроўскіх сялян прагаварыўся, дзе знаходзіцца Каця. Памочнік са сваімі сябрамі спрабуе трапіць да селяніна, але балоты былі настолькі топкія, што ім не ўдалося перайсці іх. Зімой, калі мароз скаваў усё навокал, ён спрабуе трапіць туды і трапляе, але Каці не знаходзіць.

Старыя людзі сцвярджалі, што ў таго селяніна былі падземныя хады, у якіх і хавалася дзяўчына. З той пары гэта месца пачалі называць Кацінай сховай, пазней Кацюхова. Зараз вёска афіцыяльна называецца Хацюхова, але з вуснаў людзей ва ўзросце мы чуем толькі Кацюхова.

Паданне запісана ад Трыпуцень Аляксандры Мікалаеўны, 82гадоў
поле 5
У вёсцы Хацюхова жыў яўрэй Іцка. Адну з яго дачок звалі Янінай. Яна пакахала Яся (католіка), але ні яго, ні яе бацькі не давалі згоды на шлюб, нават забаранялі сустракацца. Таму прыходзілася ноччу тайком выходзіць з дому, каб убачыць адзін аднаго. Аднойчы Ясь і Яніна ў роспачы вырашылі, што лепш пакончыць жыццё самагубствам, чым падпарадкоўвацца волі бацькоў. Праз колькі дзён Ясь знайшоў стрэльбу і ноччу пайшоў у кузню. Ясь не застрэліў Яніну, а толькі пашкодзіў сонную артэрыю, а сябе забіў на месцы. Іцка для дачкі запрашаў розных урачоў, дзякуючы чаму ўдалося яе выратаваць. Але гэта была ўжо не тая дзяўчына: бледная з твару, з сумнымі вачыма, ні з кім не размаўляла. Праз некаторы час Яніна закончыла жыццё самагубствам (утапілася).

На месцы гібелі дзяўчыны з’явіўся (ніхто не ведае як і калі) камень-валун, але час знішчыў і яго.


Запісана ад Піваваравай Лідзіі Восіпаўны, 80 год

поле 6
Сядзіба памешчыка Аляксандра Цяцерскага была каля вёскі Падбярэззе. Ён жыў даволі багата, меў вялікую гаспадарку, шмат зямель, вялікі даход яму прыносіла сталярная майстэрня. Аднойчы цыганка яму нагадала, нягледзячы на ўсё багацце, што ён памрэ ў жабрацтве.

Цяжка было ў гэта паверыць, але лёс сапраўды так склаўся. Цяцерскага пасля рэвалюцыі раскулачылі, і ён некуды знік. Да гэтага ўвесь час у яго служыў парабак, які пасля раскулачвання пасяліўся ў Красналуках. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ён пасвіў статак каля дома састарэлых. Аднойчы тут ён сустрэў свайго былога гаспадара. Цяцерскі пазнаў яго і папрасіў чаго-небудзь паесці, бо быў вельмі галодны, паабяцаўшы расказаць, дзе закапаў клад. Парабак даў яму хлеба, той пачаў есці і ад голаду ў яго нечакана пачаліся спазмы. Цяцерскі хацеў растлумачыць, дзе схаваў золата, але гукі былі невыразнымі, ён паступова траціў прытомнасць і праз колькі хвілін памёр. Пахавалі яго там жа каля дома састарэлых. Цяпер дакладна ніхто не ведае, дзе магіла былога памешчыка, тым больш ніхто не ведае, дзе закапаны клад.


Запісана ад Асташкі Анэлі Піліпаўны, 79 год
Каталог: gallery -> 124
gallery -> Расклад заняткаў дуа “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р. Н. Мачульскага” на 2 паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
gallery -> Тэма ўрока: Клас Малашчацінкавыя. Дажджавы чарвяк (8кл.) Мэта
gallery -> Урок па тэме: " Будова і функцыі касцей. Злучэнні касцей шкілета чалавека"
gallery -> Фарміраваць уменні і навыкі знаходзіць у сказах і тэкстах дзеепрыметнікі на аснове іх марфалагічных прымет і сінтаксічных асаблівасцей
gallery -> Інтэлектуальная гульня «Беларусь – сінявокая»
gallery -> Развагі пра здароўе
gallery -> Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
gallery -> -
124 -> Гаспадар: Жонка! Гаспадыня: Ой! Гаспадар


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал