Пахвала вялікаму князю Вітаўту



Дата канвертавання14.02.2017
Памер499 b.
#3281


Тэма: Вывучэнне ўрыўка з Летапісу вялікіх князёў літоўскіх “Пахвала вялікаму князю Вітаўту”. Мэта: узнавіць веды пра летапіс як свецкі жанр літаратуры Сяэднявечча, у якім адлюстроўваюцца гістарычныя падзеі, вызначыць значнасць летапісання,віды летапісных твораў, асэнсаваць жанравыя асаблівасці і мэту стварэння “Пахвалы…”


Ён пільна летапіс чацвёрты піша год

  • Ён пільна летапіс чацвёрты піша год

  • І спісвае усё ад слова і да слова

  • З даўнейшых граматак пра долю Магілёва.

  • І добрыя яго і кепскія дзяла

  • Апавядае тут. Як рупная пчала

  • Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.

  • І бачанаму ім – ён годны веры сведак.

  • Што тут чынілася ў даўнія гады,

  • Што думалі, аб чым спрачаліся тады,

  • За што змагаліся,як баранілі веру,

  • Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу!

  • Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве,-

  • І вось у спомінах устане, ажыве,

  • Калі знайдуць яго няхітрае пісанне

  • Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне.

  • Максім Багдановіч

  •  



Вуснае апытванне

  • 1. Хто такі летапісец?

  • 2. Ці лёгкай справай было пісаць летапісы? Чаму?

  • 3. Што такое летапіс?

  • 4. Які агульнаславянскі твор лічыцца першым летапісам?

  • 5.   Дзе і кім ён быў створаны?

  • 6.   Калі ўзнікла летапісанне на Беларусі?

  • 7.    Які беларускі летапіс, на думку вучоных лічыцца першым?

  • 8.   Што вы ведаеце пра аўтараў летапісаў?

  • 9.   Якія вы ведаеце формы летапісаў?

  • 10.   Што акрамя пагадовых падзей змяшчалася ў летапісах?

  • 11.    Назавіце жанравыя асаблівасці летапісаў.



Віды летапісаў

  • 1.    Даўнія летапісы. У іх перапісчыкі дакладна перадавалі гісторыю Кіеўскай дзяржавы, зрэдку дапаўняючы запісы новымі матэрыяламі (Радзівілаўскі летапіс, летапіс Аўрамкі).

  • 2.    Афіцыйныя летапісы ВКЛ (Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага).

  • 3.    ПРыватныя хронікі. Змяшчаліся запісы пра мясцовыя падзеі. (Баркулабаўскі летапіс).

  • 4.    Перакладныя замежныя хронікі. Назначаліся для індывідуальнага чытання. (“Аляксандрыя”, “Троя”).







  • Групавая работа з тэкстам з падручніка:

  • 1гр.- Вызначыць жанр, тэму, ідэю твора.

  • 2гр.- Вызначыць структуру і мову твора.

  • 3 гр.- Знайсці апісанне ўсемагутнасці Вітаўта і мастацкія сродкі, ужытыя ў гэтым творы.

  •  



Працягніце выказванні:

    • Працягніце выказванні:
  • Я думаю, што значнасць дзейнасці Вітаўта для беларускай зямлі ў тым,………………………………………………………..

  • Знаёмства з Летапісам вялікіх князёў літоўскіх дало мне магчымасць………………………………………………………..

  • Я лічу што “Пахвала…” не толькі гімн Вітаўту, але………………………………………………………………….

  • Вывучэнне летапісаў мне дало …………………………………



Вынікі ўрока

  • Пра што новае даведаліся на ўроку?

  • Аб чым задумаліся?

  • Вызначыце тэмп урока, ваш настрой пасля яго.

  •  





Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал