Пажар у нашым двары




Дата канвертавання17.11.2017
Памер22.48 Kb.
Апавяданне

«Пажар у нашым двары»


«Пажар у нашым двары»

Парыпа Ангелiна Аляксандраўна,

17.07.2003г.

ДУА «Кляпацкая СШ», 5 клас

Брэсцкая вобласць,

в.Клепачы, в. Ленiна, д. 8, кв. 5
2

Пажар у нашым двары

Быў ясны сонечны дзень, якi выпаў на сераду.

У гэты дзень у нашым двары збiраецца базар. Шмат хадзiла людзей, стаяла шмат машын. Але раптам людзi сталi размаўляць галасней i сталi ўглядацца ў гаражы: там стаяў слуп дыму. Усе адразу здагадалiся – пажар…

Хуценька знайшлiся і тыя, хто пабег шукаць дапамогу iншых мужчын, а хто тэлефанаваць па нумары 101, каб выклікаць выратавальнiкаў на месца здарэння.



Прыехалі дзве пажарныя машыны . Дзяжурныя пажарнiкi пачалi раскручваць рукавы i залiваць агонь вадой. Машыны мянялiся: пакуль адна ездзіла запраўляць сiстэму вадой, другая – тушыла полымя. Доўга полымя не сцiхала. Але спрыту, сiле i руху выратавальнiкаў агонь пакарыўся.

Сярод пажарных больш за іншых працавалi нашы аднавяскоўцы i мае суседзi - Бялеста Сяргей Паўлавiч i Севасцьянчык Анатоль Васiльевiч. Наша вёска iмi вельмi ганарыцца. Дай Божа iм здароўя!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка