Палажэнне аб культурна-асветніцкім відэачэмпіянаце па чытанню “прачытай, каб я цябе ўбачыў” Дэвіз кулыпурна-асветніцкага відэачэмпіянату




Дата канвертавання05.12.2018
Памер41.2 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

аб культурна-асветніцкім
відэачэмпіянаце па чытанню
“ПРАЧЫТАЙ, КАБ Я ЦЯБЕ ЎБАЧЫЎ”

Дэвіз кулыпурна-асветніцкага відэачэмпіянату:

Чытаем разам Шамякіна - чытаем па-беларуску


  1. Агульныя пытанні

    1. Палажэнне вызначае мэты, задачы, парадак, умовы правядзення відэакультурна-асветніцкага чэмпіянату “Прачытай, каб я цябе ўбачыў” (далей – “Чэмпіянат”), крыніцы ацэнкі і патрабаванні да яго ўдзельнікаў, парадак падвядзення вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

    2. Палажэнне аб Чэмпіянаце публікуецца ў СМІ, будзе змешчана на сайце ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва”, сайце бібліятэкі-філіяла № 2 імя Івана Шамякіна, сайтах зацікаўленых устаноў і арганізацый, у сацыяльных сетках.

    3. Палажэнне дае магчымасць пазнаёміцца з умовамі Чэмпіянату ўсім зацікаўленым асобам, якія збіраюцца прыняць удзел.

  2. Мэты і задачы Чэмпіянату

    1. Чэмпіянат накіраваны на падтрымку творчай моладзі і прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання, да роднай мовы, багатай літаратурнай спадчыны.

    2. Задачы:

  • папулярызацыя творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

  • выхаванне пазітыўных адносін да кнігі, чытання з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій;

  • удасканальванне маральна-этычнай сферы насельніцтва;

  • садзейнічанне раскрыццю творчага патэнцыялу ўдзельнікаў;

  • пашырэнне разнастайнасці формаў баўлення вольнага часу.




  1. Арганізацыя і правядзенне Чэмпіянату

    1. Арганізацыю і правядзенне Чэмпіянату забяспечвае бібліяэка-філіял № 2 імя Івана Шамякіна ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” (далей – Арганізатар).

    2. Чэмпіянат — гэта спаборніцтва па мастацкаму чытанню ўслых урыўка з упадабанага твора беларускага пісьменніка Івана Шамякіна на беларускай мове і запісанага на відэа.

    3. Да ўдзелу ў Чэмпіянаце запрашаюцца ўсе жадаючыя.

    4. Запісаны на відэа матэрыял (выразна прачытаны ўслых на беларускай мове ўрывак з твора Івана Шамякіна) дасылаецца на электронную пошту: mgbf2@mаіl.ru (каардынатар Чэмпіянату – Касатая Ганна Леанідаўна.

    5. Конкурсныя матэрыялы падаюцца разам з дадатковымі звесткамі аб асобе ўдзельніка (гл. дадатак № 1).

    6. Арганізатар мае права не дапускаць да ўдзелу ў Чэмпіянаце матэрыялы, якія не адпавядаюць умовам конкурсу.

  2. Тэрміны правядзення Чэмпіянату,

падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў

    1. Прыём работ на Чэмпіянат праводзіцца з 15 кастрычніка 2018 года па 15 студзеня 2019 года.

    2. Выяўленне пераможцаў Чэмпіянату прадугледжана па ўзроставым катэгорыям: 6-11 год, 12-16 год, 17 і больш год.

  1. Вынікі Чэмпіянату да 25 студзеня 2019 года падводзіць конкурсная камісія з ліку кампетэнтных спецыялістаў, склад якой фарміруе Арганізатар Чэмпіянату.

  2. Галасаванне адбываецца шляхам запаўнення ацэначнага ліста членамі журы па 5-бальнай шкале на аснове крытэрыяў ацэнкі выступленняў удзельнікаў Чэмпіянату.

4.4 Крытэрыі ацэнкі відэаматэрыялаў Чэмпіянату:

  • выбар тэксту твора: арганічнасць выбранага твора выканаўцу;

  • выразнасць дэкламацыі;

  • магчымасць аказваць эстэтычнае, інтэлектуальнае і эмацыянальнае ўздзеянне на гледача;

  • часовае абмежаванне: не больш пяці хвілін.

4.5. Выніковая ацэнка кожнай работы вызначаецца шляхам падсумоўвання адзнак усіх членаў журы. Пераможцы (I, II, III месца) вызначаюцца ў кожнай узроставай групе па найбольшай колькасці набраных балаў і ўзнагароджваюцца Дыпломамі і прызамі. Усе ўдзельнікі Чэмпіянату атрымаюць Сертыфікаты ўдзельнікаў.

  1. Педагогі, кіраўнікі фіналістаў будуць адзначаны Падзякай Арганізатара.

  2. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў відэачэмпіянату пройдзе 30 студзеня 2019 года ў бібліятэцы-філіяле № 2 імя Івана Шамякіна (г. Магілеў, вул. Якубоўскага, 23) на свяце, прысвечаным 98-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна.

  3. Арганізатар Чэмпіянату пакідае за сабой права выкарыстоўваць конкурсныя матэрыялы ў некамерцыйных мэтах (дэманстраваць ў мэтах рэкламы Чэмпіянату, для асвятлення ў СМІ, у навучальных мэтах) на аснове згоды ўдзельнікаў. Удзельнікі згаджаюцца з бязвыплатнай дэманстрацыяй іх работ або фрагментаў работы любым спосабам і на любых носьбітах па меркаванні Арганізатара з абавязковым указаннем аўтарства работ.

Дадатак № 1


Звесткі аб асобе ўдзельніка
відэачэмпіяната “Прачытай, каб я цябе ўбачыў”

Фамілія, імя, імя па бацьку_________________________________________

Узрост удзельніка________________________________________________

Навучальная ўстанова, месца працы_________________________________



Фамілія, імя, імя па бацьку спецыяліста, які дапамагаў удзельніку рыхтавацца да Чэмпіянату (настаўнік, кіраўнік мастацкага, літаратурнага аб’яднання і г.Д.) ________________________________________________

Кантактная інфармацыя (тэл., е-mail) ________________________________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка