Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях I (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей




Дата канвертавання14.01.2019
Памер71.09 Kb.



 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь

15.06.2006 № 762



ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсіх відаў навукова-праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), вызначаных артыкулам 36 Закона.

2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў (уладальнікаў), зацікаўленых у выкананні навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (далей – заказчык).

3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – дазвол) выдаецца Мiнiстэрствам культуры па месцы яго знаходжання i дае права на правядзенне ўсiх вiдаў работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.

Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасці афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такіх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку работы па бягучаму рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якія выконваюцца штодзённа або з іншай перыядычнасцю.

5. Заказчыкі па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павінны перадаваць у Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыі, якія датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.

ГЛАВА 2
ВІДЫ ДАЗВОЛАЎ І ТЭРМІН ІХ ДЗЕЯННЯ

6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:

навукова-даследчых і праектных работ;

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях;

 

археалагiчных даследаванняў пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне дадзеных даследаванняў.



Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ выдаецца на правядзенне:

архітэктурна-археалагічных абмераў;

інжынернага даследавання будаўнічых канструкцый;

навуковых даследаванняў па зандажах і шурфах;

натурных даследаванняў;

лабараторных аналізаў, даследаванняў, выпрабаванняў матэрыялаў;

фотафіксацыі;

праектных работ;

кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.

Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыі, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыі, рэканструкцыі, рэстаўрацыі.

7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – да канца каляндарнага года, у якім запланавана заканчэнне работ.

Пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасці ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павінен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Міністэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.



ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ

8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з’яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

 

9. Исключен.



 

91. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).

10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Міністэрстве культуры на працягу тэрміну, прадугледжанага нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Міністэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя віды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.

12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – у двухмесячны тэрмін з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.

 

13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пісьма інфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.



14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці фіксуецца ў кнізе рэгістрацыі дазволаў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.

16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якіх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення і правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмін пісьмова інфармуе аб гэтым Міністэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасці працягу работ.

У выпадку пагрозы існаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпыніць усе работы і паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры.

17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ іншаму заказчыку або пры перадачы падраду іншай праектнай або будаўнічай арганізацыі дазвол павінен быць перааформлены заказчыкам у Міністэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмін.

18. Пры правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копія дазволу павінна быць на аб’екце ў выканаўцы работ, які прызначаны загадам падрадчыка і з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб’екце.

19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:

калі правядзенне работ не пачата ў шасцімесячны тэрмін з даты выдачы дазволу;

выяўлення факту фальсіфікацыі прадстаўленых у Міністэрства культуры дакументаў;

невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 і 17 дадзенага Палажэння.

Аб прыпыненні дзеяння дазволу Міністэрства культуры выдае прадпісанне, дзеянне якога захоўвае сілу да ўстаранення парушэння.

20. Пасля заканчэння ўсіх работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці заказчык прадстаўляе ў Міністэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці, пасля чаго названае Міністэрства ў межах сваёй кампетэнцыі выдае заключэнне аб магчымасці прыёмкі ўказанай каштоўнасці ў эксплуатацыю.

Выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Міністэрства культуры, а таксама выкананне іншых відаў работ, не азначаных у дазволе, з’яўляецца самавольным і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 



 

Дадатак

да Палажэння аб парадку


выдачы дазволу на выкананне
работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

Форма


 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДАЗВОЛ
на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

ад «__» ___________ 20__ г. № ________

 

Дазвол сапраўдны па «__» __________ 20__ г.



 

У адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» дазвол выдадзены _______________________

(поўная назва

______________________________________________________________________________

юрыдычнай асобы, прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы)

 


на правядзенне

_________________________________________________________
(назва работ)

(у адпаведнасці з пунктам (і) артыкула 36 названага Закона)



на гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «__»

_________________________________________________________
(назва гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе месцазнаходжанне)

Выканаўца работ:
генпраектная (праектная) арганізацыя або генпадрадная (падрадная) арганізацыя

_________________________________________________
_________________________________________________

 

Асобыя ўмовы: _______________________________________________________________

 

Аб’ект пад шыфрам _______________ унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад «__» _____________20__ г. № ____ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 20__ г., № _______).



Адказным за захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці (усіх яе адметных вартасцей) у працэсе работ з’яўляецца навуковы кіраўнік аб’екта, архітэктар ______________________________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)



 

_________________

 

_______________

 

________________________________

(пасада)

 

(подпіс)

 

(ініцыялы, прозвішча адказнай асобы)

 

 

М.П.

 

 













База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка