Палажэнне аб правядзенні адкрытага праекта «віртуальная фотазамалёўка „мая родная вуліца“» агульныя палажэнні



Дата канвертавання05.05.2018
Памер45.9 Kb.
#19443
ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРАЕКТА

«ВІРТУАЛЬНАЯ ФОТАЗАМАЛЁЎКА „МАЯ РОДНАЯ ВУЛІЦА»

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Палажэнне аб правядзенні адкрытага праекта «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечанага Году малой радзімы (далей – Палажэнне), рэгламентуе парадак яго правядзення, патрабаванні да ўдзельнікаў, парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў, тэрміны правядзення і дзейнічае да завяршэння ўсіх мерапрыемстваў. Праект праводзіцца на аснове прынцыпа адкрытасці доступу і добраахвотнасці ўдзелу.

1.2. Палажэнне аб правядзенні адкрытага праекта «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», аб’ява, інфармацыйны ліст аб правядзенні мерапрыемства размяшчаюцца на нацыянальным адукацыйным партале (http://adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА

2.1. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

2.2. Задачамі праекта з’яўляюцца:

  • знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;

  • падтрымка творчых ініцыятыў;

  • спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.


3. АРГАНІЗАТАР ПРАЕКТА

3.1. Арганізатарам праекта з’яўляецца упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Арганізатар).

3.2. Для арганізацыі і правядзення мерапрыемства Арганізатар фарміруе арганізацыйны камітэт праекта (далей – Аргкамітэт).

3.3. Аргкамітэт адказвае на пытанні ўдзельнікаў, разглядае прапановы па арганізацыі і навукова-метадычным забеспячэнні мерапрыемства.

3.4. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага складу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.
4. УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

4.1. Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў. Дасылаць работы могуць усе жадаючыя. Работы прымаюцца як ад асобных удзельнікаў, так і ад аўтарскіх калектываў.

4.2. Удзел у праекце з’яўляецца бясплатным.
5. ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПРЕКТА

5.1. Удзельнік праекта ў працэсе правядзення падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй творчую работу – фотазамалёўку – на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“».

5.2. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення праекта.

5.3. Кожная творчая работа суправаджаецца асобнай заяўкай.

5.4. Для ўдзелу ў праекце забараняецца падаваць матэрыялы, якія раней былі размешчаны ў Інтэрнэце.

5.5. Работы, прадстаўленыя на мерапрыемства, не рэцэнзуюцца і назад не вяртаюцца.

5.6. Па завяршэнні праекта работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі, прызнаюцца ўласнасцю Арганізатара.
6. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА

6.1. Тэрміны правядзення мерапрыемства: красавік – снежань 2018 года.

6.2. Творчая работа – фотазамалёўка – серыя фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял павінен таксама суправаджацца кароткімі тэкставымі каментарыямі.

6.3. Работы будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
7. ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ТВОРЧЫХ РАБОТ

7.1. Тэхнічныя патрабаванні да работ:

• колькасць фатаграфій – ад 6 да 10;

• памер кожнай фатаграфіі – 2500х2000 пікселяў;

• максімальны дазвол кожнай фатаграфіі – 150 dpi;

• дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG;

• максімальны аб’ём фотазамалёўкі – не больш за 150 Мб;

• кароткае апісанне кожнай фатаграфіі.
7.2. Да ўдзелу ў праекце не дапускаюцца работы, якія не адпавядаюць акрэсленым вышэй патрабаванням.

Дадатак

Заяўка

на ўдзел у праекце «Віртуальная фотазамалёўка


„Мая родная вуліца“»


ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)





Дата нараджэння





Кантактны тэлефон





Электронная пошта





ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ

Назва работы





Жанр работы






Заўвагі:

  1. Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.

  2. Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.

  3. Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі, разглядацца не будзе.

Каталог: images -> 2018
2018 -> Праграма факультатыўных заняткаў для вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў г. Магілёва тлумачальная запіска
2018 -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 22 жнiўня 2012 г. N 101
2018 -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 27 лiстапада 2017 г. N 148
2018 -> Праект вучэбная праграма гісторыя беларусі ХІХ – пачатак ХХІ ст. 11 клас
2018 -> Праект вучэбная праграма гісторыя беларусі ХІХ – пачатак ХХІ ст. 11 клас
2018 -> -
2018 -> Праект вучэбная праграма гісторыя беларусі ХІХ – пачатак ХХІ ст. 11 клас
2018 -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал