Палажэнне аб правядзенні дыстанцыйнай-канферэнцыі



Дата канвертавання18.11.2017
Памер100.29 Kb.
#12541
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддела адукацыі, спорту і

турызму Сенненскага райвыканкама

Л.П.Аніськовіч

“23” лістапада 2015 года
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ дыстанцыйнай-КАНФЕРЭНЦЫІ

“Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцаванага навучання на вучэбных занятках

па беларускай мове ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі

і пераходу на профільнае навучанне”


Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры як фактар павышэння якасці адукацыі ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і пераходу да профільнага навучання

Задачы:

1. Пашыраць і ўдасканальваць формы метадычнага ўзаемадзеянння настаўнікаў па абазначанай тэме.

2. Ствараць умовы для фарміравання прафесійна-значымых якасцей асобы педагога, неабходных для работы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і пераходу да профільнага навучання.

4. Спрыяць актыўнаму і эфектыўнаму прымяненню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.

5. Садзейнічаць падрыхтоўцы педагогаў да атэстацыі на прысваенне і падцвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

6. Абагульняць і распаўсюджваць педагагічны вопыт творча працуючых настаўнікаў.

7. Выяўляць праблемы настаўнікаў пры рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцаванага навучання.
Праблемнае поле дыстанцыйнай канферэнцыі:


  • Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання на ўроках беларускай мовы як адзін з фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

  • Павышэнне якасці ведаў вучняў праз гуманiзацыю працэсу навучання і выкарыстанне рознаўзроўневых заданняў на ўроках беларускай мовы.

  • Павышэнне якасці ведаў праз развіцце маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы.

  • Шляхі ўдасканалення арфаграфічных, пунктуацыйных і арфаэпічных уменняў і навыкаў вучняў пры выкладанні беларускай мовы

  • Выкарыстанне актыўных форм навучання на сучасным уроку беларускай мовы ва ўмовах пераходу да профільнага навучання.

  • Сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў на факультатыўных занятках па беларускай мовева ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі.

  • Эфектыўныя формы і прыёмы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні беларускай мовы на павышаным узроўні.

  • Эфектыўныя прыёмы фарміравання і развіцця чытацкіх уменняў вучняў у працэсе навучання беларускай мове.

  • Папярэджанне і карэкцыя арфаграфічных і пунктуацыйных памылак у працэсе навучання беларускай мове.

  • Сістэма арфаграфічных практыкаванняў у карэкцыйнай рабоце на ўроках беларускай мовы ў 5-8 класах.

  • Сістэма арфаграфічных практыкаванняў у карэкцыйнай рабоце на ўроках беларускай мовы ў 9 класе.

  • Сістэма арфаграфічных практыкаванняў у карэкцыйнай рабоце на ўроках беларускай мовы ў 10-11 класах.

  • Формы, метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў 9 класаў да выпускных экзаменаў.

  • Формы, метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў 11 класаў да выпускных экзаменаў.

  • Формы, метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў 10-11 класаў да цэнтралізаванага тэсціравання. Разбор тэставых заданняў.

  • Метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў 5-8 класаў да прадметнай алімпіяды.

  • Метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў 9-11 класаў да прадметнай алімпіяды.

  • Метадычныя і практычныя прынцыпы навучання арфаграфіі на ўроках беларускай мовы.

  • Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання на ўроках беларускай мовы як фактар павышэння якасці адукацыі.

  • Работа на ўроку беларускай мовы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў і папярэджванні маўленчых і граматычных памылак.

  • Уласны вопыт самаадукацыі як спосаб прафесійнага ўдасканалення настаўніка.


Умовы ўдзелу ў дыстанцыйнай канферэнцыі:

1. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы школ раёна.

2. Раскрыццё абранай тэмы канферэнцыі ўдзельнікі могуць прадставіць у наступных формах: даклад, артыкул, прэзентацыя педагагічнага вопыту, дыдактычны сцэнарый або распрацоўка вучэбных заняткаў (урок ці факультатыў), распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства, мультымедыйная прэзентацыя як дадатак да асноўнай тэмы, матэрыялы для афармлення тэматычнага стэнда ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, буклеты па заяўленых праблемах.

2. Настаўнікі могуць прыняць удзел у абмеркаванні прадстаўленных матэрыялаў.

3. Да ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца работы, выкананыя як індывідуальна, так і ў сааўтарстве.

4. Да ўдзелу ў канферэнцыі не дапускаюцца работы, у якіх не прадстаўлены матэрыялы з уласнага вопыту работы настаўніка.

5. Ад удзелу ў канферэнцыі адкланяюцца работы, у якіх аб’ём запазычанага матэрыялу складае больш за 30%.

6. Удзельнікам канферэнцыі неабходна на адрас аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама (sen_роo@mail.ru) адправіць:

- заяўку на публікацыю матэрыялаў (форма заяўкі – дадатак 1) з тэмай пісьма “ЗАЯЎКА-БЕЛ-Канферэнцыя”;

- тэкст артыкула (назва файла па прозвішчу першага аўтара) з тэмай пісьма “БЕЛ-Канферэнцыя-РАБОТА”.


Патрабаванніда афармлення матэрыялаў:

1. Да ўдзелу ў канферэнцыі прымаюццаэлектронныя матэрыялы памерам не менш за 2 і не больш за 5 старонактэксту (аркуш фармат А-4).

2. Для набора тексту і табліц неабходна выкарыстоўваць редактар Microsoft Word для Windows. Перад наборам тексту наладзьце пазначаныя ніжэй параметры тэкставага рэдактара: поля по 2 см; шрифт Times New Roman, размер шрифта – 14; междустрочный интервал – 1,0; выравнивание по ширине; отступ 1 см; ориентация – книжная.

3. Афармленне заголоўка: (прописным жирным шрифтом, выравнивание – по центру) НАЗВА АРТЫКУЛА; на наступным радку (шрифт жирный курсив, выравнивание – по правому краю) – Прозвішча, імя, імя па бацькубез скарачэнняў; на наступным радку (шрифт курсив, выравнивание – по правому краю) – назва ўстановыадукацыі; на наступнымрадку (шрифт курсив, выравнивание – по правому краю) – E-mail для кантактаў; праз 1 радок – тэкст артыкула.

4. Спісвыкарыстаных крыніцабавязковы. Афармляецца ўадпаведнасцізДАСТ Р 7.0.5 – 2008 у алфавітным парадку. Афармляць спасылкіў тэксце патрэбнаў квадратных дужках на адпаведную крыніцу са спісу літаратуры, напрыклад [1, с. 277]. Нумарацыя старонак не выкарыстоўваецца.
Тэрміны правядзення дыстанцыйнай канферэнцыі:


  1. Прадстаўленне заяўкі 1-9 снежня 2015г. (дадатак 1) па электронной пошце на адрас аддзела (sen_роo@mail.ru) з тэмай пісьма “ЗАЯЎКА-БЕЛ-Канферэнцыя”.

  2. Прадстаўленне матэрыялаўда 16 снежня 2015г. Матэрыялы дасылаць па электронной пошце на адрас аддзела (sen_роo@mail.ru) з тэмай пісьма “БЕЛ-Канферэнцыя-РАБОТА”, а значны аб’ём (напрыклад, відэа) неабходна перадаць як “ссылку на облачное хранилище”.

  3. Знаёмства і дыстанцыйнае абмеркаванне прадстаўленых матэрыялаў канферэнцыі, якія будуць размешчаны на сайце аддзела (senno_roo.vitebsk.by) раздзел «Методический кабинет. Дистанционное обучение» – 21-30 снежня 2015г.

Заўвага! У працэсе дыстанцыйнага вывучэння матэрыялаў – кожны ўдзельнік можа азнаёміцца з усімі прадстаўленымі матэрыяламі, размешчанымі на сайце, і даслаць водгукі або рэцэнзіі пра найбольш плённы і слушны вопыт сваіх калег (колькасць прадастаўлення водгукаў/рэцэнзій не абмежавана) (Дадатак 2 Палажэння). Размеркаванне рэцэнзентаў будзе праведзена (10-15 снежня 2015г.) пасля атрымання заявак ад удзельнікаў. Тэкставы дакумент (водгук) неабходна даслаць на адрас аддзела (sen_poo@mail.ru) з паметкай “БЕЛ-Канферэнцыя-Водгук”.

  1. Выпрацоўка рашэння. Абагульненне прадстаўленых матэрыялаў для размяшчэння электроннага зборніка ў рэсурсным цэнтры па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”– да 20 студзеня 2016г.

  2. Работы, дасланыя на канферэнцыю, не рецэнзуюцца.


Падвядзенне вынікаў:

1. Работы, дасланыя на канферэнцыю, разглядаюцца па наступных крытэрыях:

- ступень раскрыцця тэмы; - актуальнасць матэрыялаў;

- ступень навізны і арыгінальнасць; - практычная накіраванасць і значнасць,

- якасць і граматнасць афармлення работы.

2. Вынікі канферэнцыі будуць падведзены 15 студзеня 2016 года экспертным камітэтам, прадстаўленым спецыялістамі аддзела і метадыстамі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела.

3. Інфармацыя аб выніках канферэнцыі будзе размешчана на сайце аддзела senno_roo.vitebsk.by

4. Лепшыя аўтарскія работы, з улікам рашэння экспертнага камітэта, будуць адзначаны дыпломамі. Астатнія ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат удзельніка канферэнцыі.

5. Надалей работы будуць размешчаны ў рэсурсным цэнтры па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” (на сайце СШ№1 г.Сянно).
Кантактная інфармацыя:

4-27-39 галоўны спецыяліст аддзела – Вілюгіна Алена Аркадзьеўна

sen_роo@mail.ru


Дадатак 1

ФОРМА ЗАЯЎКІ

“Тэма”, Прозвішча І.І па бацьку, кваліфікацыйная катэгорыя настаўніка, Школа (скарочана).

НАПРЫКЛАД:

ЗАЯЎКА


“Сістэма арфаграфічных практыкаванняў у карэкцыйнай рабоце на ўроках беларускай мовы ў 10-11 класах”, Іванова А.А., настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі, Машканская ДССШ.


Дадатак 2

Водгук (рэцэнзія) на прагледжаныя матэрыялы

(прадстаўляецца з 21 па 30 снежня 2015 года)

Прозвішча Імя Імя па бацьку рэцэнзента: __________________________________________________________________

Установа адукацыі __________________________________________________
Прозвішча Імя Імя па бацьку настаўніка-аўтара:

__________________________________________________________________

Установа адукацыі __________________________________________________

Тэма ______________________________________________________________


Я лічу, што настаўнікам удала падабраны/ прадстаўлены/ выкарыстаны/ …



Разам з тым, (заўвагі і прапановы) …
Каталог: e107 files -> public -> belica
belica -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
public -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
belica -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
public -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
public -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1
public -> Турыстычны маршрут “Мой мілы, сэрцу куточак…” Схема маршрута
belica -> Урокі на ўсё жыццё, ці настаўніцкае крэда Васіля Бандарэвіча Аўтар: вучаніца 10 класа Рабушка Юлія Дзмітраўна
belica -> Знакамітыя землякі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал