Палажэнне аб правядзенні раённага конкурсу творчасці, талентаў І традыцый “Ад пакалення да пакалення” Заснавальнікі




Дата канвертавання13.07.2018
Памер29.45 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік старшыні

Вілейскага райвыканкама

_________С.М. Дзяруга

“__” _________2013г.


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага конкурсу творчасці, талентаў і традыцый

“Ад пакалення да пакалення”
Заснавальнікі:

1. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

2. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

3. Вілейскі РК ГА “БРСМ”.


Мэты і задачы:

Раённы конкурс праводзіцца з мэтай:



  • выяўлення і падтрымкі таленавітых творчых сямейных дынастый;

  • актывізацыі творчай дзейнасці людзей сталага ўзросту;

  • стварэння ўмоў для пераемнасці жыццёвага вопыту, мудрасці і сямейных традыцый маладому пакаленню;

  • далучэння і папулярызацыі да традыцый роднага краю.


Месца і час правядзення:

Культурна-турыстычны аб’ект “Вільянін хутар”, 30 жніўня, 2013г.


Удзельнікі конкурсу:

У конкурсе прымаюць удзел бабулі альбо дзядулі і іх унукі, якія маюць творчы патэнцыял. Узрост старэйшага і маладога пакалення не абмежаваны.


Умовы і парадак правядзення:

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку (дадатак №1) да 23 жніўня ў Вілейскі Палац культуры, па адрасу: г.Вілейка, вул.Вадап’янава 21, каб.128, тэл. 54372, 54490.

Установы культуры і адукацыі, арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна могуць прадстаўляць творчыя сямейныя дынастыі і аказваць ім дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу. Заяўку могуць падаць і самастойныя ўдзельнікі.

Да конкурсу кожнай сямейнай дынастыі неабходна падрыхтаваць:



  • Самапрэзентацыю (“візітная картка ўдзельнікаў”). Мэта візіткі - у цікавай форме прадставіць асноўную інфармацыю аб сямейных традыцыях, агульных захапленнях і г.д. (не больш 3 хвілін).

  • Творчы нумар любога жанру ці накірунку (не больш 5 хвілін).

  • Кулінарны конкурс (“Бабуліны бліны”). Загадзя прыгатаваныя бліны прадстаўляюцца журы з творчай прэзентацыяй сямейных традыцый, цікавых гісторый, звязаных з гэтай стравай.


Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне параможцаў:

Пры падвядзенні вынікаў журы кіруецца наступнымі крытэрыямі: выканальніцкія здольнасці і артыстызм, эстэтычнасць і арыгінальнасць мастацкага нумару, адлюстраванне пераемнасці сямейных традыцый альбо традыцый роднага краю, сцэнічная культура выступлення, творчыя знаходкі. У кулінарным конкурсе ўлічваецца арыгінальнасць, сямейны сакрэт рацэпту, творчая прэзентацыя стравы.


Удзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі і дыпломамі ў розных намінацыях.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, сродкаў РК “БРСМ” і іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам.





УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела ідэалагічнай

работы, культуры і па справах

моладзі Вілейскага райвыканкама

__________С.Ф.Паўлоўскі

_______________________2013г.



УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму Вілейскага

райвыканкама

__________А.Ч.Пуцэйка

_______________________2013г.

УЗГОДНЕНА

Першы сакратар Вілейскага

РК ГА “БРСМ”

_______В.К. Паплёўка

________________2013г.




УЗГОДНЕНА

Старшыня

РГА “Беларускі дзіцячы фонд”

___________М.М.Гіро

“____” _________2013г.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка