Палажэнне аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні




Дата канвертавання01.04.2019
Памер33.68 Kb.
Зацверджана на педагагічным савеце №1 ад 31 жніўня 2013 г

Палажэнне аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні

Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў-прадметнікаў з’яўляецца важным структурным падраздзяленнем навукова-метадычнай службы школы.

Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне вядзе метадычную работу па прадмету, арганізуе пазакласную дзейнасць вучняў.

Работа школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання будуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі стратэгічных дакументаў сада-школы і з дадзеным палажэннем. У сваёй рабоце школьныя вучэбна-метадычныя аб’яднанні справаздачны педагагічнаму савету.


Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне


  • праводзіць праблемны аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу;

  • уносіць прапановы па змяненню зместу і структуры абавязковых вучэбных курсаў, іх вучэбна-метадычнага забеспячэння па карэктыроўцы патрабаванняў да мінімальнага аб’ёму і зместу вучэбных курсаў;

  • праводзіць першапачатковую экспертызу істотных змяненняў, якія ўносяцца выкладчыкамі ў вучэбныя праграмы, якія забяспечваюць умовы навучання ў школе на аснове патрабаванняў дзяржаўных адукацыйных стандартаў;

  • уносіць прапановы па арганізацыі і зместу атэстацыі педагогаў;

  • уносіць прапановы па арганізацыі і зместу даследаванняў, арыентыраваных на паляпшэнне засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі;

  • прымае рашэнне аб падрыхтоўцы метадычных рэкамендацый у дапамогу настаўнікам, арганізуе іх распрацоўку і асваенне;

  • распрацоўвае метадычныя рэкамендацыі для вучняў і іх бацькоў у мэтах найлепшага засваення адпаведных прадметаў і курсаў, павышэння культуры вучэбнай працы, выканання рэжыму працы і адпачынку;

  • арганізуе вучобу метадычных семінараў для пачынаючых, малавопытных настаўнікаў.


Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне мае права:


  • уносіць прапановы па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу ў садзе-школе;

  • звяртацца за кансультацыямі па праблеме навучання і вучэбнай дзейнасці вучняў да намесніка дырэктара сада-школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце;

  • ставіць пытанне аб заахвочванні сваіх членаў за поспехі ў рабоце, актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці;

  • уносіць свае прапановы па правядзенню атэстацыі настаўнікаў;

  • ставіць пытанне аб публікацыі матэрыялаў па перадавому вопыту, накопленаму ў рамках школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання;

  • рэкамендаваць сваім удзельнікам розныя формы павышэння кваліфікацыі за межамі школы;

  • удасканальваць вучэбна-лабараторную базу (лабараторныя і спецыяльныя класы, кабінеты, праграмнае забеспечанне);

  • арганізаоўваць работу настаўнікаў з маладымі спецыялістамі і малавопытнымі настаўнікамі.


Кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання

выконвае наступныя асабовыя абавязкі:


  • стварае і вядзе банк даных настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання па ўстаноўленай форме, вызначае іх патрабаванні ў павышэнні педагагічнага майстэрства і адрасы педагагічнага вопыту;

  • наведвае ўрокі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяць настаўнікі-прадметнікі, аналізуе і даводзіць вынікі да ведама членаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання;

  • адсочвае своечасовую падрыхтоўку і правядзенне школьнага тура прадметных алімпіяд, конкурсаў, інтэлектуальнага марафона настаўнікамі школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, абагульняе і аналізуе вынікі і прадстаўляе іх намесніку дырэктара;

  • абагульняе інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы па пытаннях дзейнасці школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання і 1 раз у год рыхтуе абагульнены аналітычны матэрыял і прадстаўляе намесніку дырэктара на вучэбна-выхаваўчай рабоце;

  • забяспечвае метадычную дапамогу настаўнікам школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання ў асваенні інавацыйных праграм і тэхналогій, авалоданні методыкай падрыхтоўкі і правядзення агульнашкольных мерапрыемстваў (алімпіяды, конкурсы і г. д.), арганізуе асветніцкую работу для настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, кансультуе іх па пытаннях арганізацыі вучэбна-метадычнай работы;

  • забяспечвае своечасовасць павышэння прафесійнага майстэрства і кваліфікацыі настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, арганізуе правядзенне навучальных заняткаў для маладых спецыялістаў;

  • арганізуе метадычную дапамогу настаўнікам у рабоце з рознымі групамі вучняў;

  • удзельнічае у рабоце сходаў і праверак з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і інфармуе аб выніках дзейнасці настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання;

  • кіруе работай настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання па развіццю і ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы;

  • аказвае дапамогу намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў падборы матэрыялу і прапагандзе прафесійнага вопыту настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка