Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыi




старонка4/4
Дата канвертавання05.12.2018
Памер0.8 Mb.
1   2   3   4
ГЛАВА 12

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI БАЗАВАЙ ШКОЛЫ - КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ, СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ - КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ I ПРЫЁМУ Ў IХ
180. У базавай школе - каледжы мастацтваў пры ажыццяўленнi навучання i выхавання на I i II ступенях або на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, у сярэдняй школе - каледжы мастацтваў пры ажыццяўленнi навучання i выхавання на I, II i III ступенях або на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць вывучацца вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне наступных вiдаў мастацтва:

музычна-харавога;

музычна-iнструментальнага;

выяўленчага;

харэаграфiчнага;

тэатральнага.

181. Пры прыёме асоб у I (V) клас для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 20 па 25 жнiўня году прыёму ў прысутнасцi iх законных прадстаўнiкоў праходзяць праверку здольнасцяў у галiне аднаго з вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

182. Заданнi для праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi.

183. Кiраўнiк базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў:

зацвярджае заданнi для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва;

вызначае тэрмiны i форму давядзення заданняў для праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва да законных прадстаўнiкоў асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе;

зацвярджае расклад праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, саставы груп для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

184. Расклад праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да яе правядзення даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, i iх законных прадстаўнiкоў. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй па праверцы здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва ў раскладзе не ўказваюцца.

185. Вынiкi выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва ўносяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii ў картку ўзроўня здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.

Старшыня экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншы член экзаменацыйнай камiсii), якая праводзiла праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва, знаёмiць з яе вынiкамi асобу, якая прымае ўдзел у конкурсе, i яго законнага прадстаўнiка.

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва падпiсваецца старшынёй, членамi экзаменацыйнай камiсii i законным прадстаўнiком асобы, якая прымае ўдзел у конкурсе. Гэтая картка захоўваецца ў базавай школе - каледжы мастацтваў, сярэдняй школе - каледжы мастацтваў.

186. Прыём асоб на свабодныя месцы ў II (VI) - IX класы для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў i прыём на свабодныя месцы ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў.

Тэрмiны i парадак правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў пры прыёме ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, вызначаюцца адпаведнай установай адукацыi па узгадненню з заснавальнiкам i да 1 чэрвеня года прыёму даводзяцца да асоб, якiя выказалi жаданне прымаць удзел у конкурсе для атрымання агульнай базавай адукацыi, агульнай сярэдняй адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў.


ГЛАВА 13

АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ГIМНАЗIЮ - КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ
187. У гiмназii - каледжы мастацтваў пры ажыццяўленнi навучання i выхавання на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць вывучацца на павышаным узроўнi вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

188. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, праходзяць праверку здольнасцей у галiне аднаго з вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

Пры прыёме асоб на свабодныя месцы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя iспыты ў пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова" або "Руская мова" (па выбары асобы), "Матэматыка" i праходзяць праверку здольнасцей у галiне аднаго з вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

(п. 188 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

189. Парадак праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме для атрымання базавай адукацыi ў гiмназii - каледжы мастацтваў вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Праверка здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназii - каледжы мастацтваў праводзiцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

(п. 189 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

190. Праверка здольнасцяў у галiне музычна-харавога мастацтва i музычна-iнструментальнага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць пытаннi па сальфеджыа i iгру на музычным iнструменце.

191. Праверка здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць выкананне малюнка, жывапiсу, кампазiцыi.

192. Праверка здольнасцяў у галiне тэатральнага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць выкананне вершаванага твора, эцюда на вызначаную тэму, танца.

193. Праверка здольнасцяў у галiне харэаграфiчнага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць выкананне класiчнага i народнага танцаў.

194. На правядзенне кожнага з уступных iспытаў па азначаных у пункце 188 дадзенага Палажэння вучэбных прадметах адводзiцца 45 хвiлiн.

195. На выкананне заданняў:

па сальфеджыа адводзiцца 30 хвiлiн, iгры на музычным iнструменце - 15 хвiлiн з абавязковым перапынкам не менш за 15 хвiлiн пасля выканання адпаведнага задання;

па малюнку, жывапiсу, кампазiцыi адводзiцца 135 хвiлiн з абавязковым перапынкам не менш за 20 хвiлiн пасля выканання адпаведнага задання;

па чытанню вершаванага твора, эцюду на вызначаную тэму, танцу адводзiцца 20 хвiлiн;

па класiчнаму i народнаму танцам адводзiцца 45 хвiлiн.

196. Исключен.

(п. 196 исключен. - Постановление Минобразования от 03.03.2018 N 10)

197. Распрацоўка, зацвярджэнне тэкстаў заданняў, а таксама вызначэнне i давядзенне заданняў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" i "Матэматыка" да гiмназiй - каледжаў мастацтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 127 дадзенага Палажэння, а распрацоўка заданняў для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва - экзаменацыйнымi камiсiямi гiмназiй - каледжаў мастацтваў. Заданнi для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii гiмназii - каледжа мастацтваў.

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

198. Даты правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, у тым лiку дата рэзервовага дня, пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў X - XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта i даводзяцца да асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкi масавай iнфармацыi.

(часть первая п. 198 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Даты правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца гiмназiямi - каледжамi мастацтваў, у якiя ажыццяўляецца прыём на свабодныя месцы ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, i даводзяцца да асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, шляхам размяшчэння адпаведнай iнфармацыi на афiцыйным iнтэрнэт-сайце гэтых гiмназiй - каледжаў мастацтваў або на дошцы аб'яў.

199. Заданнi для правядзення ўступных iспытаў распрацоўваюцца, зацвярджаюцца i даводзяцца да гiмназiй - каледжаў мастацтваў у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем для правядзення ўступных iспытаў i забеспячэння iх заданнямi пры прыёме на свабодныя месцы ў X - XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў.

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Заданнi, па якiх праводзiцца праверка здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, вызначаюцца гiмназiяй - каледжам мастацтваў па ўзгадненню з яе заснавальнiкам, а час для выканання заданняў устанаўлiваецца пры iх распрацоўцы. Гэтыя заданнi распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii гiмназii - каледжа мастацтваў.

200. На кiраўнiка гiмназii - каледжа мастацтваў ускладаецца адказнасць за забеспячэнне канфiдэнцыяльнасцi заданняў для правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частцы першай пункта 198 дадзенага Палажэння, з моманту атрымання iх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

201. Расклад уступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да пачатку iх правядзення зацвярджаецца кiраўнiком гiмназii - каледжа мастацтваў i даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii - каледжы мастацтваў. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца адзiн уступны iспыт або праверка здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi i праверкай здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва павiнна складаць адзiн або больш за адзiн каляндарны дзень.

202. Парадак правядзення ўступнага iспыту, праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва i рэкамендацыi па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншым членам экзаменацыйнай камiсii) да ведама асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, перад пачаткам уступнага iспыту, праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.

203. Пакет з заданнямi адкрываецца членам экзаменацыйнай камiсii ў дзень правядзення ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце пры прыёме асоб у класы, названыя ў частцы першай пункта 198 дадзенага Палажэння, праверкi здольнасцяў у галiне адпаведнага вiду мастацтва ў прысутнасцi асоб, якiя здаюць гэты ўступны iспыт, праходзяць праверку здольнасцяў у галiне гэтага вiду мастацтва.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

204. Адзнакi, атрыманыя асобамi, якiя прымаюць удзел у конкурсе, па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне наступных вiдаў мастацтва: музычна-харавога, музычна-iнструментальнага, тэатральнага, харэаграфiчнага, абвяшчаюцца ў дзень правядзення праверкi здольнасцяў у галiне адпаведнага вiду мастацтва, а па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва - у адпаведнасцi з пунктам 107 дадзенага Палажэння.


ГЛАВА 14

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI МIЖШКОЛЬНАГА ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧАГА КАМБIНАТА ПРАЦОЎНАГА НАВУЧАННЯ I ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫI I ПРЫЁМУ Ў ЯГО
205. Мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат, акрамя асноўных функцый у адпаведнасцi з пунктам 27 артыкула 156 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

арганiзацыю прафесiянальнай арыентацыi вучняў;

арганiзацыю факультатыўных заняткаў;

арганiзацыю грамадска карыснай працы;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесiянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыi, працоўнай i грамадскай дзейнасцi.

206. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi ажыццяўляецца ў групах, на якiя дзеляцца V - IX класы ў адпаведнасцi з абзацам другiм пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзiць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзiны штогод перадаюцца мiжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбiнату ўстановамi адукацыi, вучнi якiх вывучаюць вучэбны прадмет "Працоўнае навучанне" ў гэтым мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.

207. З мэтай падрыхтоўкi вучняў да выбару прафесii рабочага (служачага) у мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце на працягу навучальнага года з вучнямi VIII i IX класаў можа праводзiцца дапрафесiянальная падрыхтоўка.

Дапрафесiянальная падрыхтоўка вучняў ажыццяўляецца ў групах, якiя фармiруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, i арганiзуецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

На кожную групу вучняў VIII i IX класаў пры арганiзацыi дапрафесiянальнай падрыхтоўкi выдзяляюцца вучэбныя гадзiны на тыдзень у рамках колькасцi вучэбных гадзiн, прадугледжанай адпаведнай вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновам выбару прафесii, але не больш за 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень для вучняў VIII класа, а для вучняў IX класа - не больш за 4 вучэбныя гадзiны. Гэтыя вучэбныя гадзiны штогод перадаюцца мiжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбiнату ўстановамi адукацыi, вучнi якiх праходзяць дапрафесiянальную падрыхтоўку ў гэтым мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.

208. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) ажыццяўляецца ў вучэбных групах, напаўняльнасць якiх у адпаведнасцi з часткай другой пункта 4 артыкула 250 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi не павiнна перавышаць 20 слухачоў.

209. Пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) выкарыстоўваецца вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), якая вызначана пунктам 5 артыкула 255 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў. Колькасць вучэбных гадзiн вызначаецца ў рамках колькасцi вучэбных гадзiн, прадугледжаных тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях, але не больш за 6 вучэбных гадзiн на тыдзень.

210. У выпадку выкарыстання ў мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце вучэбных планаў па прафесiях "Вадзiцель колавых трактароў катэгорыi "A", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B" i "C" заснавальнiкам дадаткова выдзяляюцца вучэбныя гадзiны на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплiнах "Ваджэнне трактароў", "Ваджэнне аўтамабiля", што вызначаны тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях "Вадзiцель колавых трактароў катэгорыi "A", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "В", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B" i "C".

211. Кiраўнiк мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната прымае рашэннi па ўзгадненню з заснавальнiкам:

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў V - IX класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў i наяўнасцi заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў VIII i IX класаў для ажыццяўлення дапрафесiянальнай падрыхтоўкi пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў i наяўнасцi заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб выбары тыпавых вучэбных планаў па прафесiях для распрацоўкi адпаведных вучэбных планаў мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната па прафесiях з улiкам прапаноў камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскiх (раённых) выканаўчых камiтэтаў, зацiкаўленых арганiзацый i магчымасцяў мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната;

аб фармiраваннi кантынгенту слухачоў вучэбных груп для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) з лiку вучняў X - XI (XII) класаў на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў i наяўнасцi iх заяў, заяў законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх вучняў.

212. Колькасць класаў, груп, вучэбных груп у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах вызначаецца па спiсачным саставе вучняў, слухачоў на пачатак навучальнага года.

213. Формы вынiковай атэстацыi i парадак ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы прафесiйнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) вызначаюцца Палажэннем аб бесперапынным прафесiянальным навучаннi па прафесiях рабочых, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 2011 г. N 954 "Об отдельных вопросах дополнительного образования взрослых" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 86, 5/34189).

214. Мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат можа ажыццяўляць грамадска карысную працу вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi раёна (горада). Для правядзення гэтай работы выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзiны, што вызначаны абзацам адзiнаццатым пункта 77 дадзенага Палажэння, якiя могуць штогод перадавацца мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнатам установамi агульнай сярэдняй адукацыi адпаведных вiдаў.

215. Прыём асоб з лiку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада) у мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат ажыццяўляецца на падставе:

заяў законных прадстаўнiкоў вучняў V - IX класаў для засваення вучнямi зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi;

заяў законных прадстаўнiкоў вучняў VIII i IX класаў для дапрафесiянальнай падрыхтоўкi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi;

заяў вучняў, заяў законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх вучняў X i XI (XII) класаў для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

Заявы падаюцца не пазней за 28 жнiўня года прыёму.

216. Кiраўнiк мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў, слухачоў мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi не пазней за 31 жнiўня года прыёму.


ГЛАВА 15

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI МIЖШКОЛЬНАГА ЦЭНТРА ДАПРЫЗЫЎНАЙ ПАДРЫХТОЎКI I ПРЫЁМУ Ў ЯГО
217. Мiжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi, акрамя асноўных функцый у адпаведнасцi з пунктам 28 артыкула 156 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

ваенна-патрыятычнае выхаванне вучняў;

падрыхтоўку вучняў да службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесiянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыi, працоўнай i грамадскай дзейнасцi.

Мiжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi ў сваёй дзейнасцi ўзаемадзейнiчае з раённым (гарадскiм) ваенным камiсарыятам, раённым (гарадскiм) штабам грамадзянскай абароны, раённай (гарадской) арганiзацыяй ДАСААФ, установамi адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (накiрунках спецыяльнасцей, спецыялiзацыях) для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, воiнскiмi часцямi i падраздзяленнямi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь, установамi агульнай сярэдняй адукацыi раёна (горада).

218. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi ў мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi ажыццяўляецца ў групах, на якiя дзеляцца X i XI класы ў адпаведнасцi з абзацам трэцiм пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзiць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзiны штогод перадаюцца мiжшкольнаму цэнтру дапрызыўнай падрыхтоўкi ўстановамi адукацыi, вучнi якiх вывучаюць вучэбны прадмет "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" ў гэтым мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi.

219. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў у мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi могуць праводзiцца факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi. Яны арганiзуюцца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

Групы для арганiзацыi факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi фармiруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.

220. Кiраўнiк мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi прымае рашэннi па ўзгадненню з заснавальнiкам:

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў X i XI класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў на падставе заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў на падставе заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб парадку правядзення вучэбна-палявых збораў (медыцынскай практыкi) з юнакамi (дзяўчатамi) X класаў.

221. Колькасць класаў, груп у мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi вызначаецца па спiсачным саставе вучняў на пачатак навучальнага года.

222. Прыём асоб з лiку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада) у мiжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi ажыццяўляецца на падставе заяў законных прадстаўнiкоў вучняў X i XI класаў для засваення вучнямi зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi, а таксама на падставе заяў законных прадстаўнiкоў вучняў V - IX класаў для засваення вучнямi зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi.

Заявы падаюцца не пазней за 28 жнiўня года прыёму.

223. Кiраўнiк мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi не пазней за 31 жнiўня года прыёму.
ГЛАВА 16

ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА НАВУЧАННЯ НА I СТУПЕНI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
224. Па жаданнi законных прадстаўнiкоў дзяцей, у тым лiку дзяцей, якiя не асвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыi ва ўстановах дашкольнай адукацыi або ў яслях-садах - пачатковых школах, дзiцячых садах - пачатковых школах, яслях-садах - базавых школах, дзiцячых садах - базавых школах, яслях-садах - сярэднiх школах, дзiцячых садах - сярэднiх школах, установы агульнай сярэдняй адукацыi могуць ажыццяўляцць падрыхтоўку iх дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

225. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi на спецыяльна арганiзаваных занятках з дзецьмi (далей - заняткi), а таксама праз аказанне законным прадстаўнiкам дзяцей кансультацыйнай дапамогi (далей - кансультацыi).

226. Правядзенне заняткаў, кансультацый накiравана на забеспячэнне сацыялiзацыi дзяцей у калектыве аднагодак i дарослых, фармiраванне асноў гатоўнасцi да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

227. Для правядзення заняткаў фармiруюцца групы, напаўняльнасць якiх складае не больш за 20 дзяцей.

228. Заняткi i кансультацыi праводзяцца падчас канiкул, у тым лiку i летнiх канiкул.

Тэрмiны i працягласць iх правядзення, колькасць груп вызначаюцца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi.

229. Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi i даводзiцца да ведама законных прадстаўнiкоў дзяцей.

230. Заняткi, кансультацыi праводзяць педагагiчныя работнiкi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ў межах iх працоўнага часу з улiкам устаноўленага аб'ёму педагагiчнай нагрузкi.


Дадатак

да Палажэння аб установе

агульнай сярэдняй адукацыi
Форма
____________________________________________________

(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, нумар

аўдыторыi, у якой праводзiцца праверка здольнасцяў

асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва)


Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва
___________________________________________________________________________

(прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку асобы (калi такое маецца)

___________________________________________________________________________

(галiна асобнага вiда мастацтва)

___________________________________________________________________________

(працягласць правядзення праверкi здольнасцяў асобы)

Вынiкi выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы:


N
п/п

Пералiк заданняў, якiя выкарыстоўваюцца пры праверцы здольнасцяў асобы ў галiне ___________ мастацтва

Узровень здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва (неабходнае падкрэслiць)

Рэкамендацыi

1




Высокi
Сярэднi
Нiзкi




2




Высокi
Сярэднi
Нiзкi




...









___________________________________________________________________________

(прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) i подпiс

___________________________________________________________________________

старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii, якая праводзiла праверку

здольнасцяў асобы)


Азнаёмлены(а) ______________________________________________

(подпiс, прозвiшча, iнiцыялы законнага

прадстаўнiка асобы)

Кiраўнiк установы агульнай

сярэдняй адукацыi ______________________________________________

(подпiс, прозвiшча, iнiцыялы)



1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка