Палажэнне



Дата канвертавання26.02.2017
Памер223.69 Kb.
#4475
Дадатак

да пісьма Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

02.03.2015 № 10-21/667/дс



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі»

1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6.02.2013 г. № 11-01-12/400/дс/2, у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма  Беларусь»;

краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»;

аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;

конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе»;

конкурс творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар»;

конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».

1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», Установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

1.3. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі ўстанаўліваюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2015 гг.).

3.2. Арганізатарам правядзення конкурса юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь», краязнаўчай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», аграбіялагічнага конкурсу «Юны натураліст» з’яўляецца Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

3.2.1. Конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь».

3.2.1.1. Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 1 чэрвеня 2015 года.

3.2.1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.2.1.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі свайго краю;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей краю;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню;

сацыялізацыя навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

3.2.1.4. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы, якія прадстаўляюць віртуальную экскурсію па Беларусі. Тэматыка экскурсіі выбіраецца адвольна. Гэта можа быць экскурсія, якая звязана:

з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны;

з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры;

з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця;

са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі;

з аб’ектамі страчанай спадчыны;

з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі;

з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай;

з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д.

Тематыка экскурсіі, ахоп тэрыторыі для правядзення экскурсіі і колькасць аб’ектаў на маршруце не абмяжоўваецца.

3.2.1.5. Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць «партфель юнага экскурсавода», складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію адпаведна выбранай тэме. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць тэматычную экскурсію і раскрыць адвольна выбраную тэму. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурсе прадстаўляецца вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу (юным экскурсаводам), а таксама справаздачны матэрыял:

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

«партфель юнага экскурсавода» (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі, фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

канкрэтнасць і даходлівасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказу і расказу;

культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

валоданне аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

прытрымліванне хранаметражу.

3.2.1.6. На папярэднім туры рэспубліканскага этапа конкурсу разглядаецца тэкставы варыянт экскурсій, а на выніковым – прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ падчас правядзення рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў Акцыі ў рамках рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

3.2.1.7. Конкурсныя матэрыялы (6 лепшых работ – пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, справаздачны матэрыял і пратаколы пасяджэння журы) дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 1 чэрвеня 2015 года на адрас: 220131, г. Мінск, вул. Лук’яновіча, 18, аддзяленне краязнаўства Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Тэлефон для даведак: (8017) 288 42 16, e-mail: belarusunitur@mail.ru.

3.2.2. Краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

3.2.2.1. Акцыя праводзіцца ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2013 г. № 11-01-07/39.

У 2015 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гомельскую вобласць (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую вобласць (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Адпаведна ўмовам конкурсу, удзельнікі наведваюць не менш 3-х з прапанаваных населеных пунктаў.

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, іх павінна быць таксама не менш 3-х.

Удзельнікам конкурсу, якія наведваюць населеныя пункты падчас паходаў (пешых, вела-, водных), рэкамендавана прыняць удзел у конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі на лепшы турысцкі спартыўны паход «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (дадзеная намінацыя прапануецца у 2015 годзе).

3.2.2.2. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых відэафільмаў аб кожнай вобласці – пераможцаў абласных этапаў конкурсу, тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы) дасылаюцца на рэспубліканскі этап у тэрмін да 1 кастрычніка 2015 года па адрасе: 220131, г. Мінск, вул. Лук’яновіча, 18, аддзяленне краязнаўства Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Тэлефон для даведак: (8017) 288 42 16, e-mail: belarusunitur@mail.ru.

3.2.3. Аграбiялагiчны конкурс «Юны натуралiст».

3.2.3.1. Тэрміны і парадак правядзення конкурсу:

Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 12 лістапада 2015 года ў два этапы:

першы этап – абласны, з 28 лютага па 10 верасня 2015 г.,

другі этап – рэспубліканскі, з 10 верасня па 12 лістапада 2015 г.



        1. Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляюцца:

развіццё і папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку;

развіццё інтарэсу да эколага-біялагічнагай дзейнасці праз ўдзел навучэнцаў у праектах;

прывіццё любові і павагі да прыроды роднага краю;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі працоўнай і праектнай дзейнасці;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў (раслінаводаў, заолагаў) праз стварэнне праектаў, справаздач, фотаздымкаў і фотапрэзентацый эколага-біялагічнага накірунку;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры навучэнцаў як умовы выхавання сацыяльна актыўнай асобы;

абмен вопытам работы ўстаноў адукацыі і пашырэнне ведаў у эколага-біялагічным накірунку.


        1. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 11 – 16 гадоў.

        2. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды», «Падарожжа ў краіну зёлак», «Сад гурманаў», «Незвычайныя расліны», «Сады Перамогі».

«Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды». На конкурс дасылаюцца відэаролікі працягласцю 8-10 хвілін. На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара ці аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з называннем вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам).

На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя для падрыхтоўкі відэароліка сродкі інфармацыі: назву камп’ютэрнай праграмы, з дапамогай якой зроблены відэаролік; інфармацыйныя рэсурсы; калі ў конкурснай працы прысутнічае музыкальные суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара, і г.д.

Конкурсныя відэаролікі дасылаюцца на электронным носьбіце.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэту, тэхнічная якасць, ідэя, стыль, рэжысура, гукавое суправаджэнне, інфармацыйна-эмацыянальная ўспрымальнасць.

«Падарожжа ў краіну зёлак». На конкурс прадстаўляюцца праекты аптэкарскіх агародаў, а таксама ўчасткаў лекавых раслін.

Праекты павінны ўключаць: тэарэтычную частку – апісанне аб’ектаў, чарцяжы, схемы, а таксама мультымедыйны прадукт (прэзентацыю) па аптэкарскім агародзе або ўчастку лекавых раслін.

Праект павінен змяшчаць:

тытульны ліст; уводзіны (не больш за 0,5 старонкі); мэту і задачы праекта, аб’ект (прадмет) даследавання; шляхі дасягнення мэты; вынікі.

Тэкставы матэрыял прымаецца як дакумент (фармат А4, шрыфт Times New Roman, размер 14) з ілюстрацыямі, схемамі і чарцяжамі. Прэзентацыі ствараюцца ў праграме MS Power Point у фармаце pptx.

«Сад гурманаў». Прадстаўляе дэкаратыўны агарод у рэгулярным стылі з выкарыстаннем традыцыйных агароднінных культур, малараспаўсюджаных, востраводарных і іншых.

На конкурс прадстаўляецца эколага-біялагічны праект па стварэнні на агародзе калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур ў выглядзе садзіка з гародніны, градкі-кветніка. Памер садзіка не менш за 10 м2.

Праект павінен змяшчаць наступную інфармацыю: уводзіны (мэта, задачы), план-схема з эксплікацыяй, асартымент выкарыстанных раслін. Графічная частка выконваецца ў колеры на фармаце А4. Абавязкова прыкладваюцца фотаздымкі паэтапнага выканання праекта, ад падрыхтоўкі да яго ўвасаблення і атрымання вынікаў у выглядзе ўраджаю. Справаздача павінна адлюстроўваць удзел вучняў у дадзенай рабоце. Да справаздачы можа прыкладацца прэзентацыя праекта.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

эстэтычнасць выканання, агратэхніка вырошчвання раслін, эканамічны эфект, уменне творча і цікава прадставіць свой праект.

«Незвычайныя расліны». Прадугледжвае навукова-даследчы праект па вырошчванні травяністай (гародніннай ці кветкавай) расліны, якая штучна створана рукамі юнага даследчыка метадам прышчэпкі.

Пажадана дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.

Блізкародныя расліны, якія адносяцца да аднаго сямейства, магчыма прышчэпліваць адно на другое (для атрымання новай расліны, якая валодае асаблівасцямі папярэдніх форм).

У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць:

тытульны ліст, дзе ўказваюцца кіраўнік і ўдзельнікі праекта; тэма і мэта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; дата і месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, ўлікі за ростам і развіццём раслін; вынікі з апісаннем атрыманых выяўленых новых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі. Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юнага даследчыка.

Да справаздачы можа прыкладацца прэзентацыя праекта.

«Сады Перамогі». Прадстаўляе праект, які ўключае фотаработу квітнеючага пладовага сада ўстановы адукацыі і творчае апісанне саду, якое змяшчае гісторыю стварэння саду, асартымент з указаннем сартоў, гаспадарчае выкарыстанне.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэта, мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі, тэхнічная якасць фотаздымка.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы фармату 42х60 см (А3), без паспарту, у драўлянай рамцы светлага колеру. Да фатаграфій дадаюцца электронныя версіі ў фармаце jpeg ці tiff.

На адваротным баку кожнай фатаграфіі ўказваюцца: назва работы; назва аб’екта на здымку; дата здымка; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтара; назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).

Адным аўтарам прадстаўляецца не больш за дзве работы.

Работы, якія не адпавядаюць указаным патрабаванням, у фотаконкурсе не ўдзельнічаюць.

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

Работы, якія паступілі на заключны этап фотаконкурсу, аўтарам не вяртаюцца.


        1. Намінацыі «Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды», «Падарожжа ў краіну зёлак», «Сад гурманаў», «Незвычайныя расліны» – калектыўныя (не болей 2 навучэнцаў), намінацыя «Сады Перамогі» – індывідуальная.

        2. Работы рэспубліканскага этапа конкурсу будуць дэманстравацца ў Рэспубліканскай галерэі «Прырода і творчасць» ва Установе адукацыі «Рэспубліканскi цэнтр экалогіі і краязнаўства».

        3. Дастаўка конкурсных работ на рэспубліканскі этап адбываецца за кошт накіроўваючых арганізацый.

3.2.3.8. Конкурсныя матэрыялы (па 5 лепшых работ у кожнай намінацыі і пратакол пасяджэння журы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу) дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 10 верасня 2015 года.

Вынікі конкурсу падводзяцца завочна да 10 лістапада 2015 г.

Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе размешчана на сайце Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» па адрасе www.eco.unibel.by.

3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Наш падарунак Перамозе» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

3.3.1. Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 14 верасня 2015 года.

3.3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, павагі да гістарычнай спадчыны і адказнасці за яе захаванне праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй народа, грамадзянскую адказнасць за свае ўчынкі і актыўную стваральную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне мясцовых помнікаў гісторыі, імёнаў славутых землякоў  удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

далучэнне навучэнскай моладзі сродкамі публіцыстычнай дзейнасці да работы па добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурных аб’ектаў сваёй мясцовасці, мемарыяльных комплексаў; пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне, праз разуменне механізмаў глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататкі, рэпартажы, інш.), у якіх распавядаецца пра канкрэтныя справы і ўчынкі падлеткаў, накіраваныя на захаванне гістарычнай спадчыны; дзейнасць пошукава-даследчых атрадаў, дзіцячых і маладзёжных арганізацый, краязнаўчых гурткоў; пра сапраўдны клопат, павагу і дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны; удзел у рабоце па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных і сацыяльных аб’ектаў сваёй мясцовасці, па ўшанаванні подзвігаў і імёнаў славутых землякоў  удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў, пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі.

Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты (сайце выдання ww.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).

На выніковым этапе рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

3.3.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 14 верасня 2015 года на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Тэлефон/факс: (8017)  287 19 59, e-mail: p_vozrast@tut.by.

3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Мае землякі – мой гонар» з’яўляецца Установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

3.4.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2015 года.

3.4.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

3.4.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

равіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;

выкарыстанне сямейнага патэнцыялу навучэнцаў у даследаванні і прапагандзе творчасці знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

3.4.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» (калектыўная);

«Творцы сучаснай гісторыі» (індывідуальная).

У намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» на конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб жыццёвым, працоўным шляху, творчай дзейнасці славутага земляка-сучасніка, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме (мясцовасці, дзе нарадзіўся аўтар), аб гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка (пісьменнік, паэт, кампазітар, майстар народнай творчасці, дзеяч навукі, мастацтва, палітычны ці дзяржаўны дзеяч, перадавік сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.);

апісанне творчай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў земляка;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.;

матэрыялы, якія пацвярджаюць папулярызацыю імя і дзейнасці славутага земляка;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка, яго дзейнасці і творчасці.

У намінацыі «Творцы сучаснай гісторыі» на конкурс прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка-сучасніка;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін у фармаце avi, mpg, wmv.

3.4.5. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы; інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.4.6. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі   пераможцаў абласнога, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, пратаколы пасяджэння журы) дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 31 кастрычніка 2015 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, Установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі». Тэлефон: (017) 327 31 38, e-mail: nchtdm@mail.ru.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.

3.5. Конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».

3.5.1. Арганізатарам правядзення конкурсу відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь» з’яўляецца Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці».

3.5.2. Удзел у конкурсе могуць прымаць навучэнцы ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 гадоў уключна.

Усе жадаючыя могуць прымаць удзел у конкурсных адборах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіроўваць свае работы ў адпаведнасці з ўмовамі конкурсу непасрэдна арганізатару па адрасе, указаным у пункце 3.5.6. дадзенага Палажэння.

3.5.3 Матэрыялы для ўдзелу ў заключным этапе прымаюцца да 28 верасня 2015 года. Рэспубліканскі (заключны) этап конкурсу праводзіцца ў кастрычніку 2015 г.

3.5.4. Мэты і задачы конкурсу:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

падтрымка моладзевых ініцыятыў, накіраваных на сацыяльна-значную дзейнасць;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

выхаванне дзяцей і моладзі ў духу патрыятызму, гераізму і павагі да подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны; пашырэнне і паглыбленне яе інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне дзяцей і моладзі, фармiраванне іх поглядаў, перакананняў, каштоўнасных арыенціраў, матывацыі паводзін праз творчы працэс стварэння відэастужак;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу.

3.5.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Мая радзiма» (вiдэазамалёўка пра горад, вёску, дзе жывуць аўтары, пра мясцовыя гістарычныя і культурныя выдатнасці, да 3 хвiлiн);

«Прырода і я» (відэастужка, прысвечаная экалагічным праблемам у рэгіёне і ролі моладзі ў іх вырашэнні, да 3 хвiлiн);

«Гульнёвы фільм» (да 5 хвiлiн);

«Анімацыйны фільм» (да 2 хвiлiн);

«70 гадоў міру» (відэапраекты, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) (да 5 хвілін).

Відэафільмы павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Патрабаваннi да конкурсных работ:

конкурсныя работы павінны быць запісаны ў фармаце DVD, кожная на асобным дыску i суправаджацца заяўкай з указаннем прозвішча, імя аўтара, даты яго нараджэння, назвы фільма, яго кароткай анатацыi, намінацыі, хронаметражу, назвы калектыва, установы адукацыi, адраса і кантактнага тэлефона.

DVD-дыскі, якія маюць брак у малюнку ці гуку, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

3.5.6. Работы на конкурс накіроўваюцца на адрас: 220114, г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12 Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», з паметкай «Конкурс відэафільмаў». Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80.

3.6. Конкурсныя работы Акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.



4.2. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі ва Установе адукацыі «Нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» у лістападзе-снежні 2015 года.

4.3. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Каталог: uploads
uploads -> Закон Рэспублікі Беларусь Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Змест
uploads -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
uploads -> Жаночыя дробязі касметычка
uploads -> Народная медыцына
uploads -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
uploads -> Жабін клунак
uploads -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
uploads -> Узгоднена. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі М. Б. Тарасава


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал