Паліталогія журналістыкі Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці




Дата канвертавання24.11.2017
Памер208.24 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

________________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярждэння)

Рэгістрацыйны № УД-______/р.



Паліталогія журналістыкі
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:
1-23 01 08-01 Журналістыка (па напрамках);

1-23 01 09 Журналістыка міжнародная

Факультэт __журналістыкі___________________________________________________


Кафедра ___сацыялогіі журналістыкі___________________________________________________

Курс (курсы) __3_____________________________

Семестр (семестры)___6__________________________

Лекцыі __14_________ Экзамен ___––_______


Практычныя (семінарскія)

заняткі __16_________ Залік___6____________

(семестр)
КСР

_4___________ Курсавы праект (работа) ________

Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне _34_________

(количество часов)
Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне __54________ вышэйшай адукацыі __дзённая__

Склаў (ля)__В.П, Вараб’ёў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт__

2013 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы дысцыпліны

«Паліталогія журналістыкі» № ., прат. № ад г.


Разгледжана і рэкамендавана для зацвярджэння кафедрай сацыялогіі журналістыкі

прат. № 1 ад 30.08.2013 г.
Загадчык кафедры
___________ В.П. Вараб’ёў
Узгоднена і рэкамендавана да зацвярджэння Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі БДУ
____________________

(дата, № пратакола)


Старшыня
________________ В.М. Самусевіч

(подпіс)



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1.1. Мэты выкладання дысцыпліны.

Паліталогія журналістыкі (медыяпаліталогія) – навука аб заканамернасцях функцыянавання журналістыкі як палітычнага інстытута грамадства. Яна вывучае эвалюцыю журналістыкі ў палітычным жыцці і сістэме ўзаемадзеяння палітычных інстытутаў грамадства. Паліталогія журналістыкі фарміруецца як асобны навуковы накірунак. Гэта звязана з тым, што яна раскрывае, асэнсоўвае пэўны ўзровень рэчаіснасці, які не можа быць растлумачаны ні паліталогіяй, ні журналістыкай па-асобку.

Паліталогія журналістыкі як міждысцыплінарная галіна тэарэтычных ведаў і практыкі разглядае журналістыку ў якасці палітычнага інстытута грамадства. Медыяпаліталогія вывучае ўзаемадзеянне сродкаў масавай інфармацыі з уладнымі інстытутамі дзяржавы і палітычнымі арганізацыямі, разглядае журналістыку як суб’ект палітычнага працэсу, як фактар сацыядынамікі палітычнай прасторы і сацыяльна-палітычнай трансфармацыі грамадства, асэнсоўвае ролю сродкаў масавай інфармацыі ў фарміраванні камунікатыўнага характару палітыкі дзеля выпрацоўкі і рэалізацыі канструктыўнай стратэгіі развіцця грамадства.



Аб’ектам паліталогіі журналістыкі з’яўляюцца рэдакцыі СМІ і палітычныя інстытуты грамадства, журналісты і палітыкі, спажыўцы інфармацыйна-палітычнага прадукту, матэрыялы газет, праграмы радыё і тэлебачання. Прадмет паліталогіі журналістыкі складаюць: а) заканамернасці функцыянавання журналістыкі як палітычнага інстытута, які выконвае місію праектавання і прэзентацыі палітыкі, удзельнічае ў кіраванні грамадствам і самакіраванні; б) узаемадзеянні, узаемасувязі, узаемаадносіны паміж палітычнымі суб’ектамі ў працэсе іх медыйнай дзейнасці. Іншымі словамі, прадметам вывучэння з’яўляюцца інфармацыйна-палітычныя з’явы, працэсы ў сучаснай журналістыцы, камунікатыўныя тэндэнцыі ў палітычнай сферы грамадства ва ўзаемасувязях і ўзаемаўплывах.
1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны. Паліталогія журналістыкі ставіць сваёй задачай:

  • сфарміраваць у студэнта веды ў галіне ўзаемадзеяння сістэмы сродкаў масавай інфармацыі з уладнымі інстытутамі дзяржавы і палітычнымі арганізацыямі;

  • выпрацаваць комплексны падыход да журналістыкі як палітычнага і сацыяльнага інстытута грамадства, суб’екта палітычнага працэсу;

  • замацаваць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі на ўзроўні палітычнай культуры журналіста ў адпаведнасці з дынамікай працэсаў, месцам і роляй сістэмы СМІ ў палітычнай прасторы Беларусі;

  • пазнаёміць студэнтаў з мадэлямі функцыянавання журналістыкі ў розных палітычных сістэмах (ад інструментальнай мадэлі да электаральнай);

  • паказаць сукупнасць рыс суб’ектнасці журналістыкі, вызначальныя фактары тапалогіі СМІ ў палітычнай прасторы Беларусі, асноўныя формы і накірункі ўдзелу журналістыкі ў палітычным працэсе (журналістыка як структурны элемент палітычнай сістэмы і як фактар рэформаў, развіцця палітычнага асяродку, трансфармацыі грамадства);

  • раскрыць тэхналогіі ўздзеяння журналістыкі на палітычны працэс (тэхналогія дыялогавага ўзаемадзеяння, інфармацыйнага абмену –грамадска-палітычная дыскусія (дыялог), грамадская экспертыза, маніторынг палітычных інтарэсаў; тэхналогія маніпуляцыйнага кшталту – дэзінфармацыя, дыфамацыя, сцэнарныя версіі, інтэлектуальныя правакацыі, рэйтынгавыя хвалі, інфармацыйныя войны);

  • засяродзіць увагу на тыпах інфармацыйна-публіцыстычнай дзейнасці ў публічнай сферы суб’ектаў палітычнага працэсу (сітуацыйны і стратэгічны падыходы; журналістыка і публічная палітыка, журналістыка і медыятызаваная палітыка);

  • дапамагчы студэнтам усвядоміць месца і ролю дзяржавы ў фарміраванні інфармацыйнай палітыкі; формы і метады палітыка-прававога рэгулявання інфармацыйнай сферы, формы кантролю грамадства за дзейнасцю прэсы і падтрымкі свабоды СМІ;

  • пазнаёміць студэнтаў з тэхналогіямі скіраванага ўздзеяння на прэсу з боку палітычных структур, уласнікаў інфармацыйных прадпрыемстваў;

  • асэнсаваць асаблівасці дзейнасці палітычных аглядальнікаў і каментатараў як удзельнікаў палітычнага працэсу.


1.3. Месца дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы выпускніка і сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі. Дысцыпліна арыентавана на спалучэнне тэарэтычных ведаў па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах з практычнай дзейнасцю рэдакцый і журналістаў. Яна карэспандуецца з тэарэтычным курсам «Асновы журналістыкі», з тэарэтычна-практычным курсам «Асновы творчай дзейнасці журналіста», нарошчвае спецыяльную прафесійную падрыхтоўку, уваходзячы ў наступны комплекс дысцыплін: эканоміка і менеджмэнт журналістыкі; сацыялогія журналістыкі; псіхалогія журналістыкі; прававыя асновы журналістыкі; прафесійная этыка журналіста. Інтэгруючы падыходы спецыяльных прафесійных і сацыяльна-гуманітарных навук, гэтая дысцыпліна раскрывае сістэму прыёмаў і метадаў вырашэння асноўных інфармацыйна-палітычных праблем сучаснай журналістыкі і творчых прафесійных задач журналіста.
1.4. Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны. У выніку засваення лекцыйнага курса, удзелу ў семінарах, вывучэння літаратурных крыніц, а таксама самастойных заняткаў студэнт павінен набыць сістэмнае ўяўленне аб палітычнай канстанце журналістыкі, навучыцца карыстацца тэрміналагічным апаратам медыяпаліталогіі для палітычнага аналізу і мадэліравання прафесійных акцый і кампаній, замацаваць устойлівыя навыкі працы са спецыяльнай літаратурай, аператыўна і творча ўдзельнічаць у асвятленні палітычнага жыцця краіны.

Выпускнік павінен ведаць:



  • сістэму ўзаемадзеяння журналістыкі з іншымі палітычнымі інстытутамі грамадства;

  • палітычную тэорыю функцыянавання СМІ, статус журналістыкі як палітычнага інстытута грамадства;

  • мадэлі функцыянавання журналістыкі ў розных палітычных сістэмах;

  • тыповыя формы і асноўныя накірункі ўдзелу журналістыкі ў палітычным працэсе;

  • тэхналогіі ўздзеяння журналістыкі на палітычны працэс (дыялогавае ўздзеянне, інфармацыйны абмен, грамадска-палітычная дыскусія, грамадская экспертыза, маніторынг палітычных інтарэсаў, сцэнарная версія, рэйтынгавая хваля, інтэлектуальная правакацыя, дэзінфармацыя, інфармацыйная вайна);

  • месца і ролю дзяржавы ў фарміраванні інфармацыйнай палітыкі, формы кантролю грамадства за дзейнасцю прэсы і падтрымкі свабоды СМІ;

  • тэхналогіі скіраванага ўздзеяння на прэсу з боку палітычных структур, уласнікаў інфармацыйных прадпрыемстваў;

  • асаблівасці дзейнасці палітычных аглядальнікаў і каментатараў, парламентскіх карэспандэнтаў.

умець:

  • аналізаваць і мадэліраваць прафесійныя акцыі і кампаніі ў палітычнай журналістыцы;

  • планаваць і асвятляць у прэсе палітычнае жыццё краіны і рэгіёна;

  • выконваць функцыю палітычнага каментатара, палітычнага аглядальніка, парламентскага карэспандэнта, супрацоўніка прэс-службы (заканадаўчай, выканаўчай, судовай структур, партый і грамадскіх аб’яднанняў).


1. 5. Метадычная арганізацыя курса.

1. У лекцыйным раздзеле асвятляюцца тэмы, фрагментарна прадстаўленыя ў вучэбна-метадычнай літаратуры, а таксама канцэптуальныя і дыскусійныя пытанні.

2. На семінарскіх занятках, калёквіумах, дзелавых гульнях, «круглых сталах» студэнты выступаюць з публіцыстычнымі аглядамі СМІ па актуальных праблемах палітычнай журналістыкі, рыхтуюць і публічна абараняюць аўтарскія публікацыі (не менш за дзве).

3. Самастойная праца студэнтаў (акадэмічная, рэдакцыйна-практычная) скіравана на авалоданне палітычнай праблематыкай сучаснай журналістыкі, палітычнай культурай журналіста, методыкай палітычных даследаванняў і арганізацыяй іх правядзення.

4. Агульная колькасць гадзін па спецыяльнасці «Журналістыка» (па напрамаках), якія адводзяцца на вывучэнне дадзенай дысцыпліны – 54, з іх 34 гадзіны – аўдыторныя (14 гадзін лекцыйных заняткаў, 16 гадзін практычных заняткаў, 4 КСР).

Агульная колькасць гадзін па спецыяльнасці «Журналістыка міжнародная» – 98, з іх 34 гадзіны – аўдыторныя (14 лекцыйных гадзін, 16 гадзін практычных заняткаў, 4 КСР).

Прамежкавы кантроль ведаў і кантроль самастойнай працы студэнтаў рэкамендуецца праводзіць з дапамогай міні-залікаў, субяседавання, тэсціравання па асобных тэмах, навуковых дакладаў і праектаў да штогадовай студэнцкай навуковай канферэнцыі. Выніковым кантролем ведаў студэнтаў можа быць залік або экзамен.

2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ




Назва

раздзела, тэмы



Колькасць аўдыторных гадзін

усяго

у тым ліку

лек.

прак.

зан.


лабор.

зан.


КСР

1.


Паліталогія журналістыкі як навуковая і вучэбная дысцыпліна

4

2

2







2

Палітычная культура журналіста

4

2

2







3.

Палітычныя мадэлі функцыянавання журналістыкі: канцэпцыі і практыка

4

2

2







4.

Палітычны выбар журналіста і журналісцкая пазіцыя ў палітычным працэсе

4

2







2

5.

Журналістыка і палітычныя ідэалогіі


4

2

2







6.

Журналістыка і ўлада: алгарытмы партнёрства

4

2

2







7

Удзел СМІ ў выбарных кампаніях


4

2

2







8

Інфармацыйная ўстойлівасць палітычнай сістэмы: канстытуіраванне дзейнасці ўлад (заканадаўчай, выканаўчай, судовай) з дапамогай інстытута журналістыкі

2

--

2







9

СМІ і палітычныя партыі


2

--

2







10

Палітычны маркецінг у журналістыцы: аддзелы палітычнага жыцця рэдакцый газет, радыё, тэлебачання.

2

--







2




Усяго:

34

14

16




4



3. Вучэбна-метадычная карта

Нумар тыдня

Нумар i назва тэмы

Назва пытанняў, якiя вывучаюцца на лекцыi

Заняткi (аб'ем аўдытор. гадзін)

----------------------------------------------

лекцыi ! практыч. ! лабар. ! КСР

!(семiнар.) !работы !

! ! !


Выкарыст. наглядныя i метадычныя дапаможнiкi

Самаст. работа студэнта

---------------

гадз.


Форма кантролю ведаў

1

2

3

4

5

6

7

1.

Паліталогія журналістыкі як навуковая праблема і вучэбная дысцыпліна

1.1 Аб’ект, прадмет і метады вывучэння. Палітычная арганізацыя грамадства. Роля журналістыкі ў функцыянаванні грамадства. Тэрміналагічны апарат. Навуковае і будзённае разуменне палітыкі. Палітычная сістэма. Палітычныя інстытуты. Палітыка як сацыяльная дзейнасць і майстэрства. Даследаванні СМІ паліталагічнай навукай. Сродкі масавай інфармацыі ў палітычнай сістэме грамадства. Тэорыя «чацвёртай улады». Грамадская думка і палітыка. Журналістыка і грамадская думка.

1.2 Паліталогія журналістыкі і паліталогія: агульныя асаблівасці. Роля палітычнага фактара ў функцыянаванні журналістыкі. Сістэма палітычнага забеспячэння развіцця СМІ. Палітычная інфраструктура ў сістэме інфраструктур журналістыкі.

1.3 Агульнанавуковыя прынцыпы паліталогіі журналістыкі. Сістэмнасць у падыходзе да з’яў, працэсаў, праблем. Адзінства тэарэтычнага і эмпірычнага даследавання. Функцыі паліталогіі журналістыкі як навукі. Метады паліталогіі журналістыкі. Сацыялагічныя метады ў працы палітычнага аглядальніка. Апытанне. Назіранне. Аналіз дакументаў. Эксперымент. Экспертыза. Праграмаванне працэдур, прававыя і этычныя нормы. Прымяненне палітычнага аналізу для падрыхтоўкі журналісцкіх выступленняў і самаацэнкі рэдакцыйнай практыкі.


2 2

1







2.

Палітычная культура журналіста

2.1 Сучасная журналістыка і яе патрэбы ў сацыяльна-палітычным бачанні з’яў і працэсаў. Структура палітычнай культуры і яе тыпалогія. Асаблівасці фарміравання новай палітычнай культуры ў Беларусі.

2.2 Праблемна-тэматычныя напрамкі паліталогіі журналістыкі. Палітычная свядомасць і палітычная дзейнасць журналіста. Палітычная сацыялізацыя журналіста.

2.3 Складаемыя палітычнай культуры журналіста: метадалагічныя, прафесійна-псіхалагічныя. Формы праяўлення паліталагічнай кваліфікацыі журналіста ў рэдакцыі.


2 2

2







3.

Палітычныя мадэлі функцыянавання журн.-кі

3.1 Сацыяльная дынаміка журналістыкі: шлях ад вертыкальнай да гарызантальнай структуры і тыпалогіі. Асаблівасці змешанай структуры журналістыкі.

3.2 Мадэлі функцыянавання журналістыкі пераходнага перыяду. Прэса інструментальная (не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але і калектыўны арганізатар). Гістарычны шлях ад пачатку веку да часу перабудовачнай галоснасці. Прэса як інструмент перабудовы. Закон аб друку і іншых СМІ – заключны этап цалкам інструментальнай журналістыкі і яе вертыкальнай структуры. Мадэль журналістыкі як “чацвёртай улады”. Стварэнне сеткі прыватных, камерцыйных, партыйных выданняў. Імклівае развіццё гарызантальнай структуры журналістыкі. Прэса ў ролі апазіцыі. Канструктыўная і дэструктыўная апазіцыйнасць журналістыкі. Спроба журналістыкі стаць самастойным фактарам палітычнага працэсу. Электаральная мадэль журналістыкі. Прэса як сродак поспеху на выбарах і рэферэндумах. Частковае ўзнаўленне вертыкальнай структуры журналістыкі. Дынаміка гарызантальнай структуры журналістыкі.

3.3 Уладныя, аўдыторныя і эканамічныя рэгулятары палітычных мадэляў функцыянавання журналістыкі.


2

2




Вуснае апытанне

3.

Аб’ект, прадмет і метады паліталогі журналістыкі

Змест практычных заняткаў адпавядае праграме дысцыпліны, тэма № 1.

2

2







4.

Палітычны выбар журналіста і тыпы свядомасці

4.1 Палітычныя погляды і структура асобы. Палітычны выбар журналіста як вынік псіхалагічных установак і працэсу сацыялізацыі асобы. Сувязь паміж псіхалагічнымі і палітычнымі ўстаноўкамі чалавека. Псіхалагічныя ўстаноўкі як компас у палітычных напрамках. Базавыя псіхалагічныя тыпы свядомасці: аўтарытарны (таталітарны), ліберальны (дэмакратычны).

4.2 Спалучэнне дэмакратызму ў поглядах журналістаў з аўтарытарнымі адносінамі да ідэйных і палітычных апанентаў. Аднабаковае тэндэнцыйнае стаўленне да апанентаў.

4.3 Сацыяльныя каштоўнасці і палітычныя арыентацыі журналістаў.


2

3







4.

Структура палітычнай культуры і яе тыпалогія.

Змест практычных заняткаў адпавядае праграме дысцыпліны, тэма № 2.

2

3




Агляд друку

5.

Журналістыка і палітычныя ідэалогіі

5.1 Ідэалогія як аб’ядноўваючы сістэматызаваны спосаб сацыяльна-групавой свядомасці. Функцыі ідэалогіі ў грамадстве. Палітычная ідэалогія як элемент уладных адносін.

5.2 Класіфікацыя палітычных ідэалогій.

5.3 Гістарычныя трансфармацыі ўзаемадзеяння журналістыкі з палітычнай ідэалогіяй. Удзел журналістыкі ў фарміраванні палітычнай ідэалогіі дзяржавы. Ідэалогія дзяржавы і дзяржаўная ідэалогія: тоеснасць і адрозненні. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці. Нацыянальная ідэя ў кантэксце беларускай дзяржаўнасці.


2

3







5.

Палітычныя мадэлі прэсы

Змест практычных заняткаў адпавядае праграме дысцыпліны, тэма № 3.




3




Апытан-не, нав. рэферат

6.

Журналістыка і ўлада: ад узаемадзеяння да партнёрства

6.1 Журналістыка і кіруючая (рэгулюючая) функцыя. Улада і рэгулюючая функцыя. Улада і журналістыка.

6.2 Аўтарытэт і прававыя, сістэмныя, ролявыя спосабы ажыццяўлення ўлады.

6.3 Журналістыка і палітычная ўлада як дзве падсістэмы грамадства. Наканаванасць узаемадзеяння. Абсалютная незалежнасць – ідэалагічная містыфікацыя. Залежнасць журналістыкі ад аўдыторыі, палітычных і эканамічных фактараў. Прынцыпы партнёрства журналістыкі і ўлады на аснове прававых норм дзяржавы


2 2










6.

Палітычны выбар журналіста

Змест практычных заняткаў адпавядае праграме дысцыпліны, тэма № 4.

2 2







Дзелавая гульня

7.

Удзел СМІ ў выбарных кампаніях

7.1 Асноўныя функцыі выбараў – забеспячэнне магчымасці для цывілізаванага пераходу ўлады ад адных суб’ектаў да другіх. Кантроль СМІ за прававымі і маральна-этычнымі асновамі выбараў. Шматфункцыянальнасць выбараў: дэманстрацыя інтарэсаў; актывізацыя палітычнага ўдзелу; фарміраванне палітычнай культуры; сацыялізацыя асобы.

7.2 Асвятленне СМІ прынцыпаў выбарнага права: усеагульнасці, роўнасці, свабоднага выбару, тайнага галасавання, сумленнага падліку галасоў. Абмеркаванне ў друку недахопаў мажарытарнай і прапарцыянальнай выбарчых сістэм. Перадвыбарныя журналісцкія калізіі і культура палемікі.



2










7.

8, 9,10

Змест практычных заняткаў адпавядае праграме дысцыпліны, тэмы № 8, 9, 10.

2 2




2

Апытан-не. Нав дыскусія




Прамежкавы залік ў выглядзе дыскусіі па асобных пытаннях 8, 9, 10 тэм.
















УСЯГО: 14 16 4

лекцыйных практычных КСР



гадзін гадзін



4. інфармацыйна-метадычная частка

вучэбна-метадычнае забеспячэнне

4. 1 Асноўная літаратура.


  1. Бурдье, П. Социология политики / П. Бурдье. – М.: Socio-Logos, 1993.

  2. Вараб’ёў, В.П. Паліталогія журналістыкі. Журналістыка ў сістэме ўзаемадзеяння палітычных інстытутаў грамадства. Лекцыя ў табліцах і схемах / В.П. Вараб’ёў. – Мн.: БДУ, 2003.

  3. Вараб’ёў, В.П. Паліталогія журналістыкі: праграма дысцыпліны / В.П. Вараб’ёў. – Мн.: БДУ, 1998, 2003.

  4. Воробьев, В.П. Система СМИ Беларуси / В.П. Воробьёв. – Мн.: Изд. центр БГУ, 2002.

  5. Воробьев, В.П. Информационное поле Беларуси: Социально-политический анализ / В.П. Воробьев, Е.И. Дмитриев. – Мн.: Изд. центр БГУ, 2003.

  6. Воробьев, В.П. Информационный ресурс Беларуси / Л.С. Ананич, В.П. Воробьев, В.В. Русакевич. – Мн.: МФЦП, 2004.

  7. Журналистика в мире политики. Исследовательские подходы и практика участия / Ред.-сост. С.Г. Корконосенко. – СПб., 2004.

  8. Засурский, И.И. Масс-медиа второй республики / И.И. Засурский. – М., 1999.

  9. Лозовский, Б.Н. «Четвертая власть» и общество: на тернистом пути к согласию / Б.Н. Лозовский. – Екатеринбург, 2001.

  10. Соловьев, А.И. Введение в политологию / А.И. Соловьёв, В.П. Пугачёв. – 3-е изд. – М., 2000.


4.2 Дадатковая літаратура.

  1. Гаджиев, К.С. Средства массовой информации и политика / К.С. Гаджиев // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 18. – 1995. – № 1.

  2. Дзялошинский, И.М. Российские СМИ в избирательной кампании: уроки эффективности / И.М. Дзялошинский. – М., 1996.

  3. Дунаева, И.Ш. Российская пресса в структуре политических конфликтов / И.Ш. Дунаева // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. – 2000. – № 6.

  4. Информационная политика: учебник / Под общ. ред. В.Д. Попова. – М.: Изд-во РАГС, 2003.

  5. Качанов, Ю. Политическая топология структурирования политической действительности / Ю. Качанов. – М., 1995.

  6. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие / Под общ. ред. Г.А. Василевича, Я.С. Яскевич. – Минск: РИВШ, 2004.

  7. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие для ВУЗов / Под общ. ред. С.Н. Князева, С.В. Решетникова. – Минск: Акад. Управл. при Президенте РБ, 2004.

  8. Социальное функционирование журналистики / Под ред. С.Г. Корконосенко. – СПб., 1994.

  9. Социология журналистики: Очерки методологии и практики: Пособие для студентов вузов по специальности «Журналистика» / Под ред. С.Г. Корконосенко. – М., 1998.

  10. Почепцов, Г.Г. Коммуникативные технологии двадцатого века / Г.Г. Почепцов. – М., 2000.

  11. Шевченко, А.В. Информационная устойчивость политической системы / А.В. Шевченко. – М.: Изд-во РАГС, 2004.


4.3 Слоўнікі-даведнікі па журналістыцы, паліталогіі, сацыялогіі.

  1. Большой толковый социологический словарь (Collins) / Пер. с англ. – М., 1999. – В 2 т.

  2. Вараб’ёў, В.П. Журналістыка: ад А да Я / В.П. Вараб’ёў, С.В. Дубовік. – Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2002.

  3. Политология: Словарь-справочник / М.А. Василик, М.С. Вершинин и др. – М., 2000.

  4. Политология: Энциклопедический словарь / Общ. ред. и сост. Ю.И. Аверьянов. – М., 1993.

  5. Пугачев В.П. Политология: Справочник студента / В.П. Пугачёв. – М., 1999.

  6. Социологический энциклопедический словарь / Ред.-коорд. Г.В. Осипов. – М., 2000.

Формы бягучага, прамежкавага і выніковага кантролю

па дысцыпліне “Паліталогія журналістыкі”.

Для бягучага кантролю паспяховасці студэнтаў рэкамендуецца выкарыстанне сістэмы рэйтынгавай ацэнкі ведаў на працягу ўсяго семестра.

Прамежкавымі формамі кантролю засваення дысцыпліны з’яўляюцца вуснае апытанне, тэсты, а таксама: падрыхтоўка рэфератаў, публіцыстычных аглядаў, навуковых дакладаў, удзел у рабоце студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі па праблемах палітычнай журналістыкі і паліталогіі журналістыкі; актыўнасць у практычнай журналістыцы (падрыхтоўка дзвюх публікацый); матываваны і творчы ўдзел у студэнцкай навуковай канферэнцыі, дзелавых гульнях, круглых сталах, прэс-канферэнцыях і брыфінгах; ініцыятыўнае выкананне ролі мадэратара і апанента падчас практычных заняткаў і вучэбных дыскусій.
Кантралюемая самастойная работа студэнтаў.

1. Падрыхтоўка публіцыстычных аглядаў СМІ па актуальных праблемах функцыянавання журналістыкі як палітычнага інстытута грамадства.

2. Праца з лексікаграфічнымі крыніцамі, даведнікамі, энцыклапедыямі. Параўнальны аналіз розных інтэрпрэтацый журналісцкіх, паліталагічных тэрмінаў у іх адпаведнасці падзеям палітычнага жыцця, абгрунтаванню ўласнага выбару і перспектыў.

3. Аналітычная распрацоўка паведамленняў аб грамадска-палітычным становішчы прэсы, канфліктах прэсы, дыскусіях па актуальных праблемах журналістыкі.

4. Падрыхтоўка дзвюх публікацый па палітычнай праблематыцы.

5. Арганізацыя дзелавой гульні «Патрабуецца журналіст».

6. Маніторынг удзелу прэсы ў важнай палітычнай падзеі краіны (выданне па выбары).

7. Вучэбна-даследчая работа студэнтаў (ВДРС) сканцэнтравана на ўдзеле ў дзейнасці навуковай лабараторыі (гуртка) палітычнай журналістыкі і праблем паліталогіі журналістыкі і падрыхтоўцы навуковых дакладаў да штогадовай студэнцкай навуковай канферэнцыі (красавік).



Пратакол узгаднення рабочай праграмы

па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

з iншымi дысцыплiнамi спецыяльнасцi


Назва дысцыпліны,

з якой патрабуецца ўзгадненне



Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы

па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне



Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацоўвала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

1. Сацыялогія журналістыкі

кафедра







2. Псіхалогія журналістыкі

сацыялогіі







3. Прававыя асновы журналістыкі

журналістыкі








Дапаўненні і змяненні да вучэбнай праграмы

па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

на _____/_____ навучальны год




№№

пп


Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і узгоднена на пасяджэнні кафедры

_____________________________ (пратакол № ____ от ________ 20__ г.)

(назва кафедры)

Загадчык кафедры

_____________________ _______________ __________________

(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) (імя, імя па бацьку, прозвішча)

Зацвярджаю

Дэкан факультэта

_____________________ _______________ __________________

(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) (імя, імя па бацьку, прозвішча)






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка