"Палітычны дыялог і палітычная рэформа" Прапановы да разгляду на экспертнай группе




Дата канвертавання05.03.2017
Памер57.5 Kb.
"Палітычны дыялог і палітычная рэформа"

Прапановы да разгляду на экспертнай группе

Галоўная задача: кансалідаваць усе дэмакратычныя, нацыянальна-свядомыя, культурныя і духоўныя сілы грамадства для пабудовы новай, дэмакратычнай і цывілізаванай дзяржавы Беларусь.
Галоўныя прынцыпы нутранай і зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь:



  1. Асноўным крытэрыем з’яўляецца мабілізацыя мас вакол нацыянальнай ідэі (НІ). Менавіта на падставе разьвіцця падыходаў для разумення беларускай нацыянальнай ідэі ляжыць агульны зрэз інтрасэў дзяржаўнай ідэалогіі і апазіцыйных структур, палітычных партый і грамадзкіх арганаізацый. Няразвітасць грамадскіх структур і адсутнасць пачуцця нацыянальнай годнасці ставяць Беларусь у асобнае становішча ў параўнанні з нацыянальна свядомымі грамадствамі. НІ жыве на ўзроўні падсвядомасці і закладзена ў самім прыродным інстынкце чалавека, яна адзнака сучаснага чалавецтва. Таму гуртаваць грамадства вакол нацыянальнай ідэі трэба, хаця выглядаць гэта будзе спачатку як барацьба за той жа дабрабыт, за высокі эканамічны ўзровень, за сацыяльную аброну і забяспечанасць.

2). Вельмі важкай для Беларусі з’яўляецца таксама хрысьціянска-дэмакратычная ідэя. Для разьвіцця хрысціянскай дэмакратыі у Беларуси высьпелі неабходныя ўмовы, яна мае моцную базу ў разгаліновай структуры рэлігійных арганаізацый самых розных хрысціянскіх кафесій. Неабходзен дыялог паміж імі і грамадска-палітычнымі арганаізацыямі, выпрацоўка агульных праектаў, маючых самае важкае значэньне для Беларусі.

Прапановы:

  1. У галіне мадэрнізацыі палітычнай сістэмы РБ:

Як парлямэнцкая, так і чыста прэзідынцыяльнаыя формы кіраваньня дзяржавай маюць свае недахопы і свае перавагі. Аднак практыка існуючай прэзідэнцкай сістэмы, яка адкрыта дэманструе схільнасць да пэрсаналізацыі прэзідэнцкай улады і канцавым выніку проста дыктатуры, вымагае кардынальных зьменаў сістэмы кіраваньня. Ува ўмовах Беларусі вялікую ролю з аднаго боку граюць векавыя традыцыі дэмакрытыі замацаваныя ў статуце ВКЛ і з другога боку моцны атавізм савецкага мінулага, што адлюстроўваецца ў імкненьні народных мас да прыходу “моцнай рукі” альбо ”справядлівага цара”.

Таму найбольш рэалістынай ў цяперашніх умовах уяўляецца парлямэнцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Урад (кабінет міністраў і прэм’ер міністр) абіраюцца выключна паляменатам, які абіраецца народам на выбарах. Дзейнасьць ураду рэгляментуецца прэзідэнтам, які ў асобных выпадках – вызначаных Канстытуцыяй – можа распускаць парлямент і прызначаць новыя выбары. Функцыі прэзідэнта, галоўным чынам, чыста прадстаўнічыя і ягоная фігура павінна быць хутчэй сымабалічнай, але дастатковай для задавальненьня інтарэсаў электарату.

Для зьдзяйьненьня прапанаванай парлямэнцка-прэзідэнцкай сістэмы кіраваньня неабходна ажыцьцявіць наступныя крокі.

А) Увядзеньне прапарцыянальна- мажырытарнай выбарчай сістэмы. Зьмешаная сістэма ў цяперашніх ўмовах найбльш аптымальная бо захоўвае існуючую магчымасць удзелу ў выбарах насельніцтва па ўсёй тэрыторыі нашай краіны і разам з тым адкрывае шлях да ўлады палітычным партыям. 50 % дэпутатаў будуць абірацца па адіным агульнанацыянальным сьпісам, 50 % па аднамандатных тэратэрыяльных акругах.

Б) Увядзеньне сістэмы мясцовага самакіраваньня. За аснову бярэцца прынцып, якога прытрымліваюца трыдыцыйныя хрысьціянскія дэмакраты Эўропы - "субсыдыярнасць": ідэя аб тым, што дзяржаўная ўлада павінна быць дэцэнтралізавана як мага больш, але ў той жа час можа дасягнуць найвышэйшай канцэнтрацыі, нават наднацыянальнага ўзроўню, калі гэтага патрабуе складаная палітычная або эканамічная сытуацыя. Прынцып субсыдыярнасці заклікае вырашаць праблемы на тым узроўні, на якім яны існуюць. Варта працягнуць традыцыі ВКЛ, дзе прынцыпы самактраваньня адлюстоўваўваліся ў знакамітым Магдэбургскім праве, якое мелі фактычна ўсе важкія гарады і мястэчкі Беларусі.

Адміністатыўны падзел РБ варта мець на узроўніі паветаў, якія заменяць існуючыя абласны і раённы падзелы. Вышэйшым органам кіраваньня ў павеце з’яўялецца Павятовая Асамблея, якая мае заканадаўчую і фіскальную функцыі ў рэгіянальным маштабе.



  1. У галіне дасягненьня грамадзкага паразуменьня.

Беларускае грамадзтва зьяўляецца расколатым на дзьве, часта антаганістычныя, часткі. Гэта вынік 16 гадовага аўтарытарнага кіраваньня дзяржавай. Кансалідацыя і паразуменьне ўсіх градзскіх струкур – вельмі важкае для будучыні Беларусі. Дзеля разьвязаньня гэтый праблемы прапануецца наступнае.

Інтарэсы грамадзтва рэалізуюцца, найперш, у яго эліце. Зь інтарэсаў эліты вырастае дзяржава. Калі згаданыя сьцьверджаньні могуць быць слушныя, то праца з элітай прынцыповы й неабходны накірунак нашай палітычнай дзейнасьці.

Улічваючы, што большая частка сёньняшняй беларускай эліты яўна альбо неяўна незадаволеная палітыкай рэжыму, важкай задачай бліжэйшага часу павінна стаць арганізацыя працы сярод яе структураў, дасягненьне грамадзкага паразуменьня зь ёю. Такая дзейнасьць можа пераўтварыць значную частку беларускай эліты з заўзятых апанэнтаў (пад час выбараў і бязь іх) у нашых шчырых саюзьнікаў. Але, зразумела, дзеяньні для гэтага павінны быць скіраваныя не на канфрантацыю з элітамі, а на падтрымку й салідарнасьць зь імі. Нашыя канкрэтныя крокі: не канфрантацыя, а супрацоўніцтва з элітай, не пагрозы, а гарантыі для яе, не варожасьць, а ляяльнасьць. Гэта будзе наш агульны шлях да паразуменьня й свабоды.

У Беларусі за гады незалежнасьці значная частка нацыянальнай эліты стала на прадзяржаўніцкія пазыцыі. Несумненна, яна зацікаўленая ў правядзеньні рэформаў і зьмене рэжыму. Несумненна, яна здольная будзе й падтрымаць гэтыя зьмены. У той жа час за гады незалежнасьці ўзьніклі чыньнікі, якія па-новаму высьвятляюць сытуацыю.

Па-першае. беларуская дзяржава за гэтыя гады стала рэальным суб'ектам эўрапэйскай і міжнароднай палітыкі, важкіх эканамічных і культурных дачыненьняў. Па-другое, палітычная й эканамічная эліта Беларусі ў гэтыя гады выразна ўсьвядоміла магчымасьці сваёй дзяржавы.

У сукупнасьці зь іншымі фактарамі гэта й стварае новую сытуацыю й, што асабліва важка, падставы для грамадзкага дыялёгу. Дыялёгу аб найбольш насьпелых грамадзкіх і дзяржаўных праблемах Беларусі.


  1. У галіне сацыяльнай абароны.

А) Сацыяльная палітыка павінна грунтавацца на салідарнасьці як адной з найгалоўнейшых каштоўнасьцей. Сапраўдная сацыяльная палітыка заўсёды накіравана на сацыяльную абарону грамадзян. Яна павінна стварыць умовы жыцця дастойныя чалавека. Абарона здароўя, гуманізацыя працы, барацьба з беспрацоўем, справядлівае размеркаваньне прыбыткаў – цэнтральная задача сацыяльнай палітыкі.

Б). Сацыяльную абарону насельнiцтва трэба пачынаць з распрацоўкi Кодэкса законаў аб сацыяльнай абароне, аналагiчна Кодэксу законаў аб працы, адукацыi, адмiнiстратыўнай адказнасьцi i г.д.

В) Маральны стан грамадства вызначае его жыцьцяздольнасьць. Таму пытаньні маральнага здароўя грамадства павінны вырашацца на дзяржаўным узроўні. У гэтым рэчышчы прапануюцца наступныя меры:

Комплекс мер на забарону і прафілактыку дэструктыўных арганізацый і ілжэнавуковых канцэпцый, якія наносяць непапараўны урон маральнаму стану грамадства. Гэта тычыцца такіх з’яў як прапаганда аккультызму, росквіт на дзяржаўным узроўні астралогіі, існаванне татальных сэкт і іншых дэструктыўнах структур. Дзейнасьць іх павінна быць забароненай на дзяржаўным узроўні.



Бабрацьба з алкагалізмама і наракаманіяй. Цяперашняе магутнае алкагольнае лоббі самых салідных прадпрыемстваў рэспублікі мае яўную перавагу перад усімі разам ўзятымі антыалкагольнымі праграмамі ўсіх узроўняў. Таму працэс дэградацыі нацыі ў Беларусі набывае ўсё больш актыўныу фазу. Патрэбна тэрміновае прыняцьцё шэрагу законаў і правязеньня іншых мер дзеля карэннага злому і паляпшэньня сітуацыі. У праграмах шэрагу апазіцыйных партый (БХД, БСДГ і інш.), а таксама зацікаўленых недзяржаўных арганізацый (Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў, таварыства “Аптымаліст” і інш.) ёсць канкрэтныя прапановы і праекты адносна барацьба з гэтымі пачварнымі з’явамі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка