Палітыка дзяржаўна-партыйнага кіраўніцтва бсср у галіне культуры. 1944 – 1955 гады. Магістрант: Луцкіна Ксенія Алегаўна



Дата канвертавання30.04.2017
Памер556 b.
#8534


ПАЛІТЫКА ДЗЯРЖАЎНА-ПАРТЫЙНАГА КІРАЎНІЦТВА БССР У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ. 1944 – 1955 ГАДЫ.

  • Магістрант:

  • Луцкіна Ксенія Алегаўна

  • Навуковы кіраўнік:

  • доктар гістарычных наук, прафесар

  • Уладзімір Фёдаравіч Ладысеў


ЗМЕСТ

  • Актуальнасць даследвання

  • Мэта даследвання

  • Задачы даследвання

  • Аб’ект і прадмет даследвання

  • Метады даследвання

  • Характарыстыка крыніц

  • Навуковая гіпотэза

  • Навуковая навізна

  • Палажэнні вынесеныя на абарону



Актуальнасць даследвання

  • Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе – складаны перыяд у гісторыі нашай краіны. Разам са зменай каштоўнасцей і прыярытэтаў кожнага чалавека, змяніліся яны і ў накірунку дзяржаўнай палітыкі ў цэлым. Першасную “самавольную адлігу” змяніў жорсткі дыктат волі партыі ў дачыненні культурнай палітыкі.

  • Дадзеная праблема вывучалася беларускімі ды замежнымі навукоўцамі паслядоўна, але сёння, калі беларускае грамадства стала на рэйкі незалежнага развіцця і фарміравання нацыянальнай культуры неабходна нанова пераасэнсаваць праблемы, з якімі сутыкнулася грамадства таго перыяду, каб надалей развівацца не паўтараючы былых памылак. Гэтай складанай задачы служаць найноўшыя метады даследвання і ўвядзенне новых груп крыніц у навуковы дакументазварот.



Мэта даследвання

  • Аналіз палітыкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР у галіне культуры у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе



Задачы даследвання

  • Прааналізаваць асноўныя аспекты дзейнасці партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва у галіне культуры у перыяд 1944 – 1955 гг.;

  • Вылучыць асаблівасці ўздзеяння азначаных органаў на развіццё асобных відаў мастацтва, вылучыць прыярытэты такога ўздзеяння;

  • Паказаць асноўныя аспекты дзейнасці дзяржаўных і партыйных органаў у галіне мастацтв, трансфармацыю іх структуры і змену акцэнтаў дзейнасці;

  • Высветліць дынаміку і шляхі стварэння творчых калектываў і аб’яднанняў.



Аб’ект даследвання



Прадмет даследвання

  • Палітыка дзяржаўна-партыйных органаў БССР ў галіне культуры, яе трансфармацыя і ўздзеянне на далейшае развіцццё культуры Беларусі



Метады даследвання



Спецыяльна-гістарычныя метады даследвання

  • Гісторыка-генетычны;

  • Гісторыка-параўнаўчы;

  • Гісторыка-сістэмны;

  • Рэтраспектыўны.



Нетрадыцыйныя метады гістарычнага даследвання

  • Група сацыяльна-псіхалагічных метадаў;

  • Метады герменеўтыкі;

  • Метады сучаснай лінгвістыкі (дыскурс-аналіз);

  • Метады семіётыкі;

  • Мастацтвазнаўчы аналіз.



Характарыстыка крыніц

  • Архіўныя матэрыялы Міністэрства культуры БССР;

  • “Партыйны” – Фонд №4 НАРБ. Матэрыялы паседжанняў ЦК КП(б)Б, ЦК КПБ, спецыяльных камісій і аддзелаў па культуры, ідэалогіі, агітацыі і прапагандзе і г.д.

  • Матэрыялы перыядычных выданняў;

  • Матэрыялы мемуарнага характару;

  • Мастацкія творы дадзенага перыяду.



Навуковая гіпотэза

  • Фактычна ў развіцці культуры БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе назіраецца два этапа:

  • 1944 – 1947 гг. Кароткая, “самапраізвольная” адліга ў культурным і грамадскім жыцці краіны;

  • 1947 – 1955 гг. Жорсткае рэгуляванне з боку партыйна-дзяржаўных органаў усіх сфер культурнага жыцця. У галіне прафесійнай культуры – падпарадкаванне адзінаму і “усеахопнаму” прынцыпу сацрэалізма.



Навуковая навізна

  • Упершыню аналізуецца пытанне палітыкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР у галіне культуры 1944—1955 гадоў, яе трансфармацыя і наступствы, з пазіцый новай нацыянальнай гістарычнай школы, на аснове шырокага кола крыніц і новых метадаў гістарычнага даследвання.



Палажэнні, вынесеныя на абарону

  • Культурная палітыка з’яўляецца сістэмай мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць развіццю культуры і асобы, аптымізуюць сацыяльныя адносіны ў галіне культуры.

  • На першым этапе: 1944 – 1947 гг. сфера культуры апынулася на пэўны час па-за сферай увагі партыйнага кіраўніцтва і фактычна развівалася стыхійна;

  • Пасля 1947 г. усе сферы культуры і культурнай палітыкі апынуліся пад жорсткім кантролем партыйных органаў і развіваліся выключна ў межах прапагандуемай партыйным кіраўніцтвам палітыкі. Нейкай адлігі да ХХ з’езда КПСС у гэтай сферы не назіралася.



ДЗЯКУЮ ЗА ЎВАГУ!




Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал