Паляшчук А. А. Тэма ўрока: Прырода і чалавек у апавяданні Г. Далідовіча



Дата канвертавання31.01.2017
Памер113.66 Kb.
#2150

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі СШ№9 г.Мазыра

Паляшчук А.А.
Тэма ўрока: Прырода і чалавек у апавяданні Г. Далідовіча « Губаты»
Мэта ўрока:
Стварыць умовы для асэнсавання вучнямі на прыкладзе апавядання “Губаты” праблемы ўзаемаадносін чалавека і прыроды;
развіваць уменні вучняў даваць ацэнку паводзінам і ўчынкам людзей, ствараць звязны тэкст пры абмеркаванні і асэнсаванні трагічнага фіналу твора;
стварыць умовы для развіцця ў вучняў уменняў супастаўляць творы адной тэматыкі, характарызаваць і ацэньваць літаратурнага героя па яго паводзінах і ўчынках, выказваць і абгрунтоўваць сваё меркаванне;
садзейнічаць фарміраванню ў васьмікласнікаў гуманных адносін да ўсяго жывога, адказнасці і абдуманасці ў дзеяннях і ўчынках;
выхоўваць дабрыню і чалавечнасць, неабыякавасць да жыцця.
Від урока: урок-запаведзь.
Абсталяванне: фотаздымкі, малюнкі на прыродныя сюжэты (у тым ліку і ласяняці), плакаты са словамі Якуба Коласа і П. Панчанкі, выява разгорнутай кнігі з чыстымі старонкамі, дзве вазы і набор белых і чорных фішак.

Эпіграф:

Прырода – найцікавейшая кніга, якая разгорнута

перад вачыма кожнага з нас.

Чытаць гэту кнігу, умець адгадваць

яе мнагалучныя напісы – хіба ж гэта

не ёсць шчасце?

(Якуб Колас)

Ход урока:

1.Уступнае слова.

Сення на ўроку літаратуры мы з вамі, як заўсёды, будзем сустракацца з кнігай, але кнігай незвычайнай, кнігай пад назваю Прырода. Як адзначаў Якуб Колас, «прырода – найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачыма кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы – хіба ж гэта не ёсць шчасце?». Звярніце ўвагу: старонкі нашай кнігі чыстыя. І мы з вамі, адгадваючы таямніцы прыроды і чалавека, паспрабуем запоўніць кнігу шчырымі словамі і добрымі справамі.


2. Праца па змесце твора.

На мінулым ўроку мы з вамі пазнаёміліся з апавяданнем Генрыха Далідовіча « Губаты».



  • Прыгадайце, хто з'яўляецца галоўным героем твора.

  • Хто і чаму даў ласяняці мянушку Губаты? (Хлопчык. Ён дзівіўся, што ў ласяняці гарбатая морда, абвіслая верхняя губа).

  • Якое здарэнне адбылося з маленькім ласянём?

  • Знайдзіце ў тэксце першай часткі апавядання словы, з якімі ляснік звяртаецца да ласяняці. Як гэтыя словы характарызуюць чалавечыя якасці лесніка?

  • Раскажыце, калі ласка, якую дапамогу аказвае ляснік ласяняці?

  • Як малюе пісьменнік жонку, дзяцей лесніка, раскрывае іх адносіны да ласяняці? Зачытайце адпаведныя радкі з твора. Як вы ацэньваеце паводзіны персанажаў твора, якім людзям яны ўласцівы?

  • Раскажыце пра жыццё Губатага ў лесніка.

  • Знайдзіце і зачытайце ўрывак, дзе апісваюцца пачуцці ласяняці, калі ён упершыню трапляе на волю, у родны лес.

  • Губаты вяртаецца. Як сустракаюць яго дзеці? Якія пачуцціў вас выклікае сцэна іх сустрэчы?

  • Ці падтрымліваеце вы дзяцей, якія дакаралі бацьку, што “Губаты не ўцёк сам, а той яго выпусціў. Як выпусціў бусла, зайчыкаў, дзікіх парасят…”

  • Ці згодны вы са словамі лесніка, якія ён гаворыць сваім дзецям пасля таго, як яны не адпусцілі Губатага на волю: “Дбра вы робіце дзеці, і нядобра… Хораша і люба, што глядзіце так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер і павінен жыць у лесе. Там яго дом… Пасцель, воля, вада… Цяжка бывае дзікаму зверу, калі яго залішне прыручаюць людзі… Гора бывае, бяда… Я ж ведаю…”

  • Якім стаў Губаты, перажыўшы зіму ў есніка? (Зачытаць)

  • Ці дапамагаюць пейзажныя малюнкі раскрыць адчуванні ласяняці?

  • Чаму браканьеры застрэлілі ласяня?

  • Які ўрок дзікіх звяроў, што давала маці, забыў Губаты? Чаму?

3. Эўрыстычная гутарка.


  • Якое пытанне ставіць аўтар у цэнтр апавядання? (Пытанне адказнасці чалавека перад светам прыроды.)




  • Паслухайце, калі ласка, два вершы, героямі якіх з'яўляюцца ласі. Параўнайце гэтыя творы і паспрабуйце вызначыць, у якім абліччы паўстае чалавек у адносінах да жывой прыроды.

Вучні чытаюць на памяць два вершы С. Грахоўскага «Ласіны след» і

К. Кірэенкі «Чаканы госць».

Ласіны след

На досвітку па хрусткай стыні,
Паміж алешын і асін,
Страсаючы рагамі іней,
Брыдуць мацёрыя ласі

I ловяць мяккімі губамі


Тугія парасткі альхі.
Над пасівелымі гарбамі
Ляціць слупамі снег сухі.

На досвітку у лесе ціха,


Курыцца сіняя імгла,
Але ўстрывожана ласіха
Угору вушы падняла.

I, прыхінуўшыся да вецця,


Глядзіць за снежныя валы,
Здалёк чуваць, як свішча вецер
У варанёныя ствалы.

I лес, і снег у чыстых зорах,


У срэбных пацерках кусты,
Але ласіха чуе шорах,
I скрып, і пах за тры вярсты.

Завея замяла дарогі...


Якочуць недзе ганчакі,
Закінуў лось на спіну рогі,
Бяжыць ласіха ў хмызнякі.

Праз буралом і крутаяры,


Шарпак ламаючы таўсты,
Яны ў гушчар ляцяць у пары
I ў кроў збіваюць капыты.

Гарачы след у змроку тоне.


З густое снежнае імглы
Шуміць шалёная пагоня,
I свішча вецер у ствалы.

Дыміцца сцежка колкім снегам,


Клубамі сцелецца гання...
Азваўся лес тужлівым рэхам,
I ўсё замерла. Цішыня.

Адразу стала пуста ў лесе,


Смала іскрыцца на кары,
I толькі след на стылым снезе
Гарыць палоскаю зары.
Кастусь Кірыенка “Чаканы госць”
Дзе гурт ялін на горку ўзбег,

Наш абкружыўшы лес,

Лось разграбаў скрыпучы снег

Зялёным капытом.
Сухі бруснічнік, мяккі мох,

Чубкі салодкіх траў,

Ядлоўцу лапкі – ўсё, што мог,

Між дрэў ён выбіраў.
Але вятры ўсё больш мялі,

Мароз каваў груды,

І хутка зніклі на зямлі

Ад восені сляды.
Буран бязлітасна намёў

Суцэльны ўсцяж сумёт.

І вось аднойчы лось прыйшоў

Да нас на агарод.
Ён доўга стоена маўчаў

Высозным вартавым,

Як быццам пільна вывучаў

Акно і з хаты дым.
Трывожна, мусіць, думаў ён:

Далей яшчэ ісці?”



І раптам знік, нібы той сон,

У гушчары - трысці.
Сказаў нам бацька:

Значыць госць



Не прыйдзе больш сюды,

Відаць, трывога ў госця ёсць –

Баіцца, бач, бяды.
А мы ўсё верылі чамусь,

Што вернецца ён зноў,

Нямёрзлых на граду яму

Паклалі качаноў.
Вады ў карыта налілі,

Сабралі сена жмут.

І самі хуценька ўцяклі

За хату ў цёмны кут.
І ён прыйшоў сюды, прыйшоў!

  • Глядзі! – шапнуў мне брат.

Лось вёў з сабой таварышоў –

Двух стройных ласянят.
Між елак тых,

Дзе снег таптаў,

Да нашых вёў двароў

І клічам радасным вітаў

Нас, як сваіх сяброў.
У працэсе гутаркі робіцца запіс на дошцы:

Чалавек у адносінах да прыроды:

абаронца спажывец


  • У апавяданні « Губаты» мы таксама бачым гэтыя два тыпы адносін чалавека да жывёльнага свету. Прыгадайце эпізоды з твора, у якіх людзі праяўляюць сябе як абронцы, памочнікі прыроды, і як спажыўцы.




  • Ласяня,гарэзлівае, вясёлае, чулае да ласкі і дабрыні, нягледзячы на ўсе намаганні лесніка, загінула. Як вы думаеце, ахвярай чаго стаў Губаты?

  • Пасля адказаў вучняў робіцца запіс на дошцы:


Губаты – ахвяра

чалавечай ласкі і дабрыні чалавечай жорсткасці і спажывы

Сваё мераванне вучні выяўляюць такім чынам: калі Яны згодны з першай думкай, апускаюць белую фішку ў адну вазу, калі з другой думкай, то чорную фішку ў другую вазу.
4. Слова настаўніка:

Мы ўжо неаднойчы на прыкладах літаратурных твораў пераконваліся, як цяжка зрабіць правільны выбар, разабрацца ў тым, што ёсць дабро, а што зло.Чалавечая натура далёка не бязгрэшная, ды й жыццё часам прымушае дзейнічаць насуперак закону дабрыні. Аднак увесь час, што існуе чалавецтва, яно імкнецца да міласэрнасці, чалавечнасці, ласкі і дабра. І, мабыць, таму мы і жывём на свеце, што ёсць свяшчэнныя, бясспрэчныя і непахісныя правіл паводзін для ўсіх людзей. Іх прынята называць запаведзямі. Дзе вы сустракаліся з гэтым паняццем -- запаведзь? Прыгадайце біблейскія запаведзі.



5. Заданне ў парах. Працуе 2 пары вучняў.

Напішыце свае запаведзі і запішыце іх у Кнігу прыроды.



6. Стварэнне праблемнай сітуацыі.

Так, сапраўды, гэтыя неаспрэчныя законы паводзін сфармуляваны і ў Бібліі, і ў многіх літаратурных творах. Яны, як Віфлеемская зорка, не дазваляюць нам, людзям, збіцца са шляху чалавечнасці. Аднак у паўсядзённых турботах чалавек можа і не заўважыць гэтай зоркі. Падумаеш, кінуў нядобрае слова суседу, прысвоіў працу іншага і атрымаў «выдатна», незнарок зламаў дрэўца, жартам адабраў жыццё ў матылька. Дробязь… Ведаеце, у Рэя Брэдберы, вядомага фантаста, ёсць апавяданне « І грымнуў гром»



Вучань пераказвае змест твора.
2055 год. Вандраванні ў часе сталі прыбытковым бізнэсам і галіной турызму для багатых людзей. Зараз аматары экстрэмальных забавак могуць адправіцца на машыне часу ў дагістарычную эпоху, каб пайсці на паляванне на дыназаўраў. Але вандроўцам неабходна строга выконваць правілы: першае — нічога не пакідаць пасля сябе, другое — нічога не браць з сабой назад і трэцяе — нічога не змяняць у мінулым. Нават малаважнае парушэнне правіл можа непрадказальна паўплываць на ход эвалюцыі. Вандраванні ў мінулае строга кантралююцца створаным для гэтага Федэральным агенцтвам кіравання часам. Дыназаўр, якога павінны забіць турысты і так павінен памерці праз пяць хвілін, угразшы ў балоце і патрапіўшы пад вывяржэнне вулкана. З мэтай недапушчэння парушэння Правіл усё стрэльбы злучаны са стрэльбай кіраўніка групы Трэйвіса і нельга стрэляць раней яго. Але ў чарговай экспедыцыі адбываецца збой у зброі Трэвіса, і строга паслядоўны план парушаецца. Вярнуўшыся з сафары, экспедыцыя выяўляе, што звыклы мір катастрафічна змяніўся. Змены адбываюцца паступова: спачатку змяняецца клімат, потым з'яўляюцца расліны і жывёлы, якія з'явіліся з прычыны парушанай эвалюцыі. Гэта велізарныя расліны з атрутнымі калючкамі, драпежнік, які з'яўляецца сумессю бабуіна і велацыраптара, велізарныя сомападобныя рыбы (альтэрнатыўная эвалюцыя чалавека) . Атрымоўваецца высвятліць, што ў сваім вандраванні турысты сходзяць з сцежкі і адзін з іх у мітусні выпадкова забівае матылька і прыносіць яго на чаравіку ў будучыню. Члены экспедыцыі сумесна з вынаходнікам машыны часу Соняў Рэнд, павінны ўсё выправіць, адправіўшы камандзіра экспедыцыі біёлага Трэвіса Раера ў мінулае на некалькі секунд раней таго моманту як матылёк будзе забіты. Калі ўсё скончыцца шчасліва, будучыня стане такой жа, як і была да гэтага, і людзі не будуць нічога памятаць аб тым, што адбылося.

7. Сацыялізацыя.

Як павінен паводзіць сябе чалавек у адносінах да прыроды? Кожная група прадстаўляе свае варыянты запаведзяў.

8. Рэфлексія.

1. Якія якасці душы будуць уласцівы чалавеку, калі ў сваіх адносінах да прыроды ён будзе кіравацца гэтымі запаведзямі? ( Дабрыня, адказнасць, ласка, абдуманасць.) Ці ёсць тут месца для жорсткасці і спажывы?

2. А зараз давайце вернемся да апавядання « Губаты». Дык што ж стала прычынай гібелі ласяняці – чалавечая ласка і дабрыня ці чалавечая жорсткасць і спажыва?

Ці змянілася ваша меркаванне на гэты конт?



Вучні, якія змянілі думку, мяняюць свае фішкі на фішкі іншага колеру.

3. Мне здаецца, самая галоўная запаведзь адносін чалавека да прыроды вельмі добра адлюстравана ў апавяданні Вікенція Верасаева « Легенда». Паслухайце ўрывак з гэтага твора.

Загадзя падрыхтаваны вучань зачытвае.

(Дадатак).

Вікенцій Верасаеў

Легенда

Гэту легенду мне калісьці расказаў вандроўнік-англічанін. Аднойчы параход застаўся на начлег праз туман недалёка ад вострава Самоа. Натоўп вясёлых маракоў з’ехала на бераг. Увайшлі ў лес, сталі распальваць вогнішча. Зрубілі і звалілі какосавае дрэва, каб сарваць арэхі. Раптам яны пачулі ў цемры ціхія стогны. Яны вельмі спалохаліся.Усю ноч ім не спалося. І ўсю ноч вакол іх чуўся нейкі шолах, стогны.



А калі пачало світаць, яны ўбачылі вось што. З пня зрубленай пальмы сачылася кроў, стаялі чырвоныя лужыны. Аборваныя ліяны корчыоіся на зямлі як перарэзаныя гадзюкі. З абрубленага вецця капалі чырвоныя кроплі. Гэта быў святы лес.У Смоа ёсць святыя лясы, дрэвы ў іх жывыя, у іх ёсць душа, па галінках дрэў цячэ кроў. У такім лесе туземцы не дазваляюць сабе сарваць ніводнага лісточка.

Вясёлыя маракі не загінулі. Яны вярнуліся на параход. Але ўсё астатняе жыццё ніколі ўжо больш не ўсміхаліся.

Мне ўяўляецца: наша жыццё – гэта такі ж святы чароўны лес. Мы ўваходзім у яго так сабе, каб пацешыцца, атрымаць асалоду. А вакол усё жыве, усё ачувае глыбока і моцна. Мы ўдарым сякерай, чакаем – пабяжыць халодны сок, а на самой справе пачынае бяжаць чырвоная гарачая кроў… Як усё гэта складана! Да, у жыццё трэба ўваходзіць не вясёлым гулякам, каб адпачыць у лесе, а з трапятаннем, як у святы чароўны лес, поўны жыцця і тайны.

4. Як вы думаеце, чаму маракі перасталі ўсміхацца?

5. Якая асноўная запаведзь адносін чалавека да прыроды?

( Не нашкодзь!)

9. Заключнае слова настаўніка.

Калi хочаш добра жыць i мець на планеце Зямля свой куточак радасцi, жывi ў гармонii з прыродай, паважай яе жыхароў. Мне здаецца, што ў гэтых словах — асноўная думка твора Г. Далiдовiча. Твор Г. Далiдовiча вучыць нас многаму. Самае галоўнае — любiць i шанаваць прыроду, заўсёды прыходзiць на дапамогу братам меншым. Калi патрэбна, дапамагчы параненаму звярку, у халодную зiму падсыпаць корму птушачкам, але нi ў якiм разе нельга iх прывучаць да сябе, бо гэтым мы толькi iм нашкодзiм. А калi ўжо прыручыў жывёлiну — будзь у адказе за яе.



10. Дамашняе заданне.

Напісаць сачыненне- мініяцюру « Маё разуменне слоў П. Панчанкі:

Акіян і космас вывучайце

З добрым сэрцам,

А яшчэ прашу:

Пакідайце і буслу, і чайцы

Больш вады і



Неба на душу.


Каталог: uploads
uploads -> Закон Рэспублікі Беларусь Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Змест
uploads -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
uploads -> Жаночыя дробязі касметычка
uploads -> Народная медыцына
uploads -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
uploads -> Жабін клунак
uploads -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
uploads -> Узгоднена. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі М. Б. Тарасава


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал