Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам рэспублiкi польшча аб асноўных прынцыпах



Дата канвертавання01.01.2018
Памер66.54 Kb.
#15837
ПАГАДНЕННЕ

ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ

РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ АСНОЎНЫХ ПРЫНЦЫПАХ

ТРАНСГРАНIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА *)


===

_____________________________

*) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1992 г.

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, званыя

далей "Бакамi",
кiруючыся прынцыпамi, выказанымi ў Дэкларацыi аб

добрасуседстве, узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай

Беларусь i Рэспублiкай Польшча ад 10 кастрычнiка 1991 года,
маючы на ўвазе Рамавую Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранiчным

супрацоўнiцтве памiж супольнымi i тэрытарыяльнымi ўладамi ад 21 мая

1980 года,
улiчваючы тое, што трансгранiчнае супрацоўнiцтва будзе спрыяць

замацаванню цесных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай

Польшча,
усведамляючы значэнне, якое будзе мець супрацоўнiцтва памiж

рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў,


рашуча падтрымлiваючы гэта супрацоўнiцтва i такiм чынам

садзейнiчаючы эканамiчнаму i сацыяльнаму прагрэсу рэгiёнаў абедзвюх

дзяржаў, у тым лiку iх прыгранiчных раёнаў,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
1. Згаданыя ў гэтым Пагадненнi тэрмiны маюць наступнае

значэнне:


- "трансгранiчнае супрацоўнiцтва" азначае ўсе ўзгодненыя меры ў

эканамiчнай, юрыдычнай, тэхнiчнай, навуковай, культурнай i iншых

сферах, накiраваныя на ўмацаванне i развiццё ўзаемаадносiн памiж

рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў, а таксама

заключэнне адпаведных пагадненняў;
- "рэгiянальныя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады, а таксама

iх органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы

вырашаюць рэгiянальныя задачы;
- "мясцовыя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады, а таксама iх

органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы

вырашаюць мясцовыя задачы.
2. Бакi дадуць адзiн аднаму iнфармацыю, патрэбную для

ўдакладнення значэння тэрмiнаў "рэгiянальныя ўлады" i "мясцовыя

ўлады".
Артыкул 2
1. Цэнтральныя органы выканаўчай улады абедзвюх дзяржаў будуць

iнфармаваць рэгiянальныя i мясцовыя ўлады аб магчымасцях дзеяння

гэтых улад у галiне трансгранiчнага супрацоўнiцтва.
2. Бакi шляхам узаемных дамоўленасцей будуць спрыяць стварэнню

рэгiянальным i мясцовым уладам адпаведных умоў для ажыццяўлення

трансгранiчнага супрацоўнiцтва.
3. Гэта Пагадненне не парушае ўжо iснуючых норм трансгранiчнага

супрацоўнiцтва абедзвюх дзяржаў, асаблiва тых, якiя вынiкаюць з

мiжнародных дагавораў.
4. Гэта Пагадненне не парушае правамоцтваў рэгiянальных i

мясцовых улад, якiя вызначаны нацыянальным заканадаўствам кожнай з

дзяржаў.
5. Кожная з дзяржаў можа ў любы час вызначыць частку сваёй

тэрыторыi, прадмет i форму супрацоўнiцтва, да якiх гэта Пагадненне

не будзе мець дачынення.
Артыкул 3
Па сумеснай дамоўленасцi Бакi могуць зрабiць адпаведныя захады

з мэтай змены тых палажэнняў нацыянальнага заканадаўства, якiя

ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.
Артыкул 4
Бакi прыкладуць усе магчымыя намаганнi з мэтай вырашэння

спрэчных пытанняў, якiя ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.


Артыкул 5
Прадметам трансгранiчнага супрацоўнiцтва будзе, у прыватнасцi:
- развiццё рэгiёнаў, гарадоў i сельскiх раёнаў;

- тэрытарыяльныя планаванне i гаспадарка,

- транспарт i камунiкацыi /сродкi грамадскага транспарту,

дарогi, аэрапорты, водныя шляхi, марскiя порты i порты на ўнутраных

водных шляхах/,

- забеспячэнне электраэнергiяй, прыродным газам i вадой,

- ахова прыроды /нацыянальныя паркi, запаведнiкi, месцы

адпачынку/,

- ахова навакольнага асяроддзя /барацьба з забруджваннем вады,

паветра i глебы, будаўнiцтва ачышчальных збудаванняў, каналiзацыйных

сетак i ўстановак для ўтылiзацыi адходаў/,

- прамысловае супрацоўнiцтва /кааператыўныя сувязi, стварэнне

сумесных прадпрыемстваў/,

- гандлёвы абмен,

- сельская гаспадарка /развiццё агратэхнiкi, перапрацоўка i

збыт сельскагаспадарчай прадукцыi/,

- адукацыя i навуковыя даследаваннi /прафесiянальнае навучанне,

дапамога па вывучэнню мовы другой дзяржавы/,

- ахова здароўя,

- культура i мастацтва,

- турызм, адпачынак i спорт,

- барацьба са злачыннасцю,

- узаемная дапамога ў выпадку катастроф i стыхiйных бедстваў

/эпiдэмii, паводкi, пажары, горнапрамысловыя катастрофы,

транспартныя здарэннi/.
Артыкул 6
Рэгiянальныя або мясцовыя ўлады могуць заключаць

грамадзянска-прававыя i iншыя дагаворы ў галiне трансгранiчнага

супрацоўнiцтва, аб якiм гаворыцца ў пункце 1 Артыкула 1 i ў Артыкуле

5 гэтага Пагаднення. Гэта датычыцца, у прыватнасцi, дагавораў аб

пастаўках, аказаннi паслуг i стварэннi сумесных прадпрыемстваў.
Рэалiзацыю гэтых дагавораў вышэйназваныя ўлады могуць

дэлегаваць фiзiчным асобам, установам, прадпрыемствам i iншым

юрыдычным асобам згодна з заканадаўствам, якое дзейнiчае на

тэрыторыi адпаведнай дзяржавы.


Артыкул 7
1. З мэтай ажыццяўлення трансгранiчнага супрацоўнiцтва Бакi

створаць Беларуска-польскую мiжурадавую каардынацыйную камiсiю па

справах трансгранiчнага супрацоўнiцтва, званую далей "Камiсiяй".
2. На рэгiянальным i мясцовым узроўнях адпаведнымi ўладамi

могуць быць створаны сумесныя каардынацыйныя органы па справах

трансгранiчнага супрацоўнiцтва.
Артыкул 8
1. Задачай Камiсii з'яўляецца каардынацыя агульных напрамкаў,

праграм i форм трансгранiчнага супрацоўнiцтва i разглад спрэчных

пытанняў, якiя ўскладняюць гэта супрацоўнiцтва.
Камiсiя распрацоўвае таксама рэкамендацыi па стварэнню сумесных

рэгiянальных i мясцовых каардынацыйных органаў па справах

трансгранiчнага супрацоўнiцтва.
2. Камiсiя сустракаецца згодна з неабходнасцю, аднак не радзей

двух разоў ў год.


3. Камiсiя можа запрашаць экспертаў для даследавання асобных

праблем.
Артыкул 9


Выдаткi па ўдзелу ў пасяджэннях сумесных каардынацыйных органаў

пакрываюцца са сродкаў рэгiянальных цi мясцовых улад, якiя дэлегуюць

на гэтыя пасяджэннi сваiх прадстаўнiкоў.
Артыкул 10
Бакi рэкамендуюць сумесным каардынацыйным органам карыстацца

ўзорамi пагадненняў, грамадзянска-прававых дагавораў i статутаў,

якiя з'яўляюцца дадаткамi да Рамавай Еўрапейскай канвенцыi аб

трансгранiчным супрацоўнiцтве памiж супольнiцтвамi i тэрытарыяльнымi

ўладамi ад 21 мая 1980 г.
Артыкул 11
1. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю згодна з заканадаўствам

кожнай з дзяржаў i будзе ўведзена ў дзеянне ў дзень абмену нотамi з

паведамленнем аб гэтым прыняццi.
2. Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 10 гадоў. Яго

дзеянне будзе затым аўтаматычна працягвацца на пяцiгадовыя перыяды,

калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому Боку аб сваiм жаданнi

дэнансаваць яго не пазней чым за 6 месяцаў да сканчэння адпаведнага

тэрмiну.
Здзейснена ў Варшаве 24 красавiка 1992 года ў двух экземплярах,

кожны з якiх на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты

маюць аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпiс



За Урад Рэспублiкi Польша _____________ подпiс
Каталог: docs -> texts
texts -> Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
texts -> Аб дружбе I супрацоўнiцтве памiж рэспублiкай беларусь I турэцкай рэспублiкай
texts -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi I пераадоленню
texts -> Мiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi I пераадоленнi
texts -> Памiж мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў I аховы навакольнага асяроддзя рэспублiкi беларусь I мiнiстэрствам навакольнага
texts -> Закон республики Беларусь от 09. 01. 2006 n 98-з "аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь"
texts -> Памiж урадам дзяржавы iзраiль I урадам рэспублiкi беларусь
texts -> Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
texts -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I кабiнетам мiнiстраў украiны аб узаемадзеяннi ў галiне геадэзii


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал