Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі




Дата канвертавання08.03.2017
Памер20.25 Kb.


Рэзалюцыя
Канферэнцыі Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:


Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”
Мінск, 1 чэрвеня 2013 года

Мы, удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах “Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства”, падзяляючы каштоўнасці і мэты ініцыятыў ЕС “Усходняе парнёрства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам”:



  • вымушаны канстатаваць адсутнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Безпадстаўнае ўтрыманне палітычных вязняў, наяўнасць смяротнага пакарання, абмежаванне свабоды слова, асацыяцый, сходаў, сталае пагаршэнне ўмоў для вядзення грамадска-палітычнай дзейнасці застаюцца неад’емнымі элементамі палітыкі беларускіх уладаў;

  • вітаем спробы Еўрапейскага Саюза распачаць новы этап дыялогу з Беларуссю пры выкананні беларускімі ўладамі прынцыповай і галоўнай умовы — неадкладнага вызвалення беларускімі ўладамі ўсіх палітычных вязняў — і наяўнасці заўважных змен да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека;

  • звяртаем увагу на неабходнасць перагледзець шэраг фармулёвак першапачатковай версіі даклада Еўрапарламента па Беларусі (кіраўнік — дэпутат Юстас Палецкіс) для абгрунтаванай і дакладнай ацэнкі грамадска-палітычнай сітуацыі і стану правоў чалавека ў нашай краіне;

  • яшчэ раз падкрэсліваем, што палітыка беларускіх ўладаў застаецца асноўнай перашкодай для развіцця еўрапейска-беларускіх адносін;

  • выказваем занепакоенасць з прычыны магчымых спроб увядзення асобных фарматаў узаемадычыненняў Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі без удзелу грамадзянскай супольнасці і без адпаведнага ўліку яе інтарэсаў;

  • вітаем развіцце “Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізаці з беларускім грамадствам” і лічым неабходным пашырэнне паўнавартаснага ўдзелу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у яго працы як аднаго з галоўных зацікаўленых бакоў у межах гэтай ініцыятывы;

  • заклікаем Еўрапейскі Саюз да большай каардынацыі паміж ініцыятывамі “Усходняе парнёрства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам” з актыўным выкарыстаннем патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін ЕС;

  • падтрымліваем ідэю правядзення канферэнцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Вільнюсе напярэдадні трэцяга Саміта краін Усходняга партнёрства;

  • выказваем занепакоенасць у сувязі з мэтанакіраваным ціскам уладаў на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі, а таксама выразнай тэндэнцыяй яшчэ большага абмежавання магчымасцей дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Азербайджане; заклікаем нашых партнёраў і калег з краін Усходняга партнёрства праявіць салідарнасць з актывістамі грамадзянскай супольнасці Расіі і Азербайджана.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка