Памятка №1 Пасля галосных у пачатку слова: на ўкраі'нскай мове, сонца ўзышло, на ўзлеску




Дата канвертавання20.11.2017
Памер149.59 Kb.
Тэма. Правапіс мяккага знака і апострафа

Мэта: узнаўляць і замацоўваць ведаў вучняў пра функцыі мяккага знака і апострафа;

фарміраваць арфаграфічныя навыкі, а таксама ўменне карыстацца набытымі ведамі на

практыцы;

спрыяць выхаванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення, самастойнасці і адказнасці за

даручаную справу.

Тэхналогія: развіцццё крытычнага мыслення.
Ход занятку

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Актуалізацыя раней вывучанага

1. Арфаграфічная хвілінка (правапіс у, ў).

У кожнага вучня на парце пакладзены памяткі.

Памятка №1

1. Пасля галосных у пачатку слова:

на ўкраі'нскай мове, сонца ўзышло, на ўзлеску



2. у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі:

аўдыторыя, паўза, маўзалей, лаўрэат, саўна, фаўна,маўзер, аўкцыён, каўчу'к



3. Пры чаргаванні [л] з [ў]:

чытаў, думаў, шоўк;



але:

палка, памылка, Балгарыя



4. Пры чаргаванні [в] з [ў]:

лаўка з (лава), аўса (авёс), кроў (крыві), аўторак, Аўстралія;



але: пасля зычных і ў пачатку ўласных назваў неславянскага паходжання [в] захоўваецца:

ва В’етнаме, на рацэ Влтава





Ў

5. Пасля злучка ці двукосся, квадратных дужак, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны:

хлопцы-ўмельцы, паўночна-ўсходні, у “Выбранае” ўвайшлі,

гучнае “ўра”; у пары [ы] - [і] ў незалежным становішчы…


6. Зрэдку ў сярэдзіне слова перад галоснымі:

Оўэн


Заўвага: неабходна адрозніваць напісанні колка (калоць) і коўка

(каваць), толк (значэнне, ка- рысць) і тоўк (таўчы)



Заўвага: у большасці слоў несла- вянскага паходжання літара л захоўваецца і не пераходзіць у ў: алмаз, балкон, палкоўнік, салдат, маршал


Памятка №2

1. У пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных:

У ціхім шолаху развяваліся сцягі.

Яны, мусіць, усё ж не звінелі.


2. У пачатку ўласных імёнаў і назваў:

каля Узды, на Украі'не (за ўкраі'н

цаў), пасля Указа Прэзідэнта

(падпісаны ўказы)



3. У запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус:

прэзідыум, радыус, страус, соус, акварыум, натарыус, опіум, шлагбаум і вытворныя ад іх (натарыуса, акварыума)



4. У словах з націскным у:

аул, баул, трыумф, унія, каля урны, прывезлі унты, пачулася уханне, малады унтэр-афіцэр



У

5. На канцы запазычаных слоў не пад націскам:

фрау ноу-хау, ток-шоу, шоу-балет



6. У складаных словах, дзе на у падае пабочны націск:

хвалі ультрагукавыя, сучасная ультрацэнтрыфуга



7. У ініцыяльных абрэвіятурах:

БДЭУ (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт), САУ (самаходная артылерыйская ўстаноўка)



Заўвага: Пасля круглых дужак заўсёды пішацца у (складовае):

Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) ужо былі дома (І.Гурскі)



Памятка 3

Запомні напісанні!

Было

Стала

прамяні ультрафіялетавыя

прамяні ультрафіялетавыя

дзяржаўны універсітэт

дзяржаўны ўніверсітэт

прыёмка утылю

прыёмка ўтылю

нататкі уфолага

нататкі ўфолага

глаукома і глаўкома

глаўкома

даун

даўн

даўджоуль і джоўль

джоўль

клаунада

клаўнада

накаут і накаўт

накаўт

ноў-хаў

ноу-хау

раунд

раўнд

сауна

саўна

скаут і скаўт

скаўт

фауна

фаўна

Зауралле, зауральскі

Заўралле, заўральскі

Кейптаун, кейптаунскі

Кейптаўн, кейптаўнскі

Паустоўскі

Паўстоўскі

Фауст

Фаўст


Слоўнікавая работа

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень,вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.


Адказ. Салаўі, акварыум, няўмека, Уладзімір, рака Уса, страус, здароўе, шлагбаум, радыус, дыназаўр, вакуум, паўза, настаўнік, аўдыенцыя, сімпозіум, маўзер, браўнінг, каўчук, архіварыус, соус, мы ўбачылі, поўдзень,вынікі уніі, гучала “ўра”, аул.

5 балаў

2. Прыём “Альтэрнатыўны тэст”. З прапанаваных сцверджанняў выбраць толькі тыя, якія адпавядаюць сапраўднасці.



Тэма “Мяккі знак і апостраф”

1. Мяккі знак – сродак абазначэння мяккасці, апостраф – сродак раздзялення зычнага і галоснага.

2. Мяккі знак – сродак абазначэння мяккасці і раздзялення зычнага і галоснага, апостраф – сродак раздзялення зычнага і галоснага.

3. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц, дз.

4. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, б, п, н, с, ц, дз, р.

5. Апостраф і раздзяляльны мяккі знак пішацца перад голоснымі а, я, е, э, ю, у, ё, о, ы, і.

6. Апостраф і раздзяляльны мяккі знак пішацца перад голоснымі я, е, ю, ё, о, і.

7. Мяккі знак пішацца ў слове меньш, не пішацца ў слове ледзве.

8. Мяккі знак не пішацца ў слове менш, пішацца ў слове ледзьве.

9. У складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат- апостраф пішацца: двух’ярусны, трох’ярусны, чатырох’ярусны, шмат’ёмісты.

10. У складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат- апостраф не пішацца: двухярусны, трохярусны, чатырохярусны, шматёмісты.

4 балы
ІІІ. Асэнсаванне.

1. Знаёмства з новай інфармацыяй.

Прыём “Пазнака на палях”.

√ - адзначаецца тая інфармацыя, якая вядома раней;

+ - новая інфармацыя, з якой сустракаемся ўпершыню;

? – інфармацыя, якая патрабуе дадатковых, новых звестак, выклікае жаданне даведацца пра яе больш падрабязна.



Пазнака

на палях

Мяккі знак і апостраф




Змякчальны мяккі знак пішацца пасля зычных з,л, н, с, ц, дз

Змякчальны мяккі знак не пішацца

1) для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова:мядзведзь, мазь, руь, соль, гусь, дзевяць, вучань

2) для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым, а таксама перад мяккім зычным, які пры змене можа чаргавацца з цвёрдым: рэдзька, пісьменнік- пісьмо, дзьме – дзьмуць;

3) пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным, за выключэннем падоўжанага [л’]: бульба, вельмі, столькі, пальцы, больш; але: галлё, вяселле.

4) у некаторых граматычных формах:

- у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам1-й асобы множнага ліку –ма, перадканчаткам 2-й асобы множнага ліку –це, перад постфіксам–ся:кіньма, станьма, кіньце, станьце, кінься, застанься

- у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку –мі: людзьмі, слязьмі, коньмі;

- у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, дзевяцьсот;

-у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);

-у постфіксе –сьці: хтосьці, штосьці, дзесьці, чамусьці;

- перад суфіксам –чык, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на мяккі знак: камень – каменьчык, рэмень – раменьчык:

- у суфіксах прыметнікаў –аньк-, -еньк-, -эньк-: малюсенькі, прыгожанькі,старэнькі;

- перад суфіксам–к- пасля мяккага [н’]: вішанька, банька, песенька.


1) пасля зацвярдзелых зычных, а таксама пасля губных б, в, м, п,ф:

нож, дождж,мыш, печ, купец, верф, голуб,насып, сем, стэп, цар;

2) пасля мяккіх зычных з, с, ц, дз перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі:



звер- звяры, песня – песню, дзве – два, збіраць – зборы;

3) паміж падоўжанымі зычнымі: калоссе, стагоддзе, сумленне;

4) перад суфіксам –ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на – нь, калі гэтыя назоўнікі не з’яўляюцца назвамі месяцаў: конь – конскі, Разань – разанскі, Цянь-Шань – цянь-шанскі;





Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с,ц, дз перад галоснымі е,ё,ю,я,і


1) у словах іншамоўнага паходжання:калье, медальён, мільярд, парцьера, Лавуазье; але: булён;

2) ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на –ій (-ый), перад суфіксальным –еў- (-ев-): Савельеў, Савельевіч, Васільеў, Васільевіч, Лаўрэнцьевіч, Анатольевіч;

3) у словах Ілья, Ульяна, Касьян,Емельян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі, Касьянавіч, Емельянавіч і інш.;

4) у словах, утвораных ад дзеяслова ліць: налью, разалью, падалье, надалье.






Апостраф пішацца перад галоснымі е,ё,ю,я і націскнам і:


Апостраф не пішац ца

1) пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную:аб’езд, пад’ехаць, раз’юшаны, з’едлівы;

2) у сярэдзіне слова пасля зычных, акрамя з, л, н, с,ц, дз: аб’ём, п’е, вераб’і, інтэрв’ю, сям’я, бар’ер, Дзям’ян, Лук’янаў, В’етнам;

3) у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак двух-, трох-, чатырох-, шмат-: двух’ярусны, шмат’ёмісты.

1)пасля ў перад літарамі е,ё,ю,я,і: здароўе, салаўі, любоўю;

2) у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка,

дзяржюрвыдавецтва, дзетяслі, яслі-сад.

2. Тлумачэнне правапісу слоў. (На аснове адпаведнага пункта правіла аб правапісе раздзяляльнага мяккага знака і апострафа).

А) Аркадзьевіч; б) між’ярусны; в) більярд; г) б’ецца; де) шмат’ядзерны.

5 балаў

А) раздзяляльны мяккі знак пішацца ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на ій, перад суфіксальным –ев-.

Б) між’ярусны. Апостраф пішацца пасля галоснай я пасля прыстаўкі на зычную;

В) більярд. Раздзяльны мяккі знак пішацца паслял перад галоснай я ў словах іншамоўнага паходжання

Г) б’ецца. Апостраф пішацца перад галоснай е ў сярэдзіне слова перад зычнай.

Д) Шмат’ядзерны. Апостраф пішацца ў складаных словах пасля часткі шмат- перад галоснай я.



ІV. Праверка разумення вучнямі матэрыялу

Заданне 1. Выбарачны дыктант.

Взапісаць словы, у якіх адбываецца працэс раздзялення зычнага і галоснага.

Кампаньён, добранька, з’есць, медальён, малацьба, мільён, шэсцьдзясят, лью, Марэсьеў, грабеньчык, дзесьці, з’езд, цырульня, Ілья, прэм’ера, дзядзька, цесць, браканьер, дзьмухае, рэдзька.

5 балаў

Заданне 2. Запішыце словы. Устаўце, дзе трэба, мяккі знак.

Дзевяц..сот,дз..ве, дз..ме, дз..весце, піс..мовы, пас..пешлівас..ць, радас..цю, камен..чык, стан..це, вішан..ка, ледз..ве, камус..ці, растрэс..ці, любан..скі, восен..скі, барац..біт, чытал..ны, сляз..мі, дз..веры, карэн

..не, карэн..чык, прыгожан..кі, свежас..ць, завез..ці, людз..мі, застан..ся, прыгледз..ся, ц..віс..ці, мен..шы, сем.., чац..вер, уз..нес..ціся.

5 балаў.

Заданне 3. Запішыце да слоў беларускія адпаведнікі.

Бильярд, объект, Нарочь, надпись, полынь, верфь, серьёзный, семья, июльский, мадьяр, Вьетнам, Арсеньев, соловьи, ведёшь, пьеса, семьсот, колье, объезд, курьер, почтальон, Васильев,рельеф, сольфеджио, Сибирью, песенка, Двина, воробьи, миллиард,премьер.



Дадатковае заданне.

Падкрэсліць сярод слоў назоўнікі, якія адпавядаюць наступным лексічным значэнням.

Адказы:

А) прадпрыемства, на якім будуюць ці збіраюць судны



Б) вакальныя практыкаванні для развіцця слыху і навыкаў чытання нот, пры якім вымаўляюцца назвы нот

В) каралі з каштоўных камянёў або іх замяняльнікаў

Г) венгр

Д) старшыня ўрада, старшыня кабінета міністраў у некаторых краінах

Верф, сальфеджыа, калье, мадзьяр, прэм’ера

Більярд, аб’ект, Нарач, надпіс, палын, верф, сур’ёзны, сям’я, ліпеньскі, мадзьяр, В’етнам, Арсеньеў, салаўі, вядзеш, п’еса, сямсот, калье, аб’езд, кур’ер, паштальён, Васільеў, рэльеф, сальфеджыа, Сібір’ю,

песенька, Дзвіна, вераб’і, мільярд, прэм’ер.

5 балаў за правільны пераклад і 5 за лексічнае значэнне слоў

Заданне 4. Устанавіце сэнс паміж рускімі і беларускімі прыказкамі. Растлумачце іх сэнс.


А) Голодному Федоту и пустые щи в охоту.

Б) Хвастала овца, что у неё хвост, как у жеребца.

В) Обжёгшись на молоке, будешь дуть на воду.

Г) Глаза видали, что покупали.

Д) В ногах правды нет.

Е) Богат Ермошка, завёл кота да кошку.

Ж) Был конь, да изъездился.


1) Хвалілася рэдз..ка, што з мёдам смачная.

2) Сядз..ма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе.

3) Апарыўся на капус..це ў гаршку, то і на гародзе дз..мухаў.

4)Быў кон.., ды з..езджаны, быў хлеб, ды з..едзены.

5) У вераб’я багатая сям..я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.

6) З гора, з бяды пад..еў лебяды.

7) Бачылі вочы, што бралі, а цяпер плач..це, хоць павылаз..це.


Адказ: а -6, б- 1, в- 3, г-7, д -2, е-5, ж-4.

5 балаў
Заданне 5. Вызначце ў кожным радзе няправільна напісанае слова і запішыце яго правільна.

Варыянт 1



  1. Цьвік, на Клязьме, цьма;

  2. Смаргонскі, мядзведзь, паменьшыцца;

  3. Капельніца, прасьцейшы, батонніца;

  4. Балкончык, агенчык, каменьчык;

  5. Вузельчык, зьменшыць, прыгажунька;

Варыянт 2



  1. Яблынька, жэтончык, бацьвінне;

  2. Былінка, малацьба, струменчык;

  3. Куханька, чацьвёрты, снежаньскі;

  4. Гляньце, нянчыць, станьма;

5) Пяцьцю, пяцьдзясят, дзесьці.

5 балаў

Адказы. Варыянт 1. Цвік. 2. Паменшыцца. 3. Прасцейшы. 4. Агеньчык. 5. Зменшыць.

Варыянт 2. 1. Бацвінне. 2. Струменьчык. 3. Чацвёрты. 4. Няньчыць. 5. Пяццю.

Тэст

Варыянт 1 А1. Адзначце словы, у якіх прапушчаны мяккі знак:

1) раз..яднаць; 3) мен..шы; 5) глян..ма

2) грудз..мі; 4) сем..дзясят;

А2. Адзначце словы, у якіх прапушчаны апостраф:

1) аб..есціся; 3) двух..ярусны; 5) б..юць

2) едз..це; 4) кампан..ён

А3. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

1) кубаньскі; 3) ледзве; 5) плысці

2) услоньчык; 4) кудысьці;

А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую мяккі знак не пішацца:

1) пьедестал; 3) голубь; 5) Свислочь

2) серенький; 4) июньский

В1. Якое імя па бацьку мае сын, бацьку якога завуць Віталій?
Тэст. Варыянт 2
А1. Адзначце словы, у якіх прапушчаны мяккі знак:

1) прапус..ціць; 3) прамен..чык; 5) ін..шы

2) з..ехаць ; 4) шэсц..сот;

А2. Адзначце словы, у якіх прапушчаны апостраф:

1) надвор..е; 3) разал..ю; 5) гул..ня

2) пад..ехаць; 4) Дзям..ян

А3. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

1) ліпенскі; 3) хтосці; 5) цвісьці

2) каменьчык; 4) канферансье;

А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую мяккі знак не пішацца:

1) интервью; 3) насыпь; 5) Нарочь

2) красненький; 4) 'августовский;

В1. Якое імя па бацьку мае сын, бацьку якога завуць Василій?

Адказы


Варыянт 1. А1 – 2,5 А2 – 1,3,5 А3 – 1,2,3 А4 – 1,3,5 В 1 – Вітальевіч

Варыянт 2. А1 – 3,4 А2 – 1,2,4 А3 – 1,3,5 А4 – 1,3,5 В1 – Васільевіч


V. Рэфлексія.

Запоўні це табліцу

Вучэбны матэрыял

Не ведаю

Ведаю

Разумею

Магу рас-тлумачыць іншым

Правапіс змякчальнага мяккага знака













Правапіс раздзяляльнага мяккага знака













Правапіс апострафа













Мае вывады: _____________________________________________________________________________
VІ. Падагульненне .

Падлік працэнта выканання задання.

Якія цяжкасці выклікалі ў вас заданні?

Што найбольш атрымлівалася?

Ці задаволены вы вынікам сваёй працы?

Ацэнка ўласнай дзейнасці:



Ацэнка дзейнасці

Бал

%

Бал

%

Бал

%

Бал

%

56

100

42

75

28

50

14

25

55

98

41

73

27

48

13

23

54

96

40

71

26

46

12

21

53

94

39

69

25

44

11

19

52

93

38

67

24

43

10

18

51

91

37

65

23

41

9

16

50

89

36

64

22

39

8

14

49

87

35

62

21

37

7

12

48

85

34

60

20

35

6

10

47

84

33

59

19

34

5

9

46

82

32

57

18

32

4

7

45

80

31

55

17

30

3

5

44

78

30

53

16

28

2

3

43

77

29

51

15

26

1

2


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка