Памятка для кіраўнікоў эксперыментальных, інавацыйных і педагагічных праектаў



Дата канвертавання15.11.2017
Памер184.2 Kb.
#12298
ТыпПамятка
Інавацыйны навігатар

Памятка для кіраўнікоў эксперыментальных,

інавацыйных і педагагічных праектаў,

рэальных і патэнцыйных удзельнікаў праектнай дзейнасці

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,

высакародным, дружным намаганнем,

што потым зоркай у вяках гарыць.

Тварыць!


Анатоль Вярцінскі.

Мэта: дапамагчы кіраўнікам устаноў адукацыі раёна, намеснікам кіраўнікоў, педагогам у арганізацыі інавацыйнай дзейнасці, зматываваць на распрацоўку новых праектаў, распаўсюджванне эфектыўнай адукацыйнай практыкі ў сродках масавай інфармацыі.

Жыццё сучаснага чалавека, тым больш настаўніка, кіраўніка ўстановы адукацыі немагчымае без пастаянных пошукаў, фантазіі, рэфлексіі. Шчаслівым уладальнікам свайго паспяховага і выніковага прафесійнага жыцця нельга быць без сучасных адукацыйных тэхналогій, інавацый.

Праектная дзейнасць ахоплівае не толькі адукацыю, але і ўсе астатнія сферы (эканоміку, бізнес, навуку, спорт і г.д.). Творца – гэта той, хто пастаянна разважае, думае, імкнецца да новага. Творца – гэта абавязкова аўтар ці ўдзельнік праекта.

Што такое праект?

Праект – гэта тое, што ствараецца ўпершыню, тое, чаго не было раней.

Праект накіраваны на рашэнне пэўнай праблемы. У нашым выпадку – праблемы ў сферы адукацыі. Праблему варта паказваць рэальную, а не прыдуманую штучна.

Рэалізацыя праекта прадугледжвае абмежаваны час.



Хто піша праекты?

Эксперыментальныя – супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі;

інавацыйныя – творчая група ўстановы адукацыі на чале з кіраўніком, якая раіцца з патэнцыйным кансультантам (без яго нельга падрыхтаваць якасны праект);

педагагічныя – творчая група ўстановы адукацыі на чале з кіраўніком.



Дзе размешчаны метадычныя рэкамендацыі

па напісанні праекта?

  • На сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;

  • на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

З чаго пачынаць работу над будучым праектам?

Ужо ў верасні неабходна прадумаць, які праект плануецца ва ўстанове ў наступным навучальным годзе:



  1. Эксперыментальны праінфармуйце адказнага за інавацыйную дзейнасць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму, супрацоўнічаць з НІА;

  • уважліва прапрацуйце нарматыўныя прававыя дакументы:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

  • Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь ад 10 ліпеня 2012 г. № 425-З;

  • Пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2012 г. №93 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь” ад 21 студзеня 2000 г. №6;

  • Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі;

  • загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2015/2016 навучальным годзе” (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі);

  • дадатак да загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2015/2016 навучальным годзе” (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі).




  1. Інавацыйны

  • улічыце магчымасці матэрыяльна-тэхнічнай базы;

  • ацаніце кадравы патэнцыял (педагагічны стаж, кваліфікацыйныя катэгорыі, ініцыятыўнасць і г.д.);

  • прааналізуйце, ці гатова Ваша ўстанова да рэалізацыі інавацыйнага праекта;

  • уважліва прапрацуйце нарматыўныя прававыя дакументы:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

  • Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь ад 10 ліпеня 2012 г. № 425-З;

  • Пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2012 г. №93 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь” ад 21 студзеня 2000 г. №6;

  • Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі;

  • загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2015/2016 навучальным годзе” (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі) ад 24.07.2015 №616;

  • дадатак да загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2015/2016 навучальным годзе” (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі);

  • папрацуйце з метадычнай літаратурай – часопісамі, “Настаўніцкай газетай”, кнігамі;

  • праінфармуйце адказнага за інавацыйную дзейнасць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму;

  • даведайцеся пра патэнцыйнага кансультанта – супрацоўніка АПА, МАІРА, НІА, вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон, электронны адрас, пасада, вучаная ступень);

  • супрацоўнічайце з кансультантам падчас напісання праекта;

  • высветліце, колькі ўстаноў Рэспублікі Беларусь і якія іменна будуць у інавацыі: не менш за пяць устаноў адукацыі і не менш за дзве вобласці;

  • спытайце ў кансультанта, ці адбылася (яна павінна быць абавязкова!) апрабацыя (эксперыментальная праверка) мадэлі, праграмы, сістэмы і г.д. ва ўстановах адукацыі Беларусі (дапушчальна – Расіі) хаця б на працягу года і як канкрэтна;

  • па магчымасці папрасіце кансультанта пра прадаставіць ксеракопіі падпісаных актаў апрабацыі.

  1. Педагагічны:

  • прадумайце, які накірунак прыходзіцца даспадобы: якой літаратуры шмат у бібліятэцы, вучэбных кабінетах, метадычным кабінеце, у Вас асабіста;

  • улічыце магчымасці матэрыяльна-тэхнічнай базы;

  • ацаніце кадравы патэнцыял (педагагічны стаж, кваліфікацыйныя катэгорыі, ініцыятыўнасць і г.д.);

  • давярайце сайту Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі www.moiro.by (раздзел “Проектная деятельность”);

  • давярайце сайту Акадэміі паслядыпломнай адукацыі academy.edu.by;

  • часта праглядайце згаданыя сайты;

  • памятайце, што праект – гэта тое, што робіцца ўпершыню: нават перад першапачатковай фармулёўкай тэмы паглядзіце, ці быў праект з такой назвай (калі быў, то няма сэнсу пісаць новы праект);

  • запішыце мяркуемую назву педагагічнага праекта, прадумайце мэту, задачы, сутнасць, актуальнасць (таксама запішыце);

  • па запыце метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета (запыт будзе аформлены пісьмом па электроннай пошце) прадастаўце (у раённы вучэбна-метадычны кабінет ці на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, будзе сказана пазней) звесткі аб назве педагагічнага праекта, мэтах, задачах, сутнасці, актуальнасці: у 2015/2016 навучальным годзе плануецца, што МАІРА дапаможа аўтарам праектаў на этапе распрацоўкі;

  • падбярыце літарутуру па тэме;

  • у працэсе падбору найперш звярніце ўвагу на нарматыўныя дакументы:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

  • Парадак арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці;

  • загад упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама “Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў” ад 23.06.2015 №305 (яго можна пачытаць на сайце МАІРА);

  • дадатак да загада ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама “Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў” ад 23.06.2015 №305 (яго можна пачытаць на сайце МАІРА);

  • загад аб прызначэнні кансультантаў (яго можна пачытаць на сайце МАІРА);

  • загад аддзела адукацыі, спорту і турызму (будзе адпраўлены па электроннай пошце).

Ці павінна супадаць мова напісання праекта з мовай,

на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс

ва ўстанове адукацыі?

Не павінна. Складальнікі маюць права выбіраць, на якой мове яны будуць пісаць праект – на рускай ці беларускай.



На што патрэбна звярнуць увагу

пры напісанні інавацыйнага праекта?

  • Тэму кансультант прапануе ў гатовым выглядзе.

  • Мэту і задачы неабходна сфармуляваць самім.

  • Патрэбна, каб была логіка паміж мэтай, задачамі і мяркуемым вынікам.

  • Вынік – не тое, што канчатковы прадукт. Вынік – паляпшэнне чаго-небудзь.

  • Прадукт – штосьці матэрыяльна выражанае: метадычныя рэкамендацыі, віртуальны музей, кніга, памятка і г.д.

  • Інфармацыйная карта запаўняецца з дапамогай узора.

  • Мадэль – не проста кластар, схема. Апісанне мадэлі можна знайсці ў дысертацыях, навуковых працах ці ў інтэрнэце.

  • Эксперыментальнай апрабацыі павінен быць прысвечаны цэлы раздзел.

  • Праграма рэалізацыі разлічваецца на ўвесь перыяд рэалізацыі праекта – на 2-3 гады.

  • Каляндарны план складаецца на адзін навучальны год.

  • Актуальнасць, навізну і сутнасць праекта варта аргументаваць.

  • Адзначце (пісьмова, у праекце) супярэчнасці і складанасці, якія могуць узнікнуць у працэсе рэалізацыі праекта.

  • Звярніцеся па дапамогу да кансультанта наконт фармулёўкі крытэрыяў і паказчыкаў эфектыўнасці.

  • Прадумайце кадравы склад удзельнікаў праекта: напішыце прозвішча, імя, імя па бацьку, педагагічны стаж, кваліфікацыйную катэгорыю. Пранумаруйце.

На што патрэбна звярнуць увагу

пры напісанні педагагічнага праекта?

  • Тэму ўстанова адукацыі прапаноўвае сама.

  • Мэту і задачы неабходна сфармуляваць самім.

  • Патрэбна, каб была логіка паміж мэтай, задачамі і мяркуемым вынікам.

  • Вынік – не тое, што канчатковы прадукт. Вынік – паляпшэнне чаго-небудзь.

  • Прадукт – штосьці матэрыяльна выражанае: метадычныя рэкамендацыі, віртуальны музей, кніга, памятка і г.д.

  • Мадэль – не проста кластар, схема. Апісанне мадэлі можна знайсці ў дысертацыях, навуковых працах ці ў інтэрнэце.

  • Праграма рэалізацыі разлічваецца на ўвесь перыяд рэалізацыі праекта – на 2-3 гады.

  • Каляндарны план складаецца на адзін навучальны год.

  • Актуальнасць, навізну і сутнасць праекта варта аргументаваць.

  • Падкрэсліце супярэчнасці і складанасці, якія могуць узнікнуць у працэсе рэалізацыі праекта.

  • Асабліва сур’ёзна прадумайце крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці.

  • Прадумайце кадравы склад удзельнікаў праекта: напішыце прозвішча, імя, імя па бацьку, педагагічны стаж, кваліфікацыйную катэгорыю. Пранумаруйце.

За што можна атрымаць высокія балы на адкрытай экспертызе педагагічнага праекта ў раёне, вобласці?

Адказ на пытанне размешчаны ў табліцы, распрацаванай Мінскім абласным інстытутам развіця адукацыі (пададзена асобна).



За што можна атрымаць высокія балы на экспертызе інавацыйнага праекта?

Глядзіце сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Тэхніка” інавацыйнага праекта


  • На тытульніку ручкай павінен быць пастаўлены подпіс кансультанта;

  • кіраўнік праекта – дырэктар (загадчык дашкольнай установы), дапускаецца – намеснік дырэктара;

  • тытульны ліст афармляецца ў адпаведнасці з узорам;

  • абавязкова ставіцца подпіс дырэктара (загадчыка) на тытульным лісце, праграме рэалізацыі, каляндарным плане;

  • абавязкова ставіцца дата на тытульным лісце, праграме рэалізацыі, каляндарным плане;

  • абавязкова ставіцца пячаць на тытульным лісце, праграме рэалізацыі, каляндарным плане;

  • праект здаецца разам з заяўкай у папцы з файламі, не брашуруецца;

  • пасля тытульніка размяшчаецца запоўненая інфармацыйная карта;

  • змест не пішацца.

Тэхніка” педагагічнага праекта

  • Кіраўнік праекта – дырэктар (загадчык дашкольнай установы), намеснік дырэктара, настаўнік, аднак лепш, калі дырэктар (загадчык дашкольнай установы) ці намеснік дырэктара (загадчыка);

  • тытульны ліст афармляецца ў адпаведнасці з узорам;

  • абавязкова ставіцца подпіс дырэктара (загадчыка) на тытульным лісце, праграме рэалізацыі, каляндарным плане;

  • абавязкова ставіцца дата на тытульным лісце, праграме рэалізацыі, каляндарным плане;

  • абавязкова ставіцца пячаць на тытульным лісце, праграме рэалізацыі, каляндарным плане;

  • праект здаецца разам з заяўкай у папцы з файламі, не брашуруецца;

  • змест не пішацца.

Якая праектная дакументацыя падаецца ўстановай?

І. Пачатак рэалізацыі (у час заяўляльнай кампаніі).



Эксперыментальныя праекты:

  • заяўка;

  • ксеракопія тытульнага ліста Статута ўстановы;

  • каляндарны план на наступны навучальны год.

Інавацыйныя праекты:

  • заяўка;

  • ксеракопія тытульнага ліста Статута ўстановы;

  • інфармацыйная карта;

  • праект, падпісаны кансультантам;

  • у праекце: каляндарны план на наступны навучальны год (пішацца на новай старонцы);

  • у праекце: праграма рэалізацыі, разлічаная на ўвесь перыяд працы па праекце (пішацца на новай старонцы);

  • дагавор на аказанне платных паслуг;

  • квітанцыя аб аплаце.

Педагагічныя праекты:

  • заяўка;

  • ксеракопія тытульнага ліста Статута ўстановы;

  • праект (подпіс кансультанта не патрэбен);

  • у праекце: каляндарны план на наступны навучальны год (пішацца на новай старонцы);

  • у праекце: праграма рэалізацыі, разлічаная на ўвесь перыяд працы па праекце (пішацца на новай старонцы).

ІІ. Працяг рэалізацыі (здаецца ў час заяўляльнай кампаніі).

Эксперыментальныя праекты:

  • заяўка;

  • ксеракопія тытульнага ліста Статута ўстановы;

  • каляндарны план на наступны навучальны год.

Інавацыйныя праекты:

  • заяўка;

  • ксеракопія тытульнага ліста Статута ўстановы;

  • інфармацыйная карта;

  • праект, падпісаны кансультантам;

  • у праекце: каляндарны план на наступны навучальны год (пішацца на новай старонцы);

  • у праекце: праграма рэалізацыі, разлічаная на ўвесь перыяд працы па праекце (пішацца на новай старонцы).

Педагагічныя праекты:

  • заяўка;

  • ксеракопія тытульнага ліста Статута ўстановы;

  • праект (подпіс кансультанта не патрэбен);

  • у праекце: каляндарны план на наступны навучальны год (пішацца на новай старонцы);

  • у праекце: праграма рэалізацыі, разлічаная на ўвесь перыяд працы па праекце (пішацца на новай старонцы).

ІІ. Працяг рэалізацыі (да 15 красавіка ці па ўказанні НІА – раней).

Эксперыментальныя праекты:

  • каляндарны план на наступны навучальны год;

  • даведка аб выніках работы па праекце за год;

ІІ. Працяг рэалізацыі (да 15 мая ці па ўказанні ўпраўлення адукацыі, МАІРА).

Інавацыйныя праекты:

  • каляндарны план на наступны навучальны год;

  • даведка аб выніках работы па праекце за год.

Педагагічныя праекты:

  • каляндарны план на наступны навучальны год;

  • даведка аб выніках работы па праекце за год.

ІІІ. Завяршэнне рэалізацыі ( да 1 мая ці па ўказанні ўпраўлення НІА – раней).

Эксперыментальныя праекты:

  • даведка аб выніках работы па праекце (за ўвесь перыяд).

ІІІ. Завяршэнне рэалізацыі (да 15 мая ці па ўказанні ўпраўлення адукацыі, МАІРА – раней).

Інавацыйныя праекты:

  • даведка аб выніках работы па праекце (за ўвесь перыяд).

Кансультант інавацыйнага праекта выбірае ўстановы, якія пішуць метадычныя рэкамендацыі па ўкараненні інавацый у масавую практыку.

Педагагічныя праекты:

  • даведка аб выніках работы па праекце (за ўвесь перыяд).

Падача матэрыялу

Увесь матэрыял здаецца ў раздрукаваным і электронным (за выключэннем ксеракопіі тытульнага ліста Статута) выглядзе. Электронны варыянт запісваецца на дыск. Дыск укладваецца ў папку.



Калі падаваць праектную дакументацыю

ў раённы вучэбна-метадычны кабінет?

Дакументацыя на ўсе віды праектаў – эксперыментальны, інавацыйны, педагагічны – падаецца адначасова па запыце метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета, які курыруе праектную дзейнасць, да моманту правядзення адкрытай экспертызы. Арыенціровачна – да 1 студзеня.



Як правільна напісаць назву ўстановы адукацыі?

Такім чынам, як напісана ў Статуце.

Калі маюцца разыходжанні паміж Статутам і правіламі арфаграфіі, выбар робіцца на карысць Статута.

Як працаваць па праекце,

рэкамендаваным да рэалізацыі ў рэспубліцы, вобласці, раёне?

Эксперыментальны праект

Выконвайце ўказанні кансультанта.

Вядзіце дзённікі (дзённікі вядуць усе ўдзельнікі інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку дырэктар і намеснік).

Дзённік запаўняйце не радзей, чым адзін раз у два тыдні.

Працуйце па каляндарным плане.

Інавацыйны праект

Узаемадзейнічайце з кансультантам.



Актыўна ўдзельнічайце ў семінары, які будзе праводзіць кансультант. Памятайце, семінар – абавязковая ўмова рэалізацыі інавацыйнага праекта, адзін з крокаў да яго працягу.

Вядзіце дзённікі (дзённікі вядуць усе ўдзельнікі інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку дырэктар і намеснік).

Дзённік запаўняйце не радзей, чым адзін раз у два тыдні.

Працуйце над сваёй тэмай: намеснік дырэктара (загадчыка) прапануе кожнаму настаўніку (выхавальніку) тэму педагагічных даследаванняў ці настаўнік яе фармулюе сам. Гэта і ёсь тэма даследавання.

Складзіце план інавацыйнай дзейнасці на год (план размяшчаецца ў дзённіку). План вашай дзейнасці на год.

Працуйце па каляндарным плане.

У дзённіку фіксуйце не толькі дасягненні і поспехі, але і праблемы, няўдачы.

Працуйце над тым, каб была магчымасць надрукаваць у сродках масавай інфармацыі: пішыце нататкі ў абласныя і рэспубліканскія выданні, райцеся з кансультантам праекта, а таксама з метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета наконт якасці метадычных матэрыялаў.

Выпускайце метадычныя прадукты – буклеты, памяткі, брашуры, альбомы, кнігі і г.д.

Не забывайцеся, што творчасць – гэта аснова рэалізацыі праекта!

Заяўляйцеся на правядзенне семінараў, майстар-класаў у раёне.

Дэманструйце ўзоры эфектыўнай педагагічнай практыкі па тэме праекта на саветах аддзела, семінарах і г.д.
Педагагічны праект

Узаемадзейнічайце з кансультантам.

Прытрымлівайцеся каляндарнага плана.

Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета не патрабуе вядзення дзённікаў па педагагічных праектах.

Працуйце над тым, каб была магчымасць надрукаваць у сродках масавай інфармацыі: пішыце нататкі ў абласныя і рэспубліканскія выданні, райцеся з кансультантам праекта, а таксама з метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета наконт якасці метадычных матэрыялаў.

Выпускайце метадычныя прадукты – буклеты, памяткі, брашуры, альбомы, кнігі і г.д.

Не забывайцеся, што творчасць – гэта аснова рэалізацыі праекта!

Заяўляйцеся на правядзенне семінараў, майстар-класаў у раёне.



Дэманструйце ўзоры эфектыўнай педагагічнай практыкі па тэме праекта на саветах аддзела, семінарах і г.д.

Дакументы, наяўнасць якіх абавязковая для ўстановы адукацыі,

калі рэалізуецца праект

Эксперыментальны праект

  • Тэкст праекта; у праекце – праграма рэалізацыі, каляндарны план;

  • загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

  • загад аддзела адукацыі, спорту і турызму;

  • загад па ўстанове;

  • дзённікі;

  • прамежкавая ці выніковая даведка;

  • нарматыўныя дакументы, згаданыя ў раздзеле “З чаго пачынаць работу над будучым праектам?” інавацыйнага навігатара.

Заўвага. Пералік дакументаў лепш узгадніць з кансультантам эксперыментальнага праекта.

Інавацыйны праект

  • Тэкст праекта; у праекце – праграма рэалізацыі, каляндарны план;

  • функцыянальныя абавязкі ўдзельнікаў інавацыйнай дзейнасці;

  • праграма псіхолага-педагагічнага суправаджэння рэалізацыі інавацыйнага праекта;

  • пералік тэм педагагічных даследаванняў удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці;

  • дзённікі;

  • план работы ўдзельніка інавацыйнай дзейнасці (размяшчаецца ў дзённіку);

  • матэрыялы нарад па інавацыйнай дзейнасці;

  • матэрыялы педагагічных саветаў (канферэнцый, педагагічных чытанняў), у якіх адлюстраваны ход і вынікі рэалізацыі інавацыйнага праекта;

  • матэрыялы, якія адлюстроўваюць сфарміраваны інавацыйны вопыт удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці (методыкі, праграмы, нататкі, рэкамендацыі і інш. матэрыялы па выкарыстанні інавацыйнага педагагічнага вопыту ў масавай адукацыйнай практыцы);

  • прамежкавая ці выніковая даведка;

  • загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

  • загад аддзела адукацыі, спорту і турызму;

  • загад па ўстанове;

  • нарматыўныя дакументы, згаданыя ў раздзеле “З чаго пачынаць работу над будучым праектам?” інавацыйнага навігатара.

Педагагічны праект

  • Тэкст праекта; у праекце – праграма рэалізацыі, каляндарны план;

  • прамежкавая ці выніковая даведка;

  • загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

  • загад аддзела адукацыі, спорту і турызму;

  • загад па ўстанове;

  • нарматыўныя дакументы, згаданыя ў раздзеле “З чаго пачынаць работу над будучым праектам?” інавацыйнага навігатара.

Дакументы, наяўнасць якіх носіць рэкамендацыйны характар

Інавацыйныя праекты

  • Палажэнне аб савеце, які ажыццяўляе кіраўніцтва інавацыйнай дзейнасцю;

  • палажэнні аб семінарах;

  • палажэнне аб праблемнай (творчай) інавацыйнай групе;

  • памяткі, інструкцыі, правілы;

  • справаздача ўдзельніка інавацыйнай дзейнасці;

  • метадычныя рэкамендацыі па ўкараненні інавацыйнага педагагічнага вопыту ў масавую адукацыйную практыку;

  • дагавор на аказанне паслуг па навуковым кансультаванні ўдзельнікаў інавацыйнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі.

Што ўяўляе сабой дзённік?

Памятка распрацавана метадыстам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Г.І. Дабрынеўскай (на сайце МАІРА).



Колькі праектаў можа мець адна ўстанова адукацыі?

Калі ва ўстанове ўжо рэалізуецца інавацыйны праект, то не варта пісаць другі інавацыйны.

Абласны педагагічны праект не з’яўляецца перашкодай для новага інавацыйнага.

Другі абласны праект пісаць непажадана.



Як працаваць па праекце,

не рэкамендаваным да рэалізацыі?

Праект зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі і рэалізуецца на ўзроўні ўстановы.

Удзельнікі праекта маюць права пісаць нататкі для навукова-метадычных выданняў раёна, вобласці, рэспублікі, самастойна ці з дапамогай раённага вучэбна-метадычнага кабінета іх адпраўляць.

Удзельнікі праекта могуць выпускаць буклеты, памяткі, брашуры, кнігі і г.д.



Заўвага. Калі інавацыйны, эксперыментальны ці педагагічны праект працягваецца, то каляндарны план на бягучы навучальны год афармляецца асобным дакументам. Праект нанова не перадрукоўваецца.

Па чым аддзел адукацыі, спорту і турызму будзе меркаваць, што рэалізуецца педагагічны праект узроўню ўстановы?

  1. Напісаны праект.

  2. Праект зацверджаны дырэктарам (дата зацвярджэння – не пазней за 1 верасня бягучага навучальнага года).

  3. Ёсць каляндарны план.

  4. Дакладна запісана, хто будзе займацца праектам, – кадравы склад.

  5. Маецца адпаведны загад і на загадзе прастаўлены нумар.

  6. Праект увасабляецца ў жыццё: па ім праводзіцца рэальная работа.

Пра што варта памятаць?

Не размяшчайце на сайце тэкст праекта.

Асцярожна падыходзьце да трансляцыі (асабліва на сайце) даных, лічбаў, фактаў і г.д. Не саромейцеся перад тым, як падаць нататку для публікацыі ў СМІ, параіцца з кансультантам (рэспубліканскага, абласнога, раённага праекта).

Як пісаць даведкі па праектах?

Адміністрацыя не мае права прымусіць настаўніка пісаць даведку.

Пры напісанні даведак больш увагі надаецца не праведзеным мерапрыемствам, а выніковасці, значымасці рэалізацыі праекта.

Кіраўнікі праекта пішуць даведкі па прапанаваным плане (гл. сайт МАІРА).



Што патрэбна рабіць, каб больш часу засталося на творчасць?

Памятайце, што кожны з Вас не мае права на пасіўнасць, паколькі час дыктуе свае патрабаванні.


Як павінен адчуваць сябе ўдзельнік праекта?

Памятайце, што граматная арганізацыя работы па рэалізацыі праекта любога віду – гарантыя таго, што педагог будзе адчуваць сябе псіхалагічна камфортна, а значыць, здолее знайсці час і сілы для творчасці, каб жыць “зоркай у вяках”.



Колькі часу захоўваецца праектаная дакументацыя

ва ўстанове адукацыі?

На працягу пяці гадоў.




Метадыст РВМК Т.І. Мойса


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал