«Панарама». Без канцэпцыi… «Лiтаратура i мастацтва»



Дата канвертавання30.09.2018
Памер14.42 Kb.
#22344
9.10. «Панарама». Без канцэпцыi…

«Лiтаратура i мастацтва»
Вадзiм Салееў
Гледачу прадстаўлены і найбольш гучныя сёлетнія прэм'еры: "Бег" паводле М. Булгакава ды "Вяселле" паводле А. Чэхава.

"Бег" стаўся дэбютнай пастаноўкай у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры iмя М. Горкага яго новага галоўнага рэжысёра Сяргея Кавальчыка. Яна выклікала кантрастныя водгукі ў беларускай прэсе (не заўсёды тоесныя тэатральнай крытыцы). Цяпер, калі жарсці вакол "Бегу" больш-менш аціхлі, можна канстатаваць, што на рускай тэатральнай сцэне Беларусі зроблена вялікая праца. I раней, у сваіх лепшых работах, С.Кавальчык паказваў iнтэнцыю да асэнсавання эпікі (вельмі рэдкая якасць у сучаснай рэжысуры). Нагадаю, што пастаўленая ім некалькі гадоў таму ў РТБД "Адвечная песня" паводле Янкі Купалы атрымала Гран-пры на міжнародным фэсце "Славянскія тэатральныя сустрэчы''. Там эпічнасць была "занатаваная" ў арыгінальным жанры фолк-оперы, тут "Бег" пазначаны як "трагікамедыя з элементамі фарса". Расійскую трагедыю XX стагоддзя рэжысёр прадставіў у "пастэрнакаўска-цвятаеўскім" ключы; і белыя, і чырвоныя аднолькава бязлітасныя ў адносінах да чалавека. I таму, у вышку, галоўныя героі рамана на сцэне, якія збеглі за мяжу, хутка апынуліся на самым дне жыцця. Але ў іх, рускіх людзей, засталіся яшчэ паняцці годнасці і сумлення. I – страшная настальгія ...



Уражвае тэатральная ансамблевасць спектакля, цікавыя асобныя работы акцёраў. Адзначу вобразы адкрытага і адчайнага Чарноты (артыст І.Мацкевіч), крывадушнага Карзухіна (У.Шэлестаў), інтэлігентнага Галубкова (А.Ждановіч). 3 дзвюх артыстак, якія выконваюць ролю галоўнай гераіні Серафімы Карзухінай, бліжэй да ідэалу, на мой погляд, К.Шатрова. Асобна можна гаварыць пра Хлудава ва ўвасаблеінні I. Сігава. Акцёр малюе ў цэлым прывабны вобраз, але, на жаль, выкананню часам не стае пэўнай рознабаковасці... Затое "фон" дзеяння разнастайны і, падкрэслю, даволі шырокі (а менавіта шырыні тыпалагічна і не хапае, на мой погляд, сучаснай беларускай рэжысуры).
Каталог: images -> doc
doc -> Якуб Колас на ростанях кніга першая: у палескай глушы
doc -> Караць нельга памілаваць рэжысёрскія практыкі Кшыштафа Занусі мастацтва (ноябрь 2010)
doc -> Тарас на Парнасе
doc -> Аляксей Дудараў Чорная панна Нясьвіжа
doc -> Студзень 1 студзеня Кудравец Анатоль (1936 2014 ), пісьменнік 80 гадоў з дня нараджэння 12 студзеня
doc -> «Чакаю, калі надыдзе свята» «Мастацтва» Людміла Грамыка
doc -> Запіскі самсона самасуя
doc -> Свой нерв супраць “тэатра off”
doc -> Анастасия шпаковская: «naka: крок да сябе» «лiтаратура I мастацтва» Уладзiслаў шыкурау
doc -> Міхась Зарэцкі кветка пажоўклая


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал