Партызанская рэспублiка
РАДЗIВОН АРЦЁМАВIЧ АХОЦIН
Адзiн з арганiзатараў i кipaўнiкoў Расонскага падполля i партызанскага руху на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Нарадзiўся ў в. Мары-Лугавая Звянiгаўскага раёна Марыйскай Рэспублiкi. Удзельнiк савецка-фiнляндскай вайны 1939-4940 гадоў. З жнiўня 1941 г. Р. А. Ахоцiн узначалiў Межаўскую падпольную арганiзацыю, з мая 1942 г.- штаб па кiраўнiцтве партызанскiм рухам у Расонскiм раёне, адначасова камандаваў атрадам. У лiпенi 1942 - лiстападзе 1943 г. камандзiр Расонскай партызанскай брыгады iмя I. В. Сталiна, адначасова член Расонскага падпольнага райкома КП(б)Б. З 1945 г. у Савецкай Apмii, у 1947-1965 гг. на савецкай, партыйнай i адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце. Памёр 8 жнiўня 1972 года. Iмем Р. А. Ахоцiна названа вулiца ў г. п. Расоны.
ВАРФАЛАМЕЙ ЯКАЛЕВIЧ ЛАПЕНКА
Адзiн з кiраўнiкоў партызанскага руху на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Нарадзiўся ў 1902 г. у в. Малое Сiтна Полацкага раёна Вiцебскай вобласцi. У 1934 г. скончыў Вышэйшую камунiстычную сельскагаспадарчую школу Беларусi iмя У. I. Ленінa. З 1923 г. на адмiнiстрацыйнай i савецкай рабоце; сакратар Расонскага райкома КП (б) Б. У лiпенi - снежнi 1941 г. i ў маi - кастрычнiку 1942 г. сакратар Расонскага падпольнага райкома КП(б)Б. Адначасова з мая 1942 г. В. Я. Лапенка камiсар штаба групы атрадаў Расонскага раёна, у лiпенi - кастрычнiку 1942 г. камiсар Расонскай партызанскай брыгады iмя I. В. Сталiна. Загінуў 6.10. 1942 г. у авiяцыйнай катастрофе. Iмем В. Я. Лапенкi названа вулiца у г. п. Расоны. Пасля гiбелi яго iмя было прысвоена партызанскаму атраду Расонскай брыгады iмя Сталiна.
ВАЛЯНЦIН ЛЕАНIДАВIЧ НЯКЛЮДАЎ
Адзiн з кipaўнiкоў партызанскага руху ў Вiцебскай i Вiлейскай абласцях. Герой Савецнага Саюза (1944) . Нарадзiўся 30 лiпеня 1910 г, у Омску ў сям'i служачых. Выхоўваўся ў дзiцячым доме. Працоўную дзейнасць пачынаў у Горнаалтайску. У 1931 г. скончыў Hoвaciбipcкi камунiстычны ўнiверсiтэт. З 1933 г. працаваў у органах НКДБ. На фронце з кастрычнiка 1941 г., удзельнiчаў у абароне Масквы. З лютага 1942 г. В. Л. Няклюдаў камiсар, з жнiўня 1942 г. камандзiр партызанскага атрада «Баявы », якi дзейнiчаў у варожым тыле ў Вiцебскай, Мiнскай, Калiнiнскай абласцях, а таксама ў Лiтве. У 1944 - 1958 гг. В. Л. Няклюдаў знаходзiўся на адказных пасадах у органах МДБ Мiнска, Магiлёва, МУС Малдовы. З 1958 г. падпалкоўнiк Няклюдаў - у запасе. Жыў у Кiшынёве. Узнагароджаны ордэнамi Ленiна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступенi, Чырвонай Зоркi, медалямi. В. Л. Няклюдаў памёр 21 мая 1979 года.
АЛЯКСАНДР ВАСIЛЕВIЧ РАМАНАЎ
Адзiн з кipaўнiкoў партызанскага руху ў Вiцебскай i Вiлейскай абласцях у Вялiкую Айчынную вайну. Нарадзiўся 25 чэрвеня 1918 г. у в. Максакава Чарапавецкага раёна Валагодскай вобласцi. З чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым фронце. З кастрычнiка 1941 г. А. В. Раманаў камандзiр узвода, камiсар 17-га партызанскага
В. Л. Няклюдаў.
А. В. Раманаў.
атрада асобага прызначэння. У лiпенi 1942 - сакавiку 1943 г. камiсар, у лiстападзе 1942 - сакавiку 1943 г. в. а. камандзiра, у сакавiку 1943 - лiпенi 1944 г. камандзiр партызанскай брыгады iмя К. К. Ракасоўскага. Адначасова А. В. Раманаў з'яўляўся членам Дунiлавiцкага падпольнага РК КП(б)Б. Да 1978 г. на партыйнай i савецкай рабоце ў Маладзечанскай i Мiнскай абласцях. Аўтар кнiгi «На зямлi непакоранай» (1962). |