Партызанская Сталіца




Дата канвертавання21.10.2017
Памер87.99 Kb.
Партызанская Сталіца
У 1840 годзе Чарэмшыцы падпарадкоўваліся маёнтку Вузла (уладанні графа К. I. Тызенгаўза). У той час налічвалася 29 двароў, 264 жыхары.

Да 1868 года веска павялічылася на 3 двары, жыхароў было 263.

3 1892 года пачала працаваць школа граматы.

1904 год. Чарэмшыцы ўваходзяць у склад Занарацкай воласці Свянцянскага павета Bіленскай губерні.

1908 год. У вёсцы 60 двароў з 434 жыхарамі.

У час першай сусветнай вай­ны пры падрыхтоўцы нарачанскай наступальнай аперацыі (18 — 28 сакавіка 1916 года) у Чарэмшыцах знаходзіўся штаб 7 пяхотнай дывізіі, а у час самой аперацыі – корпусны ре­зерв V арміі.

За 5 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад вескі на месцы былого хутара Гушчар пахавана 400 салдат рускай арміі, што загінулі ад нямецкага газу, упершыню прымененага на фронце падчае атакі на нямецкія пазіцыі. Веска Чарэмшыцы была спалена.

1922 год. За рэвалюцыйную дзейнасць супpaць буржуазна-памешчыцкай Польшчы расстраляны жыхар Чарэмшыц Іван Сцяпанавіч Максімовіч.

1936 год. Карэспандэнт га­зеты «Беларуская крыніца» nicaў аб цяжкім жыцці чарэмшыцкіх сялян пры белапанскай Польшчы i пра тoe, што моладзь змагаецца за беларускую шко­лу ў вёсцы.

1940 год. У Чарэмшыцах было 79 двароў i 385 жыхароў.

1941-1944 гг. Расстраляны, спалены фашыстамі 21 мірны жыхар.

1949 год. Арганізаваўся калгас імя Мічурына.

Партызанская сталіца. Так называлі ў час Вялікай Айчыннай вайны i пасля яе заканчэння гэты на­селены пункт народныя мсціўцы, жыхары навакольных вёсак. Фашысты лічылі яго цэнтрам партызанскага руху.

Размяшчэнне Чарэмшыц непадалёку ад вялікага ляснога масіву дазваляла партызанам у выпадку небяспекі мяняць месца знаходжання. Ды i сам населены пункт ляжаў далёка ад варожых гарнізонаў. А самае галоўнае, што мясцовыя жыхары дапамагалі партызанам у ix нялёгкай барацьбе з акупантамі, яуія роўна праз месяц пасля пачатку вайны арыштавалі ў Чарэм­шыцах загадчыка бібліятэкі Mixaiла Пятровіча Каўруса, актывіста Пятра Назаравіча Валасевіча i расстралялі разам з іншымі актывістамі Савецкай улады.

Варта было лясным салдатам звярнуцца з просьбай да селяніна, каб той паказаў дарогу цi падвёз на кані пад варожы гарнізон, як нixтo не адмаўляўся. Пра такix добраахвотных памочнікаў пicaў камандзір разведатрада Mixaiл Ільіч Кавалёу: “Колькі ix невядомых пажылых людзей i зусім юных падлеткаў, вадзілі нас па белаpycкіx шляхах i сцежках, па лясах i топкiх балотах?.. Колькі заданняў дапамагалі выканаць, кoлькі жыццяў партызан i дэсантнікаў выратавалі за гады вайны? Па першаму стуку партызан у начны час адчынялі дзверы і, паспешна нацягнуўшы старэнькае аддзенне, ішлі з намі ў навальнічную ноч, як ішлі ў бой салдаты”.

У першыя месяцы акупацыі чарэмшыцкія сяляне хавалі двух салдат, якія ўцяклі з палону і былі знясіленымі. Іх кармілі па чарзе, дапамаглі сярод балотнага астраўка Мазырыца пабудаваць зямлянку. Потым былыя падапечныя сялян сталі партызанамі.

Партызанам ў вёсцы пяклі хлеб, мылі бялізну, рамантавалi збрую, калёсы. Пра гэта ўспамiнae былы камандзір атрада, а затым — брыгады імя Будзённага Baciль Аляксеевіч Чаркасаў, які сюды прыбыў з ycходніx раёнаў Бeларусі: “Неўзабаве мы накіравалі ў Нарачанскі край групу партызан для падрыхтоўкі зімовых баз атрада паблізу вёсак Чарэмшыцы i Брусы. На новым месцы хутка ўстанавілі кантакт з мясцовым насельніцтвам, якое аказвала нам разнастайную дапамогу i падтрымку. У сваю чаргу партызаны надзейна ахоўвалі жыхароў ад фашысцкіх paбаўнікоў”.

Жыхары вёскі выконвалi загад партызанскага камандавання нікуды не адлучацца без дазволу, паведамляць пра асоб, якія могуць паявіцца ў населеным пункце. Пра тое, што ў Чарэмшыцах i каля ix знаходзілася шмат лясных салдат, засведчана ва ўспамінах былога сакратара Вілейскага падпольнага абкома Кампартыі Беларусі Івана Фролавіча Клімава ў кнізе “Далёкае i блізкае”: “...У трохкутніку Чарэмшыцы - БрусыЛужы да зімы 1942/43 года знаходзілася шмат ciл. Тут размяшчаліся тры партызанскія групы колькасцю каля 500 чалавек. Гітлераўцы не раз ужо імкнуліся выгнаць адсюль, але безвынікова. Партызаны адстаялі сваё месца размяшчэння, нават расшырылі зону. Чарэмшыцы сталі своеасаблівай яе “сталіцай”.

Нямецкія самалёты-разведчыкі не раз праляталі над лясным масівам, вёскамі, прыглядваліся, што робіцца, ці назіраецца вялікая колькасць людзей, павозак. Праз агентурную сувязь гітлераўцы ўстанавілі, што партызаны адчуваюць сябе ў Чарэмшыцах i наваколлі як дома. У студзені 1943 года была спроба напасці на партызан i знішчыць іх. Васіль Аляксеевіч Чаркасаў піша: “Быў такі выпадак. У студзені 1943 года ў веску Чарэмшыцы – нашу пар-тызанскую сталіцу — уварваліся гітлераўцы з Мядзельскага гарнізона i сталі рабаваць насельніцтва. Мы выступілі на абарону сялян. Акружыўшы вёску, адкрылі па ворагу агонь. Гітлераўцы кінуліся наўцёкі”.

Узмацнілася варожая раз­ведка. Намеснік начальніка штаба асобага аддзела брыгады iмя Кутузава Пётр Іванавіч Труфанаў успамінае ў кнізе «Людзі Нарачанскага краю»: «3 лютага 1943 года нямецкі самалёт-разведчык паявіўся над размяшчэннем брыгады. 3 таго дня ён пастаянна вісеў над Ча-рэмшыцамі...”

Пасля ўсяго гэтага фашысты робяць спробу непрыкметна прабрацца да Чарэмшыц i партызанскіх баз у лесе. Але былі выяўлены разведкай і спынены ля вёскі Калодзіна да падыходу асноўных ciл брыгады імя Варашылава. Праходзіць некаторы час, ізноў вораг кідае новыя ciлы ў партызанскую зону. На гэты раз – 9 лютага 1943 года. Ва ўспамінах Івана Фролавіча Клімава гэты выпадак засведчаны так: «Гітлераўцы ў белых маскхалатах на падводах пад’ехалі да чарэмшыцкіх могілак. Партызан, які стаяў на пасту, бачна, прыняў іх за сваіх, за што разлічыўся жыццём. Карнікі без шуму ўвайшлі ў вёску. Партызаны ўбачылі ix надта позна. Не было як супраціўляцца. Адстрэльваючыся, адыйшлі да ракі Нарач».

Разбягаліся жыхары вёскі. Кулямёт з боку могілак касіў уцекачоў. Тады забіла Mixaiлa Пятровіча Шашуру, Таццяну Сідараўну Каўрус, Сяргея Ка-зіміравіча Кісяля, Крыстыну Mixaйлаўнy Крывенькую, Ма­рыю Прохараўну Усовіч, Мар'яну Валасевіч. Астатніх сялян гітлераўцы сагналі ў гумно Рыгора Валасевіча, каб потым знішчыць. А пакуль рабавалі маёмасць сялян, каб папоўніць свае запасы ў cвірскім i шэметаўскім гарнізонах. Пра ўсё гэта стала вядома камандаванню партызанскай брыгады. У кнізе «У суровыя дні» былы на­чальнік штаба першага атрада партызанскай брыгады імя ЦК КП (б)Б Іван Адамавіч Мандрык расказвае, як далей разгортваліся падзеі: «Стала ясна – вораг дзейнічае па загадзя распрацаванаму плану. Захапілі, можна сказаць, знянацку. А гэта самае страшнае. Ганебнае адступленне, выкліканае бяспечнасцю, было непазбежным. Здавалася, нішто ўжо не магло паправіць становішча. Дзіка ржалі пакалечаныя коні. У агні гарэлі пабудовы. Але вось з боку партызанскага лагера, побач з якім мы размясціліся, прыімчаўся коннік. Сустрэўшыся з бегшымі з вёскі байцамі, ён ліха асадзіў каня і закрычаў:

- Куды вы! Назад!

Смяльчак спрытна саскочыў на зямлю, выхапіў з кабуры ТТ, узняў яго над галавой.

- За мной! Ура!!!

Разгарнуўшыся ў ланцуг, партызаны дружна падхапілі магічна дзейнічаючае кароткае слова “ура!” і памчаліся да вёскі.

Зыход бою быў вырашаны ў нашу карысць.

А хто ж быў той чалавек, які змог у крытычны момант павярнуць байцоў назад?

Гэта быў Фёдар Рыгоравіч Маркаў – камандзір тутэйшых партызан. Пазней мы даведаліся пра гэтага чалавека больш”.

Немцы ў тым баі адступілі, хаця іх было да 600 чалавек. Вораг страціў 32 забітых, 93 былі паранены. Партызанам дасталіся трафеі: кулямёт, 12 аўтаматаў, 2 пісталеты, 16 вінтовак, некалькі тысяч патронаў.

У тыя лютаўскія дні 1943 года група партызан у колькасці 30 чалавек прыбыла з усходу ў Нарачанскую партызанскую зону. Яе ўзначальваў будучы камандзір атрада імя Чапаева Мікалай Рыгоравіч Сідзякін. У яго ўспамінах чытаем: “Тут мы даведаліся пра тое, што партызаны брыгады імя Варашылава вядуць бой з гітлераўцамі ў вёсцы Чарэмшыцы. Мы паспяшаліся да іх на дапамогу. Калі прыбылі, бой ужо закончыўся. Дыміліся спаленыя хаты, партызаны падбіралі трафеі”.

Атрад імя Будзённага, які вяртаўся з задання, таксама ўступіў у бой. Карнікаў народныя мсціўцы праследавалі пяць кіламетраў.

Помсцячы за няўдачу, немцы вырашылі іншым шляхам змагацца з партызанамі і непакорнай вёскай. Прымянілі авіяцыю. У суботні дзень 13 лютага 1943 года на партызанскую зону наляцелі аж 12 варожых самалётаў. Пасыпаліся бомбы на Чарэмшыцы, навакольныя вёскі, партызанскія базы. Адна з бомб трапіла ў хату Пятра Мікалаевіча Чарняўскага. Забіла жонку Анастасію, братавую Ліду. 13-гадовага сына засыпала печкай, і ён памёр. Тады ж у хаце загінулі трое партызан, якім гаспадыня гатавала снеданне.

Талайка Ганна Мартынаўна мыла бялізну. Пачуўшы гул самалёта і выбухі бомб, пабегла хавацца да гумна. Забітая згарэла, потым яе апазналі па частцы адзення.

На гаступныя дні зноў паўтарылася бамбёжка. У Чарэмшыцах не засталося ніводнай пабудовы за выключэннем гумна Іосіфа Талайкі, якое стаяла воддаль ад хаты.

Многія чарэмшыцкія сяляне раз’ехаліся па сваяках, знаёмых ва ўцалелыя вёскі, баючыся новых карных нападаў гітлераўцаў. А хто застаўся, пабудаваў сабе зямлянку. Людзі хварэлі ад недаядання, холаду, перажыванняў. Дапамагалі партызанскія медыкі. Пра гэта напісаў у сваіх успамінах хірург атрада імя Чапаева Іван Васільевіч Волах: “Нашы ўрачы шмат сіл аддавалі лячэнню цывільнага насельніцтва партызанскай зоны. Медыцынская дапамога была аказана жыхарам Стахоўскіх хутароў, Калінаўкі, Чарэмшыц, Талуці і іншых вёсак”.

Дачакаліся людзі вызвалення ад акупантаў у ліпеньскія дні 1944 года. Але некаторы час яны жылі трывогай. Як піша І.Ф.Клімаў у кнізе “Далёкае і блізкае”: “Амаль увесь ліпень 1944 года партызаны вялі бесперапынныя баі па ачыстцы тэрыторыі вобласці ад груп праціўніка – рэшткаў разгромленых дывізій. Напрыклад, у 20-х чыслах ліпеня брыгада імя К.Я.Варашылава акружыла буйную, у 300 салдат і афіцэраў, групу гітлераўцаў. Яны ішлі па маршруту Вузла – Чарэмшыцы – Вішнева – Свір. На гэтым, можна сказаць, і закончыла брыгада сваю баявую дзейнасць”.

У час вайны заходзілі ў Чарэмшыцы і літоўскія партызаны. Як да іх адносіліся, можна даведацца з успамінаў літоўскага камандзіра, сакратара Паўночнага падпольнага абкома Кампартыі Літвы Мацеюса Юозавіча Шумаўскаса: “Мы, літоўскія партызаны, у неаплатным даўгу перад народам Беларусі і асабіста азёрнага Нарчанскага краю, дзе заўсёды сустракалі нас з такой сардэчнасцю і гасціннасцю. Як цяпер, бачу трывожныя, суровыя твары, якія ў той жа час маглі асвятліцца прыветнай сяброўскай усмешкай. Чую поўныя цеплыні і сардэчнасці словы: “Сыночкі, дачушкі, міленькія вы нашы, заходзьце ў хату, адпачывайце, пачастуем чым бог паслаў”. І гэта былі не проста словы. На працягу ўсяго знаходжання на шматпакутнай, але няскоранай беларускай зямлі мы нязменна адчувалі сардэчнасць і радушша ўсіх яе жыхароў”.

Вось чаму вёску Чарэмшыцы называлі і часам цяпер называюць партызанскай сталіцай. Хоць і не замацавалася назва за іншымі населенымі пунктамі нашага раёна, усё ж мы ведаем, што ўсюды народным мсціўцам аказвалі дапамогу і падтрымку. У гэтым была сіла і моц усенароднай барацьбы з акупантамі.


М. ЧАРНЯЎСКІ


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка