Пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Беларусі будзе прысвечана пытанням моладзі і Еўропы




Дата канвертавання25.11.2017
Памер74.11 Kb.

T: +41 71 227 60 40
F: +41 71 227 60 4 1
ccee@ccee.eu
www.ccee.eu
Gallusstrasse 24

CH-9000 St. Gallen (Schweiz)




Дата: 15.09.2017
МОВА: БЕЛАРУСКАЯ

(Пераклад)

Ад: Цьеры Бонавентура
+41 71 227 6040 (Tel.)

+41 79 12 80 189 (Mobile)

bonaventura@ccee.eu
Для неадкладнага распаўсюджвання


Пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Беларусі будзе прысвечана пытанням моладзі і Еўропы
Мінск, Беларусь, 27 верасня — 1 кастрычніка 2017 г.
Па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, штогадовае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) пройдзе ў Мінску. У асамблеі прымуць удзел кіраўнікі біскупскіх канферэнцый з 45 краін.
Упершыню ў гісторыі правядзення РКБЕ пленарнае пасяджэнне праводзіцца ў Беларусі і будзе спалучана з сустрэчай з мясцовай каталіцкай супольнасцю, а таксама са святкаваннем 950-годдзя першага ўспаміну горада Мінска ў «Аповесці мінулых гадоў», а таксама 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і першай друкаванай Бібліі на беларускай мове.
Праца канферэнцыі будзе прысвечана вывучэнню пытанняў адносна моладзі: хто такі сучасны малады чалавек, якія ў яго жаданні, патрэбы, страхі, чаканні і ўзаемаадносіны з бліжнімі; Касцёл перад выклікамі сучаснага свету. Праца над гэтымі пытаннямі дапаможа выпрацаваць кірункі пастырскай дзейнасці і евангелізацыі маладых людзей — будучыні Касцёла.
Пасля еўрапейскага сімпозіума, які прайшоў у сакавіку ў Барселоне і на якім сабраліся біскупы, адказныя за пастырскую працу сярод моладзі на адпачынку, у школе і ва ўніверсітэце, мінскае пленарнае пасяджэнне дае яшчэ больш магчымасцяў для падрыхтоўкі да наступнага Сіноду Біскупаў па пытаннях моладзі, які пройдзе ў Рыме ў жніўні 2018 г.
Місія і ўнёсак Касцёла ў развіццё Еўропы як супольнага дома — не менш важная тэма пленарнага пасяджэння ў Мінску. Старшыні біскупскіх канферэнцый абмяркуюць, як абвяшчаць Евангелле ў Еўропе.
Сярод удзельнікаў на адкрыцці форуму чакаюцца Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мэр Мінска Андрэй Шорац, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко і прадстаўнікі іншых рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.
Раніцай 28 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзельнікаў на пасяджэнні.
Форум завершыцца ў нядзелю 1 кастрычніка святымі Імшамі ў парафіях Мінска, якія будуць служыць некаторыя старшыні біскупскіх канферэнцый Еўропы. Таксама запланаваны сустрэчы іерархаў з вернікамі гэтых парафій.

Інфармацыя для СМІ

1. Поўная праграма і спіс удзельнікаў. Поўная праграма і спіс удзельнікаў будуць дасяжныя за некалькі дзён да форуму на сайце РКБЕ ў раздзеле «Каляндар» (www.ccee.eu).



2. Месца сустрэчы. Сустрэча будзе праходзіць у мінскім гасцінічным комплексе «Вікторыя-Алімп» за закрытымі дзвярыма, апрача першай сесіі і публічных цэлебрацый (гл. ніжэй праграму для СМІ).

3. Прэс-цэнтр і акрэдытацыя. Доступ у прэс-цэнтр у гасцініцы «Вікторыя-Алімп», магчымасць прысутнічаць на працы рады ў Ратушы і падчас святых Імшаў (пры жаданні рабіць фота і відэаздымкі) дазваляецца толькі акрэдытаваным журналістам (у якасці пропускаў будуць служыць бэйджы). Для замежных журналістаў акрэдытацыя будзе адбывацца праз запыт у прэс-цэнтр РКБЕ (media@ccee.eu).

Для журналістаў з Беларусі акрэдытацыя будзе праходзіць да 25 верасня да 12.00 праз запаўненне формы ў інтэрнэце:

https://form.jotformeu.com/50984195099369



4. Фота і відэаздымкі

Фота і відэаздымкі ў месцах правядзення пленарных пасяджэнняў і ў касцёлах магчымыя пасля атрымання дазволу ад Інфармацыйнай службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Сatholic.by) пры атрыманні акрэдытацыі.


5. Матэрыялы, даступныя журналістам. Акрэдытаваныя журналісты будуць атрымліваць наяўную дакументацыю пад эмбарга ва ўстаноўленым парадку.

Фотаздымкі. Фатаграфіі сустрэч будуць даступныя бясплатна па адрасе: https://photos.app.goo.gl/hCs2ytgJDArRSgbA2

Іх можна выкарыстоўваць з пазначэннем аўтарства (прозвішча фатографа ўказваецца ў файле):



© Shchyhlinskaya Aliaksandra/ccee.eu

© Vitaly Polinevsky/ccee.eu

Праграма для прадстаўнікоў СМІ

(пункты праграмы, адкрытыя для акрэдытаваных журналістаў)


27 Верасня — мінская архікатэдра (плошча Свабоды, 9)
18:30 Святая Імша

Фота і відэаздымкі магчымыя пасля атрымання дазволу ад Інфармацыйнай Службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (director@catholic.by)



28 Верасня Ратуша (плошча Свабоды, 3)
15:30 Прэс-канферэнцыя на адкрыццё пленарнага пасяджэння

Удзел журналістаў, фота і відэаздымкі дазволены толькі пасля запаўнення акрэдытацыйнай формы тут ці пасля атрымання дазволу ад Інфармацыйнай Службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Сatholic.by) праз запыт, дасланы на адрас: director@catholic.by.
Прэс-канферэнцыя будзе праходзіць на італьянскай і беларускай мовах з сінхронным перакладам.
Удзельнікі:

кардынал Анджэло Баньяска, арцыбіскуп Генуі, старшыня РКБЕ

кардынал Вінцэнт Нікалс, арцыбіскуп Вэстмінстэра і віцэ-старшыня РКБЕ

арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, арцыбіскуп Познані і віцэ-старшыня РКБЕ

арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
16:30 Першая сесія
Удзел дазволены толькі акрэдытаваным журналістам.
Прывітальнае слова

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Васіль Жарко, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама

Мітрапаліт Павел, БПЦ

Арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі нунцый у Беларусі


Прачытанне паслання папы Францішка да ўдзельнікаў пасяджэння
Уводзіны ў пленарнае пасяджэнне

кардынал Анджэло Баньяска, арцыбіскуп Генуі, старшыня РКБЕ
17:45 Сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі



Прадстаўленне мясцовых дабрачынных ініцыятыў

ксёндз канонік Юрый Санько, прэс-сакратар ККББ



19:00 Імша ў касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)
Галоўны цэлебрант: кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў



29 верасня
18:30 Урачыстая святая Імша ў мінскай архікатэдры
Урачыстасць святога Міхала Арханёла, заступніка Беларусі

Галоўны цэлебрант: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі


Фота і відэаздымкі дазволены пасля атрымання дазволу ад Інфармацыйнай службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Сatholic.by) праз запыт, дасланы на адрас: director@catholic.by
30 Верасня
18:30 Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44а)

Галоўны цэлебрант: кардынал Анджэло Баньяска


Фота і відэаздымкі дазволены пасля атрымання дазволу ад Інфармацыйнай службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (Сatholic.by) праз запыт, дасланы на адрас: director@catholic.by
Пасля Імшы праўленне РКБЕ і арцыбіскуп Кандрусевіч прадставяць СМІ заключнае паведамленне пленарнага пасяджэння.
1 кастрычніка
Імшы ў розных парафіях Мінска
Фота і відэаздымкі дазволены пасля атрымання дазволу ад Інфармацыйнай службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Сatholic.by) праз запыт, дасланы на адрас: director@catholic.by.
Разам з акрэдытацыяй будзе дасланы спіс парафій і час цэлебрацый святых Імшаў.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка