Паўсядзеннае жыцце насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны




Дата канвертавання14.02.2017
Памер445 b.


Паўсядзеннае жыцце насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі

па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”

Самовіч В.В.

Навуковы кіраўнік:

кандыдат гістарычных навук,

дацэнт А.Г. Каханоўскі

Змест

  • Актуальнасць

  • Мэта

  • Задачы

  • Аб’ект і прадмет даследвання

  • Храналагічныя і геаграфічныя рамкі даследвання

  • Метадалогія даследвання

  • Навуковая гіпотэза

  • Асноўныя вынікі

  • Навуковая навізна

  • Палажэнні, якія выносяцца на абарону



Актуальнасць тэмы дысертацыйнага даследвання

  • Сучасная навуковая супольнасць надае вялікую ўвагу вывучэнню паўсядзеннага жыцця, сацыяльных настрояў і сацыяльнага вобліка чалавека ў розныя гістарычныя эпохі.

  • Тэма “паўсядзеннасці” Першай сусветнай вайны ў айчыннай гістарыяграфіі не была прадметам спецыяльнага даследвання.

  • Развіцце беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне агульначалавечых каштоўнасцей і інтарэсаў ў годы Першай сусветнай вайны, з аднаго боку, і развіцце нацыянальнага самавызначэння і вяртанне да традыцый і вопыту прошлых пакаленняў, з іншага, выклікаюць патрэбу вывучэння самарэалізацыі розных груп пад час ваеннага ліхалецця для стварэнне поўнай гістарычнай перспектывы.

  • Феномен адаптацыі беларускага насельніцтва к цяжкім ўмовам акупацыі, выпрацоўкі і статэгіямі выжывання да канца не асэнсован.



Мэта даследвання

рэканструкцыя і аналіз узаемаадносін чалавека з нямецкай уладай, грамадствам, уключая прававыя, эканамічныя, псіхалагічныя, межасабовыя сувязі ў беларускім грамадстве.

Задачы:

  • прааналізаваць уплыў ваенных, палітыка – прававых, сацыяльна – эканамічных, нацыянальных і іншых фактараў на становішча насельніцтва ў гады Першай сусветнай вайны ў той часцы Беларусі, якая апынулася ў зоне германскай акупацыі.

  • ахарактарызаваць палітыку Германіі і яе уплыў на штодзеннае жыцце насельніцтва

  • адлюстраваць міжнацыянальны (польска –беларускі, руска – беларускі, нямецкі, яўрэйскі, літоўскі і інш.) кантэкст ў рэгіене і яго ўплыў на складванне сацыяльнай структуры грамадства

  • вызначыць ролю грамадскіх арганізацый, органаў мясцовага самакіравання ў жыцці простага насельніцтва заходняй часткі Беларусі.



Аб’ект даследвання



Храналагічныя рамкі даследвання: 1915 -1918 гг.

Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

Мікалай Гаген. Жыхар прыфрантавой вескі Ляхавічы ў двух кіламетрах

ад перадавой. Заходні фронт. 1917.

Метадалогія даследвання

Метадалагічную аснову даследвання склала апора на шырокае кола крыніц і літаратуры па тэме. Даследванне базіруецца на прынцыпах гістарызма і аб’ектыўнасці, крытычнай інтэпрытацыі крыніц, сістэматызацыі і параўнаўчым аналізе дадзеных, дэпалітызаваным падыходзе да гісторыі.

У дадзенай магістарскай працы былі выкарыстаны наступные метады:
  • Агульнанавуковыя метады:

    • Аналіз і сінтэз
    • Індукцыя і дэдукцыя
    • Аналогія
    • Параўнанне


Метадалогія даследвання

  • Традыцыйныя гістарычныя метады:

    • праблемна – тэарытычны
    • параўнальна-гістарычны
    • гісторыка – тыпалагічны
  • Нетрадыцыйныя інавацыйныя метады:

    • сацыяльна-псіхалагічныя метады (псіхалагічны аналіз, групавыя фантазіі і г.д.)
    • колькасны аналіз
    • метады герменэўтыкі (вызначэнне намекаў ў тэксце шляхам вывучэння гістарычных рэалій, крытыка тэкста)
    • метады сучаснай лінгвістыкі (вызначэнне прыроды тэкста, граматычны аналіз)


Навуковая гіпотэза

  • Першая сусветная вайна закранула Беларусь самым непасрэдным чынам, падзяляючы яе тэрыторыю лініяй фронту. Да канца 1915 г. пад нямецкай акупацыяй апынуліся заходнія абшары краіны плошчаю 50 тыс. км2 , што складала прыкладна 25% сучаснай тэрыторыі Беларусі. Насельніцтва, што апынулася пад акупацыяй атрымала моцную культурную траўму, што не была пераадолена ў міжваенны перыяд і злілася ў сучасным разуменні з наступствамі Другой сусветнай вайны.



Асноўныя вынікі

  • У дысертацыйнай працы былі прааналізаваны уплывы ваенных, палітыка – прававых, сацыяльна – эканамічных, нацыянальных і іншых фактараў на становішча насельніцтва ў гады Першай сусветнай вайны на акупаванай часцы Беларусі.

  • Палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў была шматбаковай і ахоплівала не толькі шматлікія сферы жыцця насельніцтва Заходняй Беларусі, але літаральна ўваходіла ў кожную сям’ю, змяняўшы паўсядзённае жыцце насельніцтва.

  • Шматнацыянальнасць рэгіену стала важным фактарам у складванні паўсядзненнага жыцця насельніцтва, бо у залежнасці ад нацыянальнасці і верапрыналежнасці у дачыннені да кожнай группы праводзілася асобная палітыка нямецкага кіраўніцтва.

  • Грамадскія арганізацыі (Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны, Беларускі клуб і інш.) аб’ядноўвалі ўсе палітычныя групы беларусаў, католікаў і праваслаўных, і сталі агульнанацыянальнымі арганізацыямі.



Навуковая навізна

  • У дадзеным даследванні шмат увагі нададзена “чалавечаму вымярэнню” вайны, соцыякультурнаму ўспрыманню праяўленняў мілітарызма грамадствам і асобнымі людзьмі, разгляду ваеннага вопыта з пазіцый гісторыі паўсядзеннасці, ваенна – гістарычнай антрапалогіі і гісторыі прыватнага жыцця.

  • У дысертацыі выкарастаны новыя крыніцы і факты, якія раней не былі уведзены ў праблемнае поле беларускай гістарыяграфіі.

  • Дадзеная праца разглядае тэму паўсядзеннасці пры спалучэнні макра- і мікрагістарычных падходаў, выкарыстання традыцый гісторыі падзей і гісторыі паўсядзеннасці, індывідуальных і калектыўных практык выжывання насельніцтва ва ўмовах акупацыі, што дазволіла стварыць пэўны вобраз паўседзеннага жыцця насельніцтва ў гады Першай сусветнай вайны пад нямецкай акупацыяй.

 

Палажэнні, якія выносяцца на абарону



Палажэнні, якія выносяцца на абарону

  • Імкнучыся вырашыць праблему шматнацыянальнагага насельніцтва, фельдмаршал Гіндэнбург выдаў загад аб кіраванні “Обер-Ост”, дзе гаварылася, што ўсе народы ў акупіраваным краі валодаюць аднолькавымі правамі. У выніку да ўсіх нацыянальнасцяў у роўнай меры датычыўся ранейшы ўказ аб забароне ўсялякай палітычнай дзейнасці, выдадзены Гіндэнбургам 28 ліпеня 1915 г., але дазвол на функцыянаванне грамадзянскіх камітэтаў. Усім нацыянальнасцям была дазволена абмежаваная культурная дзейнасць:да прыкладу, мець газету на роднай мове, такой для беларусаў была газета “Homan“, якая выходзіла з лютага 1916 г.

  • Культурна-асветніцкая дзейнасць грамадскіх арганізацый пад нямецкай акупацыяй пашыралася на шматлікія бокі жыцця, зрабіўшы годы вайны не “страчаным часам”, а часам развіцця беларускай нацыі, яе творчага патэнцыялу і магчымасцяў, часам зараджэнне нацыянальнай ідэі і ўсталявання нацыянальнай свядомасці. Арганізацыі, створаныя падчас першай сусветнай вайны працягвалі дзейнасць і ў 20-я гады, падтрымліваючы беларускі дух ужо на акупаваных палякамі землях.



Дзякуй за ўвагу!

Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

Аўтар немядомы.“Ліст на радзіму”. 1916, чэрвень

Адрэс асабістага сайта: v-samovich.narod.ru



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка