ПАЎтарэнне І сістэматызацыя ведаў па тэме “дзеепрыметнік”



Дата канвертавання18.04.2017
Памер56.07 Kb.
#8171
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Затур’янскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

ПАЎТАРЭННЕ

І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ

ПА ТЭМЕ “ДЗЕЕПРЫМЕТНІК”

БЕЛАРУСКАЯ МОВА, 7 КЛАС

Грышкевіч Алена Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

адукацыя вышэйшая, першая кваліфікацыйная

катэгорыя, стаж работы 23 гады

2014 год
Мэта: паглыбленне і сістэматызацыя ведаў вучняў пра дзеепрыметнік як асобую форму дзеяслова.



Задачы:

  • замацоўваць уменне знаходзіць дзеепрыметнікі і вызначаць іх граматычныя прыметы, правільна ўтвараць і ўжываць дзеепрыметнікі, выдзяляць дзеепрыметнікавыя звароты на пісьме;

  • фарміраваць навыкі самаадукацыі і самакантролю, развіваць пазнавальныя і творчыя здольнасці, выпрацоўваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі;

  • фарміраваць уменне перакладаць тэксты на беларускую мову; правільна ўспрымаць прачытанае на рускай мове і дакладна перадаваць яго па-беларуску;

  • праз сістэму заданняў і практыкаванняў паўплываць на выхаванне пачуцця любові да Радзімы, роднага краю;

  • фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / Г.М.Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009; эпіграф да ўрока; карткі з заданнямі.

Ход урока



І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Будзь заўсёды, як Радзіма, добры,

Будзь ласкавы, як яе трава,

Будзь высокі, без памкненняў дробных,

Як над полем неба сінява.

Просты будзь, як калыханка маці,

Дбайны будзь, як сейбіт і ратай,

Нават калі ўсё на свеце страціў –

Заклінаю: гэта – не аддай!

В.Зуёнак


  • Да чаго заклікае паэт?

  • Якія з пералічаных ім якасцей спатрэбяцца вам на сённяшнім уроку?

ІІ.Вызначэнне тэмы і мэты ўрока.

  1. Агучванне тэмы ўрока. (Тэма запісана на дошцы.)

2.Мэтавызначэнне.

ІІІ.Актуалізацыя і замацаванне вывучанага на мінулых уроках.

1.Арфаграфічная хвілінка.

Мультымеды.., відэ.., вінчэст..р, камп’ют..р.



2.Праца з тэкстамі.

Заданне для першай групы. Прачытаць і вызначыць у тэксце дзеепрыметнікі і дзеясловы, ад якіх гэтыя дзеепрыметнікі ўтварыліся.

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,

Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны –

Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,

Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам…

П.Панчанка

Заданне для другой групы. Прачытаць і вызначыць у тэксце дзеясловы, якія ўжыты ва ўрыўку, утварыць ад іх дзеепрыметнікі.

Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас друга – на хвіліну спыніць,

Голас любай – сагрэць сонцам лета,

Голас маці – вярнуць з таго свету.

М.Танк

ІV.Вусная размінка.

1.Дзеепрыметнік – гэта…?

2.Прыметы якіх часцін мовы мае дзеепрыметнік?

3.Якія прыметы прыметніка мае дзеепрыметнік?

4.Якія прыметы дзеяслова мае дзеепрыметнік?

5.Якую ролю ў сказе маюць дзеепрыметнікі?

6.Што такое дзеепрыметнікавы зварот?

V.Праца з тэкстам.

Заданне для першай групы. Прачытайце тэкст. Вызначце стыль і тып маўлення. Знайдзіце і вызначце дзеепрыметнікі, вызначце суфіксы.

Крыж Ефрасінні Полацкай

У 1162 годзе полацкі ювелір Лазар Богша стварыў па заказе Ефрасінні Полацкай крыж. Крыж шасціканцовы, даўжынёй 51 сантыметр, аснова драўляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасцях прымацаваны 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, арнаментальнымі кампазіцыямі, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паведамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 года крыж захоўваўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі. У час вайны крыж быў вывезены акупантамі, месца яго знаходжання сёння невядома.


Заданне для другой групы. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Якія змены адбыліся пры перакладзе?

До ближайшей деревни осталось ещё километров десять, а большая тёмно-лиловая туча, взявшаяся бог знает откуда, быстро подвигалась к нам. Солнце, ещё не скрытое облаками, ярко освещает её мрачную фигуру. Изредка вдалеке вспыхивает молния и слышится гул, постепенно усиливающийся, приближающийся и переходящий в прерывистые раскаты, обнимающие весь небосклон…


5. Фізкультхвілінка.

Раз – падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца,

Тры – галоўкай паківаць,

На чатыры – рукі шырай,

Пяць – рукамі памахаць,

Шэсць – прысесці і за парты ціха сесці.

VІ. Індывідуальная работа.

1.Дапоўніць дзеепрыметнікі залежнымі словамі, паставіўшы, дзе трэба, дзеепрыметнікавы зварот пасля назоўніка. Скласці сказы і ўключыць іх у тэкст на тэму “Восень”.

Зацягнутае неба. Навіслыя хмары. Пажоўклыя дрэвы. Апалае лісце. Скошаныя лугі. Парыжэлыя стагі. Аголеныя палеткі. Прыціхлая зямля.



VІІ. Кантроль засваення ведаў.

Тэставыя заданні

1.Якім членам сказа можа быць дзеепрыметнік?

а)выказнікам, азначэннем;

б)дапаўненнем;

в)дзейнікам, акалічнасцю.

2.Якія граматычныя прыметы прыметніка мае дзеепрыметнік?

а)трыванне, час, стан;

б)лік, склон, род;

в)асоба, лад, спражэнне.

3.Вызначце сказ з дзеепрыметнікавым звароткам?

а)Пры раскопках гарадзішча знойдзена шмат гліняных пасудзін.

б)Яны аддавалі перавагу нефарбаванай палатнянай тканіне.

в) Лісце апалае з дрэў вецер гнаў па дарозе.

4.У якім сказе дапушчана пунктуацыйная памылка?

а)Зімняя шапка, надзетая крыху набок вельмі ішла да твару.

б)Напоўненыя вадой, збаны можна прыняць за сімвал жыцця.

в)Прыгатаванымі з грыбоў стравамі можна было б вельмі разнастаіць

любое меню

5.Вызначце дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу.

а)прамок, збялелі;

б)расчырванеўся, пасівелі;

в)прамоклы, расчырванелы.

6.Як змяняюцца дзеепрыметнікі? Выберыце правільны адказ.

а)па ліках і родах (у адзіночным ліку);

б)па асобах і ліках;

в)па ліках, склонах і родах (у адзіночным ліку).

7.Граматычныя прыметы дзеепрыметніка ў сказе Наведаў я пазелянелыя



лугі з’яўляюцца:

а)незакончанае трыванне, залежны стан,прошлы час, назоўны склон;

б) закончанае трыванне,незалежны стан,прошлы час, множны лік,

вінавальны склон;

в) закончанае трыванне, залежны стан, цяперашні час, назоўны склон,

множны лік.

8.Выберыце сказ, у якім часціцу НЕ з дзеепрыметнікамі трэба пісаць асобна.

а)Нікім (не)палітыя кветкі ўжо пачыналі вянуць.

б)(Не)забытая крыўда не давала пакою.

в)На стале ляжаў (не)пачаты пачак пячэння.



VІ. Рэфлексія.

Ліст самаадчування

Было цікава.

Я сумаваў.

Актыўна працаваў.

Я стаміўся.

Ледзь дачакаўся канца ўрока.



Не заўважыў, як праляцеў час на ўроку.
VІІ. Падвядзенне вынікаў.

VІІІ. Дамашняе заданне.

Сачыненне-мініяцюра “Я роднай вёскай ганаруся”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал