Паважаныя бацькі!




Дата канвертавання28.04.2017
Памер11.92 Kb.
Парады па падрыхтоўцы да школы.
Паважаныя бацькі!
Вось Вы і стаіце разам з дзецьмі на парозе школы. Вы гатовы пераступіць яго з радасцю? Ці гатова Ваша дзіця да школы? Ці гатовы Вы дапамагчы яму ў падрыхтоўцы?

Для таго, каб дасягнуць добрых вынікаў у гэтай працы, нам неабходна рухацца ў адным накірунку.


  • Хваліце дзіцяці за любыя, нават нязначныя поспехі.

  • Набярыцеся цярпення, выключце са зносін з дзіцём вокрыкі і рэзкасць.

  • Калі ў дзіцяці ёсць праблемы з парушэннем мовы, паспрабуйце вырашыць іх да школы.

  • Дзіця павінна ўмець самастойна апранацца, зашпільваць гузікі, маланкі, завязваць шнуркі.

  • Дзіця павінна ведаць хатні адрас, упэўнена называць імёны і імя па бацьку бацькоў.

  • Вучыце дзіця ўтрымліваць увагу на выкананні аднаго задання на працягу 10-15 хвілін.

  • Вучыце дзіця арыентавацца ў прасторы, словамі пазначаць месцазнаходжанне прадмета ў адносінах да сябе.

  • Развівайце ўменне даваць абагульняючыя паняцці прадметам (мама, тата, дачка, сын - гэта сям'я.).

  • Знаёмце дзіця з лічбамі.

  • Трэніруйце навык прамога і зваротнага лічэння.

  • Вучыце дзіця параўноўваць прадметы па велічыні.

  • Вучыце з дзіцём азбуку, вучыце складаць літары ў склады, дзяліць словы на склады.


Уважліва стаўцеся да здароўя дзіцяці. Добрае здароўе - залог паспяховага навучання ў школе!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка