Паважаныя калегі! Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі 9–11 красавіка 2014 г




Дата канвертавання14.03.2019
Памер31.28 Kb.





Паважаныя калегі!
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі 9–11 красавіка 2014 г. праводзяць XXIІI Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) «Музычная культура Беларусі: традыцыі вуснай і пісьмовай творчасці». У рамках Чытанняў пройдзе Міжнародны фестываль этнакультур.
Тэматыка чытанняў:

  • музычныя этнакультуры Беларусі і свету ў сучасных даследаваннях (да юбілеяў этнамузыколагаў Ф. А. Рубцова, З. В. Эвальд, О. Кольберга);

  • кампазітарская творчасць: праблемы стылю, формы, мастацкай практыкі (да памятных дат беларускіх кампазітараў М. М. Чуркіна, Я. А. Глебава, У. У. Алоўнікава);

  • актуальныя праблемы даследавання музычна-выканальніцкага мастацтва;

  • новыя накірункі ў вывучэнні пытанняў гісторыі i тэорыі музыкі.

Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дактарантаў і аспірантаў.

Заяўкі з тэмай даклада і звесткамі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы ці вучобы, пасада, вучоная ступень і званне, тэлефон для сувязі, е-mail, для аспiрантаў – звесткі пра навуковага кіраўніка) просім даслаць да 20 сакавіка 2014 г. уключна на электронны адрас: vestibdam@gmail.com. Рэгламент выступлення – да 15 хвілін. Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Тэксты навуковых артыкулаў, падрыхтаваныя на матэрыяле дакладаў, прадстаўляюцца падчас рэгістрацыі ў раздрукаваным і электронным выглядзе. Тэксты афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь: аб’ём артыкула – 14 000-20 000 знакаў, анатацыі на беларускай / рускай і англійскай мовах абъёмам 30–100 слоў, звесткі пра аўтара, фота аўтара ў электронным фармаце. Да артыкулаў аспірантаў дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку.

Аргкамітэт мае права адбору артыкулаў для публікацыі ў навуковых выданнях БДАМ.

Тэлефоны для даведак: (+375 17) 328 55 02 (аддзел міжнародных сувязей, Аванесян Рузана Георгіеўна); (+375 17) 328 55 01 (факс).







Уважаемые коллеги!
Министерство культуры Республики Беларусь и Белорусская государственная академия музыки 9–11 апреля 2014 г. проводят XXIІI Международные научные чтения памяти Л. С. Мухаринской (1906–1987) «Музыкальная культура Беларуси: традиции устного и письменного творчества». В рамках Чтений пройдет Международный фестиваль этнокультур.
Тематика чтений:

  • музыкальные этнокультуры Беларуси и мира в современных исследованиях (к юбилеям этномузыкологов Ф. А. Рубцова, З. В. Эвальд, О. Кольберга);

  • композиторское творчество: проблемы стиля, формы, художественной практики (к памятным датам белорусских композиторов Н. Н. Чуркина, Е. А. Глебова, В. В. Оловникова);

  • актуальные проблемы исследования музыкально-исполнительского искусства;

  • новые направления в изучении вопросов истории и теории музыки.

Приглашаем принять участие в конференции специалистов в области музыкального искусства, преподавателей, научных сотрудников, докторантов, аспирантов.

Заявки с темой доклада и сведениями об авторе (ФИО без сокращений, место работы или учебы, должность, ученая степень и звание, телефон для связи, е-mail, сведения о научном руководителе – для аспирантов) просим прислать до 20 марта 2014 г. включительно на электронный адрес: vestibdam@gmail.com. Регламент выступления – до 15 минут. Языки конференции – русский, белорусский.

Тексты научных статей, подготовленные на материале докладов, представляются во время регистрации в электронном и распечатанном виде. Также предоставляется фото автора в электронном формате. Тексты оформляются в соответствии с требованиями ВАК Республики Беларусь: объем статьи – 14 000-20 000 знаков, аннотация на белорусском / русском и английском языках объемом 30–100 слов, сведения об авторе. К статьям аспирантов прилагаются рецензия и выписка из протокола заседания кафедры с рекомендацией к печати.



Оргкомитет имеет право отбора статей для публикации в научных изданиях БГАМ.

Телефон для справок: (+375 17) 328 55 02 (отдел международных связей, Аванесян Рузанна Георгиевна). Факс (+375 17) 328 55 01.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка