Павуціна” (Гульня для вучняў 5-11 класаў па раздзеле “Лексіка. Фразеалогія”) Мэта: падагульніць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял па тэме «Лексіка. Фразеалогія»




Дата канвертавання29.12.2016
Памер125.33 Kb.
Павуціна”

(Гульня для вучняў 5-11 класаў па раздзеле “Лексіка. Фразеалогія”)


Мэта:

  • падагульніць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял па тэме «Лексіка.Фразеалогія»;

  • развіваць лагічнае мысленне вучняў, уменне абгрунтоўваць сваё меркаванне, творчыя здольнасці; папаўняць актыўны слоўнік вучняў;

  • выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.


Умовы гульні:

1. На дошцы крэйдай намалявана павуціна. На павуціне прымацаваны кружочкі з нумарамі ад 1 да 50.

2. У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды.

3. Першая каманда выбірае нумар кружка. Вядучы бярэ кружок з «павуціны» і зачытвае пытанне.

4. У гульні сем тэм і 42 пытанні. Пад астатнімі нумарамі хаваюцца: «павук» — пераход хода (7 нумароў); «жамчужына» — каманда атрымлівае 1 бал і прадаўжае гульню; «кропля вады» — «змываюцца» ўсе набраныя да гэтага балы.

Ход гульні

Тэма I. «Сінонімы»

1. Да слоў першай групы падбярыце сінонімы з другой. Запішыце іх парамі.

1. Айчына, лодка, велікан, лётчык, выпадак, адважны.

2. Пілот, здарэнне, Радзіма, храбры, човен, гігант.

Адказ. Айчына — Радзіма, лодка — човен, велікан — гігант, лётчык — пілот, выпадак — здарэнне, адважны — храбры.

2. «Жамчужына».

3. Падбярыце сінонімы да слова «лес». (Пушча, бор, гай, тайга, сасняк, сасоннік, хвойнік, дуброва, бярэзнік, асіннік, алешнік.)

4. «Павук».

5. Замяніце словазлучэнні сінанімічнымі словамі.

Апытальны ліст, аб'ява аб спектаклі, штучны вадаём для плавання, апісанне жыцця.



Адказ. Анкета, афіша, басейн, біяграфія.

6. Да выдзеленых слоў падбярыце сінонімы.

Свежая прасціна, свежая газета, ціхі голас, ціхі чалавек, лёгкая задача, лёгкая крыўда.

Адказ. Чыстая; новая, апошняя; нямоцны, слабы; маўклівы; даступная, простая; павярхоўная, несур'ёзная.

Тэма II. «Запазычаная лексіка»

7. «Павук».
8. «Кропля вады».

9. Прачытайце сінанімічныя рады слоў. Назавіце сярод іх запазычаныя:

а) адлегласць, прамежак, інтэрвал, дыстанцыя;

б) пастанова, рашэнне, указ, рэзалюцыя;

в) перамена, перапынак, антракт.



10. Назавіце лексічнае значэнне слоў нямецкага паходжання.

Ліхтар, муфта, флюгер.



Адказ. Ліхтар — род лямпы з закрытым шклом для асвятлення двароў, вуліц…; муфта — цёплы, адкрыты з двух бакоў мяшочак для сагравання рук як прыналежнасць жаночай вопраткі; флюгер — рухомы прыбор для вызначэння напрамку і хуткасці ветру.

11. Да іншамоўных слоў падбярыце беларуская адпаведнікі.

Паўза, кансенсус, флірт, дыспут, унікальны.



Адказ. Перапынак; згода, адзінства; какецтва, лёгкае заляцанне; спрэчка; адзіны, выключны.

12. Па лексічным значэнні назавіце слова нямецкага паходжання.

Аб'ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт...) прададзены. (Аншлаг.)

Марлевая стужка, якая ўжываецца для перавязкі ран. (Бінт.)

13. Словы іншамоўнага паходжання, якія абазначаюць такія прадметы і з'явы, што адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці жыцця якога-небудзь народа... (Экзатызмы.)
Тэма III. «Адназначныя і мнагазначныя словы»

14. Вызначце мнагазначныя словы.

Басейн, гадзіна, гасцінец, двор, давесці, завод, калыска, кардон, наважыць, рацыя. (Басейн, гадзіна, давесці, калыска.)



15. «Павук».

16. Словы, якія маюць некалькі значэнняў, называюцца... (мнагазначнымі).

17. Выпішыце адназначныя словы.

Адвячорак, аддзел, адзнака, адлегласць, адрасант, акварэль, акустыка, аксід, ансамбль. (Адвячорак, адрасант, аксід.)



18. У кожным радзе знайдзіце адназначнае слова:

а) корань, канчатак, прыстаўка, аснова;

б) акалічнасць, дзейнік, азначэнне, дапаўненне;

в) калена, шыя, плячо, кісць.



Адказ. Канчатак, дзейнік; кісць.

19. «Трэці лішні»:

а) галка, давер, калода;

б) гнеў, змрочны, асенні;

в) вербалоз, агрэгат, гасціннасць.



Адказ. Калода, змрочны, агрэгат — мнагазначныя словы, астатнія — адназначныя.

20. Адкажыце на жартоўныя пытанні.

• Які часопіс з'яўляецца падчас дажджу? (Вясёлка.)

• Што можа ісці, застаючыся на месцы? (Гадзіннік.)

• Якую лінейку нельга выкарыстоўваць для чарчэння? (У сшытку.)

• 3 якога аўтамата нельга страляць? (Тэлефон-аўтамат.)
Тэма IV. «Агульнаўжывальныя і дыялектныя словы»

21. «Кропля вады».

22. «Трэці лішні».

а) Капаніца, матыка, гачка;

б) даўганогі, цыбаты, падгалісты;

в) рагач, сахаты, лось.



Адказ. Матыка, даўганогі, лось.

23. «Павук».

24. Вызначце дыялектныя і агульнаўжывальныя словы з адным і тым жа значэннем.

Аднолькавых красак збярэцца букет раскошны, аднакіх дрэў колькі хочаш — крывых ці ў струнку (А. Русецкі).

Праўду ўчора казаў пра галалёд Снапок. I чаго толькі не прыдумаюць у нябеснай канцылярыі... Учора — абліваха, сёння — галалёдзіха (М. Вышынскі).

Адказ. Аднолькавых — аднакіх, галалёд — абліваха, галалёдзіха.

25. Растлумачце значэнне дыялектызмаў, падбярыце да іх агульнаўжывальныя словы.

Картопля; сварба; додня, дасвецце; дыхавіца, трасіна; морась, імжачка.



Адказ. Бульба; сварка, досвітак, дрыгва; імгла, імжа.

26. Здагадайцеся, што абазначаюць пры-казкі.

1) Аж нос у прысядкі ходзіць.

2) Бяжком, але не хапаючыся.

3) Лета на зіму сварыцца.



Адказ. 1) Гавораць, бачачы, што хто-небудзь старанна, хутка есць; 2) хітраванне, паказная стараннасць; 3) гавораць у гарачае лета пасля марознай, лютай зімы.

27. Да дыялектызмаў падбярыце агульнаўжывальныя словы.

Маршчакі; бярно, кругляк, калода; загарэласць, загара.

Адказ. Маршчыны, бервяно, загар.

28. Карэктар. Знайдзіце ў кожным сказе памылку, звязаную з дыялектнымі асаблівасцямі вымаўлення.

Юля вупіла чаю. Мы ўвайшлі ў антобус. Была позняя вісна.

Адказ. Выпіла, аўтобус, вясна.

Тайм-аўт

Гледачы чытаюць беларускія вершы пра родную мову (на выбар).


Тэма V . «Устарэлыя словы і неалагізмы»

29. «Жамчужына».

30. «Павук».

31. Словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку ў сувязі са знікненнем тых рэалій, якія былі імі абазначаны, называюцца... (гістарызмамі).

32. Неалагізмы — гэта словы, якія... (адлюстроўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, культуры і г. д.).

33. Знайдзіце ў сказе ўстарэлае слова і падбярыце адпаведнае па значэнні слова з сучаснай беларускай мовы.

Як перст, ён адзін, небарака, туман не зыходзіць з вачэй. (Перст — палец.)



34. Прачытайце ўстойлівыя словазлучэнні, выдзеліце ўстарэлыя словы, растлумачце іх значэнне.

Цэлы сажань у плячах. Пуд солі з'есці. Аршын з шапкаю. Не фунт ізюму.



Адказ. Сажанъ — старая руская мера даўжыні, роўная 2,34 м; пуд — руская мера вагі, роўная 16,3 кг; аршын — мера даўжыні, роўная 71,12 см; фунт — былая мера вагі, роўная 405,9 г.

35. Запішыце сучасныя адпаведнікі да ўстарэлых слоў.

Чало, аэраплан, жывот, асадка, імбрык, атрамант, лемантар.

Адказ. Лоб, самалёт, жыццё, ручка, чайнік, чарніла, буквар.

36. Растлумачце значэнне неалагізмаў.

Біёніка, інтэрбачанне.



Адказ. Біёніка — навука, якая вывучае структуры і функцыі жывых арганізмаў з мэтай стварэння гэтых структур і функцый тэхнічнымі сродкамі; інтэрбачанне — міжнароднае тэлевізійнае аб'яднанне, створанае ў 1960 годзе ў Празе, а таксама перадачы на яго сетцы.
Тэма VI . «Прамое і пераноснае значэнне слоў»

37. Прадоўжыце выказванне.

Прамое значэнне слова — гэта ... (Яго асноўнае, зыходнае значэнне, якое замацавалася за ім пастаянна.)



38. «Жамчужына».

39. Назавіце словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць словы з пераносным значэннем.

Заваяваць дзяўчыну, заваяваць аўтарытэт, заваяваць краіну; пёрыстае воблака, воблака пылу.

40. «Павук».

41. Назавіце ў спалучэннях словы, ужытыя ў прамым значэнні. Вызначце сэнс слоў, ужытых у пераносным значэнні.

Часаць лён: часаць у горад (хутка ісці); часаць языком (пляткарыць).

42. «Трэці лішні».

а) Жывая істота жывая мова рамана, жывая дарога;

б) малаціць у дзверы, малаціць пшаніцу, малаціць посуд;

в) аблічча горада, нацыянальнае аблічча літаратуры, знаёмае аблічча.



43. Змяніце ў словазлучэннях галоўныя словы так, каб залежныя словы сталі ўжывацца ў пераносным значэнні.

Залатыя завушніцы, стальныя рэйкі, кіслая капуста, зорная ноч, шчодры дзядзька, ружовая сукенка.



Адказ: залатыя рукі, стальныя нервы, кіслы твар, зорная хвароба, шчодры ўраджай, ружовая надзея.
Тэма VII. «Прафесійныя словы. Навуковыя тэрміны»

44. Вызначце, кім працуюць людзі, якія часта ўжываюць гэтыя словы:

а) ампутаваць, бінт, вата, ёд;

б) пірагі, кафэ, цеста, фарш, мучныя вырабы;

в) выказнік, слова, фанетыка.



Адказ. Доктар, кулінар, настаўнік.

45. «Кропля вады».

46. «Павук».

47. Словы, якія выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі людзей, аб'яднаных агульнасцю навуковай, тэхнічнай і іншымі відамі прафесійнай дзейнасці, адносяцца да ... (спецыялънай лексікі).

48. Запішыце словы, характэрныя для прафесіі ўрача.

49. Лінгвістычная задача.

Ансамбль з двух выканаўцаў называецца дуэтам. А як называецца ансамбль, у якім музыкантаў трое? Чацвёра? Пяцёра? Шасцёра?



Адказ. Трыа, квартэт, квінтэт, секстэт.

50. Суаднясіце назвы хвароб і іх тлумачэнне.

Ларынгіт Запаленне слізістай абалонкі гартані.

Нефрыт Запаленне нырак.

Патагенез Паслядоўнасць узнікнення і развіцця ў арганізме якога-небудзь паталагічнага працэсу ці хваробы ў цэлым, а таксама раздзел паталогіі, які вывучае гэты працэс.


Падвядзенне вынікаў.

Дадатак



Павук

Жамчужына

жамчужына




Кропля вады



42

1




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка