Пціцкая сярэдняя школа




Дата канвертавання03.01.2017
Памер302.36 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пціцкая сярэдняя школа”

Матэрыял да раённага этапу конкурса праграм аб’яднанняў па інтарэсам фальклорнага накірунку

Фальклорны клуб

Аўтар: кіраўнік фальклорнага

клуба “Спадчына”, ДУА

“Пціцкая СШ”

Зізюк Людміла Іосіфаўна

Тлумачальная запіска
Першапачаткова сваю дзейнасць наш фальклорны клуб пачаў ў рамках ідэйна-патрыятычнага і сямейнага выхавання на базе школьнага краязнаўчага кутка. У састаў клуба ўваходзілі вучні старэйшых класаў. Намаганнямі ўдзельнікаў клуба пачалі распрацоўвацца экскурсіі па школьным краязнаўчым кутку, фальклорныя пастаноўкі, з якімі вучні выступалі на бацькоўскіх сходах у школе, а таксама ў месным Доме народнай творчасці. Паступова састаў удзельнікаў клуба павялічыўся з ліку бацькоў, педагогаў і работнікаў школы.

Выкарыстоўваючы метады і сродкі народнай педагогікі ўдзельнікі клуба вывучаюць сваю родную мову, літаратуру, фальклор роднага краю: яго абрадавую культуру, традыцыі і працоўныя навыкі .

Усё гэта абудзіла да роздуму аб тым, якім шляхам ісці далей. Праводзіліся гутаркі з удзельнікамі клуба аб нашай культурнай спадчыне, як яна перадавалася з пакалення ў пакаленне, і што зараз наша задача сабраць, захаваць і пайсці далей “Са спадчынай продкаў у будучыню”.

Для гэтага пачалася работа па расшырэнню кутка народнай творчасці ў напрамку “Беларуская народная культура” у школьным краязнаўчым кутку.

Наведаўшы сваіх бабуль і дзядуль, вучні і працаўнікі школы пачалі збіраць прадметы сялянскага побыту і хатняга ўжытку, прылады працы для ткацтва і апрацоўкі льну і звесткі аб іх.

Былі праведзены этнаграфічныя экспедыцыі па родным краі ў вёскі Багрымавічы, Рог, Млынок нашага сельскага савета.

На наступны год мы распрацавалі пошукавыя і краязнаўчыя заданні па накірунках экспедыцыі «Наш край» для вучняў школы і ўдзельнікаў клуба , плануем падвядзенне вынікаў гэтай працы ў выглядзе выстаў, конкурсаў, афармлення збіральніцкіх і даследчых прац, відэафільмаў.

Стала правілам пры правядзенні фальклорных і каляндарна-абрадавых свят праводзіць выставы творчых работ удзельнікаў клуба “Матчын ручнік”, “Бабуліны зёлкі”, “Прылады працы”, а таксама творчых работ вучняў, вырабленых на гуртках “Рукадзельніца”, “Умелыя рукі”.

Уся праведзеная работа пабудзіла нас да стварэння фальклорнага клуба “Спадчына”, на аснове выхавання моладзі і іх бацькоў сродкамі народнай педагогікі, праз пастаноўкі сямейна-абрадавых свят, вывучэнне радаводу і мясцовых народных промыслаў.

Напрамкі дзейнасці і праграма фальклорнага клуба “Спадчына”:

І раздзел - «Вяртанне да каранёў сваіх»

(Каляндарна і сямейна- абрадавыя святы)

ІІ раздзел - «Сямейны куфэрак» 



(Выставы работ народных умельцаў)

ІІІ раздзел - «Радавод»



(Састаўленне радаводу сваёй сям’і; летапісу роднага краю)


Вучэбна-тэматычны план
У працэсе правядзення заняткаў плануецца вырашэнне наступных задач:

1. Знаёмства з каляндарнымі святамі і звязанымі з імі абрадамі і народным мастацтвам беларусаў.



2. Ахова і зберажэнне рэгіянальнай і лакальнай традыцыйнай народнай спадчыны.

3. Выяўленне і вяртанне ў практыку разнастайных формаў асноўных відаў фальклорнай спадчыны краю.



4. Развіццё фальклорна-мастацкіх уменняў і здольнасцяў, творчага патэнцыялу школьнікаў.

5. Фарміраванне каштоўнасных арыенціраў і грамадскай думкі.

6. Папулярызацыя народнага мастацтва ў школьным асяродку.

7. Выхаванне мастацкага густу, любові да роднай культуры, падрыхтоўка здольных творцаў у галіне этнакультуры.



Удзельнікі гуртка маюць на мэце:

  • вывучэнне і папулярызацыю на навуковай аснове беларускага народнага мастацтва;

  • комплексную, сістэмную, доўгатэрміновую, шматузроўневую сумесную працу школьнікаў рознага ўзросту (маецца на ўвазе арганізацыя сістэмы гурткоў); навучальных і культурных устаноў.

Праграма разлічана на 36 гадзін. Акрамя ўводных і заключных заняткаў, астатнія падзяляюцца на чатыры блокі, якія адпавядаюць восеньскім, зімовым, веснавым і летнім святам.

Прапанаванае размеркаванне заняткаў па гадзінах (табліца 1) педагог можа змяніць у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі і магчымасцямі ўдзельнікаў.

Табліца 1.



Прыкладнае размеркаванне матэрыялу па гадзінах


Змест

Колькасць

гадзін

Уводзіны. Своеасаблівасць каляндарных народных святаў беларусаў

2

Раздзел 1. Восеньскія каляндарныя святы беларусаў

(5)

Тэма 1. Багач


1

Тэма 2. Пакровы


2

Тэма 3. Дзяды


1

Тэма 4. Падагульненне


1

Раздзел 2. Зімовыя каляндарныя святы беларусаў

(11)

Тэма 1. Каляды


4

Тэма 2. Грамніцы


2

Тэма 3. Масленіца


3

Тэма 4; Падагульненне


2

Раздзел 3. Веснавыя каляндарныя святы беларусаў

(11)

Тэма 1. Гуканне вясны


2

Тэма 2. Саракі


1

Тэма 3. Вербная нядзеля (Вербніца)

1

Тэма 4. Вялікдзень


1

Тэма 5. Свята Юр’я


1

Тэма 6. Радаўніца


1

Тэма 7. Сёмуха, Русальны тыдзень


2

Тэма 8. Падагульне'нне


2

Раздзел 4. Летнія каляндарныя святы беларусаў

(5)

Тэма 1. Купалле


2

Тэма 2. Зажынкі, Дажынкі


2

Тэма 3. Падагульненне


1

Заключныя заняткі


2

Усяго:


36


ЗМЕСТ ЗАНЯТКАЎ
Уводзіны

Тэма. Своеасаблівасць каляндарных народных святаў беларусаў (4 гадзіны).

1.Уступнае слова педагога пра мэты і задачы клуба.

2.Аповед пра своеасаблівасць беларускіх каляндарных святаў.

Узнікненне каляндарных святаў. Сувязь з працоўнымі буднямі беларусаў. Паслядоўнасць святаў беларусаў. Класіфікацыя каляндарных святаў.

3.Гутарка.

- Якімі відамі працоўнай дзейнасці займаліся беларусы са старажытных часоў?

- Як была звязана са святамі сялянская праца?

- Якія адносіны з прыродай складваліся ў нашых продкаў? Чым яны

адрозніваюцца ад сучасных?

- Як гэтыя адносіны абумоўлівалі ідэалы, погляды і перакананні беларусаў?

- Якімі падказкамі прыроды кіраваліся людзі ў будзённых справах?

- Як народны каляндар адлюстроўвае веды, вопыт беларусаў, назіранні за

прыродай?

4. Слова педагога пра з’яўленне каляндарных свят на Беларусі.

5.Гутарка.

- Якія каляндарныя святы беларусаў вам вядомыя?

- Чаму іх прынята называць каляндарнымі? Што было асновай для з’яўлення каляндарных святаў?

- Якія яшчэ святы, акрамя каляндарных, ёсць у беларусаў? (Дзяржаўныя, прафесійныя, рэлігійныя.)

6. Знаёмства з класіфікацыяй каляндарных свят беларусаў.
Табліца 2.


Каляндарны цыкл

Назва свята


Восеньскія святы

Багач, Пакровы, Дзяды

Зімовыя святы

Каляды, Грамніцы, Масленіца

Веснавыя святы

Гуканне вясны, Саракі, Вербная нядзеля (Вербніца), Вялікдзень, Радаўніца, Юр’я, Сёмуха

Летнія святы

Купалле, Зажынкі, Дажынкі

7. Аповед-агляд педагога пра кожнае з каляндарных свят з апісаннем іх асаблівасцяў.

8.Прэс-канферэнцыя.

Адзін з выхаванцаў выконвае ролю беларуса, які жыў у старажытныя часы, астатнія задаюць яму пытанні пра абрады, побыт, норавы беларусаў.




Раздзел 1. Восеньскія каляндарныя святы беларусаў (5 гадзін)
Тэма 1. Багач (1 гадзіна)

1.Слова педагога (ці загадзя падрыхтаванага выхаванца) пра свята Багач.

2.Гутарка.

- Што было сімвалам свята Багач?

- Што ўяўляў з сябе абрад сустрэчы “багача”?

- Хто прымаў удзел у правядзенні гэтага абраду?

- Як у гэты дзень арганізоўвалася традыцыйнае застолле?

- Якія адметныя рысы кірмашу на свята Багач вам вядомыя?


3. Складанне крыжаванкі “Багач”.

Складанне адбываецца па групах, якія потым мяняюцца крыжаванкамі і разгадваюць іх. Найлепшую крыжаванку можна змясціць у насценнай газеце, прысвечанай восеньскім святам.



4. Правядзенне прэс-канферэнцыі.

Група выбірае 2-3 прадстаўнікоў, якія будуць адказваць на загадзя падрыхтаваныя пытанні.



Тэма 2. Пакровы (2 гадзіны).
1. Аповед педагога (ці вучня) пра пакроўскія кірмашы.

2.Гутарка.

- Як можна растлумачыць назву свята Пакровы?

- Што з’яўляецца галоўным атрыбутам пакроўскіх кірмашоў?

- Хто быў частым удзельнікам свят?

- Якую ролю ў правядзенні пакроўскіх кірмашоў адыгрывалі цыганы?

- Якія цацкі былі неабходным атрыбутам пакроўскіх кірмашоў?

3.Аповед загадзя падрыхтаванага выхаванца пра свята Пакровы.

4.Гутарка.

- У каго пераапраналіся беларускія сяляне падчас Пакроваў?

- Якія касцюмы-маскі былі самымі распаўсюджанымі? Як яны выглядалі?

- Якія народныя прыкметы выкарыстоўваліся ў гэты дзень?

- Якія прыказкі, звязаныя з Пакровамі, вам вядомыя?

- Як праводзіла пакроўскі вечар моладзь?

5. Праслухоўванне і развучванне восеньскіх песняў, якія спявалі на Пакровы.

б. Віктарына “Беларускае народнае свята Пакровы".

Тэма 3. Дзяды (1 гадзіна).
1.Аповед педагога (ці вучня) пра аўтэнтычныя формы святкавання Дзядоў.

2.Гутарка.

- У якой часткі беларусаў было найбольш распаўсюджанае свята восеньскага памінання продкаў?

- Якога абраду на могілках прытрымліваліся беларусы ў гэты дзень?

- У які дзень сталі святкаваць восеньскія Дзяды пасля 1990 г.?



3.Аповед загадзя падрыхтаванага выхаванца пра элементы памінальнай абраднасці падчас Дзядоў.

4. Выраб касцюмаў для міні-канцэрта.

Тэма 4. Падагульненне (1 гадзіна)

1. Складанне параўнальнай табліцыВосеньскія каляндарныя святы беларусаў”

(гл. пры кладную табліцу 3).


Свята

Атрыбуты

Убранства

хаты

Дзейныя

асобы

Галоўныя

дзеянні

Гульні

Прыкметы

Стравы

Песні






























2. Міні-канцэрт з восеньскіх песняў і вершаў.

Раздзел 2. Зімовыя каляндарныя святы беларусаў ( 11 гадзін)
Тэма 1. Каляды (4 гадзін).

1.Слова педагога пра сувязь зімовых свят з сонцаваротам.

2.Аповед настаўніка (ці выхаванца) пра галоўнае зімовае свята.

3.Гутарка.

- Дзе беларусы знайшлі дакладныя звесткі пра святкаванне Калядаў на землях Старажытнай Русі?

- Як ставіліся да Калядаў пасля прыняцця ў 988 г. хрысціянства?

- Чаму свята праводзілася ў час зімовага сонцастаяння?

- Як новая традыцыя — навагодняе зімовае свята — звязана са старажытнымі Калядамі?

- 3 якім яшчэ святам яно цесна звязана? (3 Нараджэннем Хрыстовым.)

- Якая маска з’яўляецца сімвалам Калядаў? Якую ролю яна адыгрывала ў абрадах і песнях падчас абыходу двароў?

- Хто яшчэ, акрамя “казы”, выступае галоўным героем святочнага шэсця?



4. Аповед педагога (ці вучня) пра скамарохаў і батлеечнікаў.

Слова настаўніка (ці загадзя падрыхтаванага выхаванца) пра падрыхтоўку да Калядаў:

а) убранства хаты;

б) адзенне;

в) святочны стол;

г) імправізацыйныя сцэны;

д) іншыя звычаі ў першыя дні святкавання Калядаў (абрад гадавога тэрміну найму работнікаў).



6. Аповед педагога (ці вучня) пра святкаванне Калядаў:

а) роля і забавы моладзі на Каляды;

б) калядныя кірмашы;

в) варажба;

г) гульні;

д) новыя тэндэнцыі ў святкаванні Калядаў пасля 1917 г.;

е) роля дзяцей у святкаванні Калядаў.

7. Прагляд відэаматэрыялаў пра святкаванне Калядаў.

8. Праслухоўванне і развучванне калядных песень.

9. Развучванне калядных гульняў.

10. Складанне табліцы “Каляды" (гл. прыкладную табліцу 3).

11.Творчая гульня “Мастацкая рада".

Ствараецца мастацкая рада, якая распрацоўвае сцэнарый свята.

Выбіраецца аргкамітэт. Яго можна падзяліць на секцыі, каб кожная займалася распрацоўкай асобных дэталяў свята.



12. Падрыхтоўка калядных касцюмаў і аксесуараў.

13. Паўтарэнне вывучаных калядных песень.

Выбіраюцца спевакі, якія будуць выконваць гэтыя песні на свяце.



14. Працяг пасяджэння мастацкай рады. Напісанне падрабязнага сцэнарыя свята.

15.Працяг падрыхтоўкі калядных касцюмаў і аксесуараў.

16.Размеркаванне роляў.

17.Развучванне роляў.

18.Падрыхтоўка касцюмаў і аксесуараў.

19.Пастаноўка свята (рэпетыцыі ў аўдыторыі).


Тэма 2. Грамніцы (2 гадзіны).
1.Аповед педагога (ці выхаванца) пра паходжанне свята і пра язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна).

2.Гутарка.

- Якія яшчэ гіпотэзы пра паходжанне назвы свята вам вядомыя?

- Адкуль пайшла назва Стрэчанне? Калі яно адзначалася?

3.Аповед педагога пра абрадавыя дзеяні падчас свята:

а) дзеянні ў царкве;

б) захаванне і далейшае выкарыстанне святочных аксесуараў;

в) народныя прыкметы прадказання надвор’я падчас Грамніцаў.



4. Даклад выхаванца пра трансфармацыю свята пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

5.Пастаноўка свята Грамніцы (рэпетыці ў аўдыторыі).
Тэма 3. Масленіца (3 гадзіны).
Слова педагога (ці выхаванца) пра Масленіцу:

а) узнікненне свята;

б) асноўныя карнавальныя рысы;

в) абрады пераапранання на Масленіцу, галоўныя героі свята.

2 Аповед педагога пра адметныя рысы карнавальных касцюмаў на Масленіцу:

а) асаблівасці карнавальных паводзінаў;

б) галоўныя “маскі” (“мужчына”, “старац”, “цыган”, “дзед”).

3. Асаблівасці правядзення апошняга дня Масленіцы.

4.Аповед педагога (ці вучня) пра абрадавыя дзеянні моладзі на Масленіцу.

5.Праслухоўванне песняў, што выконваліся на Масленіцу, развучванне адной з іх.

6.Знаёмства з адметнымі рысамі святкавання Масленіцы ў гарадах.

(Змяненні ў абрадах святкавання пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Традыцыйныя элементы Масленіцы, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў 1970 - 1980-я гг., пасля 1990-х гг.)



7.Пастаноўка свята Масленіцы (рэпетыцыі ў аўдыторыі).

8.Завяршэнне падрыхтоўкі калядных касцюмаў.

9.Параўнанне Калядаў, Грамніцаў і Масленіцы.

Выхаванцам прапануецца скласці і запоўніць табліцу накшталт табліцы 3. Пажадана арганізаваць спаборніцтва паміж камандамі за найлепшую і найбольш цікавую табліцу, якую потым можна трансфармаваць у насценную газету, прысвечаную зімовым святам.


Тэма 4. Падагульненне (2 гадзіны)
1.Правядзенне канферэнцыі :“Зімовыя святы на Беларусі: традыцыі і сучаснасць".

Выхаванцы выбіраюць найбольш цікавыя тэмы для паглыблення і абагульнення сваіх ведаў. Напрыклад, «Маска “каза” ў каляндарных святах беларусаў», “Асноўныя функцыі зімовых звычаяў і абрадаў”, “Каляды на Беларусі: мінулае, сучаснае і будучыня”.

Ход канферэнцыі:

а) выступленні дакладчыкаў (пачатак);

б):прагляд відэаматэрыялаў;

в) выступленні дакладчыкаў (працяг);

г) міні-канцэрт;

д) выступленні дакладчыкаў (заканчэнне).



2.Святочнае правядзенне Калядаў.

Свята можна праводзіць у розных месцах: у навучальных і навуковых установах, дзіцячых садках і інш.


Раздзел 3. Веснавыя каляндарныя святы беларусаў (11 гадзін)
Тэма 1. Гуканне вясны (2 гадзіны).
1.Слова педагога пра веснавыя святы.

2.Аповед настаўніка ці загадзя падрыхтаванага выхаванца пра свята Гуканне вясны.

3. Гутарка.

- Якія агульныя асаблівасці святкавання Гукання вясны, Вялікадня, Юр’я, Сёмухі са святамі зімовага цыкла?

- Чаму абрад сустрэчы вясны так шырока бытаваў на Беларусі?

- Якія асацыяцыі выклікала паняцце “вясна” ў нашых продкаў?



4. Аповед педагога (ці выхаванца) пра паслядоўнасць абраду Гукання вясны.

5.Гутарка.

- Калі пачыналі святкаваць Гуканне вясны?

- 3 чым яно звязвалася?

- Чаму гэтае свята было вельмі значным у жыцці беларусаў?

- Хто задаваў галоўны тон у абрадзе Гукання вясны?

- Як сустракалі вясну сталыя жанчыны?

- Якую ролю ў святкаваннях адыгрывалі фігуркі птушак, выпечаныя з цеста?



6. Праслухоўванне (ці чытанне) песняў, прысвечаных Гуканню вясны.

-Разгляд сродкаў музычнай выразнасці, з дапамогай якіх можна прасачыць, як перадаецца настрой абуджэння прыроды, вітанне цёплых дзён.



7.Развучванне 1-2 песень.

8. Слова педагога пра спаборніцтва моладзі падчас правядзення свята.

9.Аповед спецыяльна падрыхтаванага выхаванца пра асаблівасці дзіцячых гульняў, прымеркаваных да Гукання вясны.

10.Аповед пра абрады і звычаі, якія суправаджалі пачатак сяўбы, правядзенне першага дня палявых работ на Беларусі пасля з’яўлення калгасаў.

11. Гутарка,

- Якія абрады і звычаі суправаджалі пачатак сяўбы?

- Што ўяўляла з сябе рытуальная ежа перад сяўбой?

- Што абавязкова павінна было быць на стале? Чаму?

- Што браў селянін з сабой у поле? 3 якой мэтай?

- Якія абрадава-магічныя дзеянні з хлебам выконваліся ў час свята?

12.Інфармацыя пра перамены ў правядзенні свята пасля 1980-х гг.

13.Творчае заданне (па групах).

Мэта: распрацаваць сцэнар свята (кожная група — пэўную частку).


Тэма 2. Саракі (1 гадзіна).
1.Слова педагога (ці загадзя падрыхтаванага выхаванца) пра свята.

2.Гутарка.

- Калі па новым стылі святкуюць Саракі?

- 3 чым было звязана правядзенне гэтага свята?

- Якімі вясёлымі абрадава-магічнымі дзеяннямі суправаджалася свята?



3. Аповед пра абрады, якія выконваліся для забеспячэння ўраджаю.

4. Складанне параўнальнай табліцы.

Прапануецца параўнаць Саракі і Гуканне вясны (гл. табліцу 3).
Тэма3. Вербніца (1 гадзіна).
1.Інфармацыя педагога (ці выхаванца) пра абрад святкавання Вербнай нядзелі ў мінулым.

2.Гутарка.

- Што было галоўным атрыбутам святкавання Вербніцы?

- Як ён выкарыстоўваўся ў побыце на працягу года?

- Якія абрады з галінкамі вярбы выконвалі беларускія сяляне?

- Як ставіліся да гэтага дзеці?

- Што з’яўлялася адметнай асаблівасцю свята?

- Якія прыкметы народнага календара, звязаныя з Вербніцай, вам вядомыя?

3. Складанне параўнальнай табліцы.
Тэма 4. Вялікдзень (2 гадзіны).
1.Слова педагога (ці выхаванца) пра святкаванне велікоднага дня.

2.Гутарка.

- 3 якімі народнымі прыкметамі было звязана правядзенне Вялікадня?

- Якія мэты ў час свята ставіла перад сабой моладзь?

- Як святкавалі Вялікдзень сталыя людзі?

- Якія абрадава-магічныя дзеянні выконваліся на Вялікдзень?

- Назавіце прыкметы, звязаныя з захаваннем дабрабыту.

- Чым займаліся жанчыны напярэдадні Вялікадня?

- Як беларусы праводзілі 1-ы вечар свята?



3. Аповед пра велікодныя абрады, звязаныя з ежай.

4.Гутарка.

- Якія стравы рыхтавалі да свята?

- Якія абрады звязваліся з ежай?

- Як выглядала ўбранства стала?

5. Інфармацыя пра далейшае правядзенне Вялікадня.

6. Гутарка.

- Якія гульні былі традыцыйнымі для гэтага свята?


- Як сяляне і гараджане праводзілі 2-гі дзень Вялікадня?

- Чым былі адметныя велікодныя баляванні?

- Чым займаліся сяляне ў наступныя дні велікодных святаў?

7. Аповед пра забавы дзяцей на Вялікдзень.

8. Гутарка.

- Хто прыходзіў у госці да дзяцей?

- Што абавязкова прыносілі дзецям хросныя бацькі?

- Што было самым прыемным для дзяцей у час свята?

9.Аповед спецыяльна падрыхтаванага выхаванца (ці прагляд відэазапісу) пра абрад хаджэння валачобнікаў.

10. Праслухоўванне (ці чытанне) валачобных песень, развучванне адной з іх.

11. Правядзенне віктарыны “Святкаванне Вялікадня".


Тэма 5. Свята Юр’я (1 гадзіна).

1.Слова педагога (ці загадзя падрыхтаванага выхаванца) пра свята.

2.Гутарка.

- Чыім заступнікам лічыўся ў сялянаў святы Юры?

- Якія вытворча-побытавыя абрады звязаны са святкаваннем Юр’я?

- Што рабілі сяляне раніцай гэтага дня?

- 3 якой мэтай выконваўся хрэсны ход?

- Што ўяўлялі з сябе хрэсныя хады?

- Якімі замовамі ў гэты дзень карысталіся сяляне?

- Якое сацыяльна-камунікацыйнае значэнне мелі абрады падчас святкавання Юр’я?



3.Аповед пра асаблівасці абрадавых страў.

4.Гутарка.

- Дзе гатавалі яечню?

- Што ўяўляў з сябе святочны каравай?

- Чым яго ўпрыгожвалі?

5.Складанне параўнальнай табліцы.

6.Прагляд і праслухоўванне відэа- і аўдыё- матэрыялаў.



Тэма 6. Радаўніца (1 гадзіны).
1.Слова педагога (ці выхаванца) пра Радаўніцу.

2. Гутарка.

- Калі адзначалі Радаўніцу?

- Што вам вядома пра гэтае свята?

- Калі на тэрыторыі Беларусі Радаўніца атрымала статус дзяржаўнага свята?

- Куды ішлі ў гэты дзень уранку?

- Што рабілі потым?

- Як паводзілі сябе жанчыны?

3.Аповед пра памінанне продкаў на могілках і вячэру ў сям’і.

4.Інфармацыя пра змены ў адзначэнні дня памяці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

5.ВіктарынаРадаўніца".

Тэма 7. Сёмуха (Тройца), Русальны тыдзень (2 гадзіньі).

1. Інфармацыя педагога (ці спецыяльна падрыхтаванага выхаванца) пра свята.

2.Гутарка.

- Калі ладзілася свята?

- 3 якога часу яго пачалі адзначаць у гарадах?

-Што рабілі беларусы напярэдадні Сёмухі?

-Чым упрыгожвалі хату?

-Як праводзілі раніцу на Сёмуху?

-Што рабілі са свянцонымі зёлкамі?



3.Аповед пра дзеянні моладзі на Сёмуху.

4..Гутарка.

- Назавіце галоўных дзеючых асоб і выканаўцаў абрадаў на Сёмуху ў беларускай вёсцы XIX - пачатку XX ст.?

- Што ўяўляў з сябе абрад кумлення?

- Што сімвалізавала бяроза на Сёмуху?

- Што сімвалізавала бяроза ў фальклорных творах беларусаў?

- Што азначала для дзяўчат завітая на Сёмуху бяроза і як у сувязі з гэтым абрадам яны праводзілі наступны тыдзень?



5.Інфармацыя спецыяльна падрыхтаванага выхаванца аб правядзенні кірмашу на Сёмуху.

6. Складанне крыжаванкі “Сёмуха" (кожная група складае крыжаванку, потым абменьвае яе на іншую, якую разгадвае).

7.Аповед пра Русальны тыдзень.

8. Гутарка.

- Хто быў галоўнай дзейнай асобай Русальнага тыдня?

- Як выглядаў абрад праводзінаў русалкі?

- Якую ролю ў гэтым абрадзе адыгрывалі русальныя песні?

- Як выглядалі дзяўчаты ў час Русальнага тыдня?

- 3 чым звязваўся абрад завівання вянкоў?

- Што было кульмінацыяй у абрадзе праводзінаў русалкі?
Тэма 8. Падагульненне (1 гадзіны).
1.Правядзенне віктарыны “Веснавыя святы’’.

2.Міні-канцэрт з вывучаных выхаванцамі веснавых песень.

3. Складанне параўнальнай табліцы "Веснавыя каляндарныя святы беларусаў".

Выхаванцам прапануецца скласці і запоўніць табліцу. Можна арганізаваць спаборніцтвы паміж камандамі за найлешлую табліцу. Пасля заканчэння гэтай працы прапануецца трансфармаваць яе ў насценную газету, прысвечаную веснавым святам (у якасці ўзору глядзіце прыкладную табліцу 3).



Раздзел 4. Летнія каляндарныя святы беларусаў (5 гадзін)

Тэма 1. Купалле (2 гадзіны).
1.Паведамленне спецыяльна падрыхтаванага выхаванца пра першае летняе свята.

2.Гутарка.

-Калі святкуюць Купалле?

-Чым займаліся хлопцы і дзяўчаты напярэдадні свята?

-Як моладзь запрашала ўсіх на Купалле?

-Што, паводле вераванняў беларусаў, пагражала тым, хто не выходзіў святкаваць Купалле і спаў усю ноч?

-Якая пара пачыналася для селяніна пасля Купалля?



3. Аповед пра купальскае вогнішча.

4. Гутарка.

-Дзе часцей за ўсё раскладвалі вогнішча?

-Што рабіла моладзь каля яго?

-Якія існавалі павер’і, звязаныя са скокамі праз вогнішча?

-Якой незвычайнай сілай, паводле падання, валодаў купальскі агонь?

-Раскажыце пра папараць-кветку.

-Які абрад з вянкамі выконвалі дзяўчаты?

5. Расповед спецыяльна падрыхтаванага выхаванца пра абрад з “русалкай".

6.Гутарка.

-Каго выбіралі на ролю “русалкі”?

-Як упрыгожвалі дзяўчыну, выбраную “русалкай”?

-Якую яшчэ рабілі “русалку”? Для чаго?

-Якія песні суправаджалі гэты абрад?

7. Інфармацыя пра іншыя купальскія абрады.

-Які абрад выконвала моладзь у купальскую раніцу?

- Якія павер’і пры гэтым сцвярджаліся?

- Якія абрадавыя дзеянні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, забеспячэнне ўраджаю і плоднасці статку, выконваліся падчас свята?

- Якія адметнасці мела варажба моладзі ў купальскую ноч?

- Як народная медыцына выкарыстоўвала купальскія зёлкі?

8.Развучванне купальскіх песняў.

9.Выбар мастацкай рады, падрыхтоўка сцэнарыя, касцюмаў і аксесуараў да свята.

10. Падрыхтоўка правядзення свята (у аўдыторьіі).

Тэма 2. Зажынкі, Дажынкі (2 гадзіны).
1.Паведамленне пра дзеянні, якія папярэднічаюць жніву.

2.Гутарка.

- Якая праца складала падрыхтоўку да Зажынак?

- Які абрад выконвалі перад Зажынкамі?

- У які дзень тыдня іх праводзілі?

- Як выглядалі жнеі ў першы дзень працы?

- Што яны бралі з сабою ў поле? Для чаго?

- Як беларусы называлі першы зжаты сноп?

- Які абрад звязваўся з ім?

- Як у гэты дзень выглядала святочная вячэра?

- Якія песні спявалі ў час жніва?



3.Звесткі спецыяльна падрыхтаванага выхаванца пра абрад Дажынак на Беларусі.

4.Гутарка.

- 3 якой мэтай у апошні дзень жніва збіралася талака?

- Якія абрады звязаныя з дажынкавым снапом?

- Чым адметны абрад з удзелам антрапаморфнага персанажа — “Багіні”?

- Хто адыгрываў у ім галоўную ролю?

- Які асноўны сэнс мелі абрадава-магічныя дзеянні, якімі суправаджаліся Дажынкі?



5.Праслухоўванне песняў, якія спявалі на Дажынках.

6.Развучванне песняў.

7.Даведка спецыяльна падрыхтаванага выхаванца пра значэнне Дажынак у час існавання калгасаў.

8. Гутарка.

- У які час святкавалі Дажынкі?

- Што ўяўляе з сябе рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі”, які штогод праходзіць на Беларусі з 1996 г.?

- Якія выставы спадарожнічаюць кожнаму фестывалю “Дажынкі”?

- Якія народныя гульні і забавы ладзяцца на Дажынкі?

9.Прагляд відэазапісу святкавання Дажынак.




Тэма 3. Падагульненне (1гадзіна).
1.Складанне табліцы "Летнія каляндарныя святы беларусаў”.

2.Міні-канцэрт з развучаных летніх песень.


Заключныя заняткі (2 гадзіны).
1.Канферэнцыя"Каляндарныя святы беларусаў".

2.Міні-спектакль паводле каляндарных свят беларусаў.



Прагноз выніковасці і метадычныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Прапанаваная праграма разлічана на вучняў старэйшых класаў, бо менавіта

на гэтым этапе сацыяльнага станаўлення моладзі ўласцівыя імкненне да

самавызначэння, выбару жыццёвых каштоўнасцяў, замацаванне ў сабе

станоўчых, з асабістага пункту гледжання, якасцяў.

Для лепшага засваення ведаў, уменняў і навыкаў дадзенай праграмы неабходна выкарыстанне не толькі тэарэтычных і практычных заняткаў, але і такіх форм як экскурсіі, канцэрты, конкурсы, семінары, творчыя лабараторыі, пошук новых талентаў, сустрэчы з цікавымі людзьмі, наведванне

краязнаўча-этнаграфічных музеяў, выстаў, прагляд відэафільмаў, складанне

картатэкі дадзеных пра каляндарныя святы беларусаў сваёй мясцовасці,

“банка” звестак аб традыцыях, што іх суправаджаюць.

Дзейнасць удзельнікаў аб’яднання выкарыстоўваецца не толькі тэарэтычна, але і на практыцы : арганізоўваюцца святочныя выступленні ў навучальных і культурных установах з мэтай папулярызацыі беларускіх народных традыцый і развіцця камунікацыйных уменняў , падрыхтоўцы выхаванцаў да сямейнага жыцця на аснове народнай педагогікі.

Фальклорны клуб “Спадчына” павінен супрацоўнічаць з іншымі школьнымі гурткамі, гурткамі пры месных Дамах народнай творчасці, дамах культуры па краязнаўству, традыцыйнай вышыўцы, пляценні, разьбе па дрэве, прафесійнымі мастацкімі калектывамі, якія займаюцца творчымі пошукамі ў гэтай галіне.

Зыходзячы з узроставых асаблівасцяў вучняў, праграма дае магчымасць кожнаму выхаванцу выявіць мастацкія здольнасці пры падрыхтоўцы дадатковых матэрыялаў да тэарэтычных і практычных заняткаў. Гэта не толькі тэарэтычныя веды, але і падрыхтоўка фота-, аўдыё- і відэаматэрьіялаў, альбомаў, малюнкаў, крыжаванак, схем, творчых заданняў.

Арганізацыя шматузроўневага аб’яднання, садзейнічае перадачы старэйшымі малодшым назапашаных ведаў у галіне беларускай абраднасці.

Літаратура


  1. Арлова Г.П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы.-Мн.: ГВЗАТ “Маладняк”, 1995-160 с.

  2. Каляндарна-абрадавыя святы: Каляда. Масленіца, Купалле, Дзяды/ аўтар-складальнік Я.У. Піскун. Мазыр: РВФ “Белы вецер”, 1999.-55с.

  3. Кухаронак Т.І. “Радзінныя звычаі і абрады беларусаў” (Мн. 1993г.)

  4. Кухаронак Т.І. “Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў” (Мн. 2001г.)

  5. Кухаронак В.Г. “Каляндарная абраднасць беларусаў” . Праграма гуртка

для вучняў старэйшых класаў.

  1. Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і

культурай Беларусі.У дзвюх частках. Ч.2/склад.І.К.грышкевіч.-Мазыр:

Содействие, 2005.-124с.



Заключэнне



Назва праграмы

Калі і кім зацверджана

Срокі рэалізацыі праграмы

Звесткі аб аўтары праграмы

Праграма аб’яднання фальклорнага клуба

“Спадчына”



2011г.

Дырэктар

ДУА

“Пціцкая СШ”



2011-2013 гг.

Зізюк Людміла Іосіфаўна,

21.06.73 г.нараджэння,

намеснік дырэктара па выхаваўчай работе ДУА “Пціцкая СШ”, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, а/г Пціч, вул. Савецкая 6/1.

т-н: 8(02350) 9-56-39





ДАДАТАК



Назва свята

Назва свята і дата правядзення па каталіцкім календары


Назва свята і дата правядзення па праваслаўным календары



Восеньскія святы

Багач

Нараджэнне Прачыстай Дзевы Марыі, 08.09

Нараджэнне Прачыстай Багародзіцы, 21.09

Пакровы

Няма

Пакроў Прасвятой Багародзіцы, 14.10

Дзяды

Дзяды (Задушны дзень), 02.11

Змітраўская бацькоўская памінальная субота (субота перад днём святога Дзмітрыя Салунскага), 8.11

Зімовыя святы


Каляды:

а)пачатак свята;

б)Шчодры вечар;

в)Вадохрышча Вадохрышча

Нараджэнне Хрыстова, 25.12; да Бога- яўлення (Тры каралі), 6.01

Нараджэнне Сына Божага Ісуса Хрыс; та, 7.01; да хрышчэння Ісуса Хрыст 19.01

Грамніцы

Грамніцы (Стрэчанне Гасподняе)-, 02.02

Стрэчанне Гасподняе, 15.02

Масленіца

Масленіца. Рухомае свята. За сем тыдняў да Вялікадня

Масленічны (Сырны) iгыдзень. Рухомае свята. За сем тыдняў да Вялікадня

Веснавыя святы


Гуканне вясны

На Дабравесце (Дабравешчанне, Звес- таванне), 25.03

Дзень Аўдакеі, 14.03. На Дабравесце (Дабравешчанне, Звеставанне),7.04

Саракі

Няма

Дзень сарака пакутнікаў, 22.03



Вербная нядзеля (Вербніца)

Вербніца. Рухомае свята. За тыдзень да Вялікадня

Вербніца. Рухомае свята. За тыдзень да Вялікадня

Вялікдзень

Вялікдзень. Рухомае свята. У перыяд ад 4 красавіка да 8 мая

Вялікдзень. Рухомае свята. У перыяд ад 4 красавіка да 8 мая

Юр’я

Няма

Дзень святога Георгія, 6.05

Радаўніца

Радаўніца. Дзень памінання. Рухомае свя- та. Аўторак паслявелікоднага тыдня

Радаўніца. Дзень памінання. Рухомае свята. Аўторак паслявелікоднага тыдня

Сёмуха

Сасланне Духа Святога. Рухомае свя- та. Праз сем тыдняў пасля Вялікадня

Дзень Святой Тройцы. Рухомае свята. Праз сем тыдняў пасля Вялікадня

Летнія святы

Купалле

Купалле (Нараджэнне Яна Хрысціцеля), 24.06

Нараджэнне Іаана Хрысціцеля, 7.07

Зажынкі

Не мае дакладнай даты. Прыкладна ў сярэдзіне жніўня

Не мае дакладнай даты. Прыкладна ў сярэдзіне жніўня

Дажынкі

Не мае дакладнай даты. Прыкладна ў канцы жніўня

Не мае дакладнай даты. Прыкладна ў канцы жніўня



i



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка