Педагагічны праект “Гульнёвая дзейнасць як спосаб фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту каштоўнаснага стаўлення да беларускай нацыянальнай спадчыны”




Дата канвертавання11.06.2018
Памер445 b.


Педагагічны праект “Гульнёвая дзейнасць як спосаб фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту каштоўнаснага стаўлення да беларускай нацыянальнай спадчыны”

Лосік Лілія Іванаўна,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

дзяржаўнай установы адукацыі

“Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”

Мэта педагагічнага праекта: павышэнне ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці і маральна-патрыятычнага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне творчага і выхаваўчага патэнцыялу беларускай народнай гульні

Мэта педагагічнага праекта: павышэнне ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці і маральна-патрыятычнага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне творчага і выхаваўчага патэнцыялу беларускай народнай гульні

Задачы:

Задачы:
  • Развіваць у дзяцей устойлівую цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры праз знаёмства з беларускімі каляндарнымі і сямейна-абрадавымі гульнямі.

  • Дапамагчы выхаванцам праз народныя гульні засвоіць асноўныя рысы беларускага народнага быту і мясцовых нацыянальных традыцый.

  • Фарміраваць камунікатыўныя ўменні дашкольнікаў і бацькоў праз арганізацыю гульнявой дзейнасці дзяцей.

  • Прыцягнуць бацькоў да сумеснай дзейнасці па адраджэнні народных традыцый, культуры і мовы.



Асноўная ідэя праекта

Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з элементамі традыцыйнага быту і нацыянальнай культуры беларусаў, мясцовымі сацыякультурнымі традыцыцямі праз цыкл беларускіх народных каляндарных і сямейна- абрадавых гульняў

Накірункі дзейнасці

  • Не проста гуляем – жыццё вывучаем” (непасрэднае знаёмства з народнымі гульнямі).

  • “Бабулін куфэрак” (знаёмства з прадметамі быту, народнымі рамёствамі, элементамі бытавой культуры, народнай цацкай, якія апісваюцца ці сустракаюцца ў гульнях).

  • “Мясцовы каларыт” (сустрэчы з народнымі майстрамі і ўмельцамі нашай мясцовасці, супрацоўнікамі музеяў і прадпрыемстваў).

  • “Беларуская хатка” (арганізацыя прадметнага асяроддзя для самастойнай гульнявой дзейнасці, адпрацоўкі культурных і працоўных навыкаў, набытых у працэсе знаёмства з народнымі гульнямі).

  • “Матуліна школа” (арганізацыя сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей па аднаўленні і захаванні беларускіх народных традыцый).



Этапы рэалізацыі праекта

Мэта: стварэнне ўмоў для эфектыўнай і якаснай дзейнасці па рэалізацыі педагагічнага праекта

Мэта: стварэнне ўмоў для паспяховай рэалізацыі задач педагагічнага праекта
  • Абагульняюча-аналітычны (заключны) этап рэалізацыі педагагічнага праекта (2018/2019 навучальны год)

Мэта: аналіз і ацэнка вынікаў дзейнасці па рэалізацыі педагагічнага праекта

Асноўныя мерапрыемствы падрыхтоўчага этапа

  • Бацькоўскі сход “Святы і традыцыі беларускай сям’і”.

  • Круглы слол “Выхаваўчы і творчы патэнцыял народнай гульні як спосабу патрыятычнага выхавання дашкольнікаў”.

  • Інструкцыйна - метадычная нарада для ўдзельнікаў педагагічнага праекта.

  • Індывідуальныя кансультацыі для ўдзельнікаў педагагічнага праекта.

  • Правядзенне дыягностыкі дашкольнікаў і бацькоў.

  • Стварэнне “карты народных рамёстваў Нясвіжскага раёна” .

  • Афармленне куточкаў беларускай гульні і цацкі.

  • Выраб атрыбутаў і касцюмаў для арганізацыі народных гульняў.

  • Стварэнне картатэкі народных гульняў.

  • Афармленне этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка”.



Пытанні маніторынга бацькоў выхаванцаў

  • Ці выкарыстоўваеце Вы беларускую мову ў паўсядзённых зносінах з дзецьмі?

  • Ці ведаеце Вы беларускія нацыянальныя традыцыі, у тым ліку сваёй мясцовасці?

  • Ці хацелі б Вы, каб Вашы дзеці ведалі сваю культуру і традыцыі?

  • Ці зацікавіў Вас праект?



Вынікі дыягностыкі зацікаўленасці бацькоў



Карта рамёстваў Нясвіжскага раёна



Куточак беларускай гульні ў групавых памяшканнях



Этнаграфічны куточак “Беларуская хатка”



Арганізацыя гульнёвай дзейнасці дзяцей



Арганізацыя свят і забаў



Вялікі дзякуй за ўвагу!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка