Песня мая не ўзышла сярод кветак, Кветак цвітучага вечна паўдня…




Дата канвертавання13.10.2018
Памер4.6 Kb.
ПЕСНЯ МАЯ

Песня мая не ўзышла сярод кветак,


Кветак цвітучага вечна паўдня…
Поўначы сумнай забыты палетак
Даў ёй жыццё пасярод палыння.
Пушча і ночка яе гадавалі,
Няньчылі казкамі долі нямой;
Дождж і расіца вясною купалі,
Снежныя буры тулілі зімой.

Песні маёй не патрэбны святліцы


Ў княжацкіх хорамах слухаць музык,
Коціцца-ўецца свабоднай крыніцай
К сонцу і зорам, прастор дзе вялік.
Песня мая не шукае чырвонцаў –
Будучнасць гэткіх не знойдзе ў ёй плям,-
Жыць хоча толькі ў радзімай старонцы,
Пеці па сэрцу ўсім добрым людзям.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка