|
Пытаннi да экзамену па рыторыцы для студэнтаў спецыяльнасці “беларуская філалогія”
|
Дата канвертавання | 05.05.2017 | Памер | 28.12 Kb. |
|
ПЫТАННI ДА ЭКЗАМЕНУ ПА РЫТОРЫЦЫ
ДЛЯ СТУДЭНТАЎ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
“БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ”
(СТАЦЫЯНАРНАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ)
-
Сэнсавы змест паняцця “рыторыка”. Праблема матывацыі рытарычнага развіцця асобы.
-
Своеасаблівасць рыторыкі як навукі і мастацтва.
-
Перыядызацыя гісторыі рыторыкі. Асноўныя разнавіднасці рытарычных помнікаў.
-
Методыка ажыццяўлення гісторыка-рытарычнага аналізу тэксту.
-
Вытокі старажытнагрэчаскага красамоўства і яго росквіт у VIV ст. да н. э.
-
Нараджэнне рыторыкі як навукі. Роля сафістаў у яе станаўленні.
-
Рытарычны партрэт Горгія. “Пахвала Алене”.
-
Супрацьстаянне сафістычнай рыторыцы ў асобах Сакрата і Платона.
-
“Канон дзесяці атычных прамоўцаў”. Адметныя асаблівасці прамоўніцкай спадчыны Лісія.
-
Ісакрат як заснавальнік методыкі выкладання рыторыкі. Асноўныя прынцыпы яго ўрачыстага красамоўства.
-
Трагізм і веліч жыццёвага і прамоўніцкага лёсу Дэмасфена.
-
Дэмасфен як майстар палітычнага і судовага красамоўства. Прамова “За Кцесіфонта аб вянку”.
-
Рытарычная дзейнасць Арыстоцеля. Праблематыка першай і другой кніг трактата “Рыторыка”.
-
Вучэнне Арыстоцеля аб стылі.
-
Рытарычная трылогія трактатаў Цыцэрона.
-
Першая прамова Цыцэрона супраць Катыліны як бліскучы ўзор палітычнай інвектывы.
-
Рыторыка эпохі сярэднявечча: тэндэнцыі і прадстаўнікі.
-
Прамоўніцкая спадчына Кірылы Тураўскага.
-
Прамоўніцкае мастацтва эпохі Адраджэння і Новага часу (аглядная характарыстыка).
-
Рытарычныя прыёмы ў старабеларускім красамоўстве ХV–ХVII стст.
-
“Слуцкі кампендыум” першы падручнік па рыторыцы на тэрыторыі Беларусі.
-
“Сціслае настаўленне да красамоўства” М. В. Ламаносава. Развіццё тэорыі рыторыкі ў Расіi ХIX ст.
-
Росквіт расійскага судовага красамоўства ў 2-й палове ХIX ст.
-
Акадэмічнае красамоўства ў Расіі 2-й паловы ХIX ст. пачатку ХX ст.
-
Прычыны адраджэння рыторыкі ў ХХ ст. “Новая рыторыка” і яе ўклад у развіццё тэорыі аргументацыі.
-
Паняцце і спосабы рэалізацыі вуснага публічнага маўлення (ВПМ). Формы пісьмовай фіксацыі выступленняў.
-
Праблема ўдасканалення імправізацыйных здольнасцей асобы.
-
Асноўныя сітуацыйныя асаблівасці ВПМ. Моўныя рысы ВПМ, звязаныя з яго кантактнасцю.
-
Моўныя рысы ВПМ, звязаныя з яго незваротнасцю.
-
Асноўныя рысы ВПМ, уласцівыя вуснаму маўленню ўвогуле. Уплыў на ВПМ вуснай гутарковай мовы.
-
Віда-жанравая класіфікацыя публічных выступленняў.
-
Думкава-маўленчая схема як аснова структуравання рытарычнай дзейнасці.
-
Структура рытарычнай дзейнасці на этапе вынаходніцтва. Вызначэнне тэмы і назвы прамовы.
-
Вызначэнне мэтавай устаноўкі прамовы і функцыянальны падзел рытарычных твораў.
-
Крыніцы вынаходніцтва зместу прамовы.
-
Афарыстыка як скарбніца рытарычнага вынаходніцтва.
-
План аснова кампазіцыі прамовы. Патрабаванні да лагічна карэктнага плана выступлення.
-
Правіла “залатога сячэння” у суадносінах частак прамовы. Кампазіцыйнае абрамленне выступлення.
-
Спосабы разгортвання асноўнай часткі прамовы.
-
Агульнакампазіцыйныя прынцыпы і прыёмы інверсіі і рэтардацыі.
-
Тропы як сродкі стварэння нагляднасці маўлення.
-
Рытарычныя фігуры і іх роля ва ўзмацненні выразнасці выказвання.
-
Асноўныя рэкамендацыі па запамінанні падрыхтаванага выступлення.
-
Агульная характарыстыка інфармацыйных прамоў і рытарычныя прынцыпы іх стварэння.
-
Агульная характарыстыка агітацыйных прамоў і рытарычныя прынцыпы іх стварэння.
-
Агульная характарыстыка забаўляльных і запаветных прамоў.
-
Агульная характарыстыка дыялагічнага маўлення.
-
“Прамоўніцкі шок”: прадухіленне і пераадоленне.
-
Складаныя часткі тэхнікі маўлення і методыка працы над ёю.
-
Вонкавы выгляд прамоўцы. Класіфікацыя жэстаў па іх прызначэнні.
|
|
|