Пытанні да экзамену




Дата канвертавання25.11.2017
Памер48.94 Kb.

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ

па курсе " Беларуская мова" для студэнтаў 1 курса псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя"

(дзённая форма атрымання вышэйшай адукацыі)







1

Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка.

2

Гістарычныя ўмовы і этапы развіцця беларускай мовы.

3

Беларуская мова сярод славянскіх моў. Фанетычныя і лексічныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

4

Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Лінейныя фанетычныя адзінкі і іх характарыстыка.

5

Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні паміж галоснымі і зычнымі гукамі. Гук і фанема.

6

Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

7

Пазіцыйныя змены галосных гукаў. Аканне і яканне. Прыстаўныя і ўстаўныя галосныя ў беларускай мове.

8

Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных гукаў.

9

Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў.

10

Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных гукаў. Фанетычнае падаўжэнне зычных. Адрозненне падаўжэння ад марфемнага падваення.

11

Сцяжэнне зычных гукаў на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі і кораня. Спрашчэнне груп зычных.

12

Зычны [ў] і яго паходжанне. Дзеканне і цеканне. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя гукі.

13

Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў.

14

Склад, тыпы складоў. Прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.

15

Націск у беларускай мове.

16

Інтанацыя, яе кампаненты і роля ў маўленні.

17

Арфаэпія. Прычыны адхіленняў ад арфаэпічнай нормы. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення.

18

Вымаўленне галосных.

19

Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных.

20

Змест і задачы графікі. Этапы развіцця пісьма.

21

Беларускі алфавіт. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Прынцыпы беларускай графікі. Нялітарныя графічныя сродкі.

22

З гісторыі беларускай графікі.

23

Змест і задачы арфаграфіі. Асноўныя паняцці арфаграфіі.

24

Фанетычны прынцып сучаснай беларускай арфаграфіі і заснаваныя на ім правілы.

25

Марфалагічны прынцып сучаснай беларускай арфаграфіі і заснаваныя на ім правілы. Традыцыйныя і дыферэнцыйныя напісанні ў сучаснай беларускай мове.

26

Правапіс галосных о, э-а; е, ё-я.

27

Правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах.

28

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

29

Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс ў-у.

30

Правапіс прыстаўных галосных і зычных.

31

Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Правапіс д-дз, т-ц.

32

Правапіс зычных у канцы прыставак. Правапіс падоўжаных зычных.

33

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных у корані слова, на стыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса.

34

Правапіс змякчальнага мяккага знака.

35

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

36

Ужыванне вялікай літары.

37

Напісанні слоў разам, праз злучок і асобна.

38

Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

39

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як асноўная адзінка мовы. Функцыі слова.

40

Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.

41

Мнагазначнасць слова. Спосабы развіцця мнагазначнасці.

42

Амонімы і іх тыпы. Размежаванне лексічнай аманіміі і мнагазначнасці. Паронімы.

43

Сінонімы і іх тыпы. Функцыі сінонімаў у маўленні.

44

Антонімы і іх тыпы. Стылістычныя прыёмы, заснаваныя на прынцыпах антаніміі: антытэза, антанімізацыя, аксюмаран.

45

Спрадвечна беларуская лексіка ў слоўнікавым складзе беларускай мовы.

46

Запазычаныя словы ў лексічнай сістэме беларускай мовы. Шляхі асваення іншамоўных слоў. Экзатызмы і варварызмы. Інтэрнацыянальная лексіка. Калькі і іх віды.

47

Лексічныя запазычанні са славянскіх моў, іх семантычныя, стылістычныя і фанетыка-марфалагічныя адметнасці.

48

Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў, іх семантычныя і фанетыка-марфалагічныя прыметы.

49

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

50

Стылістычныя разрады лексікі.

51

Актыўная і пасіўная лексіка.

52

Прадмет і задачы лексікаграфіі. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі і іх тыпы.

53

З гісторыі беларускай лексікаграфіі.

54

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Асаблівасці фразеалагізма як моўнай адзінкі. Роля фразеалагізмаў у маўленні. Сістэмнасць у фразеалогіі.

55

Тыпы фразеалагізмаў паводле ступені семантычнай злітнасці кампанентаў.

56

Структурна-граматычныя тыпы фразеалагізмаў. Фразеалагізмы і часціны мовы.

57

Крыніцы беларускай фразеалогіі. Тыпы фразеалагізмаў паводле паходжання.

58

Прыказкі. Крылатыя выслоўі. Перыфразы.






















Дацэнт М.Р. Гарбачык


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка