Пытанні да ўступнага экзамену ў аспірантуру па спецыяльнасці 10. 02. 01 – беларуская мова




Дата канвертавання25.11.2017
Памер26.25 Kb.
Пытанні

да ўступнага экзамену ў аспірантуру

па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова
1. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечнабеларуская лексіка, яе гістарычныя пласты. Запазычаныя словы і іх прыметы. Інтэрнацыянальная лексіка.

2. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Тыпы слоўнікаў.

3. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

4. Марфемная структура слова. Віды марфем. Змены ў марфемнай структуры слова.

5. Словаўтварэнне як асноўны спосаб развіцця лексікі беларускай мовы. Тыпы і спосабы словаўтварэння.

6. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады і граматычныя катэгорыі назоўнікаў. Утварэнне назоўнікаў.

7. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў, іх скланенне.

8. Словазлучэнне. Класіфікацыя словазлучэнняў. Асаблівасці беларускага кіравання.

9. Сказ як сінтаксічная адзінка. Асноўныя адзнакі сказа. Тыпы сказаў.

10. Дзеяслоў як часціна мовы. Сістэма формаў дзеяслова. Інфінітыў.

11. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

12. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне займеннікаў.

13. Мова старажытных беларускіх летапісаў.

14. Кансанантызм старажытнай агульнаславянскай мовы, параўнанне яго з кансанантызмам сучаснай беларускай мовы.

15. Кнігадрукаванне на Беларусі ў другой палове XVI – пачатку XVII стст., яго роля ў развіцці беларускай літаратурнай мовы.

16. Вынікі страты рэдукаваных у вакалізме.

17. Параўнальная характарыстыка фанетычнай сістэмы сучасных усходнеславянскіх моў.

18. Вынікі страты рэдукаваных у кансанантызме.

19. Мова старажытных беларускіх дзелавых тэкстаў.

20. Тыпы скланення ў старажытнай усходнеславянскай мове. Змены ў старажытнай сістэме скланення назоўнікаў і ўтварэнне сучаснай сістэмы.

21. Метады даследавання мовы і прынцыпы іх класіфікацыі.

22. Гістарычныя чаргаванні і іх паходжанне.

23. Асноўныя класіфікацыі моў свету.

24. Младаграматычны кірунак у мовазнаўстве.

25. Лінгвістычная геаграфія. Тыпы лінгвістычных атласаў.

26. Роля беларускіх гаворак у фарміраванні сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

27. Фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя рысы паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.

28. Сярэднебеларускія гаворкі, тэрыторыя пашырэння і іх моўныя асаблівасці.

29. Дыялектная лексікаграфія і фразеаграфія.

30. Палескія гаворкі, тэрыторыя пашырэння і моўныя асаблівасці.

31. Групоўка беларускіх гаворак. Асноўныя прынцыпы, на якіх заснавана групоўка.

32. Дыялектная мова і літаратурная мова – дзве формы існавання нацыянальнай мовы.

33. Фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя рысы паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы.

34. “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча (1918) і яе роля ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы.



35. Паўнагалоссе і яго паходжанне.

36. Роля В.Дуніна-Марцынкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа ў развіцці сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка