Пытанні да заліку па тэме "Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак"




Дата канвертавання14.02.2018
Памер27.69 Kb.
Пытанні да заліку па тэме “Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак”

  1. Раскрыйце паняцце “Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак”.

  2. Якія віды сувязі могуць спалучацца ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі? Прывядзіце прыклады.

  3. Раскажыце пра знак прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак: коску.

  4. Раскажыце пра знак прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак: двукроп’е.

  5. Растлумачце пастаноўку коскі паміж злучальным і падпарадкавальным злучнікамі ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак.

  6. Раскажыце пра структуру складанага сказа з рознымі відамі сувязі частак, яго сэнсавую цэласнасць.

Практычныя заданні да заліку.



Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Глядзіш – не нагледзішся, бо ведаеш: ні ты, ні хто іншы не запіша, не апіша і не замалюе ўсяго таго, што бачыш гэтаю раніцаю тут, з высокага берага Шчары.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Конь вырвецца – дагоніш і зловіш, а слова вырвецца – не зловіш.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Заміраў тады хлапчына, і здавалася яму, што ён знае, як травінка сваю думае думу.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Я сядзеў ля акна і пазіраў на вуліцу: свяціла сонца, і на дрэвах, дахах пераліваўся залатымі іскрамі снег.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. І ў непагадзь, і ў ясную пагоду да болю адчуваў кожны раз: мы ўсе з таго няскоранага роду, што чыстым хлебам шчодра корміць нас.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Шуміць авёс, звініць ячмень, і верыш ты ахвотна, што каласы цалюткі дзень красуюць бесклапотна.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. На дарозе стаялі лужыны; вада замерзла, але колы машын і фурманак, ногі людзей патрушчылі слабы лядок.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Камень зваліўся з сэрца, калі разведчык вярнуўся і перадаў: там, у сястры нашага Краўчанкі, жывая і здаровая, Надзя працуе ў полі, і дзіця здаровенькае.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Яна заўважыла, што ў іх нейкі запушчаны, нібы нежывы выгляд: у вокнах ні адной фіранкі, а ў сярэднім выбіта шыба.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Табун стомлена ішоў па дарозе – вядома, стаміліся не толькі людзі, але і жывёла, якую ў дадатак да ўсяго даймалі яшчэ іх хваробы: макрэц, апой, прастуды.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Бераг ракі як бы звузеў, змяніў свой колер: раней ён быў сівы, з рэдкімі карычневымі плямамі, а цяпер гэтыя плямы рассунуліся, занялі ўвесь узвал, і ўвесь схіл да самай вады зрабіўся цёмна-буры.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Яшчэ праз нейкі час я здагадваюся: сабака вые не проста ў чыстым полі, а там, дзе была наша школа, дзе быў млын.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. Я не чую, дый не вельмі стараюся пачуць, бо заняты другім: я ляжу на мяккай падушцы са свежага сена і ўвесь час не зводжу вачэй з паліцая.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. І раптам думкі мае, як гэта здаралася ўжо не раз за апошнія дні, зноў пераскочылі на іншае: я ўспомніў сабаку і ката, што былі да мяне ў пограбе.

Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, намалюйце яго схему.

  1. І я ўжо зайздросціў матыльку: ён таксама некуды паляцеў, туды, куды яму хочацца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка