Пытанні па курсу "Гiсторыя дзяржавы I права Беларусi" для уступных экзаменаў у аспірантуру




Дата канвертавання05.03.2018
Памер40.68 Kb.
ПЫТАННІ
па курсу "Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi"

для уступных экзаменаў у аспірантуру

2010 – 2011

1. Прадмет, задачы, асаблівасці гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Гiстарыяграфiя навукi гiсторыi дзяржавы i права.

2. Старажытныя беларускiя княствы (асаблівасці дзяржаўна-палітычнага, грамадскага ладу).

3. Старажытнае звычаёвае права: сутнасць, асноўныя рысы, крыніцы.

4. Вялiкае княства Лiтоўскае: прычыны і перадумовы ўтварэння, канцэпцыi.

5. Дзяржаўна-палітычны лад Вялiкага княства Лiтоўскага. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

6. Мясцовае кіраванне ў ВКЛ. Органы кiравання ў гарадах Беларусі.

7. Грамадскі лад Вялiкага княства Лiтоўскага. Класы i саслоўi на Беларусi. Прававое становiшча шляхты мяшчан і сялян Вялiкага княства Лiтоўскага. Цэхi і брацтвы.

9. Мiжнародныя сувязi Вялiкага княства Лiтоўскага. Уніі Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай.

10. Судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Судовая рэформа ў ХVI ст.

11. Агульназемскiя граматы (прывiлеі).

12. Абласныя і валасныя прывiлеi (граматы). Гарадскiя граматы на Магдэбургскае права.

14. Судзебнiк Казiмiра 1468 года.

15. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года.

16. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года.

17. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

18. Асноўныя рысы канстытуцыйнага права (па Статутах).

19. Асноўныя рысы грамадзянскага права (па Статутах).

20. Развіццё крымінальнага і працэсуальнага права Беларусі ў ХVI ст.

21. Юрыдычная адукацыя ў Вялікім княстве Літоўскім.

22. Рэч Паспалiтая ў XVIII ст. (дзяржаўны і грамадскі лад). Становішча Вялiкага княства Лiтоўскага ў складзе Рэчы Паспалiтай. Спробы правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалiтай.

23.Падзелы Рэчы Паспалiтай. Канстытуцыя 1791 года. Далучэнне Беларусі да Расiйскай iмперыi.

24. Органы мясцовага кiравання на тэрыторыi Беларусі ў першай палове XIX  ст.

25. Кадыфiкацыя мясцовага права. Праект Зводу законаў заходнiх губерняў. Скасаванне Статута 1588 года.

26. Асаблiвасцi агульнарасійскіх рэформаў у Беларусi. Земская 1864 г., судовая 1864 г., гарадская рэформы.

27. Асаблівасці ўсталявання савецкай улады на Беларусi. Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронта, яго Прэзiдыум i Савет Народных Камiсараў.

28. Усебеларускi з’езд (кангрэс) у Мiнску ў 1917 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi. Устаўныя граматы.

29. Першы з’езд Кампартыi Беларусi і дзяржаўна-прававое значэнне яго рашэнняў. Першы урад БССР. Манiфест Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусi аб утварэннi Беларускай ССР.

30. Першы з’езд Саветаў Беларусi i яго рашэннi. Канстытуцыя БССР 1919 г. Утварэнне Лiтоўска-Беларускай ССР.

31. Аднаўленне Беларускай ССР. Другi з’езд Саветаў БССР. Дапаўненнi да Канстытуцыi БССР. Рыжскi мiрны дагавор.

32. Асаблівасці ў развіцці заканадаўства БССР у 20-я гады ХХ ст. Судовы лад БССР. Узаемаадносiны БССР з РСФСР у 20-30-я гады ХХ ст. Вяртанне ў склад БССР усходнiх раёнаў Беларусi. Новы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

33. Канстытуцыя БССР 1927 г. Асноўныя накiрункi нацыянальнай палiтыкi ў БССР у 20-я гады ХХ ст.

34. Канстытуцыя СССР 1936 г. i Канстытуцыя БССР 1937 г.

Змены ў дзейнасці вышэйшых i мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР і заканадаўстве ў перадваенны перыяд. Парушэнне законнасцi на Беларусi. Пазасудовыя рэпрэсiўныя ўстановы.

35. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Гiтлераўская агрэсiя супраць Польшчы i пачатак Другой сусветнай вайны. Утварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусi.

36. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі. Прыняцце Заходняй Беларусi ў склад СССР i БССР. Утварэнне органаў савецкай улады ў заходнiх абласцях БССР.

37. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Змены ў савецкім заканадаўстве. Партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецкiх акупантаў. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

38. Аднаўленне органаў дзяржаўнай улады і народнай гаспадаркi ў Беларусi ў пасляваенны перыяд. Мiжнародная дзейнасць БССР у пасляваенны перыяд. Органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР у пасляваенны перыяд. Змены ў праве.

39. Дзяржава і права Беларускай ССР у 60-80-я гады ХХ ст.



40. Абвяшчэнне незалежнасцi Беларускай ССР. Змены ў заканадаўстве ў 90-я гады ХХ ст.

41. Развіццё канстытуцыйнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1994  года. Змяненнi i дапаўненнi да Канстытуцыi, прынятыя 24 лiстапада 1996  года.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка