Пытанні завочнай школы “юны філолаг” для 8 класа



Дата канвертавання15.03.2017
Памер38.6 Kb.
#5816
ПЫТАННІ ЗАВОЧНАЙ ШКОЛЫ

ЮНЫ ФІЛОЛАГ”



ДЛЯ 8 КЛАСА

Дарагія сябры! Працягваем працу завочнай шматпрадметнай школы ў секцыі “Юны філолаг”. Вам прапануецца 10 заданняў. Правільнае выкананне кожнага задання ацэньваецца 1 балам, таму максімум вы можаце атрымаць 10 балаў. Можаце выбраць для выканання толькі частку заданняў, тады вы атрымаеце менш за 10 балаў. Чытайце ўважліва заданні. Жадаем поспехаў!

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

ЗМШ (бел.мова-8кл).

РАБОТА № 5

1. Вызначыце стыль кожнага тэксту.

1) Вядома, што літаратурнай мовай з’яўляецца не толькі мова мастацкай літаратуры; літаратурнай з’яўляецца мова перыядычнага і навуковага друку, мова школы, радыё, тэатра і г.д. Яна мае дзве формы бытавання: вусную і пісьмовую. Істотнай адзнакай літаратурнай мовы з’яўляецца наяўнасць у ёй агульнапрынятых норм, інакш кажучы, літаратурная мова – гэта нармалізаваная агульнанародная мова.

2) У чацвер уначы істотных ападкаў не прагназуецца. Удзень па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Діскамфорту дадасць моцны парывісты заходні вецер. У некаторых раёнах парывы будуць дасягаць 15–20 м/с, а месцамі і да 23 м/с. Уначы тэмпература складзе 1–6 Со, удзень – да 16 Со цяпла.

3) Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу.. (Г. Аўласенка).



2. Падзяліце словазлучэнні на тры групы паводле сувязі: 1) дапасаванне; 2) кіраванне; 3) прымыканне.

Шкадлівае кацяня, вітаць стоячы, паліць у печы, даглядаць бацькоў, нехта чужы, трое мужчын, гаварыць па-беларуску, здольнасць маляваць, у восьмым класе, родны для мяне, дарога дадому, недалёка ад школы.

3. Запішыце па-беларуску.

Избавиться от ненужных вещей, обратиться по адресу, несколько раз в неделю, благодарить учителя, вспомнить о встрече, заболеть пневмонией, вернуться в полночь, выполнить задание позже всех, смеяться над шуткой, прийти за деньгами.

4. Выпішыце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам трэба ставіць працяжнік. Расстаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычную аснову.

1. Лепшая радня свая раўня (прык.).

2. Без навукі чалавек што тое сляпое кацяня.

3. Цудоўная рэч жыццё.

4. Сэрца маці не камень.

5. Ігнараваць мову гэта значыць ігнараваць народ, нацыю.

6. Гультайства і лянота два сябры.

5. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку, падкрэсліце граматычную аснову, вызначце тыпы выказнікаў.

1. Сонца ўжо звярнула з поўдня але свяціла горача.

2. Вада ў гэтым возеры на дзіва чыстая і светлая.

3. Абодва пасажыры сядзелі моўчкі а праз некаторы час пачалі пра штосьці ціхенька гаварыць.

4. А маці сына чакае не дачакаецца.

5. Я не аматар гуляць у шахматы.

6. Суаднясіце сказы і іх прыметы (сказы дадзены без знакаў прыпынку).

1) Ён чалавек уважлівы і адказны.

2) Увосень цвітуць на ўзлеску залітыя ласкавым сонцам верасы.

3) Віднеліся шыферныя саламяныя гонтавыя стрэхі хат.

4) Лес яшчэ не асветлены сонцам паціху прачынаўся.



А) просты сказ з аднароднымі выказнікамі

Б) просты сказ з аднароднымі азначэннямі

В) просты сказ з адасобленым азначэннем

Г) просты сказ з неадасобленым азначэннем



7. Выпішыце сказы, у якіх вылучаныя словы трэба выдзяляць коскамі. Расстаўце знакі прыпынку.

1) Пажылы чалавек штосьці гаварыў раз-пораз ківаючы галавой.

2) Яны былі згодны і да вечара працаваць не еўшы.

3) Куды ты бяжыш як жару ўхапіўшы?

4) Дагараючы тлела сумная зара.

5) Нягледзячы на туман выразна відаць абрысы старога лесу.

8. Адзначце сказы з параўнальнымі зваротамі (сказы дадзены без знакаў прыпынку).

1. А на дубах як шапкі тыя чарнеюць гнёзды буславыя.

2. У гэтыя цяжкія хвіліны яна была для яго як маці.

3. Паселішчы як і людзі без біяграфіі не маюць свайго аблічча.

4. Па-над белым пухам вішняў быццам сіні аганёк б’ецца ўецца шпаркi лёгкi сінякрылы матылёк.

5. Жылі ўвесь час як кот з сабакам.

6. Вясна нібы злавала на сваё спазненне.

9. Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце прэдыкатыўную аснову, у дужках укажыце тып сказа.

1. 2015 год.

2. Сёння з раніцы хмарна.

3. Перад намі бязмежны прастор.

4. Апошні тыдзень заняткаў.

5. Стэлефануемся пасля выхадных.

6. Па радыё перадавалі апошнія навіны.

7. Вучыцца ніколі не позна.

8. Учарашняга дня не вернеш.

10. Спішыце сказ, расстаўце патрэбныя знакі прыпынку, разбярыце па членах сказа, зверху над кожным або ў дужках напішыце тып (напрыклад, калі дапаўненне, то прамое).

Нёман быў нервам сяла заўсёды будзіў яго жыццё прымушаў чутка прыслухоўвацца да ўсяго навакольнага.

Літаратура:

  1. Саматыя, І.М. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ. – Мінск, 2012.

  2. Цыбульская, С. І., Каліценя, І. У. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2006.

  3. Цыбульская, С. І. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах. У 2 ч. – Мінск, 2008 (ч. 1), 2010 (ч. 2).


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал