Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” Для 8 класа



Дата канвертавання18.11.2017
Памер49.18 Kb.
#13079
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 8 класа

Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-8).
Работа № 3

Першы ўзровень (4 балы)

Заданне 1. Утварыце і запішыце складаныя словы.



Літаратурны+музычны




Высока+кваліфікаваны




Міні+спадніца




Цёмны+карычневы




Светлы+валасы




Заданне 2. Выпішыце нумары словазлучэнняў, утвораных сувяззю дапасавання.

1) пяты кіламетр, 2) жаданне дапамагчы, 3) намаляваны алоўкам, 4) моцнае хваляванне, 5) смех дзяўчыны, 6) нешта незвычайнае, 7) а дзясятай гадзіне, 8) сустрэць яго.

Заданне 3. Да якіх словазлучэнняў правільна падабраны беларускія адпаведнікі?

1) более двухсот человек — больш двухсот чалавек;

2) видели своими глазами — бачылі сваімі вачамі;

3) повезли на мельницу — павезлі ў млын;

4) благодарю Вас за помощь – дзякую Вас за дапамогу;

5) сестра была выше брата — сястра была вышэйшая за брата.

Заданне 4. Запішыце словы, якія рыфмуюцца з папярэднімі або наступнымі, каб атрымаліся прыказкі.

1. Малы жук, ды вялікі …. 2. Ласы на чужыя … .3. Абедаў, а жывот … .4. На вуснах мёд, а на сэрцы … .5. Хто …, той і мае. 6. Яму – пра абразы, а ён – пра … .

Заданне 5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх значэннямі:

а) кашнэ; 1) невысокая шафа з шуфлядамі для

бялізны і розных дробных рэчаў;

б) кашпо; 2) ваза для маскіроўкі кветкавага гаршка;

в) кайстра; 3) невялікае памяшканне ў хаце для захоўвання

запасаў ежы і розных хатніх рэчаў;

г) камода; 4) хустка, вузкі шалік, якім закрываюць шыю

пад паліто;

д) камора; 5) дарожная торба, заплечны мяшок.
Другі ўзровень (6 балаў)

Заданне 1. У кожным радзе знайдзіце чацвёртае “лішняе” слова (з пункту погляду правапісу слоў разам і праз злучок). Выпішыце гэтае слова і патлумачце свой выбар.

1) бледна (жоўты), 2) бледна (зялёны), бледна (твары), бледна (ліловы).

2) авія (база), грос (майстар), максі (мода), фота (студыя).

3) перакаці (поле), вярні (дуб), гары (цвет), прайдзі (свет).

4) контр (ідэя), контр (адмірал), контр (агент), контр (удар).

5) (па) хатняму, (па) свойму, (па) ціху, (па) дацку.

Заданне 2. Выпішыце нумары словазлучэннў, утвораных сувяззю кіравання.

1) шырокі прастор, 2) здольны да навукі, 3) добра знаёмы, 4) праспаць заняткі, 5) нейкая з дзяўчат, 6) машына перад школай, 7) гаворка па-беларуску, 8) ехаць каля ракі.

Заданне 3. Адзначце словазлучэнні з памылкамі ў дапасаванні і кіраванні. Выпраўце памылкі.

1) тры лепшых вучні; 2) чорнае брыво; 3) двое дарослых дзяўчынак; 4) аднастайная стэп; 5) вясновы капеж; 6) у пяці кіламетрах ад горада; 7) выкасіў раней усіх.

Заданне 4. Устаўце назоўнікі, каб атрымаліся словазлучэнні з указаным значэннем:



1) Белы …

пасведчанне аб вызваленні ад ваеннай службы

2) Белы …

зямля, зямны шар; чалавечае грамадства

3) Белы …

частка сутак, час ад усходу да заходу сонца

4) Белы …

верлібр

Заданне 5. Адзначце радкі, дзе ўсе пары слоў-паронімаў абазначаюць асоб. Назоўнікі, што называюць не асоб, падкрэсліце.

1) сотнік – соцкі, рэферэнт – рэферат, селектар– селекцыянер;

2) фанфарон – фанфарыст, царыца – царэўна, шафёр – шафер;

3) ардынарац – ардынатар, боцман – лоцман, вандал – варвар;

4) фаварыт – фавор, фарсуха – фарсунка, яшчар – яшчарка;

5) швейцар – швейцарац, гарбар – грабар, званец – званар.


Трэці ўзровень (8 балаў)

Заданне 1. З наступных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі.

1) Уліковы і вылічальны, 2) апісаны вышэй, 3) доўгі тэрмін, 4) доўгая шэрсць, 5) кароткія валасы, 6) кароткія ногі, 7) сінія вочы, 8) пяць гадоў, 9) літаратурны і мастацкі.

Заданне 2. Запішыце нумары словазлучэнняў, утвораных сувяззю прымыкання.

1) Добра адпачыць, 2) візіт ветлівасці, 3) прыехаў дапамагчы, 4) у новым будынку, 5) поўныя гоману, 6) Аркадзева ідэя, 7) паглыбленасць у сябе, 8) бегчы не спыняючыся, 9) а чацвёртай гадзіне, 10) гаворка па-беларуску, 11) уменне слухаць, 12) загадчыца кабінета, 13) сустрэцца апоўдні.

Заданне 3. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

1) Cбегай за хлебом, 2) в двух шагах от нас, 3) заболеть ангиной, 4) говорить па телефону, 5) писать па адресу, 6) к большому сожалению, 7) выбрать по своему вкусу.

Заданне 4. Устаўце назоўнікі, каб атрымаліся словазлучэнні з указаным значэннем:



1)Залатая …

пра здольнага таленавітага чалавека

2) Залатая …

пара, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі

3) Залатая …

маладыя людзі, якія вядуць марнатраўнае жыццё

4) Залатая …

пра спосаб дзеянняў, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі

5) Залатая …

пра вельмі багатую крыніцу даходаў

Заданне 5. Адзначце радкі, дзе ўсе пары слоў-сінонімаў абазначаюць асоб. Назоўнікі, што называюць не асоб, падкрэсліце.

1) абарыген – туземец, адзінец – бабыль, ад’юнкт – асістэнт;

2) абібок – лайдак, агрэсар – захопнік, алігатар – кракадзіл;

3) фаварыт – абраннік, падарожнік – трыпутнік, магерка – швагерка;

4) авантурыст – прайдзісвет; ватнік – ватоўка, парцье – кансьерж;

5) авіятар – лётчык, балагол – фурман, вандроўнік – ваяжор.


ЛІТАРАТУРА

  1. Куліковіч Ул. І. Лексікалогія. Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. – Мазыр, 2010.

  2. Цыбульская С.І. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах. У 2 ч. Ч 2. – Мн., 2008.

  3. Школьны тлумачальны слоўнік / В.У. Верціхоўская, М.І. Верціхоўская. – Мн., 2006.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал