Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” Для 9 класа




Дата канвертавання31.12.2017
Памер56.43 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 9 класа

Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ
Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-9).

РАБОТА №4
ПЕРШЫ ЎЗРОВЕНЬ (4 БАЛЫ)

Заданне 1. Зрабіце марфемны разбор наступных слоў.

Пахмурнае, вяслуюць, усцілаючы, працяўшы, скідаеш, абмыцца.
Заданне 2. Утварыце ад дзеясловаў, што ў дужках, дзеепрыметнікі. Выпішыце іх са сказаў разам з залежнымі словамі. Вызначце іх трыванне, стан, час. Абазначце суфіксы. Патлумачце правапіс не з дзеепрыметнікамі ў 2 і 3 сказах.

1. Госці прыйшлі апоўдні. У джынсах, у белых кашулях, з (закасаць) рукавамі, гладка (пагаліць), свежыя, з (прыгладзіць) чупрынамі, у Анатоля – святлейшаю, а ў Андрэя – цямнейшаю. 2. На (засфальтаваць) дарожках шасціць (апасці), яшчэ не (падмесці) лісце. 3. Лес, амаль не (крануць) рукой чалавека, з двух бакоў падступае да самага насыпу. 4. Хай будзе лепш (адкрыць) варожасць, чым нейкае там заігрыванне, нейкія (прыхаваць) хітрыкі.


Заданне 3. Знайдзіце і выпраўце памылкі ва ўтварэнні формаў абвеснага ладу. Запішыце правільна.

(Ты) пішэш, чытаіш, кладзеш, дамовешся, залежаш, водзіш, працуяш; (ён, яна, яно) раскладваець, выганяе, збіраеца, пляцець, выскача, гутарыць, кладзе.


Заданне 4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў адным словам-дзеясловам.

Згушчаць фарбы – … ;

вадзіць за нос – … ;

бібікі (лынды, байды) біць – … ;

біць сябе ў грудзі – … ;

біць у хамут – … ;

блытацца пад нагамі – ….

Заданне 5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы ўжыты з неўласцівымі для іх значэннямі.

1) Эканамічны афект ад прымянення новых тэхналогій аказаўся нязначным.

2) Батлы – гэта тыя ж самыя разборкі, толькі не кулакамі, а з дапамогай танцаў.

3)Партызаны павінны былі затрымаць наступства немцаў, прыкрыць адыход жанчын і дзяцей у глыбіню лесу.

4) Адзін мой ліст вярнуўся назад з прыпіскай, што адрасант выбыў.

5) Беларусь у сусветнай павуціне вызначаецца даменам by. berezino.by.com.
ДРУГІ ЎЗРОВЕНЬ (6 БАЛАЎ)

Заданне 1. Зрабіце марфемны разбор наступных слоў.

Вынасіў, рассякаючы, ахоўваецца, ашалець, спахмурнелых, калісьці, мелкаводны.
Заданне 2. Спішыце, утвараючы ад дзеясловаў, што ў дужках, адпаведныя дзеепрыслоўі і расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце ўсе адасобленыя члены сказа, як прынята ў мовазнаўстве.

1. Іван кінуўся ўбок, да маладой ялінкі, і (прыгнуцца) выглянуў: між ялін цераз бугор (мільгаць) у траве спінай па ягоных слядах імчалася аўчарка. 2. На хвіліну расслабіў мускулы (старацца) раўней дыхаць. 3. Іван зацяў дыханне (старацца) як найлепш пацэліць і трошкі не (падпусціць) сабаку да каменя стрэліў. 4. Тады ён амаль не (цэліцца) але фізічна (адчуваць) напрамак яго страшэннага бегу паспешліва стрэліў другі раз.


Заданне 3. Знайдзіце і выпраўце памылкі ва ўтварэнні формаў абвеснага ладу. Запішыце правільна.

(Мы) спадзяёмся, нап’емся, кланяемся, зберажэм, клеем, парвем; (вы) думаяце, маўчыце, дадзіце, нясеце, спечаце; (яны) выразаяць, збяруць, падсцілаяць, адашлюць.


Заданне 4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў адным словам-прыслоўем.

Ва ўнісон – … ;

як піліп з канапель – … ;

блізкі свет – … ;

за дзедам шведам – … ;

гады ў рады – …. ;

кроў з носа – … ;

куры не клююць – … .


Заданне 5. Адзачце рады, у якіх значэнне беларускамоўных і рускамоўных слоў супадае.

1) прыватнік – частник, цесля – плотник, трубочист – камінар, каменщик – маляр;

2) крывадушнік – лицемер, скиталец – туляга, ліслівец – льстец, дабрадзей – благодетель;

3) кровельщик – страхар, валежник – булыжнік, скворец – шпак, кантрабас – басэтля;

4) юбка – спадніца, этаж – паверх, ворон – варона, стекольщик – шкляр;

5) начоўкі – корыто, буякі – голубика, вейка – ресница, ланцуг – цепь.


ТРЭЦІ ЎЗРОВЕНЬ (8 БАЛАЎ)

Заданне 1. Зрабіце марфемны разбор наступных слоў.

Памыліцца, падзяляюцца, застрэліць, раскрываючы, твайго, хто-небудзь, прыпазніўся, увязаны, давер’е.
Заданне 2. Запішыце выразы па-беларуску. Пастаўце ў дзеепрыметніках націск, абазначце суфіксы. Узор. собранный богатый урожай – сабраны багаты ўраджай.

Расформированный отряд, взятая в библиотеке книга, организованное мероприятие, испеченный кондитером торт, награжденный медалью ветеран, приглашенный на праздник гость, спиленное дерево, затоптанные следы, окрыленные победой, переплетенные книги.


Заданне 3. Утварыце ад наступных дзеясловаў формы 1, 2 і 3 асобы множнага ліку абв. ладу.




1 асоба

2 асоба

3 асоба

стрыгчы










мыцца










ляцець










есці










спаць










смяяцца










пачаць









Заданне 4. Уставіць у фразеалагізмы прапушчаныя дзеепрыслоўі (дзеясловы), растлумачыць значэнні ўстойлівых выразаў.

(Працаваць) … рукавы;

не … на асобы;

сядзець … рукі;

як (быццам) аршын … ;

як жару … ;

як мыла … ;

як пшаніцу … ;

(працаваць) не … рук.


Заданне 5.Адзначце іншамоўныя словы, значэнне якіх патлумачана няправільна. Патлумачце правільна.

1) дыскаўнтар – магазін, які гандлюе таварамі па зніжаных цэнах;

2) дэкларант – правіцель краіны, які карыстаецца неабмежаванай уладай;

3) кааліцыя – аб’яднанне дзяржаў, партый, грамадскіх груп для дасягнення якой-небудзь агульнай мэты;

4) намінатыўны – які служыць для называння, абазначэння прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў;

5) кабат – сігнал трывогі ў выпадку якога-небудзь бедства.


ЛІТАРАТУРА

  1. Куліковіч, Ул. І. Лексікалогія. Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / Ул. І. Куліковіч. – Мазыр, 2010.

  2. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. –Мн., 2004.

  3. Падручнікі па беларускай мове для 5-9 класаў сярэдніх адукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка