Пытанні завочнай школы “юны філолаг” для 9 класа



Дата канвертавання13.05.2017
Памер26.9 Kb.
#9824
ПЫТАННІ ЗАВОЧНАЙ ШКОЛЫ

ЮНЫ ФІЛОЛАГ”



ДЛЯ 9 КЛАСА

Дарагія сябры! Працягваем працу завочнай шматпрадметнай школы ў секцыі “Юны філолаг”. Уважліва чытайце ўмовы да заданняў. Вам прапануецца 8 заданняў. Вы можаце выканаць частку з іх або ўсе. За правільнае выкананне заданняў № 1, 2, 3, 4 (1-ы ўзровень) вы атрымаеце 6 балаў. За правільнае выкананне заданняў № 1, 2, 3, 4, 5 і 6 (2-і ўзровень) вы атрымаеце 8 балаў. За правільнае выкананне ўсіх заданняў, ад 1 да 8, (3-і ўзровень) вы атрымаеце 10 балаў. Выберыце толькі адзін узровень для выканання. Жадаем поспехаў!

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

ЗМШ (бел.мова-9кл).
РАБОТА № 3

1. Выпішыце словы з першым націскным складам:



выпадак, бліснуць, жалюзі, слабы, імя, стары, накрыўка, тузін, развіты (чалавек), фартух, каменны, цаля, маленькі, спіна, прывід.

Растлумачце значэнне слоў тузін і цаля.


2. Спішыце, раскрываючы дужкі:

Бацька прыязджаў (не)рэдка, я (не)веру тваім абяцанням, (не)звяртаючы ўвагі, (не)пакоіцца за бацькоў, яшчэ (не)разгаданая тайна, дамашняе заданне (не)выканана, усё было (не)па-мойму, сіноптыкі абяцалі (не)пагадзь, (не)гледзячы на стáлы ўзрост, (не)магчыма стрымаць слёзы.
3. Чым адрозніваюцца бескарысны ад бескарыслівага, ганаровы ад ганарыстага, эфектны ад эфектыўнага? Як называюцца такія словы? З адной з пар складзіце сказы.
4. Зрабіце словаўтваральны разбор слоў па ўзоры:
У з о р : ціхоня ціхі (суфіксальны спосаб)

Апавядальнік, абы-што, бяссонніца, шматкроп’е, назаўсёды.
5. Знайдзіце ў сказазах фразеалагізмы і вызначце іх сінтаксічную ролю.

1. Усё да сэрца браў я блізка… 2. Марусі трапілі на вочы мае вершы значна пазней. 3. Душа ў душу жылі ўвесь час… 4. Проста і ў думках не было, каб гэты клоп, як ён заўсёды называў сваю пляменніцу, ды раптам надумалася выходзіць замуж. А бярозавай кашы яна не хоча часам? 5. Ляжыць Міколка ні жывы ні мёртвы і толькі чуе, як моцна б’ецца ды вырываецца з грудзей яго маленькае сэрца.
6. Запішыце сказ, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку. У дужках напішыце тып складанага сказа. Разбярыце па членах сказа, зверху над кожным напішыце тып (напрыклад, калі дапаўненне, то прамое) і якой часцінай мовы выражаны (напрыклад, назоўнік). Пабудуйце схему сказа.
Чакавеку патрэбна ўсмешка незнаёмых вачэй і знаёмых каб цяжкая дарога і сцежка стала лёгкай на кручах і стромах (С. Грахоўскі).
7. Ніжэй прыведзеныя назоўнікі могуць быць агульнымі і ўласнымі. Дакажыце гэта.

Лістапад, знічка, полымя, мара, світанак, зубраня.
8. Адзначце простыя сказы з параўнальнымі зваротамі і складаныя з даданымі параўнальнымі:

А) У хаце было як у лядоўні.

Б) Ты паможаш так каню як хваробе кашаль.

В) Барада была белая быццам снег.

Г) Паселішчы як і людзі без біяграфіі не маюць свайго аблічча.

Д) І гасне дзень у задуменні як гаснуць жыцця летуценні.

Літаратура:

  1. Бардовіч, А. М. і інш. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. – Мінск, 2006.

  2. Лепешаў, І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы. – Мінск, 2008.

  3. Сямешка, Л. І., Шкраба І. Р., Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка,. – Мінск, 1996.

  4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. –Мінск, 2002.

  5. Цыбульская, С. І., Каліценя, І. У. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2006.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал