План-канспект урока па беларускай літаратуры, праведзенага ў 7 класе настаўніцай: Новік Аленай Мікалаеўнай




Дата канвертавання14.11.2018
Памер73.69 Kb.


План-канспект урока па беларускай літаратуры, праведзенага

ў 7 класе настаўніцай: Новік Аленай Мікалаеўнай
Тэма ўрока: Іван Навуменка “ Жуль Верн”. Таямнічае вабіць
Мэты ўрока: удасканальваць уменне складаць план твора і па ім характарызаваць змест і вобразы: вызначыць ролю таямнічага і незвычайнага ў далейшым выбары жыццёвага шляху герояў-падлеткаў; развіваць творчае ўяўленне, здольнасць параўноўваць і суадносіць з’явы рэчаснасці, паводзіны і характары галоўных герояў; выхоўваць такія маральныя якасці, як шчырасць, спагадлівасць, мужнасць, дабрыня
Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання/ М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. –Мінск: НІА, 2010. – 304 с., музычнае суправаджэнне.
Форма правядзення: урок-гутарка
Ход урока:

У тым, што пішу, трымаюся бліжэй да

перажытага, добра зведанага.

І. Навуменка
1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень, паважаныя! Я рада, што вы ўсе здаровыя і прыгожыя. Усміхніцеся адзін аднаму і пачнём наш урок. Ці згодны вы са словамі вядомага літаратуразнаўцы Л. А. Піскуна? :

Навуменкаўскі герой інтэлектуальна ўзброены: ён любіць кнігі, разумее каштоўнасць ведаў. Безумоўна, за ўсім гэтым бачыцца прамая сувязь паміж здольнасцю пісьменніка ствараць мастацкія характары і глыбінёй яго ўласных адчуванняў”( вучні разважаюць над праблемным пытаннем, звязваючы яго з сюжэтам апавядання )



Н.: Кожнага чалавека прыцягвае да сябе таемнае, нязведанае, тое што акружана загадкавасцю. Пісьменнік дапамагае ўбачыць шмат цікавага ў тым, чаму не заўсёды аддаецца перавага ў жыцці. Ці не дзіўна, што звычайнае балота тоіць у сваіх нетрах фантастычнае багацце, што права на сяброўства часам дабіваюцца доўга і настойліва, што цікаўнасць можа перарасці ў здольнасць да навукі (Рэй), а то і перайначыць характар чалавека (Кірыла), што існуе таямнічая сувязь паміж зоркамі ў небе і лёсам чалавека.
2. Праверка дамашняга задання

- Ці спадабалася вам апавяданне Івана Навуменкі “ Жуль Верн” ?

- Ад імя каго вядзецца аповед у творы?

- Хто, на вашу думку, з’яўляецца галоўнымі героямі апавядання? ( Кірыла Бомзель, Андрэй Камінскі і асоба аўтара )

Уводны тэматычны кантроль:
Праверачны тэст пры вывучэнні апавядання І. Навуменкі “Жуль Верн”

1. Колькі галоўных герояў у апавяданні І. Навуменкі “Жуль Верн”?


  1. 1

  2. 2

  3. 3

2. Да якіх літаратурных персанажаў належыць Андрэй Камінскі (Рэй або Комін)?

  1. Да галоўных

  2. Да другарадных

3. Што стала сапраўдным сябрам героя-апавядальніка ў пачатку апавядання?

  1. Вучоба

  2. Кніга

  3. Прырода

4. Як спачатку герой-апавядальнік адносіўся да Рэя Камінскага?

  1. Хацеў сябраваць

  2. Непрыязна

  3. Проста не заўважаў

5. Які прадмет герой-апавядальнік найбольш любіў у школе?

  1. Гісторыю

  2. Геаметрыю

  3. Геаграфію

6. Каго з герояў апавядання І. Навуменкі “Жуль Верн” таямнічае цікавіла больш, чым рэальнае жыццё?

  1. Героя-апавядальніка

  2. Кірылу Бомзеля

  3. Рэя Камінскага

  4. Настаўніка геаграфіі Антона Антонавіча

7. Як у працэсе выкрадання кнігі Жуля Верна змяніўся Кірыла?

  1. Менш гуляў на вуліцы

  2. Як сапраўдны разведчык, выведваў інтарэсы братоў Рэя і Івана

  3. Стаў цікавіцца тым, чым яны, нават удзельнічаў у раскопках

  4. Даведаўся, што безліч таямніц ёсць і на роднай зямлі

8. Якую прафесію выбраў герой-апавядальнік:

  1. Навукоўцам

  2. Настаўнікам

  3. Пісьменнікам

9. Падлеткі сталі дарослымі, але захавалі захапленні дзяцінства. Вызначце, як у прафесіях усіх трох герояў апавядання праявілася:

  1. Ікненне да таямнічага

  2. Уменне сябраваць, дазнавацца пра сапраўдныя інтарэсы чалавека, які расце

  3. Любоў да кніг

3. Параўнальная характарыстыка хлопцаў-падлеткаў па наступных пунктах:



1. Знешні выгляд.

2. Адносіны да вучобы.

3. Захапленні, інтарэсы.

4. Роля прыроды ў жыцці хлопцаў. (Вучні цытуюць, зачытваюць прыклады з падручніка):
(1 варыянт)

1. Хваравіты, баяўся холаду.

2. Хлопец старанна вучыўся і хацеў даведацца як можна больш пра ўвесь навакольны свет. Найбольш яму падабалася геаграфія. Урокі геаграфіі былі святам. Хлопца ставілі ў прыклад многім настаўнікам.

3. Захаплялі хлопца кнігі, вандраванні па старонках Жуля Верна.)


(2 варыянт )

1. Чырвонашчокі мацак, які лятаў зімой у расхрыстаным кажушку. Кірыла лічыў слабейшых за сябе непаўнацэннымі і насміхаўся з іх.

2. На навуку Кірыл налягаў не вельмі і ўрокі вучыў з большага.

3. Ён любіў многа часу праводзіць на прыродзе, коўзацца на дзеравяшках. Для яго вуліца была месцам, дзе ён бавіў увесь вольны час.)
(3 варыянт)

1. Нічога асаблівага не знаходзіў я ні ў яго знешнасці, ні ў адказах, ні нават у ведах. Рэй, на першы погляд, выглядаў бесклапотным рагатуном, якому проста шанцавала.

2. Здаралася, што ён збіваўся, калі адказваў. Мог нават не вывучыць урок.

3. Вылучала хлопца з ліку іншых «нястрымная і ненасытная цікаўнасць». Кожны дзень ён рабіў якія-небудзь уласныя адкрыцці і знаёміў з імі аднакласнікаў. Яго не вельмі любілі аднакласнікі, хутчэй за ўсё гэта была звычайная дзіцячая зайздрасць, бо Рэй быў самастойны і незалежны.


Н.:Усе хлапчукі былі такія розныя, а як вы думаеце, што іх аб’ядноўвала? Цікавасць да чаго?

В.: Прырода была на першым месцы ў жыцці хлопцаў, яны прагнулі вандровак і пазнання свету (выпадак у лесе)

Яднала аднакласнікаў любоў да прыроды, прага да нязведанага. Блізкімі па характары былі аўтар-апавядальнік і Андрэй Камінскі. Можа таму яны і пасябравалі. Аказалася, што Андрэй «цудоўны хлопец з адкрытай і шчырай душой. Сваімі захапленнямі і радасцямі ён дзяліўся з кожным, хто ішоў да яго без каменя за пазухай ».
Н.: А цяпер на аснове характарыстыкі хлопцаў давайце саставім кластэр абагульненага вобраза даваеннага пакалення.( работа ў парах)


  • цікаўнасць

  • прага пазнання, творчасці

  • абагульнены вобраз хлопцаў – падлеткаў 30-х гг.

  • дапытлівасць

  • тонкае адчуванне навакольнага свету

  • рамантыкі, летуценнікі

(Цікаўнасць, прага пазнання, творчасці; дапытлівасць;самастойнасць, незалежнасць; школа самавыхавання, самааналізу, пошукаў свайго “я”; тонка адчувалі навакольны свет; рамантыкі, летуценнікі...)


4.Праца над зместам твора

Н.: 1. Як, вы, лічыце, якая праблематыка твора? (сяброўства; адносіны да настаўнікаў, бацькоў; імкненне да таямнічага, нязведанага; ідэалы школьнага пакалення 30-гадоў)

2. Якія інтарэсы, імкненні, ідэалы герояў? Пацвярдзіце свае адказы цытатамі з тэксту.

(кнігі; прырода, імкненне пазнаць тайны жыцця, прыроды, самавыхаванне, самааналіз, пошук свайго “я; адносіны да настаўнікаў, сяброў, бацькоў.)


3. Ці змяніліся інтарэсы падлеткаў 30-х гадоў і нашага часу? Чым? Як, вы, лічыце чаму? (Нягледзячы на тое, што мы жывём у век камп’ютэрных тэхналогій цікавасць да кніг, да прыроды, таямнічых, незвычайных падарожжаў не знікла. Інтарэсы падлеткаў 30-х гадоў застаюцца актуальнымі і ў наш час.)
4. Чым так вабілі хлопчыка кнігі? Які аўтар выклікаў асаблівае захапленне?

(Кнігі давалі хлопчыку магчымасць убачыць новыя краіны, адкрыць нязведаны свет. За адну ноч можна пражыць некалькі жыццяў. I яны западуць у сэрца водгуллем сваіх радасцей і гора, сваіх узлётаў і падзенняў.)

Хлопчыку вельмі падабаліся кнігі пра падарожжы, у якіх герояў «вядзе ў нябачаны свет нейкая нястрымная прага да новага, нязведанага, неапісанага». Такімі былі кнігі французскага пісьменніка Жуля Верна.)
5. Зачытайце месца, дзе аўтар гаворыць пра тое, за што ён любіць кнігі Жуля Верна (раздзел V, с 237 - 238).
6. Аўтар падае нам толькі агульныя рысы галоўнага героя, а якім вы ўяўляеце яго знешні выгляд? Стварыце слоўны партрэт галоўнага героя.
7. Успомніце выпадак з кнігай Жуля Верна, якая была толькі ў Рэя. (с. 176 – 179) Ці правільна зрабілі хлопцы забраўшы кнігу? А як бы, вы, паступілі на месцы хлапчукоў (Рэя)?
8.Чаму хлопчык лічыў настаўніка геаграфіі незвычайным чалавекам?
9. Каго настаўнік геаграфіі вылучыў як лепшага вучня? Чаму?
Н.: Знайдзіце і зачытайце радкі, якія на вашу думку вызначаюць асноўную ідэю твора.

Зварот да слоў І. Навуменкі:

Мне хацелася зірнуць збоку на маё пакаленне. Гэта было дзіўнае пакаленне, прыгожае... Рамантычнасць спалучалася ў нас з самаадданасцю. Я часта ў сваіх творах вяртаюся памяццю ў школьныя гады, таму што загартоўка нашых характараў пачыналася ў школе...”

(Пісьменніку хацелася стварыць абагульнены вобраз свайго пакалення, прыгожага, рамантычнага, з вялікай цягай да нязведанага, таямнічага.)


5. Н.: А зараз, паважаныя, паспрабуем скласці план да апавядання. ( работа ў падгрупах)
В.: Прыкладны план:

Кожны чалавек - рамантык і летуценнік.

Чырванашчокі здаравяк.

Дзедавы казкі.

Мае сябры - кнігі.

Падарожжы з настаўнікам геаграфіі.

Андрэй Камінскі - уладар рэдкай кнігі.

Сяброўства хлопцаў.

Лёсы хлопцаў.
Н.: Якая частка апавядання вам найбльш спадабалася і чаму?
Н.: А зараз давайце звернемся да апошняй часткі.

1. Кім сталі хлопцы, калі выраслі? Што паўплывала на іх выбар жыццёвага шляху? (Кірыл – настаўнік, галоўны герой таксама настаўнік геаграфіі ў якога ёсць два сына; Андрэй Камінскі – адзін з тых, хто будаваў і запускаў спадарожнікі зямлі.)

Зачытайце апошні абзац. Як, вы, разумееце гэтыя словы?
Н.: “Нашу семнаццатую вясну заспела вайна, з майго класа шаснаццаць хлопцаў пайшло на вайну, вярнулася толькі чатыры... Я павінен быў расказаць пра сваіх равеснікаў” (І. Навуменка)

Зварот да лёсу школьнага пакалення 30-х гадоў не толькі даніна памяці, павагі пісьменніка сваім равеснікам, хвалюючыя ўспаміны, але і жаданне паказаць, як фарміраваўся гераічны характар будучых абаронцаў Айчыны, якім быў у яго духоўны патэнцыял, у чым вытокі подзвігу.


6. Падагульненне ведаў

Н.: -Пра што вялі гаворку на ўроку?

-Хто з хлопцаў-падлеткаў вам найбольш спадабаўся?

-Чым ён уразіў вас?

-Ці хацелі б, вы, быць падобныя на яго? Чаму?


7. Дамашняе заданне

Н.: Прачытаць апавяданне I. Навуменкі «Настаўнік чарчэння».( с. 184 – 191 чыт, пыт.-ні)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка