План правядзення майстар-класа «Тэхнікі паспяховага навучання»




Дата канвертавання08.03.2017
Памер58.24 Kb.
План правядзення майстар-класа
«Тэхнікі паспяховага навучання»
Вядоўца майстар-класа Святлана Мацулевіч, настаўніца пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае»
Мэта майстра: плануецца, што пад канец майстар-класа ўдзельнікі:

  • будуць усведамляць актуальнасць разгледжаных тэхнік;

  • будуць валодаць адным са спосабаў тэхнікі задавання пытанняў;

  • навучацца прымяняць тэхніку НАШТОБУЗУ;

  • будуць валодаць некалькімі прыёмамі тэхнікі зваротнай сувязі.

Мэта майстра на мове ўдзельнікаў: сёння мы пазнаёмімся з некаторымі тэхнікамі паспяховага навучання, і я ўпэўненая, што ў канцы занятку вы зможаце выканаць тэст (Дадатак 1), які пакажа, наколькі вы авалодалі новымі прыёмамі працы.
Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйны праектар, дошка і крэйда, планшэты з маршрутным лістом удзельнікаў, сігнальныя карткі, палоскі паперы для лёсавання, пясочныя гадзіны.


Этапы працы
майстар-класа

Змест
этапу

Дзейнасць

майстра


Дзейнасць

удзельнікаў



1

2

3

4

1. Арыентацыйна-матывацыйны

Задача: забеспячэнне матывацыі ўдзельнікаў

майстар-класа

Прывітанне, уступнае слова майстра, арганізацыйны момант, вызначэнне эмацыйнага ўзроўню падрыхтаванасці ўдзельнікаў да ўспрымання новага матэрыялу.

Арганізуе з дапамогай прыёму лёсавання знаёмства з удзельнікамі. Вызначае эмацыйную гатоўнасць групы да заняткаў і адначасова знаёміць з правіламі зваротнай сувязі пры дапамозе методыкі «Святлафор».

Уключаюцца ў дыялог, правяраюць арганізацыю працоўнага месца, выўляюць актыўную пазіцыю, даюць майстру зваротную сувязь сваёй эмацыйнай настроенасці на працу пры дапамозе сігнальных картак.



2. Актуалізацыя суб’ектнага вопыту ўдзельнікаў

Задача: забеспячэнне актыўнасці ўдзельнікаў у далейшай дзейнасці

Вызначэнне ўзроўню падрыхтаванасці ўдзельнікаў да ўспрымання вопыту майстра, актуальнасці яго даследаванняў.

Варыянт 1. Вядзе пошукавую франтальную гутарку, вызначаюцца фактары паспяховага навучання метадам «Мазгавы штурм».
Варыянт 2. (Калі ўдзельнікі не гатовыя ісці на дыялог) прапаноўваюцца «падказкі» на слайдзе і задаецца канкрэтнае пытанне.

 Дэманструе маніторынг узроўню самаацэнкі класа. Вызначае ўзровень гатоўнасці ўдзельнікаў да ўспрымання новага вопыту па тэме «Актыўная ацэнка». Паглыбляе ў праблемную сітуацыю: як дамагчыся адэкватнай самаацэнкі навучэнцаў?



Удзельнічаюць у гутарцы, вызначаюць фактары паспяховага навучання. Дэманструюць узровень сваёй падрыхтаванасці да ўспрымання новага вопыту. Паглыбляюцца ў праблемную сітуацыю (тэст Кісялёва па вызначэнні ўзроўню самаацэнкі).

3. Мэтавызначэнне

Задача: пастаноўка мэтаў на мове ўдзельнікаў

Вызначэнне мэты заняткаў.

Майстар агучвае мэту заняткаў на мове слухачоў.

Прыняцце слухачамі мэты, настройваюцца на супольную дзейнасць.



4. Інфармацыйна-дзейнасны этап (1 частка)

Задача: знаёмства з тэхнікамі, прыёмамі, метадамі, спосабамі дзейнасці актыўнай ацэнкі; стварэнне атмасферы калектыўнага ўзаемадзеяння па фармаванні пэўных уменняў; забеспячэнне практычнай дзейнасці ўдзельнікаў па засваенні прыёмаў працы.

Знаёмства са стратэгіяй актыўнай ацэнкі і яе складнікамі. Акцэнт робіцца на тры тэхнікі: ТЭХНІКА ЗАДАВАННЯ ПЫТАННЯЎ, НАШТОБУЗУ, ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ.

Выкарыстанне на практыцы атрыманых ведаў: канструяванне навучальных заняткаў, фрагментаў заняткаў з выкарыстаннем засвоенай тэхналогіі (методыкі).



У залежнасці ад падрыхтоўкі аўдыторыі слухачоў, дае неабходную інфармацыю пра актыўную ацэнку.
1 этап

Паказвае, як працуе ТЭХНІКА ЗАДАВАННЯ ПЫТАННЯЎ на дадзенай аўдыторыі, стварае праблемную сітуацыю. Кіруе пошукам вырашэння праблемы. Арганізуе практычную дзейнасць удзельнікаў.


2 этап

Пры азнаямленні з тэхнікай НАШТОБУЗУ паглыбляе ўдзельнікаў у праблемную сітуацыю. У працэсе пошукавай дзейнасці падводзіць удзельнікаў да спосабаў вырашэння наяўнай праблемы. Дэманструе відэаматэрыялы сваіх заняткаў. Арганізуе самастойную працу слухачоў. Каментуе вынікі.




Слухаюць пазіцыю вядоўцы, супастаўляюць яе са сваімі практычнымі ўяўленнямі пра педагагічную дзейнасць.

Аналізуюць прапанаваныя прыёмы, асвойваюць іх у практычнай дзейнасці. Працуюць у парах над прапанаваным заданнем, афішуюць вынікі працы.

Шукаюць спосабы рашэння – выйсця з праблемнай сітуацыі. Робяць выснову наконт неабходнасці мець крытэрыі ацэнкі і поспеху да выканання задання.

Выконваюць самастойную работу па канструяванні крытэрыяў НАШТОБУЗУ, дэманструюць вынікі.





Прамежкавая рэфлексія, хвілінка рухальнай рэлаксацыі.

Задача: прамежкавае падвядзенне вынікаў, рухальная рэлаксацыя ўдзельнікаў..

Арганізуе гульню «Памяняйцеся месцамі», у выніку якой вызначае ступень засваення атрыманых ведаў удзельнікаў.

Удзельнічаюць у гульні

Інфармацыйна-дзейнасны этап

(2 частка)




Прымяненне на практыцы атрыманых ведаў: стварэнне пісьмовага каментара на прапанаваную работу вучня.


3 этап

Арганізуе гутарку пра значнасць зваротнай сувязі для настаўніка і вучня. Прапануе даць вусны каментар на работу вучня. Паказвае перавагі зваротнай сувязі ў актыўнай ацэнцы. Знаёміць з рознымі спосабамі зваротнай сувязі. Арганізуе практычную працу ў парах па стварэнні пісьмовага каментара на работу вучня.



Дэманструюць свае веды па падачы зваротнай сувязі навучэнцам. Асвойваюць новы спосаб зваротнай сувязі ў парах. Афішуюць вынікі працы.


5. Рэфлексіўны

Задача: ацэнка эфектыўнасці ўзаемадзеяння педагога і ўдзельнікаў майстар-класа; вызначэнне значнасці атрыманых ведаў і ўменняў для выкарыстання ў далейшай педагагічнай дзейнасці.

Праводзіцца тэст, у выніку якога выяўляецца ўзровень засваення ведаў слухачоў. У ходзе сумеснай дыскусіі майстра і слухачоў вызначаецца найбольш эфектыўная тэхніка паспяховага навучання.

Прапануе тэст з адкрытымі і закрытымі пытаннямі. Вызначае ступень засваення атрыманых ведаў.

Варыянт 1: Арганізуе пры дапамозе метаду «Чатыры куты» дыскусію пра найбольш эфектыўную тэхніку паспяховага навучання.

Варыянт 2: Арганізуе франтальную гутарку – пошук адказу на пытанне 5 тэста.

Выконваюць тэст, пры дапамозе сігнальных картак сігналізуюць вынікі яго эфектыўнасці. Робяць выснову наконт выніковасці дасягнення мэтаў. Слухаюць вядоўцу, робяць выснову пра магчымасць далейшай самаадукацыі па выкарыстанні тэхнік актыўнай ацэнкі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка