Помнік як медыятэкст



Дата канвертавання14.02.2018
Памер38.23 Kb.
#18263
Помнік як медыятэкст

Помнік, з’яўляецца важным складнікам канструкцыі грамадскай прасторы. Ён перадае паведамленне, перш за ўсё, праз сімвалічныя формы. Таму варта спытаць, хто і што хоча паведаміць з дапамогай помніка.

Можна вылучыць некалькі груп помнікаў паводле розных крытэрыяў:


  • Гераічныя помнікі і мемарыялы

  • Помнікі вядомым асобам (культурным і палітычным дзеячам)

  • Помнікі знамянальным падзеям

  • Помнікі ахвярам







Помнік Сталіну (Лінія Сталіна)

Народны мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах

Найважнейшая частка работы з помнікам – гэта яго аналіз. Аналізуючы помнік, трэба звяртаць увагу не толькі на фактычную інфармацыю (калі менавіта з’явіўся помнік, па чыёй ініцыятыве і інш.).

У першую чаргу, неабходна “прачытаць” помнік наўпрост у прасторы, у актуальнай для яго сітуацыі.

Пытанні для аналізу.



  • Сімвал, сімвалічныя формы: Як сканструявана паведамленне? Якія знакі, сімвалы скарыстаў скульптар для перадачы асноўнай думкі, трансляцыі каштоўнасцяў? Што паведамляе помнік?

  • Падзея (асоба): Аб якой падзеі (асобе) і ў якім кантэксце распавядае помнік?

  • Інсцэніроўка: Якім чынам арганізавана перадача паведамлення?

  • Функцыя ў грамадскай прасторы: Якім чынам помнік функцыянуе ў грамадскай прасторы? Да якіх дзеянняў, высноваў заклікае?

  • Дынаміка: Праз якія пераўтварэнні прайшоў помнік? Як змянілася яго значэнне?

  • Сэнсы/стэрэатыпы: Ці мае помнік усяго адно значэнне? Ці можна выявіць іншыя сэнсавыя пласты?



Помнік першай настаўніцы

(каля ўваходу ў педуніверсітэт)


Практыкаванне “Помнікі на галоўнай плошчы”

Цікавую ідэю працы з помнікамі прапанавалі чэшскія педагогі. На ўроках гісторыі вучні разглядаюць старыя фота, як выглядала галоўная плошча іх горада ці мястэчка у розныя часы. Часта, яны бачаць, што помнікі на плошчы змяняліся. (Напрыклад, пасля пераасэнсавання гісторыі амаль у кожным горадзе Чэхіі былі прыбраныя з публічных месцаў помнікі лідару чэшскіх камуністаў Готвальду.) Дзеці аналізуюць, чаму былі пастаўленыя ці прыбраныя помнікі, суадносяць іх з адпаведнымі гістарычнымі падзеямі. У падрыхтаванай аўдыторыі можна арганізаваць дыскусію, якой асобе варта было б паставіць помнік у вашым горадзе?



Практыкаванне “Параўнанне розных помнікаў адной асобе”.

Сёння мы можам працаваць з фотаздымкамі помнікаў, што адкрывае новыя магчымасці. Напрыклад, мы можам параўноўваць помнікі аднаму чалавеку, устаноўленыя ў розных месцах. Помнікі адной асобе ў розных месцах могуць мець розныя значэнні і несці розныя пасылы. Прыкладам могуць служыць помнікі Адаму Міцкевічу ў Кракаве і Львове, Варшаве і Мінску, Вільні і Наваградку прапанаваныя для параўнання.



  • Ці адразу вы адказалі, у якім горадзе (краіне) стаіць той ці іншы помнік аднаму чалавеку?

  • Чым помнікі адрозніваюцца і ў чым, наадварот, аднолькавыя?

  • Ці можна меркаваць праз іх пра пра спецыфіку лакальнай памяці?
























Цікава будзе папрацаваць з помнікамі Францішку Скарыну (у Празе, Мінску) у гэты юбілейны год – 500!

Практыкаванне “Помнік як навіна”

З’яўленне новых помнікаў можа быць вельмі цікавым з розных пунктаў гледжання. Можна працаваць з помнікам як з … актуальнай навіной. Давайце прааналізуем помнік, які на днях з’явіўся ў Мінску.



Для пачатку добра працуе прапанова даць сваю назву помніку людзям, якія бачаць яго ўпершыню і нічога пра яго не ведаюць. Потым можна параўнаць, пад якімі загалоўкамі напісалі пра гэты помнік у розных медыях, і як яго часцей за ўсё называлі ў каментарах на форумах.

Пытанні:

  • Каму гэты помнік? (Пра што нам распавядаюць дэталі: сімвалы, адзенне?)

  • Пра што хацеў сказаць аўтар?

  • Пра што ён наадварот «забывае»? (Дакладней: Ці павінна пра нешта быць забыта?)

  • Якую гісторыю распавядае помнік?

  • Хто тут павінен успамінаць? У якой форме ён будзе ўспамінаць?

  • Якія каштоўнасці транслюе помнік? Ці адпавядае гэта вашым каштоўнасцям і ўяўленням?

  • Якую функцыю мае помнік у грамадскай прасторы?

  • Ці дазволілі б вы ўсталяваць гэты помнік, каб былі мэрам горада? Чаму?












Выкарыстаныя матэрыялы:

  • Т.Ваврова, Ч.Пыха. Краткое пособие по преподаванию новейшей истории: https://drive.google.com/file/d/0B1MhLMHikP5HeU1aYUlvSGUtaDA/view

  • Фота з рэсурсаў: nn.by, belta.by, naviny.by, .wikipedia.org, belarusgid.by

Каталог: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
files -> Пазакласнае мерапрымства для вучняў 9 класа “Што трэба ведаць пра вітаміны, каб зберагчы здароўе” Вольга Жыткая, дуа «Ушацкая сш»
files -> 30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы” Класная гадзіна
files -> Асноўныя накірункі клуба
files -> Урока Жаўняк Н. В. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №10 г. Гомеля"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал